Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Г е л е н a
Правоў і звання Пазбавілі няшчаснага бацькі За гэта.
Р а г н е д a
А яшчэ... тваёй рукі.
Г е л е н a
Юрась мяне з сабою на паўстанне Зваў... He пайшла.
Р а г н е д a
He варта шкадаваць.
Г е л е н a
Шкадуе памяць.
Р а г н е д a
Муж хацеў бы знаць, Як жыў Юрась пасля?
Г е л е н a
Аб тым, відаць, Вядома толькі кірмашам і пушчам, Дзе ён старцом відушчым, невідушчым Хадзіў, быў ганчаром, быў багамазам, Быў цыганом, — жыў з цыганамі разам.
Р а г н е д a
Ах, бедны! Лепей катарга, палон, Чым лёс такі. Сюды прыходзіў ён?
Г е л е н a
Жыў... У сялян. Хаваўся ў іх зімой 3 Анэляй — спадарожніцай сваёй.
Вясной ён маляваў з яе партрэт, Сам, як вясна, шчаслівы, закаханы. He багамаз, а бог, мастак, паэт.
Р а г н е д a
Але! Так пачынаюцца раманы.
Г е л е в a
Трагедыі, старыя, быццам свет: Пралог лірычны, дзеі нечаканы Канец, а там — і змрочны эпілог Паўстання і блукання па народзе.
Р а г н е д a
3 табою толькі ў сорак трэцім годзе Ён бачыўся?
Г е л е н a
Дзіця на мой парог Прынёс Юрась, як бог забраў Анэлю 3 пасцелі парадзіхі ды ў пасцелю Бязведамную.
Р а г н е д a
Пухам ёй зямля!
Г е л е н a
Жыццё было ўжо Юрасю няміла.
У лес сышоў і там прапаў пасля.
Р а г н е д a
Пад прозвішчам сваім удачарыла Малую ты... Марыська праўду знае?
Г е л е н a
Я ёй сказала, што яна дачка Старжыцкага. Паўстанца. Мастака.
Р а г н е д a
А болып... А пра Анэлю?
Г е л е н a
He пытае,
А можа, і сама не хоча знаць.
Яна — дзіця бясшлюбнае, я — маці Яе, пасмешышча мясцовай знаці, Што трэба болып? Аб чым яшчэ пытаць? Яна маўчала, я не гаварыла, Язык — замок, калі душа — магіла.
Р а г н е д a
Даруй, сястра, яшчэ не ўсё спытала:
Як быць з Марыськай? Пра яе так мала Я думала. Ёй колькі год? Відаць, Вясельны ўзрост? Ёсць на прыкмеце зяць?
Г е л е н a
He смейся. Хто палічыць за выгоду Ісці за Нёман, не спытаўшы броду.
Р а г н е д a
Марыська не без племені і роду.
Старжыцкі дзядзька ёй, а не вараг.
Я гаварыла з ім. Ён дасць пасаг.
Мы так рашылі. Што Гелена скажа?
Ці, можа быць, не верыць?
Г е л е н a
Воля ваша,
А толькі...
Р а г н е д a
Што?
Г е л е н a
Пранёсся слых такі, Што хоча граф раздаць зямлю сялянам.
Р а г н е д a
Той слых, сястра, і нас трывожыць з панам. Хлусня!
Г е л е н a
А ўжо на графа мужыкі, Як на святога, моляцца ў касцеле, Ды і ў царкве.
Р а г н е д a
Пустое нехта меле. Няпэўны час! Турбацыя адна. (Падыходзіць да акна.) А вунь і муж ідзе. Шчаслівы, босы, I не адзін... 3 Марыськаю?
Г е л е н a
Яна.
Р а г н е д a
Вянок на галаве. А што за косы, Як вырасла! Якія ножкі, стан!
Пры кавалеры... Гэта што за пан? Прыемны з выгляду...
Г е л е н a
Адукаваны. Зваць Кастусём.
Р а г н е д a
Хто пазнаёміў іх?
Г е л е н a
Вядома хто — выпадак нечаканы, Спрадвечны спадарожнік маладых, Стрэч і разлук нязведаная сіла.
Р а г н е д a
Гасцюе ў вас?
Г е л е н a
Марыська запрасіла.
Р a г н е д a
Даўно ён тут?
Г е л е н a
Ды ўжо чатыры дні.
Рагнеда
А ён ёй падабаецца. Зірні: Між ім і ёй ідзе вачэй размова, Пан русы, а дзяўчына чарнаброва...
Уваходзіць граф Віктор Старжыцкі.
Босы, кашуля на ім расхрыстана, у руках кіёк з ляшчыніны.
Ен пгчаслівы, вясёлы.
Следам ідуць Марыська і Кастусь Каліноўскі.
Старжы цкі
Гелена, добры дзень!
(Цалуе руку, звяртаецца да ўсіх.)
