Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
— Та-ак! Упусцілі мы час, на бясплодныя размовы патрацілі. Паспрабуй цяпер вярнуць давер’е народа.
— Вярнуць можна. Але толькі паказаўшы народу ўсю аблуднасць царскага маніфеста. Усю крывадушнасць. Воля — куцая. Зямля засталася ў паноў. Таму і пачынае бунтавацца мужык. Праўда, толькі супраць паноў. Цару ён яшчэ верыць. На змаганне з войскам не дужа ідзе...
— I гэта я чую з вуснаў надзеі рускай арміі!
— Я таксама ведаю, з кім гавару: з выпускніком сталічнага універсітэта, кандыдатам правоў, які абавязаны свята ахоўваць усе стаўпы імперыі.
— Уж-жо ахоўваю, — пазмрачвеў Каліноўскі. — Падаў прашэнне на імя самога віленскага генерал-губернатара Уладзіміра Іванавіча Назімава. Адказаў коратка і рашуча: «Аб’явіць аб адсутнасці вакансіі».
— Чаго ж ты іншага чакаў?! — Звяждоўскі кінуў падазроны позірк направа, да Зялёнага моста, дзе тырчаў нейкі шэры чалавек. — Так палымяна гаварыў у Пецярбургу — і захацеў, каб за табой шлейф у Вільню не прыцягнуўся! За ўсё трэба плаціць.
— I заплачу! Нянавісцю заплачу.
— Такі ты мне падабаешся!.. Аднак жа недзе працаваць трэба. Хаця б для адводу вачэй.
— Вось таму і прыбыў у Вільню. Што мне — у Гародні спраў не хапіла б? Але рашыў прыехаць і
трапіць на аўдыенцыю да гэтага к-крывавага ката Назімава. Толькі ці стрымаюся ў яго к-кабінеце?!
— Ну-ну! Пра крывавага ката — гэта ты, Канстанціне, ужо залішне. Крывавых ты яшчэ, мусіць, не бачыў. I не дай бог пабачыць. А Уладзімір Іванавіч памяркоўны. He забывай, што, каб не ён, адмена прыгоннага права зацягнулася б на доўгія гады. Памятаеш, у 1856 годзе, калі маскоўскае дваранства не падтрымала намераў Аляксандра...
— Ведаю. Цар тады яшчэ вымавіў: «Лепш адмяніць прыгоннае права зверху, чым чакаць таго часу, калі яно само сабой пачне адмяняцца знізу». Хітра с-сказана.
— Але ты, Канстанціне, не ведаеш таго, што я даверліва чуў з вуснаў самога Назімава. Калі ў тым жа 1856 годзе цар ехаў з Масквы ў Варшаву, у Брэсце ён пажаліўся новаму генерал-губернатару Паўночна-Заходняга краю: так, маўляў, і так, не падтрымала мяне маскоўскае дваранства. Назімаў маскоўскае дваранства добра ведаў: у Маскве папячыцелем вучэбнай акругі быў, з самім Граноўскім сябраваў. Таму намякнуў: для сярэдзінных памешчыкаў усё гэта справа нязвыклая. Давайце пачнём лепш адсюль. Тутэйшая шляхта яшчэ ў 1818 годзе хадайнічала аб адмене прыгоннага права. Зноў жа прыклады пад бокам ёсць: Прусія, Царства Польскае, Курляндыя. Шкада толькі, маўляў, што з ускраіны рэформа пачнецца: з цэнтра хутчэй пайшло б. На гэта Аляксандр літасціва адказаў: мне не важна, адкуль яно пачнецца, абы толькі было хадайніцтва знізу, ад мясцовага дваранства... Назімаў вярнуўся ў Вільню, параіўся з маршалкамі шляхты: ашмянскім, лідскім, ковенскім — і ў наступным годзе такая папера ў Пецярбург пайшлаі Гісторыя гэтага не павінна забыць.
— I ўсё ж не в-веру гэтаму царскаму падлізе, — адчуўшы, што робіцца холадна, Каліноўскі нацягнуў шапку, наставіў каўнер, стуліў рукі. — Проста ён болып дальнабачны, чым іншыя. Разумеў, чым пагражала сітуацыя.
