Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Аляксандр. Што гэта?
Мураўёў (пакасіўся на Лосева). Па-мойму, гэта дыскрэдытацыя той улады, якая прызначае намеснікам такую помесь... Па-мойму, гэта распуста...
Паўза. Лосеў глядзіць аа Мураўёва з жахам і здзіўленнем.
Аляксандр. Міністр Валуеў сваё атрымае. Але караць можна і без вашых цынічных выхадак. Я зрабіўся прытчай ва языцах усёй Еўропы... Дзякуючы вам... Я, цараванне якога называюць добрым, які вызваліў народ... I вы... вы шуміце пра шыбеніцы ва ўсіх газетах... Я, урэшце, за-ба-ра-няю вам гэта.
Мураўёў. Шыбеніцы? Тады заадно забараніце паўстанцаў.
Лосеў шумна пацягнуў ротам паветра.
Ваша вялікасць, вы, за якога я сто разоў рызыкаваў жыццём, зганьбіў сваё імя, зразумейце, мы на краі прорвы. Папярэдняе жорсткае цараванне павесіла пяць чалавек. Наша, добрае, распачало трэцюю тысячу... I правільна робіць... Таму што паўстанне на Беларусі і Літве робіцца мужыцкім паўстаннем. Каб не я, каб не памылкі іхняга ранейшага камітэта — сёння існавала б ужо літоўска-беларуская рэспуб ліка.
Аляксандр. Я не дзіця, якое палохаюць букай.
Мураўёў. Гэта не бука.„ Гэта пажар...
Аляксандр^ тонам загаду). I мне хацелася б, каб мае слугі усё ж не злоўжывалі пятлёй. Існуе Сібір.
Мураўёў. Я выселіў туды трыццаць тысяч чалавек, я сяку лясы, я выпальваю заразу. Але гэтага цяпер ма-ла. Бо гэта ўжо не дваране, а народ! I калі Валуеву, Пятру-малому, малому нават у жорсткасці, не хочацца помесі бусла і цурбана — хай ведае: гаспадаром у гэтых балотах стане леўт Імя йго — Кастусь Каліноўскі...
Аляксандр. Мяне не абыходзяць вашы папяровыя львы... Мяне засмучае ваша палітыка. Разгул катаў! Даносяць! Падкідаюць зброю з мэтай правакацыі!
Лосеў устае і на дыбачках адыходзіць трохі далей.
Мураўёў (сумна). Куды вы? Мяркую, вы, Лосеў, не будзеце падобныя да тых, што перанеслі мой жарт гасудару?
Лосеў. Пастараюся...
Мураўёў. Пастарайцеся. Тым болып, што гэта не зусім смешны жарт.
Аляксандр. Гуляць маім імем сапраўды не зусім смешны жарт...
Мураўёў. Я прывык за доўгае жыццё разграбаць гразь, каб рукі іншых былі чыстыя. Я нічога не саромлюся. Сілу апраўдваюць. Вучоныя, паэты — уся гэтая сволач. Вас — абеляць. Мяне — ніхто. Я не баяўся гэтага. Але цяпер мне кажуць, каб пальчаткі для гразі былі белыя. Я стары чалавек, і мне позна перавучвацца... Я патрабую адстаўкі.
Паўза.
Аляксандр. Вы не смееце нічога патрабаваць. Гэта я патрабаваў у вас. Аднаго. Менш публічнасці.
Мураўёў. Тады не трэба вешаць. Усе пяць з паловай мільёнаў павінны ведаць: вось што чакае таго, хто паўстае... Перадайце гэта, калі ласка, майму намесніку...
Аляксандр (менш рашуча). Гэта кажа хрысціянін.
Мураўёў. Хрысціянін не той, хто плача, чытаючы евангелле. Хрысціянін — гэта воін той армады, што завецца ваяўнічай царквой„ Ён павінен сячы гало-
вы, іначай — беларусы пачалі ўжо клапаціцца аб гэтым — не будзе ні хрысціян, ні вас, гасудар.
Паўза. У голасе графа іронія.
Цяпер я стану хрысціянінам у ва ш ым разуменні. Усе стануць мяне хваліць. Нехта мяне заменіць. А можа, самі згодзіцеся запэцкаць рукі ў крыві?
Лосеў. Граф!..
Мураўёў. Што, Лосеў... Я не саромлюся маіх слоў. I запамятайце іх... для сябе... Я нічога не баюся, гасудар, акрамя бога і сустрэчы з вашым святым бацькам на тым свеце. Ён з мяне спагоніць. Ён спагоніць і з вас. За вашы ўчынкі. За царства... Дагаворым там, гасудар.
Паўза.
Аляксандр. Як, вы казалі, прозвішча таго чалавека?
Мураўёў. Кастусь Каліноўскі.
Аляксандр. Паляк?