Хачу я ўсім
Прысутным абвясціць, у добрым часе, Аб змене той, якая адбылася У лёсе брата, вашым і маім.
Дык слухайце, што я скажу вам... Згодна Хадайніцтва майго, маіх сяброў, Самім царом, за даўнасцю гадоў, Грэх брату дараваны пасмяротна.
Яго імя не пахаваў гушчар, Ягоны род не згінуў... He загіне. Марыся — больш не Ямант, а графіня Старжыцкая. А я — не гаспадар Таго маёнтку, што мяжуе з вамі.
He я, а лёс яго вяртае вам.
Гелена, плачаш ты? He плач. Слязамі He вернеш Юрася. Хай лепей нам Накрые стол доўгацярплівы дом!
Наш дом!.. 3 вячыстай хвояй за акном.
ЗНАЁМСТВА
Жанчыны, а следам за імі Марыська, праходзяць у суседні пакой.
Там яны займаюцца гаспадарчай справай — накрываюць стол.
Мы бачым іх, але не чуем, бо ўвагай скіраваны на гасцінук», дзе ў гэты час размаўляюць Віктор Старжыцкі і Кастусь Каліноўскі.
Каліноўскі
Нябожчыкам не трэба даравання Былых грахоў. Калі ім сніцца сон. To сніцца ім не тытул, а паўстанне Наступнае. Яго набатны звон.
3 марудных дыліжансаў на чыгунку Час перасеў і ў тым імчыць кірунку, Якога час мінулы не дасяг.
Паўстанне ўжо не за гарамі, вашаць... А выбухне — што тытул будзе важыць, Пазбаўлены мінулых пераваг?
Што граф? Што князь?
Старжыцкі
Прашу вас, дзеля бога, Цара хоць не чапайце.
Каліноўскі
Засцярога?
Старжыцкі
Так. Я ж — маршалак.
Каліноўскі
Вас мы не чапаем.
Але ж і вы і я, хіба не знаем, Што ўвесь наш бедны край прыйшоў у рух. Цара і канцылярыю ўсім краем Клянуць... А мы тут баімося ўдвух.
Старжыцкі
Вам лёгка. Вы ад царскіх слуг далёка. А я? Я — знатны лёкай для паслуг, Нядрэмнае за каркам чую вока.
Дзе не ступлю, хлусню на слых лаўлю, Ліхія чуткі, быццам я зямлю Хачу раздаць...
Каліноўскі
Я чуў. Але не верыў.
He веру ў філантропію намераў. Калі б намер сур’ёзны быў у пана, To здзейсніў бы яго ён нечакана
У зручны момант, улічыўшы ўмовы, А не для слоў пустых.
Старжыцкі
Святыя словы!
Ніхто не стане жартаваць з пятлёю Намыленай.
Каліноўскі
Аднак, я чуў другое... He знаю, ці казаць?
Старжыцкі
Чаму б і не?
Каліноўскі
Пра нейкую наяўнасць запавету... Нібы яго пакінуў брат ваш.
Старжы ц к і
Мне?
Каліноўскі
Хто кажа — вам, хто кажа — камітэту Паўстанцкаму.
Старжы цкі
А хіба ёсць такі?
Каліноўскі
Ды рознае гавораць дзецюкі Пра камітэт той самы і пра справу. Нібыта граф Старжыцкі ў пэўны час, Паўстанца-брата помнячы наказ. He стане спадзявацца на Варшаву 3 няпэўнасцю яе, ні на Парыж, Сам панясе пачэснай справы крыж. Яму, — гавораць, наш давер і зброя. Ён — сам герой, не толькі брат героя!
Словы Каліноўскага ўразілі графа.
Страх маршалка і адвага паўстанца адбіваюпда на ягоным твары.
Што пераважыць — адвага ці страх — невядома.
Старжы цкі
Як бачыце, зусім нядобры слых.
Каліноўскі
На рэха слых падобны: быў і сціх.
Старжыцкі
Вось брата ліст! Пасланне дзён былых, Паслухайце... «Я пакідаю свет.
Пішу табе не ліст, а запавет...
Узняўшы бунт, народу-жабраку Мы камень падалі, а не руку, Мы гінем ад таго, што абяцалі Зямлю яму, а не далі ві цалі». Так напісаў Юрась!
Каліноўскі
Тут праўда ўся.
Старжыцкі
Яна і вас, як бачу, ўсхвалявала.
Яна яму магілы каштавала, А нам — заўчаснай смерці Юрася. Фінал трагічны!
Каліноўскі
Не!.. Хутчэй завязка Для новых дзей.
Марыська ( уваходзячы ).
Прашу вас. Калі ласка!
Заклапочаны граф ідзе следам за М а р ы с ь к а й і Каліноўскім.
Паступова настрой ягоны ўраўнаважваецца.
I вось ужо Старжыцкі — ранейшы маршалак, задаволены госць і гаспадар.
