Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
О, божа літасцівы мой, адзіны, Перакулі на брук жалобвы воз, Зрабі, каб крэўны брат мой уваскрос!
Абураныя Гейштар, Яленскі, Аскерка і Дзюлеран пакідаюць касцёл. 3 бакавых дзвярэй уваходзяць ксёндз і Антанас Мацкявічус, таксама ў адзенні ксяндза.
Яны спыніліся, слухаюць Каліноўскага.
Уваскрасай, народзе мой сярмяжны, 3 маўклівых курганоў і дамавін.
Паўстань для новай бітвы, дух адважны, Як з каменю агонь, як дым з агню.
Мацкявічус
Амін!
Каліноўскі
Мацкявічус? Адкуль ты?
Мацкявічус
Костас, браце, Што за скандал у богаўгоднай хаце? Выходзячы, паны крычалі: — Хам! Хто іх пакрыўдзіў?
Каліноўскі
Негасцінны храм.
Малахоўскі
He так было. Тут хам самога бога, Каб выгнаць іх, хаўруснікам зрабіў.
Мацкявічус
Хамуціусам грэшніка такога
Я б за кашчунны ўчынак ахрысціў.
Хамуціус і Хам — не проста цёзкі.
Хамуціус! Хіба не выклік дзёрзкі!
У гэтым імені?
Каліноўскі
Яно нашмат
Гучнейшае.
Мацкявічус
Ну так! (Да ксяндза.) Ідзі, мой брат, У спіс касцёльнай кнігі спавядальнай Хамуціуса прозвішча ўпішы.
Ён грэх прызнаў. Здымі з душы апальнай Той грэх. Дай супакой яго душы!
К с ё н д з
ІДУ!-
Ксёндз выходзіць.
Каліноўскі
Ты з Панявежу? 3 поля бітвы?
Мацкявічус
Яшчэ ў нас ціха. Я для пільных спраў Сюды прыехаў... Бог, відаць, малітвы Твае пачуў і вось мяне прыслаў.
Я з весткай, што замежныя дзяржавы Рашылі падтрымаць нас і дэмарш Цару рыхтуюць.
Каліноўскі
Гэта слых?
Мацкявічус
3 Варшавы Прывёз такую вестку біскуп наш, Што ў Ворні.
Каліноўскі
Што ж, цяпер мне зразумела Чаму паны спяшаліся ў касцёл, А Дзюлеран паводзіўся так смела.
3 замежнымі дзяржавамі за стол Жадаюць сесці! He благія планы!
Малахоўскі
Стаць на чале паўстання, то — разлік!..
Каліноўскі
Яны не спадзяюцца, што мужык Для іх пачне цягаць з агню каштаны.
Дык вось адкуль — высакародны гнеў, Паток патрыятычных слоў узнёслых!
Малахоўскі
А ты, Кастусь, як у ваду глядзеў...
Каліноўскі
Так... Так... Іх падганяючы, сядзеў Сам граф Старжыцкі на высокіх козлах!
ГРАФ
Апошнія дні красавіка.
Дом Старжыцкага ў Гродні.
Кабінет на першым паверсе з выхадам на тэрасу.
За столікам каля каміна сядзяць
граф Старжыцкі і Аскерка. Старжыцкі дачытвае ліст, які толькі што прынёс яму слуга.
Старжыцкі
Хто ліст прынёс?
С л у г a
Чарноцкі.
Старжыцкі
Я такога
He знаю.
А с к е р к a
Знаеце.
Аскерка нахіляевда да графа і нешта шэпча яму на вуха.
Старжыцкі
He можа быць!
А с к е р к a
Я запэўняю... Горай чорт нічога He мог прыдумаць.
С л у г a
Што сказаць?
Старжы цкі
Прасіць.
С л у г a
Цяпер прасіць?
Старжыцкі
Пасля таго, як дам На тое знаць.
Слуга выходзіць.
А с к е р к a
Шаноўны граф, не раю Прымаць яго. Ён несусветны хам!.. Фанатык!
Старжыцкі
Фаватычвых ваважаю.
А с к е р к a
Што ён для вас?.. Звычайны камісар, Што скача ў брычцы з гушчару ў гушчар. Мы ў Вільні ўсе яго апале рады.
Пазбаўлевы былой сваёй улады, Ёв вам намнога карысвей, дальбог, На Гродзеншчыве... Тут... На полі бою.
Старжыцкі
Ёв думаў, што за вашаю спіною Я вёў з ім весумлеввы дыялог. Ёв ківуў выклік. Выклік я прымаю.
А с к е р к a
Адкіньце говар. Ваша хата — з краю. Я хама ве пусціў бы ва парог.
Старжыцкі
Я змушаны. He будзем траціць часу.
А с к е р к a
To левей мве прайсціся ва тэрасу.
Старжыцкі
Як хочаце.
А с к е р к a
(Адчыняе дзверы на тэрасу.)
