Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Каліноўскі
Зазнаўшы лёс нявольніцы, не будзе Марыся ўжо Марысяю былой. А я, аддаўшы глуму і пакуце Усё, што сэрца лічыць дарагім, Хіба не стану для яе чужым? Не!.. Хай даруе мне высакародны Злачынец, толькі ў час перадсмяротны Я за сваю свабоду не прадам Яе свабоду!..
К а п і т а н
Што сказаць мне вам? Я не шкадую, што пабачыў вас, Шкадую толькі — пгго ў апошні раз!
Капітан пакідае камеру. Каліноўскі падыходзіць да закратаванага аква.
Каліноўскі
Там, за акном — абрыс пятлі мае...
Жыцця, што праўдзе я аддаў дазвання. He шкода... Шкода толькі ў час расстання Мне волі ў полі, як народ пяе, На небе сонца, на зямлі кахання.
(Бярэ са стала ліст да Марысі. Чытае ўслых.) ♦Марыська чарнабровая мая, Дзе шчасце, доля ясная твая?
Усё прайшло і не збылося ў часе. Адна страшэнна горыч засталася I каменем на сэрца смутак лёг. Калі ўжо нас за нашу праўду бог Пачаў караць і, з вісельняй у згодзе, Нам прападаць прызначыў пры ўваходзе У вечны сад, то мы хутчэй загінем, Чым скардзіцца пачнём на марвы лёс, Хутчэй ад шчасця і саміх нябёс Адмовімся, а праўды не пакінем...»
Каліяоўскі зноў сеў за стол, Абапёрся на яго рукой...
У камеру, пакінуўшы незачыненымі дзверы, увайшоў малады чалавек...
Але гэта ўжо не ява, а сненне.
Каліноўскі
Тут адзіночка, а не прахадны
Двор... Госць дзвярэй, з падвойнымі замкамі He зачыніў.
Малады чалавек
Так. Кастуся яны Цяпер з астрога выпускаюць самі. Пайшлі са мной.
Каліноўскі
Куды? Я не ўяўляю Хто ты такі. Мяне ты знаеш?
Малады чалавек
Знаю
I помню Кастуся даўно, з часоў Свайго маленства. Я магу паймённа Пералічыць усіх яго сяброў, Арцёма, і Мальвіну, і Лявона, I іншых... Я па сцежках тых блукаў Над Нёманам, дзе ён гуляў з Марысяй, Вянкі і пальцы, як вянкі, сплятаў. Здзіўляешся? Дарэмна. He дзівіся.
Каліноўскі
Адкуль ты можаш ведаць гэта?
Малады чалавек
3 кніг.
Каліноўскі
А!..
Малады чалавек
I яшчэ са следчых пратаколаў. Чаму ты пазмрачнеў ад слоў маіх? Хадзем ад мёртвых продкаў да жывых Патомкаў! He схіляй на грудзі голаў.
Каліноўскі
Чакай... Жыццё, на жаль, у нас адно...
Малады чалавек
Бяры пяро, паперу, верш прачуты, Што ты Марысі склаў, а заадно Вазьмі з сабою і яе пакуты, Вынось адгэтуль і цяжкі свой крыж, Нічога тут не пакідай... Ты спіш? Паспі перад дарогай... Заўтра рана, Пад гук трубы і пошчак барабана, Цябе канвой на плошчу павядзе. Натоўп расступіцца і прагудзе Трыццацітысячнымі галасамі. Пасля, калі яго бязладны«хор Пачне сціхаць, бядзе наперакор, Вясёла страсянуўшы валасамі, Ты смела ўзыдзеш на круты памост I станеш перад смерцю ў поўны рост... Праз мутнае акно сваёй пятлі Зірнеш у вочы людзям, а калі Зямлю асвеціць сонца, што ў засадзе Таілася да гэтае пары, Ты ўчуеш песню жаўранка ўгары, Убачыш мужыка на даляглядзе 3 канём і сошкай, і шапнеш: «Ары!..»
ЭПІЛОГ
1871 год. Парыж. Вясна. У вестыбюлі гасцініцы, то тут то там, спяць на падлозе федэраты — байцы Парыжскай Камуны. Світае.
3 другога паверха спускаецца Марыська ў апратцы манашкі, з драўляным распяццем на грудзях.
Углядаецца ў твары федэратаў, нібы некага шукаючы сярод іх. Заўважыла крэсла, у якім дрэмле чалавек. Адна рука ягоная, як перабітае крыло, звісае долу.
Падышла. Гэта Урублеўскі.
Адчуўшы на сабе ўважлівы позірк, ён ачнуўся.
Глядзіць на Марыську.
М ары с ька
He можаце пазнаць?.. А я пазнала Парыжскае Камуны генерала.
