• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    — А далей было тое, што Вільня паўстала супраць Галены. He маглі ёй дараваць ні рагатага мужа, ні кінутых Сыракомлем дзяцей. Праўда, Паўліна Кандратовічава трымала сябе годна: не жалілася, не плакала. Разумела, што найлепшы тут лекар — сам час. Але Галена мусіла пакінуць Вільню. Сыракомля звярнуўся да варшаўскіх сяброў, нават кланяўся кракаўскім кансерватарам. I Галену прынялі ў кракаўскі тэатр Пфайфера. Калі той выязджаў на гастролі ў Познань, туды, пазычыўшы грошай, паехаў і Сыракомля. Здаецца, гэта была яго першая вандроўка за рубеж... Публіка авацыйна вітала і Маеўскую, якая іграла галоўную ролю ў сыракомлеўскай п’есе «Хатка ў лесе», і самога аўтара. Вітала не толькі як паэта, але і як пасланца Літвы. Пасля нейкага там акта публіка патрабавала выканаць «Мазурку» Дамброўскага. Пфайфер, натуральна, супрацівіўся. Тады адзін мужчына выскачыў з залы, узяў дырыжора за горла і прымусіў яго іграць! Скандал! Умяшалася паліцыя, ледзь не спыніла гастролі... I вось набліжалася развітанне. Тэатр павінен быў паехаць у адзін бок, Сыракомля — у другі. Тады ў апошнім спектаклі, не помню ўжо ў якім, помню толькі, што Галена іграла там дачку валошскага гаспадара, у сцэне самазабойства яна
    ўторкнула сабе штылет у грудзі глыбей, чым патрабавалася па ролі — і з-пад адзення выступіла кроў. Сыракомля спалохаўся, кінуўся за кулісы... Адным словам, закаханыя засталіся разам у Познані яшчэ на некалькі дзён.
    Тут да іх нячутна падышоў Венк. Прапанаваў яшчэ па шкляніцы. Але яны адмовіліся. Звяждоўскі разлічыўся і першым узняўся з крэсла.
    — To ч-чым скончылася ўся рамантычная гісторыя?
    — А нічым! Сыракомля вярнуўся ў Вільню. Блуднага бацьку, здаецца, прынялі ва ўлонне сям’і. Галену Пфайфер урэшце прагнаў з тэатра, і яна пераехала ў Варшаву, зноў выступала на сцэне. 3 Кіркорам рассталася. I самае дзіўнае ў гэтай гісторыі... — выйшаўшы на вуліцу, Звяждоўскі непрыкметна паглядзеў па баках: шэрай постаці ўжо не было. — Самае дзіўнае ва ўсёй гэтай гісторыі, што Кіркор не затаіў на Сыракомлю ніякай крыўды. Дапамог прыстроіць яго сына ў шляхецкі інстытут. Мусіць, лічыць, што абодва яны сталі ахвярай пекнай, але пранырлівай камедыянткі, якая выкарыстала іх уплывы для дасягнення сваёй мэты. Цяпер Кіркор знайшоў суцяшэнне з былой жонкай Карэвы, ну таго, што «Внленскую губернню» падрыхтаваў. У адрозненне ад Галены яна не артыстка, а паэтка. Галвіяй падпісваецца — ёсць такое возера ці рэчка на яе радзіме, каля Нарачы. У апошнія гады Кіркор стаў уплывовым чалавекам. Яго «Кур’ер Віленьскі» мае ўжо каля трох тысяч падпісчыкаў. На Літву гэта многа.
    — Значыцца, мне, — яны міналі ўжо прысадзістую цэркаўку, у якой (Каліноўскі памятаў) Пётр I хрысціў Ганібала, — давядзецца мець справу з нейкай шалахвосткай. Ці сур’ёзна гэта было — даручаць ёй важную справу?
    — He ведаю, Канстанціне, не ведаю. He я ёй даручаў! Глядзі, — Звяждоўскі ўсміхнуўся, — каб і ты не трапіў на яе прынадл. вы кручок. Хлопец ты відны. A перад ёй, кажуць, нават святы не ўстаіць...
    Яны былі ўжо на Ратушным пляцы. 3 касцёла якраз выходзілі людзі пасля ранішняй імшы. Чорныя мантылькі і крыналіны. Канфэдэраткі з белага і фіялетавага сукна. Кінулася ў вочы купка мужчын у старых
    строях — кунтушах і жупанах. На пагоны Звяждоўскага пазіралі коса, варожа.
