• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Віктор, ты знаеш: я чакаю Дзіця... He забывай...
    Старжыцкі
    Ідзі. Я знаю, Як мне трымацца. Госць непажаданы Цяпер не страшны мне.
    Л о с е ў
    ( уваходзячы )
    Вы ўсхваляваны, Шаноўны граф. Хацеў бы ведаць чым? Візітамі?
    Старжыцкі
    Становішчам сваім.
    Няпэўнасцю.
    Л о с е ў
    Няпэўнасць і адмова Нам паспрыяць — сюрпрыз для Мураўёва, А за сюрпрыз — сюрпрыз: ланцуг, Сібір.
    Старжыцкі
    У нас вайна, палкоўнік, а не мір.
    Я паспрыяю вам, і я — нябожчык: Злачынны акт! На вуліцах, на плошчах I Ў ДРУКУ — палітычны рэзананс, Патрэбны вам...
    Л о с е ў
    He думайце за нас.
    Старжыцкі
    Я за сябе... Вы ж чалавек, палкоўнік.
    Л о с е ў
    Я дома чалавек, а тут чыноўнік.
    Старжыцкі
    Я паміж двух агнёў.
    Л о с е ў
    He засталося Кінжалыпчыкаў. Усе яны ў пятлі, Кінжалы ў шафах.
    Старжыцкі
    Ах, палкоўнік Лосеў, Каб так!.. Яны нядаўна тут былі.
    Л о с е ў
    Жартуеце. Марудзіце з адказам, Забылі, хто мяне прыслаў сюды. Я вас згнаю ў астрозе з жартам разам. Дзе доказ? Доказ!
    Старжыцкі
    (працягваючы распіску) Вось яго сляды.
    Л о с е ў
    Як прозвішча?
    Старжыцкі
    He знаю. He пытаўся.
    Л о с е ў
    Рост?
    Старжыцкі
    Я не мераў.
    Л о с е ў
    Твар?
    Старжыцкі
    He прыглядаўся.
    Л о с е ў
    Узяў сем тысяч?
    Старжыцкі
    Роўна. У мяне.
    Болып не было.
    Л о с е ў
    За рэштаю, вядома, Ён з’явіцца сюды?
    Старжыцкі
    Да аканома Майго. Маёнтак — на Беразіне.
    Л о с е ў
    Распіска. А пад ёй стаіць пячаць: Літоўскі камітэт. Свабода. Роўнасць.
    Старжыцкі
    Грашовы дакумент.
    Л о с е ў
    Я захаваць
    Хачу для Справы гэткую каштоўнасць.
    He пашкадуеце... Даю ўзамен
    Дазвол, паперцы гэтай раўназначны — У Гродню ехаць, падалей ад сцен Турэмных, што на твары вашым значны. Гаспадара чакае родны дом, I вольны Нёман, і сцяжынкі ў садзе.
    Старжыцкі
    А ліст для друку? Подпіс пад лістом?..
    Л о с е ў
    ( спяшаючыся )
    Пасля, пасля... Няхай сабе ў шуфлядзе Да лепшых дзён спакойна адпачне, Пакуль маёнтак на Беразіне He дапаможа мне, маёй засадзе Па тонкай нітцы разматаць клубок, На віленскі натрапіць адрасок...
    Лосеў выходзіць з кабінета.
    Старжыцкі падкідвае паліва ў камін. Вяртаецца Рагнеда
    і займае сваё месца ў крэсле. Вяжа.
    Старжыцкі
    Што новага.
    Р а г н е д a
    Ёсць вестка ад Гелены.
    Старжыцкі
    Турботная?
    Р а г н е д a
    Там адбыліся змены — Марыся ёй маёнтак адпісала.
    Старжыцкі
    Ну што ж, ну што ж. Турбацыі тут мала.
    Р а г н е д a
    Марыся ў Вільню едзе. Асабняк. Належыць ёй... Ты ж ведаеш...
    Старжыцкі
    Так, так.