Урублеўскі
Няўжо Марыська?..
Map ы с ька
Так.
Урублеўскі
Даруйце, цяжка Вачам згадзіцца... He! Вы не манашка Для іх... А незабыўная радзіма, Якой да твару не пасуе схіма.
Даруйце... I расказвайце хутчэй, Ну як там Нёман наш?.. Як і раней, Ён у Балтыйскае ўпадае мора?
Марыська
Сама хацела б ведаць... Я не ўчора Прыехала сюды з манастыром Візантыйскім. Ён цяпер — мой дом, Мой край, мой Нёман.
Урублеўскі
Што на барыкады Марыську прывяло?
Марыська
(гледзячы на камунараў)
Трывожным сном Спяць перад новым боем федэраты, 3 рук стрэльб не выпускаючы сваіх. Я Кастуся шукаю сярод іх.
Ён, пэўна, тут? Даведацца прыйшла... (Урублеўскі маўчыць.)
Сем доўгіх год не верыць сэрца страце.
Я Кастуся калісьці пракляла, Ён мне назад вярнуў маё пракляцце. Больш, чым сябе, ён, грэшных нас любіў... На злосць манастыру і змрочным ночкам He раз мне ў снах з’яўляўся ён Чарноцкім, А ў ясны дзень у марах — Яськам быў. Здаецца, што і тут я размаўляю
3 ім, як з жывым... Ен не памёр. Я знаю, Ён тут павінен быць.
Урублеўскі
Каб не прысуд Смяротны, каб не смерць, ён быў бы тут.
Марыська
Ах, генералі Маўчыце. Я не веру.
Перадсвітальную цішыню парушыў гул гармат. Затрымцелі шыбіны ў вокнах.
Прахапіліся камунары.
Першы ф е д э р а т Зноў Цьер паспаць не даў.
Другі федэрат
Паспім, сябры, Пасля, як зубы абламаем Цьеру Аб форт Іўры.
Урублеўскі
Усе на форт Іўры!
Вестыбюль гасцініцы апусцеў.
Недзе непадалёк часцей і часцей кладуцца снарады. Парахавы дым засцілае вокны.
Марыська
( прыслухоўваючыся да гукаў бою) Хамуціус, Хамуціус!..
Некаторыя звесткі аб асобе Кастуся Каліноўскага і яго паплечніках
Мужыцкая праўда (1862—1864 гг.)— першая нелегальная беларуская газета, якая выдавалася Каліноўскім пры ўдзеле Валерыя Урублеўскага. Свае матэрыялы ў газеце Каліноўскі падпісваў псеўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільяі». Западозраны ў распаўсюджванні «Мужыцкай праўды», Каліноўскі летам 1862 года пераходзіць на нелегальнае становішча.
Урублеўскі Валеры (1836—1908 гг.) — дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Энергічны паўстанцкі камандзір у 1863—1864 гг. Па прапанове Каліяоўскага Урублеўскі быў прызначаны ваяводай Гродзенскай губерні. Урублеўскі ў далейшым — генерал Парыжскай Камуны, член Генсавета I Інтэрнацыянала.
Дамброўскі Яраслаў (1836—1871 гг.) — польскі рэвалюцыянер, дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху. У дні Парыжскай Камуны галоўнакамандуючы ўсіх яе ўзброеных сіл. Загінуў у баі з версальцамі.
Патабня Андрэй (1838—1863 гг.) — рускі рэвалюцыянер. Афіцэр. Адзін са стваральнікаў «Камітэта рускіх афіцэраў у Полыпчы». Загінуў радавым паўстанцам у баі з царскімі войскамі.
ЦНК — Цэнтральны нацыянальны (нарадовы) камітэт у Варшаве. 22 студзеня 1863 года ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і 29 студзеня звярнуўся са спецыяльнай адозвай да жыхароў Літвы (пад «Літвой» у той час разумелася Літва і Беларусь): <Вузел усёй справы — у Літве, і паўстанне Літвы вырашыць пытанне аб уваскрашэнні Полыпчы...»
Літоўскі камітэт — рэвалюцыйвая арганізацыя ў Вільні, якую ўзначальваў Каліноўскі і яго сябры «чырвоныя».
1 лютага 1863 года Літоўскі камітэт абвясціў сябе паўстанцкім Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі.
Камітэт «белых» у Вільні — арганізацыя буйных і сярэдніх землеўладальнікаў. Члены гэтага камітэта, напалоханыя рэвалюцыйна-дэмакратычным кірункам паўстання ў Літве і Беларусі, змовіліся з прадстаўніком паўстанцкага ўрада Варшавы, камісарам Несцерам Дзюлеранам. Дзюлеран, які раней супрацоўнічаў з «чырвонымі», перакінуўся на бок <белых».