    — Ты зачакай тут хвілінку, — нешта ўспомніўшы, Звяждоўскі раптам спыніўся. — Мне трэба заскочыць у карпусны штаб і аддаць некаторыя распараджэнні. Гэта недалёка адсюль, у палацы Паца. Тым часам паглядзі вунь кніжкі...
    Каліноўскі падышоў да вулічнага гандляра, які расклаўся ледзь не на прыступках касцёла, і пачаў разглядаць тавар. Нічога асаблівага: кантычкі, соннікі, новае выданне «Літоўскай гаспадыні».
    — Я прадам тавар нядорага, — даверліва звярнуўся да Каліноўскага барадаты кнігар, — няхай ягомасць толькі спытае.
    — I спытаю. Ці ёсць што новага пана Сыракомлі або пана Марцінкевіча з Мінска? На беларусінскай гаворцы.
    Кнігар змераў пакупніка здзіўленым позіркам:
    — Пан першы, хто ў мяне сам пытае пра кнігі на беларусінскай гаворцы. Былі раней, але цяпер няма. Чуў ад Завадскага, што пан Марцінкевіч меўся выдаць беларусінскае тлумачэнне «Пана Тадэвуша». Нават першыя быліцы выйшлі з-пад прасы. Аднак цэнзары ўгледзелі там крамолу і знішчылі. Будзе ў мяне яшчэ «Люцынка* пана Марцінкевіча, але па-польску.
    — А Сыракомлі?
    — Пра што тут казаць. Цяпер толькі на пану Сыракомлі ды на пану Крашэўскім і заробіш... Няма, не хоча пан Сыракомля пісаць. У баварыі на Антокалі сядзіць усё. Пры каўдунах і шнапсе...
    — Гэта праўда? — спытаў Каліноўскі Звяждоўскага, які, падышоўшы, чуў канец размовы.
    — Сумная праўда, — пацвердзіў той, запрашаючы жэстам прадоўжыць прагулку, — цэлымі днямі з акцёрамі прабывае на Антокалі, у Боля ці Стылера. Або, накупіўшы гарэлкі і каўбасаў, у Барэйкаўшчыну з кім едзе. Гэта ў іх творчымі пакутамі называецца.
    — Шкада. Летась я пазнаў яго на кватэры ў Яўстафія Урублеўскага. Сядзеў маўклівы, пануры. Моладзь яго шанавала, але і спрачалася з ім. Бо ён усё заклікаў да прымірэння, гармоніі паміж дваром і вёскай. A студэнты, што панаехалі з Пецярбурга, з Дэрпта, з Масквы, узнялі яго на смех: якая можа быць гармонія паміж ваўком і авечкай!
    — Ёсць гэта ў яго, ёсць. Днямі ў Кіркора, у «Кур’еры Віленьскім», надрукаваў артыкул пра творчасць Вінцэнта Марцінкевіча. Артыкул, увогуле, слушны. Хваліць аўтара за вершыкі, напісаныя на тутэйшай, сярмяжнай гаворцы. Але вось паэму «Гапон» — не ўхваляе. I, што самае дзіўнае, крытыкуе яе не злева, не за лібералізм, не за саладжавасць, а справа — за распальванне саслоўнай нянавісці. Маўляў, Гапон, якога аканом здаў бяспраўна ў рэкруты, павінен быў дараваць свайму крыўдзіцелю, падставіць яму, так сказаць, другую шчаку для аплявухі. Маўляў, паказваючы помслівасць свайго героя, Марцінкевіч узводзіць паклёп на наш сумленны і паслухмяны народ, які ад матухны-натуры надзелены высокай маральнасцю...
    — А ведаеш, Людвік, тут нешта ёсць. Ці не ўлавіў тут Сыракомля тую трагічную супярэчлівасць, якая ўласціва і нам з табой? 3 аднаго боку, мы разумеем, што шляхта жыруе на народнай крыві, што паноў, ну не ўсіх, а дрэнных, вешаць трэба. 3 другога боку, для нас ясна як божы дзень, што... пажар немагчымы без той жа шляхты, без нас з табой. Без нас цёмны мужык здольны толькі на бунт. Бунты ж — мы ведаем, як яны к-канчаюцца. Усмірэннем.
    — Супярэчнасць такая ёсцьі Я сам часта адчуваю дваістасць, фалыпывасць свайго становішча. I выхаду не бачу.
