• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    На Вітаўта з кожнай хвілінай страшней глядзець.
    (Разважліва.) Подла... Адкупіліся вашай галавой... Прахадная пешка. Ведалі, што не прадасцё, загінеце адзін... I загінеце адзін... I загінеце... Слаўны, мужны вы чалавек. (Піша.) Стары метад гнюсных палітыкаў. Урыю — пад стрэлы, лаўры ягоныя — на чало, жанчыну — да сябе ў ложак... (Амаль пад нос.) Магчыма, якраз цяпер... Такія гэта ўмеюць...
    Вітаўт. He! He! He!
    I тут Лосеў устае, нагінаецца, у вачніцах яго цені.
    Лосеў. І-мя?!
    Вітаўт. Я ненавіджу! Я заўсёды ненавідзеў яго! Лосеў. І-мя-а!
    Вітаўт. Жыў пад нрозвішчам Макарэвіча. Цяпер?
    Здаецца... Ві-та-жэ-нец.
    Лосеў. Імя!
    Вітаўт. Жыве ў Свентаянскіх мурах.
    Лосеў. Імя.
    Вітаўт. Кастусь Каліноўскі.
    АКТ ТРЭЦІ
    Карціна адзінаццатая
    Абсерваторыя ў Свентаянскіх мурах. Старадаўнія зорныя сферы, бронзавы секстант, тэлескопы. У цёмных кутах таямніча пабліскваюць сімвалы знакаў задыяка. На ўсім пячаць занядбанасці. За вокнамі начны заснежаны дворык Пачобута. Сходы вядуць на падмосткі да двух тэлескопаў у невялічкіх вежах з купаламі. Створкі аднаго купала трошкі рассунутыя, і ў шчыліну відаць зімовае зорнае неба. Вызарыла буйна. На мароз... У абсерваторыі Каліноўскі, Чортаў Бацька і Марцявічус. Пархвен гадуе жмудзіва.
    К а с т у с ь. Ціха ў цябе. А я за два крокі, а шум. Марцявічус. Чаму сапраўды ціха?
    Кастусь. Былы універсітэт. Мікалай яго закрыў. I абсерваторыя пасля пажару не працуе.
    Марцявічус. Такая безліч залаў — і на замку...
    Кастусь. To і добра. Табе тут бяспечна, хоць «Бітву» танцуй.
    Марцявічус. He кажы... Быццам людзі вымерлі на зямлі... Нават зоры — непатрэбны... Нібы паўсюль пустыня, адзін я жывы.
    Кастусь. Яны гэтага і хочуць, пустыні... Дай ім волю — яны нас назаўжды ад зор адвадзяць.
    Паўза.
    Маеш рацыю: пустыня... Адвучылі на зоры глядзець... Час такі...
    Чортаў Бацька. А будзе іншы час?
    Кастусь. Павінен быць.
    Марцявічус (лёг на спіну). А я ўсімі начамі гляджу на зоры... Тысячы светаў... Часам гляджу ў тую трубу: Стажары, Батыеў Шлях... А месяц такі васпаваты.
    Чортаў Бацька. Ёсць там людзі?
    Кастусь. Ніхто не ведае. Можа, і ёсць.
    Марцявічус. Цікава, ці так дрэнна яны жывуць, як мы тут, на зямлі.
    Кастусь. Напэўна, не. Так дрэнна, як мы, людзі жыць не павінны... Караліна нешта спазняецца...
    Аднекуль знадворку, як воўчае выццё, чуюцца галасы. Першы да спуду блізка, іншыя — далей і далей. «Слухай! Слу-хай! Слу-ха-а-й!» Вакол палаца пераклічка.
    Вось пачнеш ты храпці, а Мураш пачуе. Ты, Бронюс, не храпі... Баюся за яе...
    Марцявічус. Вакол яны, сволачы. Абклалі.
    Кастусь. Нічога. Будзе час: яны будуць усярэдзіне, а мы — вакол.
    Марцявічус. А пакуль нам як выйсця няма.
    Кастусь. Ёсць. (Паказвае на неба.) Гэтага яны ў нас не адбяруць.
    Марцявічус. А калі ў падвал?
    Кастусь. I над падвалам — неба...
    Марцявічус. Чорт ведае чым людзі займаюцца: стрэлы, шыбеніцы, подласць. А тут... такое дзіва... I ці думаў я, што мой апошні дом будзе такі прыўкрасны, што апынуся сам-насам з небам.
    Кастусь. Як то там Вітаўт?
    Марцявічус. У такую хвіліну ўсе павінны глядзець на зоры. Пархвен! А ты глядзіш?
    Чортаў Бацька. Гляджу. Унь Зорны Воз. Сем зорак — сем кабылак. Адна ажарабілася. Унь ля яе мале-нечкая зорка. I ўсе кабылкі спакойна стаяць, толькі ўздрыгваюць часамі ад зайздрасці да той... (Глуха.) Як ты, Кастусёк, калі часам на скверы дзяцей бачыш.