    Ну што ж, і гэты клопат не вялік. Нас заўтра ў Гродню паімчыць ямшчык.
    Р а г н е д a
    Віктор, няўжо?!
    Ст аржыцкі
    Вяртаемся назад Да дарагіх лясоў, палёў, прастораў!.. Пазбавіцца б хутчэй ад Вільні... Ад Кінжальшчыкаў, жандараў, марадзёраў. За брамай, на якой вісіць замок — Жалезны знак кандальнае эпохі, Ты будзеш зноў вязаць свае панчохі, А я разматваць змрочных дзён клубок.
    НАПЯРЭДАДНІ НОВАГА ГОДА
    Касцёл. Захрысны пакой. Каліноўскі і Парфіяновіч — паўстанскі камісар па Магілёўскай губерні.
    Каліноўскі
    Лес чорны ў снежні. Луг у снежні белы.
    Зіма. Дрымотны сон намнога дзён.
    Араты сніць мізэрныя надзелы, Якія са стала свайго прыгон, Што костку, кінуў згаладалым вёскам. Абшар дваранскі мроіцца палоскам
    I думкам ix спакою не дае. Тым думкам зброю даць — і стануць войскам.
    Парфіяновіч
    Такіх салдат нам сёння нестае!..
    Каліноўскі
    Пад кіраваннем белага «Аддзела» Паўстанне ў нас, як мокры хмыз гарэла. Зракліся справы, безнадзейна хворай, Прэлаты каталіцкіх кансісторый. Вернападданніцкія адрасы Падпісвае здрадлівай рукою Цару дваранства. Надышлі часы Цяжкія. Сівер агаліў лясы — Пяць тысяч інсургентаў склалі зброю.
    Парфіяновіч А іншыя?..
    Каліноўскі
    Літоўскі камітэт Паспеў ім выдаць адпускны білет, Як восень — птушкам. 3 выраю вясною Яны да гнёздаў вернуцца назад. Пакуль жывём, для іх і наш загад Жыве. Аднак, чакаючы на гэта. He маем права ў цёплы колер лета Мы фарбаваць халодны снегапад. Даводзіцца ўсё аднаўляць спачатку: Паролі, яўкі, апарат, пячатку. Расце графа выдаткаў, як на грэх. Збірайце грошы... Неабходны сродкі Нам, як паветра, гэтак жа, як снег Патрэбны вольным рэкам для паводкі... Рад касу Магілёва падтрымаць, А чым? Хоць горад свой, але — не блізкі. Запіска ёсць... Праз падаўца запіскі Ці зможаце тры тысячы спагнаць?
    Парфіяновіч (беручы запіску) Маёнтак графа. На Беразіне. Знаёмы двор. Ён па дарозе мне.
    Мяркуеце, што гэта небяспечна?
    На візіцёра могуць там чакаць He грошы, а наручнікі?
    Каліноўскі
    Бясспрэчна, Ёсць рызыка.
    Парфіяновіч
    Гатоў рызыкаваць.
    Каліноўскі
    Ад пастак, ад жандарскага этапу Нікога я, на жаль, не ўсцерагу, Таксама, як нікога не магу Зрабіць мядзведзем, каб смактаў ён лапу Зімовых сноў у цёплым берлагу.
    Парфіяновіч
    Я сёння ад’язджаю.
    Каліноўскі
    Год стары
    Мінае. Можа, на маім парозе Адзначым Новы год?
    Парфіяновіч
    Яго ў дарозе Я прывітаю бомамі ў бары. Згадаю Светаянскія муры, Парог далёкі вашае кватэры, Храм гэты.
    Каліноўскі
    Што ж, тады я адамкну Касцёла дзверы ў добрыя намеры, У Новы год, і ў новую вясну. Фарсіруйце ж хутчэй Беразіну!
    Каліноўскі выпускае з касцёла Парфіявовіча. 3 бакавых дзвярэй заходзіць ксёндз.
