Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Караліна. Я слухаю цябе, Вітаўт.
Вітаўт. Слухай, дзяўчынка. Я стаяў на фарпосце, і зямля мая была за мной. Ты была за мной. I калі я хаця трошкі хацеў жыць у тыя страшныя часы — я хацеў гэтага таму, што была ты.
Караліна. Вітаўт, мілы, ты ведаеш: гэта ўсё дарэмна.
Вітаўт. Я ведаю. Але пасля майго вяртання ты горшая са мной.
Караліна. He. Мне шкада цябе, Вітаўт.
Вітаўт. Сябры сталі горшыя са мной. I ты... Я разумею вас.
Караліна. He.
Вітаўт. Але я ішоў бараніць цябе. I не мая віна, што яны задушылі нас сілай.
Караліна (ціха). Ты не ведаў, што яны мацнейшыя? Нашто тады ішоў у паўстанне?
Паўза.
Падыходзіць Каліноўскі ў чорным плашчы.
Вітаўт. Ты не спяшаешся?
Караліна. Мне цяпер няма куды спяшацца.
Крутнуўся, усё хутчэй і хутчэй пайшоў у цемру Вітаўт.
Кастусь...
Кастусь. Што чуваць?
Караліна. Ён у тэатры. Да губернатарскага палаца пойдзе пешшу.
Кастусь. Значыць — па дарозе будзем браць. Пархвен, папярэдзь Марцявічуса.
Пархвен зусім быў сабраўся ісці, але тут з’яўляецца 1-шы прахожы.
1-шы прахожы. Люблю Беларусь...
Кастусь. Узаемна...
1-шы прахожы. Выйшлі з тэатра. Ён ідзе не адзін. 3 ім Мураўёў, дэ Салье, яшчэ людзі. Яны ідуць пад аховай салдат...
Чортаў Бацька. Гэ-эх... Сарвалася.
Паўза.
Кастусь. He... На вуліцы яго вартуюць салдаты...
Чортаў Бацька. Ну.
Кастусь. Але ж на бале яны, пэўна, не будуць яго вартаваць... Уявіце сабе, кружыцца ў вальсе Цаплін, а вакол вальсуюць шэсць салдат... 3 прымкнёнымі штыкамі...
Караліна^у нейкім дзіўным, пакутным лікаванні). I гэта азначае?..
Кастусь. I гэта азначае, што мы выкрадзем яго на балі. (Ляпнуў Чортавага Бацьку па плячы ) Бяжы да Марцявічуса. Хай ідзе туды. Скажы — баль... (Да прахожага.) Ты — апрануты. Бяры другога і ідзі на дапамогу жмудзіну... Караліна...
Караліна. Але...
Кастусь. Ідзі дадому, сланечнік... Ідзі да Яневіч... Вазьмі там найлепшы бальны ўбор... I адразу, на рамізніку, да палаца... У мяне будзе на гэтым балі дама... Найлепшая прыгажуня зямлі... На цэлы вечар... (Вочы ў яго гарэзлівыя і адначасова страшныя.) Скажы, ты ніколі не бачыш у сне, пгго танцуеш?
Караліна. Часта... Кастусь. I гэта такое пічасце!
Кастусь. I мы будзем танцаваць. Мы натанцуемся на сто год наперад, сланечнік... Мы будзем танцаваць... Ідзі.
Караліна. Ах-х... Кастусь.
Пайшла. Кастусь глядзіць ёй услед.
Кастусь
Натоўп кіпіць. Гудзе, віруе горад, А ты, прыкуты да яго цяснін, 3 трывогаю няўлоўнай адчуваеш Няўмольны лёс, што абступіў цябе. I побач светлая мая, святая, Якой не смерць — сусвет бы падарыў... Прыслухайся да шуму: горад спіць. Прыслухайся да шуму: спіць Зямля. Спіць воля ў турмах, праўда — ў катавальнях, I людзі спяць, абпіўшыся хлуснёй...
Нічога... Ёсць такія, што не дрэмлюць.
Такія не даюць сабе дазволу Любіць што-небудзь, акрамя свабоды. Няшчасна закаханыя ў яе.
Адрынутыя ёю ў смерць і ў турмы, Яны пажнуць найлепшых закаханых Праз трыста год. У новы вольны час,
Калі прамовіць нейкая дзяўчына: «Чаму я не жыла тады, матуля? Чаму не йшла на бітву сярод іх?» Ты будзеш жыць і танцаваць, дзяўчына, Кахаць... А ў нас крык гневу рвецца з вуснаў... Сланечнік мой, прамень мой светлы, добры... Гляджу услед, і ад пяшчоты сэрца Спыняецца. А ты, мая зямля, Глядзіш мне ў вочы змрочнымі вачыма, I нема замірае мой язык.
Паўза.
Ідзе... 3 Дамініканскага завулка, Дзе мураўёўскі, чорны той засценак, Святло касое падае пяшчотна На плечы, твар і золата касы...