На Гродзевшчыве ў вас
Ужо сады цвітуць... Цудоўвы час! Цвітуць, цвітуць — ва ўдачу ці вяўдачу? Я пагуляю, граф. Прайдуся ў сад.
Аскерка прычыніў за сабою дзверы. Старжыцкі падышоў да каміна, пачакаў, □асля падняў над сталом званок і пазваніў. У кабінет заходзіць Каліноўскі.
Старжыцкі
(ідучы насустрач)
Прызвацца, ве чакаў! Каго тут бачу, Вось дык сустрэча! Вельмі, вельмі рад.
Сам-насам з панам мы не размаўлялі Даўно.
Каліноўскі
Даўно.
Старжыцкі
Амаль іпто год назад. Дзе ж пан цяпер?
Каліноўскі
Хіба вы не чыталі Ліст Юрася, што я падаў?
Старжыцкі
Чытаў.
Я, помніцца, калісьці цытаваў Па памяці яго.
Каліноўскі
Так. Цытавалі, Але не ўвесь.
Старжыцкі
Бываюць дні, пгго век Нам помняцца... Хадзілі мы па жыце, Марыся, вы і я... На глум, на здзек Усё пайшло. Дзе дзелася, скажыце? Марысю заручае лёс з другім, А вам — усватаў прозвішча другое. Але, калі не думаць пра благое, Той дзень, напэўна, дораг нам усім.
Каліноўскі
He знаю, граф. Сюды я не за тым Наведаўся, каб варушыць старое. Той дзень асобна ад мяне жыве, Як сонца ў хмарах, як рака ў тумане. Я сёння — там, дзе па былой траве Свой след крывавы валачэ паўстанне, А месяца танюткі веташок Знікае з неба ў непраглядны змрок. Адтуль — і ліст...
Старжыцкі
(Чытае ўслых.)
«Народ абрабаваны!
Мой ліст да брата, гербам змацаваны, — Той запавет, які ты знойдзеш тут, — Перадае на твой вышэйшы суд...» To пан Чарноцкі, можа быць, мяне Судзіць сабраўся?
Каліноўскі
He.
Старжыцкі
Няславіць?
Каліноўскі
He...
Хоць гэты ліст, калі б надрукаваны Ён быў, здзівіў бы Лондан і Парыж I пэўны ўплыў зрабіў бы на прэстыж...
Старжыцкі
Дазвол на ганьбаванне, паважаны, Патрэбна мець.
Каліноўскі
Юрась нам даў дазвол, Са зброяй разам палажыць на стол Свой запавет. А друг сягоння — зброя. Граф знае гэта. I не горш, чым я.
Хіба не так?
Старжыцкі
Я памяці героя He зганьбаваў: пляменніца мая У спадчыну маёнтак атрымала Я над яе зямлёй не гаспадар.
Каліноўскі
He аб героі ваша светласць дбала, Аб іншым... Турбаваўся граф, што цар За дзейнасць недазволеную можа Аддаць пад суд Старжыцкага — крый божаі — Тады — ланцуг, тады — сям’я ў бядзе,
Тады зямля ўся — невядома дзе, Тады Марысі спадчына — дарэчы... Я разумею ўчынак чалавечы: Граф год назад радню застрахаваў Ад грозных дзён.
Старжыцкі
У вас няма падстаў Так разважаць.
Каліноўскі
Няўжо князь Ч. з Парыжа
Ужо лістоў Старжыцкаму не піша? Няўжо князь Н. таксама перастаў Яму з ганцом навіны слаць з Варшавы?
Старжыцкі
Цішэй... Цішэй...
Размову перапыняе слуга.
Ён ставіць на столік перад каміяам каву і каньяк і выходзіць з кабінета.
Старжыцкі
Прашу гасця да кавы.
Каліноўскі He той настрой.
Старжыцкі
To зараз будзе той. (Налівае ў чаркі каньяк.) Давайце... Каб палепшала ў настроі, Як некалі, пад шум вячыстай хвоі, За Кастуся!
Каліноўскі
Хіба што па адной.
(Выпіваюць.)
Старжыцкі
Хто ўласнай ахвяруе галавой, Той аб сям’і падумаць права мае. Я рад, што пан Чарноцкі гэта знае.
Каліноўскі Ён знае болып.
Старжыцкі
Дык, пэўна, скажа мне?
Каліноўскі
Хаўтурны звон у гэтай навіне... Разбіты Серакоўскага паўстанцы, He ўзята імі крэпасць Дынабург, Французскі корпус не прыйшоў на Буг, He высадзілі свой дэсант брытанцы.
Старжыцкі
Дзе Серакоўскі, ваявода наш?
Каліноўскі
Цяпер ужо не наш ён і не ваш. Ён у цяжкім палоне... А ў ахвяры Двайны палон: турмы і дум аб кары.
Старжыцкі
Бяда ўслед за бядой! За звонам звон Хаўтурны!...