Мураўёў. Беларус, ваша вялікасць. Ён паставіў пад ружжо сто тысяч мяцежнікаў. Хай мой вамеснік □омніць, што дзяржава, вы — нічога не можаце яму зрабіць, а ён хістае імперыю, як хоча.
Аляксандр. Хто ён... Лосеў?
Лосеў. Амаль нічога не ведаем. Але ў кожным стрэле — яго рука.
Мураўёў. Гэта ўтрапёны фанатык, чалавек камевнай волі, вялікага розуму, талевту...
Аляксандр. Розум, талент... Колькі іх было?!
М у р а ў ё ў. Былі і да яго, але гэта асоба вечалавечай нянавісці да вас...
Аляксандр. I піто?
Мураўёў. Ён таленавіты арганізатар, ваявода, публіцыст. Ёв любіць сваю ідэю... Перадайце гэта майму намесніку, прызвачце пенсію яго дзецям і развітайцеся з ім. Бо, калі так пойдзе, намеснік праз месяц будзе вісець пад Вострай Брамай.
Аляксандр. Ёв хто?
Мураўёў. Мой намеснік? He магу ведаць.
Аляксандр (глуха). He жартуйце... Я пытаю пра Каліноўскага.
Лосеў. Выхаванец Пецярбургскага універсітэта... Дваранін... Паэт...
Аляксандр. I Пушкін пісаў вершы. Гэта — як хвароба.
Лосеў. Ён піша, вядома, куды горш.
Мураўёў. Але кожны нумар яго газеты — выбух. Перадайце гэта...
Аляксандр (ціха). Вы амаль давяршылі свой подзвіг... Што б вы ні рабілі — вы павя-річваеце гэтым маю нязменную прыхільнасць да вас.
Мураўёў. Дзякуй вам... гасудар!
Аляксандр. I злавіце, злавіце гэтага чалавека... Знішчыце гэты зброд... Павялічце ўдвая штат Лосева.
Мураўёў. Я — зраблю.
Л о с е ў. Вы зробіце, ваша сіяцельства.
Мураўёў. Іх мала знішчыць. Іх трэба яшчэ і прынізіць. Мёртвыя — жывуць.
Л о с е ў. Віленскі камендант скардзіўся: на полі, дзе хааваюць пакараных смерцю, — маўклівыя маніфестацыі... Магілы мы раўняем. I ўсё адно, кожны дзень стаяць людзі ў чорным. Моўчкі стаяць. He плачуць... Страляць?
Мураўёў. Нашто? Проста зрабіце ім фізічна немагчымымі гэтыя наведванні.
Лосеў. Як?
Мураўёў. Ну... хаця б ачысціце за ноч усе прыбіральні Вільні і заліце гэтыя магілы слоем... Дастаткова чвэрць сажня... Прабачце, ваша вялікасць.
Лосеў. Ваша вялікасць...
Мураўёў. Нявіннасць не дазваляе? А гэта лепш чым кулі. Статак не хоча быць смешным.
Аляксандр. Ён ведае людзей, Лосеў. Трэба ўгноіць Заходні край для будучага пасеву.
Паўза.
Задайце... задайце ім.
Карціна восьмая
Яшчэ да падняцця заслоны чуваць гарматныя стрэлы, залпы, воклічы. Калі заслона паднялася — мы бачым скарэжаную зямлю, на ёй сям-там трупы, кінутыя косы, апракінутыя гарматы і — далёка! — вёску ў агні. Гараць Бахарэвічы. На першым плане абгаралы шкілет дрэва, на другім — некалькі салдат капаюцьчарговую яму. Пад дрэвам сядзіцькапітан фон Юнген, піша.
Салдат. Дзевятую капаем.
Юнген. Пэўна, досыць, па дваццаць шэсць на яму. Капец. (Апусціў Note bene ў скураной. вокладцы.) Ну што данясеш? Разбілі пераможна палком — пагана ўзброены атрад.
Салдат. Вядуць.
3 левага боку салдаты выганяюць на сцэну невялікі натоўп жыхароў спаленай вёскі. Пераважна і старыя і жавчыны. Сярод апошніх — Яўхіміха, баба Гарэліха.
Юнген. Ну што, мужыкі. Дастукаліся... Давядзецца замест сваіх бяроз чужыя піхты пілаваць... А замест торфу — біць кіркой у рудніках руду чужому дзядзьку.
Натоўп маўчыць. I раптам вокліч. 3 правага боку канвой выводзіць пана Зарубу, Вастравуха і Яўхіма Барданоса. Вастравух паранены ў галаву: праз павязку выступае кроў. Заруба і Барданос вядуць яго. Палонных паставілі перад Юнгенам. Левая рука Яўхіма бязвольва звісае.
Юнген. Ну?.. Што?..
Яўхім. Нічога, пагулялі ладна.