О, як ты будзеш танцаваць сягоння, Якім жывым і цёплым захапленнем Заззяюць вочы мілыя. I руку Адчую я ў сваёй руцэ. I вочы Ніжэй сваіх вачэй убачу я.
I вусны мне раскрыюцца насустрач, Як кветка цёплая насустрач сонцу... А потым... Што казаць аб тым, што потым... Дадому з балю разам не паедзеш...
I я ў святле бягучых ліхтароў He буду цалаваць тваіх вачэй... Ідзі далей, маленькая вясёлка, Свяці над добрай, змучанай зямлёй, Што ў нетрах цёплых парасткі раджае. Жывую рунь апошніх нашых дум.
Паўза.
Ідзі далей, маленькая вясёлка, Гары над светам. Я не пазаву.
Большае людзей на вуліды. Паўз Кастуся прабег, звонячы вярыгамі, гарадскі юрод Агей Блажэнны.
Агей (Кастусю). Дай што-небудзь Блажэннаму Агею... He... He грошы... Душу дай...
Кастусь (сумна). Аддам, Агей.
Юрод. Дай каму трэба. (Робіць пальцамі вілы.) У-у... Ані дня, ані часу... Ястрабы над табой. Крылатыя.
Кастусь. Бог з табою, Агей.
Юрод. 3 табою, з табою... (Адбег убок і сеў на кукішкі, як ідал.)
Вось. Лятуць.
Выходзіць варта. За ёю Мураўёў, Цаплін, дэ Салье, Тызенгаўзен.
Кастусь. Дык вось ён, Цаплін... 3 Мурашом побач.
Дэ Салье. Б’яніні проста выключны Атэла. Такі раўнівы! Як гляне на мяне — сэрца падае... Як гэта можна так душыць?!
Мураўёў (змрачнавата). Калі патрэбна, дык усё можна.
Цаплін. Гэта не так складана, як мадам думае.
Дэ Салье. Уявіце, які жах! Чытаю сёння раніцай французскі часопіс — і там пра вас, граф, такія словы... «Рыцар пяньковай вяроўкі...»
Усім няёмка.
Мураўёў (з усмешкай). Нядрэннаі Яна абдымае моцна... I рэзультаты някепскія. Лепш, чым у Атэла.
Юрод. Міхал! Міхал! Мі-ха-ха-хал!
Спыніліся.
Мураўёў. Чаго табе?
У руцэ юрода вялізны кавалак сырога мяса.
Юрод. На. З’еш. На.
Паўза.
На вуснах Мураўёва з’яўляецца нацягнутая ўсмешка.
Мураўёў. Сёння пост. Серада. Я мяса не ем.
Юрод амаль пяшчотна ўсміхаецца.
Юрод. А кроў п’еш? He, ты вазьмі... Вазьмі...
Цаплін. М-гух!
Ён кінуўся быў на юрода з палашом. Мураўёў спьіняе яго. Юрод, усміхаючыся, трымае звісаючае мяса. Доўгая страшная паўза.
Мураўёў. Улада з вар’ятамі не ваюе.
Карціна пятая
Задні фасад мураўёўскага палаца. Святло падае з дзвярэй і люстраных акон на балюстраду, на шырокія белыя сходы, што спускаюцца ў парк. На адзін бок сходаў, злева, агароджа з лаўкай. Правей фасада — арка, частка аркадаў, што акружаюць
парк. За ёю зорнае неба... Урачыстыя гукі паланеза. За цэльным шклом акон плывуць пары. Пасходах ідзе Каліноўскі, апрануты ў бездакорны фрак. Насустрач яму Арсень.
Кастусь (ціха). Ну што?
Арсень. Марцявічус п’е з ім.
Кастусь. Бедны... I лёгка ідзе?
Арсень. Цаплін пасля сустрэчы з намі шмат п’е... Можаш ісці спакойна.
Кастусь ідзе далей. У гэты момант з’явілася ля балюстрады Марыя Грэгатовіч. Сустрэліся позіркамі.
Марыя. Пан Макарэвіч, добры вечар.
Кастусь аглянуўся, і на хвіліну нешта дрогнула ў яго вачах.
Кастусь. Прабачце, не маю гонару.
Марыя. Вы жылі ў флігелі дома маёй маці, у Зарэччы. Я — Марыя Грэгатовіч.
Кастусь. Запэўніваю вас, вы памьіляецеся. Я — князь Мсціслаўскі. Але я хацеў бы быць гэтым невядомым Макарэвічам, каб мець шчасце хаця зрэдку бачыць вас...
Марыя. I Вітаўта Парафіяновіча не памятаеце? I як мы ўтраіх сядзелі ў нашым садзе... Вы... так нечакана з’ехалі ад нас у сакавіку.
Кастусь. Вы абазналіся... Прабачце.