    К с ё Н Д 3
    На вуліцах спакойна. ІІаступова Жыццё старыя рэчышчы свае
    Знаходзіць, ёлкі дзецям дастае, Танцуе пад аркестры Мураўёва, Наладжвае патрыярхальны быт. Няўжо канец?
    Каліноўскі
    Сягоння расстраляны He пад аркестры, а пад барабаны, Былы паплечнік мой Далеўскі Ціт. Нядаўна ў Коўне смерцю пакараны Мацкявічус.
    К с ё н д з
    А летам — ксёндз Ішора, Калышка, Серакоўскі. Слёз і гора He бачыць бог!
    Каліноўскі
    He ўмею суцяшаць. Але магу, пакуль не позна, зняць 3 таго, хто суцяшае, даручэнне Па справе нашай ехаць за мяжу. Служыце богу, дбайце пра імшу! Ад бізуна патрэбна суцяшэнне Пакорлівай спіне.
    К с ё н д з
    Я не прашу Збавення для сябе. Адна бяда нас Звязала. За адступніцтва Антанас Мацкевічус мяне б пракляў навек На свеце тым. О, гэта чалавек Вялікі быў! Зямелька паглынула, На жаль, яго. He верыў ён панам. He давяраўся членам капітула, Хоць быў ксяндзом. Ён верыў толькі вам. He раз, не два мой небагаты храм Чуў ад яго: «Каб міліён талераў Я меў, то, божы занядбаўшы сан, Наймаў бы генералаў, каб сялян Вучылі за мяжой на афіцэраў...» Здагадвацца магу, што даручэнне У Кенігсберг паехаць, дачынення He мае да маіх духоўных спраў.
    Каліноўскі
    Так... Малахоўскі, Длускі Баляслаў Чакаюць сродкаў, неабходных школе Ваеннай.
    К с ё н д з
    I яны ў маім касцёле Былі не раз!.. Цяпер мы толькі ўтрох Тут засталіся: вы, ды я, ды бог.
    Каліноўскі
    Бог, кажаце? He, пробашч! Я мяркую, Што ён даўно аглух для нашых слоў, Аслеп для праўды нашай, за якую Загінулі найлепшыя з сяброў.
    Хіба не іх, бязлітаснай рукою
    3 яго дазволу вешаў Мураўёў I засыпаў бязведамнай зямлёю? Цяпер ім — без магіл і без крыжоў, Заказана ў спрадвечны сад дарога. To дзе ж ён, бог?.. Тут, апроч нас, нікога Няма, айцец. Бог з храма выгнаў бога!
    К с ё н д з
    Калі для нас аглух ён і аслеп, Дык як жа ў Вільні адваго пакіну Я ваяводу ў чорную часіну?
    Каліноўскі
    Якіх выпрабаванняў есці хлеб Мы будзем праз гадзіну ці хвіліну, Хто ведае?
    Чуваць настойлівы стук у дзверы. Ксёндз зірнуў у акно.
    К с ё н д з
    Грэх нейкую дзяўчыну
    На споведзь мне прыслаў. (Адмыкае дзверы.) Дачка мая, Спазніліся. Замкнёны дзверы звонку.
    Касцёл ужо закрыты... Хто вы?
    Марыська
    ( уваходзячы )
    Я
    Хамуціуса жонка.
    новы год
    Асабняк у Вільні. Той жа кабінет.
    Каліноўскі і Марыська.
    Каліноўскі
    Хто б спадзявацца мог, што так сустрэнем 3 табой мы Новы год?
    Марыська
    Адны.
    Каліноўскі
    Але.
    Марыська
    Зноў ява абнялася з летуценнем.
    Гарыць спакойна свечка на стале.
    Гарачы пацалунак, стаўшы ценем. He астывае на марозным шкле.
    Чаму ж, Кастусь, ад саменькага рання Рвуць кіпцюры цяжкога прадчування Маю душу?
    Каліноўскі
    Марыська, доўгі шлях Стаміў цябе.