Юнген. А як наконт расплаты?
Яўхім. Мы людзі з гонарам. Карчму разнеслі, то неяк і за чарапкі заплоцім.
Злавесная цішыня.
Парушае яе салдат, звяртаючыся да фон Юнгена.
Салдат. Мы зносім трупы.
Юнген.
Паглыбей
Забітых закапайце, каб ваўкі
Касцей не расцягнулі.
Вастравух (злосна).
Воўк нічога.
Прынамсі, ён хлуслівым чорным словам He пэцкае імён герояў.
Ўсё гэта людзі зробяць... Зробіш ты, Халуй.
Юнген (іранічна).
Зараз упадзе,
А брэша, недабіты, гнойны пёс.
Вастравух адштурхоўвае сяброў.
Вастравух. Пусціце!.. Сам...
(Пахіснуўшыся трохі, ён умацаваўся і стаў цвёрда.)
A to яшчэ ён збрэша, Што я, калі мяне на смерць вялі, Пручаўся і нагамі дзве дарожкі Да месца праараў.
Юнген.
Ты, Вастравух,
Падумай: варта заплаціць жыццём За слова вострае, за жарт дурны?
Вастравух.
Хай будзе слова, як няма кінжала. Юнген.
Мне ад цябе не вельмі многа трэба. Скажы адно: хто вамі кіраваў, Хто прысылаў для вас наказы з Вільні Хто ўгаварыў вас падтрымаць мяцеж?
Яўхім.
Да сэрца дабіраюцца — маўчы. Юнген.
Адно імя... I я тады палонных
I ўсіх сялян адразу адпушчу.
Яўхім.
Да сэрца дабіраюцца — маўчыі Яўхіміха.
Угаварыла беднасць. А наказы
Нам голад прысылаў.
Вастравух.
А кіравала
Усімі намі ярасць. Вось і ўсё.
Ю н г е н (да Яўхіміхі).
У беднасці вы самі вінаваты.
Народзіце дзяцей — а потым лямант: «Зямлі няма!», «Галеча!», «Усё паны!» Як быццам вам паны дапамагалі У гэтай справе.
Яўхіміха.
Гэ-эй, панок... панок...
Бог любіць нас і дорыць нашы хаты Дзіцячым крыкам і дзіцячым смехам.
I ганарыцца вам прычын няма. Усё жыццё вы плавалі ў крыві, А бог вас пакараў за грэх ваш цяжкі. Таму яны й пустыя, вашы хаты, I рэдка ў іх гучыць дзіцячы смех.
Салдат (Юнгену). Ваша высакароддзе сказалі па дваццаць шэсць...
Юнген. Ну.
Салдат. Памылачка атрымалася. Выкапалі лішнюю магілу.
Юнген. Чакай, колькі забітых?
С а л д а т. Іхніх — восемдзесят. Нашых — сто дваццаць восем.
Заруба. Дрэнная прапорцыя.
Юнген. Што?
Заруба. Ваюем дрэнна. Шэлег нам цана. Нас на Гродзеншчыне не больш дзвюх тысяч са зброяй. Вас — дзесяць.
Ю н г е н. Апошні раз пытаю: хто?
Вастравух. Голад! Рабства!
Паўза.
Юнген. Салдаты, слухай маю каманду!
Паўза.
Магіла пустой не застанецца. Гэтых трох — туды.
Агульны ўздых.
Салдат. Ваша высакароддзе...
Юнген. Шпіцрутэнаў захацелі... Вядзіце.
Заруба. Нашто весці? Мы — самі. Мы скакаць будзем, туды ідучы.
3 асуджанай рашучасцю ўзяліся за плечы. Павольна закруцілася, пачало рухацца да ямы страшнае кола. Ногі намацваюць такт. Знайшлі. I толькі тады прыходзіць музыка, хуткая, але грозная, падобная і не падобная на звычайныя гукі «Мяцеліцы».
Курыць, вее мяцеліца, Чаму стары не жэніцца. — Як жа яму жаніціся? Усе будуць дзівіціся.
Ух, ух, уха-ху!
Янкі галава ў снягу.
— А як гэта дый не снег, Тады людзям будзе смех!
Яны на краі ямы. Яўхім скокнуў у яе сам. Цяпер відаць толькі іхнія плечы. Ім цесна, але яны рухаюцца, але галасы спяваюць.
Ух, ух, уха-ху!
Гэта ж быў я ва таку.
— А як гэта дый не пыл, Дык ад дзеўкі будзе тыл. — А хоць стары — не паганы, Яшчэ дужы і румяны. А што каму да таго? Можа, я пайду ды за яго.
Голас з натоўпу. Даволі!
Спыніўся танец.
Яўхім.
Сапраўды даволі, браце...
Занадта... He павераць... Стой, Заруба.
Мацуйся, любы браце Вастравух.