    Кастусь (амаль груба). Ты змоўч... паэт.
    Чортаў Бацька. Гэта вы.. паэты... Са зброяй спіцё... Без жонак, без дзяцей, без грошай. Так, за народнае дзякуй.
    Марцявічус. Вось прыйдзе светлае заўтра — яно цябе здзівіць.
    Чортаў Бацька. Чым?
    Марцявічус. А тым, што грошай зусім не будзе.
    Чортаў Бацька. I там не будзе? Варта было паўставаць.
    Паўза.
    А я, каб мне плацілі, усякую работу рабіў бы. Сказаў бы мне той... «Работа твая, Чортаў Бацька, будзе брахаць. За кожнага абрэханага прахожага — рубель». Калі ласачка... Сеў бы сабе, як пан, з газеткай ля варот, на траўку, і як толькі нехта пройдзе, то я на яго: «Гаў... Гаў» — і ні разу болып.
    Кастусь. Чаму?
    Чортаў Бацька. Голас бярог бы. «Гаў» — і рубель. «Гаў» — і рубель.
    Кастусь. Гэта, брат, за цябе журналісты робяць. 3 таго часу, як газеты з’явіліся. He адбівай чужога хлеба.
    Паўза.
    Чортаў Бацька (раптам). He хачу я гаўкаць. Сорамна нібы тут... перад нечым.
    Кастусь. Правільна.
    Чортаў Бацька. Во каб у кожнай хаце такія дахі.
    Марцявічус. Нашто?
    Чортаў Бацька. Нельга сварыцца, калі над табой такое. He можа быць забойстваў, злосці, несправядлівасці... Ледзь нехта закіпае няправедна — рассунь дах.
    Паўза.
    Кастусь. Пераможам — узбагацеем — зробім.
    Стрэл пракаціўся рэхам у далёкіх завулках.
    Чортаў Бацька. Што такое?
    Кастусь. Пэўна, вартавому здалося... I чаму не ідзе?
    Паўза.
    Чортаў Бацька. Кажуць, зорка падае — душа падае.
    Кастусь. To што?
    Чортаў Бацька. У-у, які гэтай восенню быў зарапад... Падалі, падалі, канца не відно.
    Марцявічус. 3 людзьмі пра такое нельга... Пархвен.
    Чортаў Бацька. Ведаю. Гэта я — з вамі.
    Марцявічус. I вось я ляжаў і думаў. А зоры кружыліся ў вечным абегу. I праходзілі перада мной пакаленні. У-у, якая далячынь... Што людзі будучага перад намі? Нікога не здзівіць чалавек сярод людзей. А вось чалавек сярод ваўкоў, свіней, гіен — вось што варта здзіўлення. А нараджаецца, жыве чалавекам сярод поскудзі. Значыць, ад прыроды — харошы... A я раней не бачыў веба... як многія...
    Уваходзіць Каралінаў футравай шапачцы з вэлюыам.
    Караліна. Кастусь.
    Кастусь. Нарэшце... Божа мой... У-ух...
    Караліна. Вось. Трыццаць два пашпарты для ўцекачоў... У Лібаву іх адразу, на караблі і — шукай іх за мяжой.
    Кастусь. Нарэшце.
    Караліна. Кастусь, мне трэба пагаварыць сам-насам.
    Марцявічус. To я ў дворык выйду... Пад зоры... ( Выйшаў.)
    Чортаў Бацька адышоў у далёкі кут, за вялізвы зорны глобус. Сеў там.
    Караліна. Ішла сюды паўз губернатарскі палац... Там некалькі рот пад ружжом. Такія сілы яны выводзяць толькі супраць небяспечных атрадаў.
    Кастусь. Даведаемся. Што яшчэ?
    Караліна. Трывожна мне. Ты жывеш тут так доўга... Пакінь Вільню... Прашу.
    Кастусь. Вільня — сэрца. Мне нельга ад яго.
    Караліна. Вазьмі пашпарт.
    Кастусь. He.
    Караліна. Чаму?
    Кастусь. У мяне — надзейны. Я вазьму, а ў другога не будзе.
    Караліна. ,Цяжка мне... Як душыць мяне ўсё гэта... Вежкі... Знакі...
    Кастусь. Супакойся. Я змяню кватэру, хаця гэта — надзейная. Хочаш зараз? Ты не думай, мне трэба берагчы сябе. Дзесятага сакавіка зноў пачнём.
    Караліна. To я — па рамізніка.
    Кастусь. Пачакай... He ідзі... Тут пераклікаліся...
    Стрэл быў... За гэты час нібы крывёй сэрца сплыло.
    Караліна. I ў мяне за цябе.
    Кастусь. Жывём, як на вастрыі маланкі. Вось блісне аб скалу...
    Караліна. Цемра для цябе.
    Кастусь. Што я? Я і жыву толькі таму, што для іншых.
    Караліна. Толькі?