Калівоўскі
Там, дзе мяцяжу пажары Шугаюць, ліхаманкава закон Касуе паншчыну. Цар думае, што ён Тым самым пераб’е паўстанню ногі.
Старжыцкі
Ход змушаны.
Каліноўскі
Але разумны ход. Граф, калі вы сапраўдны патрыёт, He з-за мяжы чакайце дапамогі.
Старжыцкі
Хто ж гэты край пазбавіць змрочных крат?
Каліноўскі
Ліст Юрася — у ім адказ. Ваш брат Сваю руку падаў вам для ратунку. He адхіляйце верную руку.
Век перасеў даўно ўжо на чыгунку, Яго не абагнаць чацверыку.
Ад зрэбнай світкі бітвы лёс залежа. Тых, што хітруюць з ёй, народ кляне, Асудзіць час — аддасць зямлю казне, А ім ланцуг — казённае жалеза. Падумаць раю!
Старжыцкі
Як звязацца з вамі?
Каліноўскі
У графа ёсць падручны — Дзюлеран. Ён звяжацца, як не са мной, з сябрамі Маімі ў Вільні.
Каліноўскі выходзіць з кабінета. Праз тэрасу.
Старжыцкі
Моц адчуў! Мужлан. Ён знае: мужыкі панам на слова He вераць болып. Надзелы наразаць Ён хоча іх дварам, адначасова 3 паўстаннем. Хоча ім зямлю раздаць Без выкупу, без чыншаў, без аброкаў. Галетнікаў склікае, абібокаў! Мы вастраўкі ў іх цёмным акіяне, Аазісы ў халодных іх пясках.
Нас хваля змые, смерч засыпле прах. Што станецца на свеце, як паўстане Нястрымная стыхія ў поўны рост? He, лепш зямлю — казне, чарцям пад хвост Маёнткі ўсе, чым злыбяда ліхая! Я напішу ў Варшаву... Князю Н. (Садзіцца за стол. Піша.) «Шаноўны князь! Для адбудовы сцен Прышліце мне — была такая ўмова! — Шэсць дужых дзецюкоў з-пад Аўгустова, Дасведчаных умельцаў і майстроў, Такіх, каб тысячы адзін быў варты. Дом старажытны рушыцца. He жарты... Выдаткі ўзяць я на сябе гатоў».
Князь зразумее, ратнікаў прышле — Шэсць тысяч! А не знойдзе ваяводу Для іх, то сам я стайу на чале Змагання!
Адчыняюцца дзверы, што вядуць на тэрасу. Уваходзіць разгублены Аскерка.
Аск ерка
Граф, я трапіў у прыгоду Найпрыкрую. Мяне заўважыў ён Ды так зірнуў, што горшага нічога...
Старжыцкі
Пан Аляксандр! Бывае горш намнога Тады, калі трапляюць у палон.
Вы гаварылі — едзеце ў Варшаву... Нялёгкую вам даручаю справу.
Ліст тэрміновы князю Н...
А с к е р к a
Сакрэт?
Старжыцкі
Пан будзе заўтра знаць яго з газет.
А с к е р к a
Няшчасце?
Старжыцкі
Так. Пан вернецца — адразу Хай знаць дае... Выходзьце праз тэрасу, Пасля — праз сад. Там ёсць патайны лаз.
А с к е р к a ( выходзячы )
Я ведаю.
С т а р ж ы ц к і
Чакаю на адказ!
Няпраўда, Каліноўскі! Мы яшчэ
Жывём!.. 3 Парыжа мне той самы Ч., Шаноўны, урачыста пацвярджае, Што ў чэрвені — праз месяц! — наш Арол, Як роўны, сядзе за агульны стол
3 брытанскім Львом, з аўстрыйскаю каронай, А над былой дзяржаваю ягонай He будзе болып ні бур, ні чорных хмар.
Так, так, шаноўны!
С л y r a ( уваходзячы )
Граф, да вас жандар!
I не адзін...
Слуга прыбірае на паднос чаркі, каньяк, накрывае іх сурвэткай.
У дзвярах ён сутыкаецца з жандарскім афіцэрам. Гэта той самы капітан, які некалі дапытваў Каліноўскага.
К а п і т а н
Дзень добры, паважаны Віктор Старжыцкі! Вы арыштаваны. Вышэйшай канцылярыяй была На гэты конт інструкцыя даслана: Трымаць пад хатнім арыштам васпана. I дапытаць. Прашу вас да стала!
Што гэта за пісьмо?
Капітан заўважыў на стале ліст, які не паспеў прыбраць слуга.
Старжыцкі
Слугу спытайце.
К а п і т а н
Чыё пісьмо?
С л у г a
He зваю. Праз акно, Я думаю, падкінута яно.
К а п і т а н
Пісьмо ад.Юрася... Так, так... Ступайце!
Слуга выходзіць.
Пакуль гарыць камін, я зшшчыць вам, Граф, дазваляю падазроны хлам.