— Або свежы факт, — гнуў сваё Звяждоўскі. — Нядаўна вучні нашага дваранскага інстытута былі заўважаны ў спяванні забароненых гімнаў. Рапарт □айшоў наверх. Назімаў раззлаваўся: выходзіць, рэвалюцыйная зараза ахапіла нават цвет дваранства. I
наклаў рэзалюцыю: «Пакараць цялесна!» А ты ж ведаеш, Канстанціне, што такое розга для шляхціца. Знявага гонару! Горай смерці! Таму дырэктар інстытута, ёсць у нас такі Мацвей Іванавіч Падрэн дэ Карнэ, калі да яго прыйшлі з рэзалюцыяй, заўпарціўся: «Пакараць цялесна» яшчэ не абазначае «Пакараць розгамі». Да таго ж статут інстытута, зацверджаны самім імператарам, забараняе сячы розгамі вучняў старэйшых класаўі Пакараць цялесна можна, пасадзіўшы ў карцэр на хлеб і на ваду... Хаця нам з табой вядома, які там хлеб: найлешпымі прысмакамі ахвяр закідаюць... Дык вось, даведаўшыся пра гэта, Назімаў не раззлаваўся, што не выканана яго воля, не звольніў дырэктара, а толькі рассмяяўся: няхай тады робяць, як там у іх у статуце напісана.
— Але ж...
— Болей таго, мітрапаліт Сямашка ўсім даказвае, пгго Назімаў звязаны з самім Герцэнам, што толькі ён і ніхто іншы паслаў у «Колокол» копію яго пісьма да обер-пракурора сінода. Тая копія пісьма, дужа гнюснага, ляжала ў патаемнай шуфлядзе генерал-губернатарскага стала.
— Няўжо — сам Назімаў?
Звяждоўскі весела засмяяўся:
— Я-то ўжо дакладна ведаю, што не сам Назімаў! Але мяне здзівіла іншае. Даведаўшыся пра інсінуацыю, Назімаў не абурыўся, а задумаўся. Разумееш, задумаўся! I ціханька папрасіў дастаць яму той нумар «Колокола».
— Т-так. Што ж тады: загадаеш мне дзякаваць Назімаву, ц-цалаваць руку, якая накрэсліла: «Аб’явіць аб адсутнасці вакансіі».
— Цалаваць не трэба. Але і катам яго называць не трэба. Я дзеля чаго ўсё гэта табе, Канстанціне, расказваю. Дзеля таго, што апрача белага і чорнага колераў існуюць яшчэ сотні адценняў. I што нельга ўсіх чыноўнікаў мераць адной меркай. Я разумею: у цябе гэта — ад маладосці, ад максімалізму.
Шэрая постаць між тым не знікала. Шпацыруючы, нехаця аддалялася, шпарка вярталася — усё бліжэй і бліжэй. Прыкрасць перадалася ўжо і Каліноўскаму:
— Давай, Людвік, лепш пойдзем адсюль. Кудысьці ў горад, дзе болей людзей. I — бліжэй да справы!
— Сапраўды, лепей выбрацца адсюль на праменад, на Вялікую вуліцу. Можа, зойдзем дзе ў кавярню... Справа ж такая. Я не магу сёння пакінуць Вільню. I нікога пад рукой свабоднага ды надзейнага няма. Далеўскі ў ад’ездзе... Між тым на Літву прыбыў сувязны. Пошта з Варшавы прымчалася, што рэдка з ёй бывае, раней свайго часу. Сувязны нікога не дачакаўся і, даўшы нам знаць, паехаў на вёску. Чакае там ужо каторы дзень.
— Далёка адсюль?
— Вёрст трыццаць з гакам у бок Мінска па Чорнаму, разбойніцкаму тракту. He даязджаючы да моста праз Лошу, трэба павярнуць налева, на Астравец. Каля развілкі можна спытаць у карчме.
— Ч-чаму ж ён, эмісар, значыць, не застаўся ў Вільні? He дачакаўся к-каго?
— He ён, а яна, — паправіў Звяждоўскі. — He магла, выходзіць. Занадта яна вядомая асоба, каб заставацца навідавоку ў Вільні. Тут яе кожны ведае. Мог бы ўзнікнуць скандал.
— Хто ж яна? М-маю я права ведаць асобу, да якой ты мяне хочаш скіраваць, ці не маю?! Сітуацыя дужа цьмяная.
— Маеш, безумоўна маеш! — заспакоіў спадарожніка Звяждоўскі. Паварочваючы каля гары Гедыміна да катэдры, кінуў позірк назад: шэрая постаць плялася ззаду, але на вельмі пачцівай адлегласці. — Гэта сама Галена Маеўская!
Але названне прозвішча не зрабіла асаблівага ўражання.
— He в-ведаю. А хто яна такая?
— Адразу відаць, што ты не ў Вільні вырас. Таму і віленскіх плётак не ведаеш. — Звяждоўскі нехаця аддаў гонары знаёмаму паручыку, што рабіў па Цялятніку ранішні мацыён з дамай у цёмна-зялёнай салопе, з-пад якой віднеўся падол такой жа па колеру крыналіны.