Ён падыходзіць да стала і налівае па поўнай чарцы спачатку дамам і пляменніцы Марысі, а потым — Каліноўскаму і сабе.
Старжыцкі
Я ўсцешаны за ціхі дом, які Сабраў нас тут, між сцен сваіх утульных. Мы ўсе з яго гасціннае рукі, —
Хто выразаў кійкі, хто плёў вянкі, — Адна сям’я... Па родзічах агульных А з Кастусём — па думках сваякі.
Р а г н е д a
Чаму па думках толькі? Ён жа госць Марыські.
С т ар ж ы ц к і
Знаю. Густ у пана ёсць! Да гэтага ж і хіліцца гаворка, Каб тут жаданы госць не быў гасцём. За шчасце!
Р а г н е д a
За Марыську з Кастусём. (Усе выпіваюць.)
Старжыцкі
Ну, што ж вы, маладыя... Горка!
Р а г н е д a
Горка!
Рашайцеся. Смялей, такой бяды!
Каліноўскі
He згодны мы.
Старжыцкі
Між вамі нелады?
Каліноўскі
Казаць, Марыська?
Марыська
Так.
Каліноўскі
Раскрываем карты. Мы гэты тост, які не жартаў варты, Адтэрміноўваем на два гады.
Р а г н е д a I
Вар’яты вы!
Каліноўскі
Для тых, хто сэрцу люб. He тэрмін, нават вечнасць.
Р а г н е д a
Глупства — вечнасць!
Для шчасця асцярожнасць — недарэчнасць.
Каліноўскі
А можа, шлюб?
Р а г н е д a
Хто зганіць шчыры шлюб? — Яе пасаг — зямля, а ваш — асвета.
Каліноўскі
У нашы дні так мала значыць гэта!
Р а г н е д a
Дзе пан Кастусь вучыўся, не сакрэт?
Каліноўскі
У Пецярбургскім універсітэце.
Старжыцкі
Пан скончыў юрыдычны факультэт.
Р а г н е д a
Ёсць служба?
Каліноўскі
Ёсць — бадзяюся па свеце.
Р а г н е д a
Ну як-то можна жыць без пэўных спраў? Ах, дарагі, бацькі вас білі мала.
Як можна так?
Каліноўскі
Спытайце генерала Назімава. Прашэнне падаваў.
Адмовілі.
Г е л е н a
Без жоднае прычыны?
Каліноўскі
Адна прычына — патрыёт айчыны, Якіх цяпер — лічыць і не злічыць У Вільні, Гродні, тут.
Старжыцкі
Ах, паважаны, Я разумею вас. Нялёгка жыць, Калі і чалавек адукаваны He мае дзе свой талент прылажыць... За жарт прабачце, маладыя, нас. Забаве час, але і справе — час. Чакаюць коні, гасне ў небе дзень, Чырвоны сонца кідае прамень, Даўжэе цень, глыбее ў лесе рэха, Пара і нам. Дык вып’ем стшэменнэго!
Усе выпіваюць. Першай пакідае пакой Рагнеда, за ёю, пабраўшыся за рукі — Марыська і Каліноўскі. Затрымліваецца толькі Гелена і граф.
Г е л е н a
Я слухаю. Вы нешта мне сказаць Хацелі?
Старжыцкі —
Каліноўскі — вам не зяць.
Г е л е н a
Як можна, граф? Адзін другому слова Яны далі.
Старжыцкі
Ён меціць у царкі Мужыцкія, на месца Пугачова, Крывавай пласе просіцца ў зяцькі. Юрась — мой брат. Аб шлюбе сам падбаю. Яшчэ адно сказаць Гелене маю Для пільнасці... Даходзяць да мяне У Гродню чуткі, пэўныя даволі, Што нехта тут адозвы сее ў полі, Мужык знаходзіць іх у збажыне.
I нехта ўжо чытаў іх на млыне. Гасця свайго, Марыську папярэдзь: Чытаць іх нельга, можна загрымець.
Ды як яшчэ!.. Мне дораг ваш спакой.
( Выходзіць.)
Г е л е н a
Граф помніць нас! Паводзіўся, як свой.
допыт
Дом Гелены Ямант. Пакой, дзе жыве Каліноўскі. Вокны ў сад. За сталом жандарскі афіцэр.
Ён вядэе допыт. Каля дзвярэй узброены салдат. Капітан удакладняе пратакол.
К а п і т а н
Завуць вас Каліноўскі Канстанцін, 3 дваран.
Каліноўскі
Дробнапамесны дваранін.
К а п і т а н
Сюды вы з Ваўкавыскага павету Прыехалі... Якую мае мэту Прыезд?
Каліноўскі
He разумею капітаяа: Спачатку арышт, потым пратакол, Хоць для каго — такое нечакана.
Між тым, мне не належыць тут ні стол, Hi гвалтам растрыбушаная шафа.