Ідзе далей. Насустрач яму ідзе Караліна.
Караліна. Ідуць. Заўважыў мяне і захапіўся. Такая брыда!
Кастусь. Стой непадалёку, калі... ласка...
Змрочны, маўклівы і доўгі, як Мефістофель, Марцявічус вядзе Цапліна. Цаплія не хістаецца, але ён цяжка, трагічна п’яны.
Цаплін (жмудзіну). Сядзіш тут сярод дам і кветак... як самая непатрэбная радзіме кветка. A ці быў ты на полі, дзе дабіваюць... Я таго мужыка з віламі... не забуду... Аблічча бледнае... як пры ўсплёску бліскавіцы... Хочаш, падару на шчасце вяроўку павешанага?
Марцявічус. He.
Цаплін. Тады — мармуровы бюст імператара. Я люблю бюсты імператара.
Да Каліноўскага падыходзіць дэ Салье.
Дэ Салье. Вымушана была пакінуць вас, князь. (Угледзеўшыся.) 3 вамі нешта здарылася?
Каліноўскі. Пачаў губляць галаву, мадам. (На Караліну.) Мая стрыечная сястра, княжна Надзея Загорская... Я прашу вашай апекі над ёй.
Дэ Салье. Якая мілая... На выданні?
Кастусь. Самая багатая нявеста Прыдняпроўя.
Караліна (з дакорам). Юры...
Дэ Сал ье. Пры такіх вачах пасаг — зусім лішняя справа. Мяркую, часам вы шкадуеце, што яна — сястра вам.
Кастусь. Часам... вельмі шкадую.
Караліна. Юры...
Кастусь, Вядома, калі вас няма побач.
Дэ Салье. Я схільна палюбіць вашу кузіну... Дарэчы, вось князь Стоцкі... Мілы...
Кастусь. Паляк? Яны так сур’ёзна паўстаюць, палякі...
Дэ Салье. Сто-оцкі...
Кастусь. Ф-фу... Мне здалося — Друцкі... Гэта яшчэ горш, чым палякі... Гэта нашы радзінныя ворагі... Забабоны мацней за нас. Мне давялося б, не адчуваючы ніякай варожасці да беднага маладога чалавека, справацыраваць яго на сварку... Так недарэчна!..
Мураўёў падьппоў да балюстрады. Пакуль дэ Салье знаёмідь Караліну са Стоцкім, змрочны, як Мефістофель, Марцявічус торгае Цапліна.
Марцявічус. Хадзем.
Цаплін. He, я да графа. Я люблю графа. Мы з графам — два чаравікі — пара. Мы з графам і з табой — тры чаравікі пара. (Ідзе да графа.)
Дэ Салье зноў з Кастусём, які відавочна кампліментуе з ёю. Караліна кідае на Кастуся ўмольны позірк. Кастусь непрыкметна паказвае ёй язык. Караліна ўсміхаецца. Стоцкі відавочна ў захапленні.
Дэ Салье (Кастусю, нібы ведучы далей размову). I вам не шкада райскіх птушак?
Кастусь. Ім мяне не шкада.
Дэ Салье. Бедны. Няўжо зусім?
Кастусь. Адной.
Цаплін. Ваша сіяцельства. Тут адзін сказаў, што вы сякі і такі. Я не веру. Мы з вамі — тры
чаравікі пара. Я вам падару гіпсавы бюст Каліноўскага.
Кастусь (дэ Салье). I, з-за адсутнасці мадэлі, закажа бюст з мяве.
Дэ Салье смяецца.
Цаплін. I вы будзеце ўспамінаць нябожчыкаў Каліноўскага і Цапліна.
Мураўёў. Калі вы будзеце так піць, вы станеце нябожчыкам хутчэй, чым трэба... Ідзіце дамоў...
Змрочны жмудзів вядэе Цапліна па сходах паўз Каліноўскага. Цаплін спьшіўся.
Цаплін. А я вас... пазнаю.
К а с т у с ь. Мне прыемна, што вы ў такім стане яшчэ здольны пазнаць кагосьці.
Цаплін. Дык ты... у модных панталонах?
Збіраюцца да іх людзі.
Кастусь (Стоцкаму). Малады чалавек, адвядзіце яе. Яна... спалохаецца...
Караліна. He!
Кастусь (да Цапліна). Я не нашу спадніцьі. Я не шатландзец. Хаця з ахвотаю стаў бы ім на хвіліну, каб вы з задавальненнем канстатавалі гэта і пайшлі дамоў.
Цаплін. Дзе твае пісталеты?
Кастусь. Яны дома. Па іх лёгка паслаць.
Марыя глядзіць на сварку пашыранымі вачыма. Цаплів хапае Каліяоўскага за плечы.
Цаплін. Мяцежнік!
Кастусь. Працягніце ўздоўж тулава вашы рукі, калі не хочаце працягнуць ногі.