    Кастусь. А для каго яшчэ?
    Караліна. Для Яневіч... мяне...
    Кастусь. Было б у мяне сто жыццяў — усе аддаў бы вам. Ты дзяўчынкай хадзіла босая?
    Караліна. I цяпер хацела б.
    Кастусь. To я іх аддаў бы... каб пылок ад кветак асядаў на твае ногі...
    Караліна. Сто? Хаця адно жыццё сабе пакінь.
    Кастусь. Хіба гэта здрада, калі я ведаю на другім канцы горада, што табе дрэнна? Калі я падумаю — і ты побач? I сілы мае так узрастаюць, што я магу ўсё. I ты ж таксама?
    Караліна. Але.
    Кастусь. I няхай нехта палічыць здрадай... I чорт з імі.
    Крок. Яшчэ крок у глухой цішыні. Засталося чатыры... тры... два...
    Караліна! (Голас яго гучыць так, быццам ён заклінае.) He думай ні аб чым... Кінь усё... Толькі не адпггурхні дзеля нейкіх там меркаванняў, бо я ўжо болып — не ма-гу... (I тут ён кінуўся да яе, абняў і, як непрытомны, як смяртэльна паранены, споўз да яе ног, абняў іх, прынік галавою. Глыбокі, вызвалены. страшны ўздых вырваўся з яго грудзей.)
    Ты мне — дождж яснавокі над полем і борам, Без цябе я ні дыхаць, ні жыць не магу.
    Ты мне сонца і зоры,
    Ты мне — цёплае мора,
    Ты мне ветрык, што з майскай лістотай гаворыць, Ты мне — зорныя іскры на мурагу.
    Караліна. Устань, хлопчык мой. Устань, яркае сонца маё. (Заплюшчыўшы вочы, яна гладзіць яго валасы.) Залатая павуціна. Веі апушчаны... (Глуха.) Слёзы? Ты?!
    Кастусь. Стрымаць... не магу... Я пятнаццаць год не плакаў...
    Караліна. Рвуцца, як дождж вясной? Бедны...
    Кастусь. Буду з табой вельмі верны, вельмі пяшчотны.
    Караліна. Ведаю... Нашто ты так мучыўся?.. Нашто, калі няма нічога на свеце, чаго б я не зрабіла, каб табе было светла жыць? Калі ўся твая пакута — вось яна. Знішчы. Адкінь з дарогі... Застанься... Спі ціха...
    Паўза.
    Нашто, калі ўсё адно ахвяраваць? Учора. Сёння. Заўтра. Заўсёды.
    Паўза.
    (Глуха.) Ты мне скажы, як ты мяне любіш... Скажы нарэшце.
    Кастусь. Паўсюль — ты. Спявае жаўрук — і гэта твой смех... Стронг б’е ў патоку — і гэта твой гнеў.. Вясёлка гарыць у pace — і гэта калі ты смяешся праз слёзы. Уся ты, з усім, стала нада мной — яе святло нябёс... як радзіма.
    Караліна. Кажы.
    Кастусь. Я блытаю вашы імёны. Успомню — радзіма —. і прад вачыма ты на квітнеючым поплаве, ты спіш у пушчы на сонечнай заечай капусце, ты пад ліпай у мокрай сукенцы, а вакол залатыя завесы дажджу... Ты... ты... ты...
    Караліна. Вельмі буду цябе кахаць.
    Кастусь. Усё жыццё... як рака, над якой ніколі не бывае сонца. I вось... Мне здаецца, я ўліваюся ў цябе. 3 усіх пустынь, праз якія я працякаў... Нарэшце... Як рака ў акіян... (Прыціснуў яе да сябе. Вусны сустрэліся ў не вельмі ўмелым, але моцныммоцным, нібы ад адчаю, пацалунку.) Няма дарогі.
    Караліна. He хачу...
    Заплюшчыўшы вочы, прыпаўшы адно да аднаго, яны стаяць. Неразлітна. Вызвалена. Адно... Увайшла Яневіч. Спынілася.
    Да Пархвена, які пахмура круціць пальцам зорвы глобус.
    Яневіч. Яны?
    Чортаў Бацька. Але...
    Яневіч. Матка боска... Дзякуй табе, божа... Ёсць ты на зямлі.
    Кастусь. Хто там?
    Яневіч. Я... я рада за вас... за сябе...
    Кастусь. Калі думаеш, што болып узрадавана, чым я, то памыляешся. (Абхапіў за плечы Яневіч і Караліну, закружыў па пакоі.)
    Чортаў Бацька. To, можа, ужо разам і мяне?
    Кастусь. Давай і ты... Дав-вай, стары, любы...
    Яневіч. Хлапчына...
    К а с т у с ь. А што, грэх? Мне на дзесяць год менш. Мне шаснаццаць. Я кахаю!
    Караліна (мякка). Кастусь, любы... Ты не адмовіўся ад думкі пайсці адсюль?