Літоўскі камітэт загадам з Варшавы быў распушчаны 1, створаны замест яго, «Аддзел» кіраўніцтва правінцыямі Літвы ўзначаліў Я. Гейштар.
Крупскі Канстанцін (1838—1883 гг.) — рускі афідэр, удзельнік рэвалюцыйяага руху ў арміі. Бацька Н. К. Крупскай. У 1863 годзе, будучы камандзірам роты, дапамагаў паўстанцам.
Хамуціус (ад «хам», у значэнні — мужык, просталюдзін) — адна з нелегальных, хутчэй за ўсё сяброўскі-жартоўных, клічак Каліноўскага.
Серакоўскі Сігізмунд (1826—1863 гг.) — дзеяч польскага і рускага рэвалюцыйнага руху.
Мацкявічус Антанас (1828—1863 гт.) — літоўскі рэвалюцыянер. Вёў рэвалюцыйную прапаганду ў народзе, будучы ксяндзом. На пачатку паўстання ўзначаліў шматлікі сялянскі атрад. Пасля гібелі Серакоўскага Каліноўскі прызначыў яго □аўстанцкім ваяводай Ковенскай губерні. Быў схоплены і расстраляны.
Малахоўскі Уладзіслаў — саратнік Каліноўскага, паўставцкі начальнік горада Вільні. У 1871 годзе — удзельнік Парыжскай Камуны.
Звесткі ўзяты з розных крыніц. Галоўная з іх: кніга Г. В. Кісялёва «3 думай пра Беларусь», Мінск, 1966 г.
АДАМ МАЛЬДЗІС
ВОСЕНЬ ПАСЯРОД ВЯСНЫ
(Урыўкі з аповесці, сатканай з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў)
1. I БЫЎ РАНАК
У Вільні, па пустыннаму яшчэ ўзбярэжжу Віліі, насустрач адзін другому ішлі двое мужчын: адзін высокі, падцягнуты, у акуратна падагнанай форме штабс-капітана, другі ж прыкметна ад яго ніжэйшы, паўнейшы і — калі прыгледзецца — гадоў на дзесяць маладзейшы. Апрануты ён быў у вянгерку цёмнашэрага колеру з белымі шнурамі і чорнымі бліскучымі гузікамі. Такая ж чорная хустка была завязана на шыі накшталт нямецкага гальстуха. Шапку маладзейшы чамусьці трымаў у руках, і сіверны вецер развяваў яго кароткія русыя валасы.
— Добры дзень, Людвік, — стрымана, з годнасцю павітаўся малодшы. — Цябе не пазнаць. Вусы адгадаваў. Мяркуючы па аксельбантах, імкліва ідзеш уверх.
— Вітаю цябе, Канстанціне, — падаў абедзве рукі старэйшы. — Вядома, лезу наверх, — па-змоўніцку ўсміхнуўся. — На тое і Акадэмію генеральнага штаба канчаў.
— Даўно мы не сустракаліся. Бадай, з таго пецярбургскага вечара, на якім прамаўляў Чарнышэўскі.
— He, нядаўна я бачыў цябе тут, у Вільні. Але падысці не выпадала. Я быў не адзін.
— А цяпер выпадае? — у вачах Канстанціна Каліноўскага на момант успыхнуў халодны, насцярожаны бляск.
— Цяпер выпала пільная патрэба, — спакойна адказаў Людвік Звяждоўскі. — Учора позна вечарам даведаўся, што ты прыехаў са сваёй Якушоўкі і спыніўся ў гатэлі Гружэўскага. To мусіў выклікаць цябе
запіскай. He лепшы гэта спосаб, але іншага не было. Ды аб справе пасля. Лепей раскажы, што новага, як жывецца. Дарэчы, давай прысядзем, a то на нас аглядаюцца.
— Гэт-та я ад цябе хачу даведацца, што ў свеце чуваць. Апошнімі днямі я адарваўся ад людзей. У Якушоўку нават «Кур’ер Віленьскі» не даходзіць.
— ПІто чуваць? Свабоду нарэшце маем, свабоду! Гадамі пра яе марылі. Спрачаліся, як яе, жаданую, здабыць. Ваяваць за яе збіраліся. Збіраліся доўга, асцярожненька. А тут яна раз — і прыйшла. Прыйшла зверху, ад аўгусцейшага імператара, самадзержцы ўсяе Русі. На далонях яе вернаму народу паднёс! Ну і літасцю царскай і божай развязаліся языкі. Вунь нават урадавы «Кур’ер Віленьскі» смела вяшчае: «Прнвет тебе, возрожденный крестьянян! Позволь пожать твою руку...» He ведаеш, ці смяяцца тут, ці плакаць...