— Бач ты, — ціха звярнуў увагу Звяждоўскі. — I яна надзяваць светлае не наважваецца. Анагдайчы дочкам Назімава за тое, што яны выйшлі на праменад у светлых сукенках, усё адзенне ззаду сернай кіслатой папсавалі. I, уяві сабе, Назімаў не шукаў вінаватых. А дочкі цяпер у цямнейшым з’яўляюцца. Выходзіць,
і іх прымусілі насіць жалобу па тых, каго расстралялі ў Варшаве!
— Бог з імі, з губернатарскімі дочкамі, — зморшчыўся Каліноўскі. — Дык ч-чым жа праславілася пані Галена Маеўская?
— Тым... Цяпер магу і гучна гаварыць. Я ж толькі пераказваю табе тое, што ва ўсёй Вільні было на языку гады чатыры назад... Тым, што яна была жонкай Адама Кіркора, цяперашняга рэдактара...
— Пра гэтага ч-чуў. Рознае чуў. I нават адзін раз бачыў у Пецярбургу — паказалі ў тэатры як гарачага патрыёта Літвы.
— ...А потым кінула яго, стала каханкай нашага салаўя Уладзіслава Сыракомлі.
— Што ж тут асаблівага? Гэта іх справа. Ну, я разумею: з аднаго боку — рэдактар, з другога — паэт! Сенсацыя для правінцыяльнага паспольства!
— He толькі ў гэтым соль. Тут, мусіць, самае важнае — падрабязнасці. Істотныя падрабязнасці. Галена Маеўская — не толькі няверная жонка і няверная каханка, але яшчэ і здольная артыстка, фаварытка віленскай публікі. Прыехала яна ў Вільню... Зрэшты, гэта досыць доўгая гісторыя. Давай зойдзем у рэйнскі склеп Венка, сагрэемся хаця б глінтвейнам.
— ...Значыць, прыехала яна ў Вільню... — нагадаў, сеўшы за столік, Каліноўскі. Гаспадар, пабачыўшы на грудзях штабс-капітана ордэн святога Станіслава і медаль у памяць Крымскай вайны, уласнаручна прынёс ім дзве шкляніцы гарачага пахучага пітва.
— Прывезлі яе сюды з Варшавы недзе ў пачатку саракавых гадоў. Разам з сяброўкай Аміляй Маркоўскай. Прынялі іх на віленскую сцэну — а віленскі тэатр, ты ж ведаеш, асаблівы. Нідзе так не паважаюць артыстаў, калі яны сапраўдныя артысты, як у Вільні. Маладая і тэмпераментная Маеўская прыйшлася публіцы да густу. Білі ёй брава, кідалі кветкі, пярсцёнкі. Нават зайздросніцы казалі, што быць ёй прымадоннай. Аж тут яна раптоўна знікла са сцэны, выйшла замуж за куды старэйшага Кіркора. Асуджалі, вядома, і яго і яе. Яе — што кінула сцэну, яго — што ён, даволі прыкметны ўжо чыноўнік, звязаў свой лёс з камедыянткай няпэўнага паходжання, да таго ж памылкова запісанай пры хросце на хлапечае імя. Але спачатку жылі яны, кажуць, дружна. Толькі дзяцей не было.
Работы ў Кіркора ўсё прыбаўлялася. To ён «Памятную кннжку Внленской губерннн» рыхтаваў, то курганы навокал раскопваў, то музей старажытнасцей ствараў. Недзе ў 1857 годзе паехаў Кіркор у Пецярбург, каб дабіцца дазволу на выданне «Трыгодніка літэрацкего віленьскего». Усе тут з нецярпеннем чакалі, калі ён і з чым вернецца. Ажно прыехаў — без дазволу. I жонкі ў хаце не застаў. Жыла яна ўжо з ягоным лепшым сябрам Сыракомлем у Пашкоўскага, каханка Амілі Маркоўскай. Віленскія дэвоткі ўзнялі гвалт, балотам Галену аднойчы закідалі. Сыракомлю ў лепшых дамах прымаць адмаўляліся. Спрабаваў ён бараніцца. Напісаў паэму «Стэла Фарнарына». Пра Рафаэля і яго каханне да дачкі пекара ці, ужо не помню, цесляра. Усе асуджалі мастака. Аднак гісторыя разважыла інакш. Нашчадкі пачалі славіць Фарнарыну, бо яна стала натхненнем Рафаэля.
— Цяпер разумею, чаму шляхцянкі ў Свіслачы забараняюць сваім дочкам браць у рукі гэту паэму... Ну так, цікава. Што далей?