    Марыська
    Шчаслівых падарункаў Пад нашу ёлку добры Дзед Мароз He пакладзе ўжо...
    Каліноў.скі
    3 дарагіх малюнкаў Што-кольвеч ён і нам з табой прынёс. Ты толькі глянь, як пабяліў ён дахі, Аздобіў шкло, нябёсы падсініў!
    Марыська
    (падыходзячы да акна)
    Ва ўзорах шкла вачам вярзуцца жахі, Якіх не бачыў ты, да і не сніў.
    Прыгледзься... Паміж дзвюх ямшчыцкіх станцый Стаіць бяроза.
    Каліноўскі
    Так.
    М ар ы с ькa
    На ёй паўстанцы Удаўкай задушылі мужыка.
    Калін оўскі Што ты пляцеш?
    Марыська
    А вунь, з таго ляска, Вядуць на шлях паўстанца-дзецюка Пад вартай мужыкі. Заплюшчы вочы, Каб у святле станцыйных ліхтароў, Як я, не ўбачыць раптам сярод ночы Крывавы ланцужок яго слядоў. А вунь, а вунь... Яшчэ адзін узор Відаць на шкле акна... Заезны двор. Той самы дом, дзе некалі, вясною, Выпадак пазнаёміў нас з табою. Упершыню Ўрублеўскі, я і ты Там стрэліся... А сёння дом пусты I непрытульны. Злосны вецер дзверы Тармосіць дзень і ноч. Глыбокі снег Замёў мясціну майскую да стрэх. Дзе ён цяпер, таварыш наш? Валеры?
    Каліноўскі
    Дзе ж быць салдату, як не на вайне.
    Марыська
    Жывы?
    Каліноўскі
    Напэўна.
    Марыська
    Там яму і мне, Ды і табе, цыганка варажыла. Сказала праўду нам, тваю — ўтаіла. Але, зірнуўшы на мяне, адкрыла Маім вачам нядобры свой сакрэт. Я прачытала ў іх... Крывавы след...
    Каліноўскі
    I ўсё ж мяне ты ў госці запрасіла?
    Map ы с ьк a
    Ах, не жартуй, не смейся, так было...
    Каліноўскі
    Ты не хвалюйся. He глядзі на шкло.
    Дай мне руку. Я пагашу святло.
    (Гасіць свечку. Абдымае Марыську.) Гарыць камін. Святла яго даволі Для нас з табойі Няхай у час такі Падвойны цень наш зыбаюць па столі Каміна трапяткія языкі, Малюнкі шкла не смуцяць сэрца скрухай.
    Марыська
    He суцяшай мяне, а лепш даслухай... На тым двары, дзе нас знаёміў май, На гэты раз мяне да чорнай кавы Граф запрасіў. Ён быў такі ласкавы 3 Марысяй, хоць да раны прыкладай. Пасля таго, як кампліментаў міску Я з’ела, граф Віктар мне расказаў, Што даў табе грашовую запіску...
    Каліноўскі
    Пашкадаваў?
    Марыська
    Ну так... Нібыта з Мінску, Перад ад’ездам з Вільні, атрымаў Ад некага ён вестку... аб засадзе Магчымай...
    Каліноўскі
    (Устрывожана.)
    Дзіўна! Ад каго пачуў Такое граф? Няўжо на вуха здрадзе Сам аб ліхой магчымасці шапнуў? Ад’ехаўся — і мучае сумленне?..
    Марыська
    Дзівак, дзівак!.. He можа быць сумнення — Ты ў пастцы! Для цябе, як для ваўка,
    Раскідана здрадлівая прынада, Цікуе шпік, выследжвае засада Па храмах, па кутках асабняка, Дзе, рукі склаўшы, я цяпер сяджу. He ведаючы, што рабіць з бядою. Я чула, ёсць дыктатар над табою, Кароль, які паехаць за мяжу Дае дазвол? Сама яго ўпрапіу...