    — Выйсце ёсць! — горача зашаптаў Каліноўскі пра ўсё тое, што вынасілася, набалела ў якушоўскай адзіноце. — Выйсце такое: спачатку аб’яднанымі сіламі, разумееш: аб’яднанымі, узняўшы і шляхту і сялян, бо паасобку нам не справіцца, — гэтымі сіламі знішчыць с-самаўладства. I тут, дзеля справы, сапраўды прыйдзецца забыць старыя крыўды, аб’яднаць тых, хто маніфестуе ў Варшаве і Гародні, і тых, хто бунтуе ў Ільі і Лаздунах. Цяжка яно, але ў гэтым — адзіны наш п-паратунак. А потым... Потым, пераступіўшы праз саміх сябе, прымемся і за панства, дамо зямлю сялянам.-
    — А як жа ты збіраешся павесці за сабой мужыкоў? — Звяждоўскі з павагай глянуў на свайго субяседніка: маладзейшы — а бачыць далей. — Мужыкі не пойдуць супраць цара, бо яшчэ вераць яму. За маніфест удзячны. Польскую справу блытаць з панскай.
    — I гэта таксама с-сімптаматычна. Хто на Літве прыгоннікі? Палякі! Апалячаная шляхта. Дык як жа тут не паблытаць адно з другім...
    — Цішэй ты, раскрычаўся... Давай звернем пад браму. На базыльянскім двары будзе менш вушэй, — Звяждоўскі паказаў жэстам на стройную белую браму.
    — Павесці за сабой мужыка мы здолеем, толькі даказаўшы яму ўсю крывадуіпнасць царскага м-маніфеста. Даказаўшы так, каб ён зразумеў. На роднай яго мове, літоўскай або беларусінскай. Я думаю, чаму не ўдалося паўстанне ў 1831 годзе. Таму, што паўстанцы не павялі за сабой народ. Ды яны і не збіраліся весці, спадзяваліся толькі на сябе. I таму паўстанцы былі пераможаны. Гэта павінна стаць для нас добрым урокам. Гісторыю ўвогуле трэба паважаць за тое, што яна вучыць нас, як пазбягаць п-памылак.
    — Памылкі таксама становяцца традыцыяй, а яе нялёгка пераадолець. Яна ў кожным з нас. Найгоршая з традыцый — вера ў выключнасць шляхты. Толькі, маўляў, яна прадстаўляе народ, толькі яна рухае поступ... Гэта паралізуе сілы.
    — I тым в-важней, каб гэтая шляхта звярнулася цяпер да народа на яго ж пагарджанай вякамі мове. Дала б яму ў рукі кніжку ці газету, дзе ясна пісалася б, хто прыяцель і хто н-непрыяцель народа.
    — А хто дасць?
    — Мы з табой п-павінны. Паэты. Такія, як Марцінкевіч, хоць ён і занадта асцярожны, як Вярыга з Віцебска... Яго вершы даваў мне Агрызка ў пецярбургскім «Слове».
    — Дадай сюды Вінцэся Каратынскага, ранейшага сакратара Сыракомлі. Калі ў Вільню прыязджаў Аляксандр, ён надрукаваў беларускі верш «Уставайма, браццы, да дзела, да дзела». Разам з літоўскім вершам Акялайціса гэты твор уклалі ў выдадзены Кіркорам альбом і паднеслі імператару.
    — I што? П-прачытаў па-беларуску?
    — He ведаю. Затое на Кіркора напалі львоўскія і кракаўскія патрыёты на чале з Уейскім. Пачалі крычаць: здрадніцтва, угодніцтва! Адкуль ім зразумець, што і Кіркор і яго сябры ставілі перад сабой высакародную мэту: звярнуўшы ўвагу цара на патрэбы краю, дабіцца дазволу на адкрыццё універсітэта. Ды ў
    вершы Каратынскага і не было нічога падданніцкага — толькі скарга на неўрадлівы пясочак, цёмную святліцу, на тое, што раса выядае вочы. I яшчэ вера ва ўзыход сонейка, наступленне лепшага дня...
    — Мне здаецца, што гэты верш быў задуманы як п-правакацыя: маўляў, твайму бацьку, Мікалаю Першаму, не падабалася нават само слова «беларускі», a вось ты, яго сын, новы божы п-памазаннік, чытай верш на гэтай беларусінскай мове! Прызвычайвайся да думкі, што яна існуе, як і с-сам народ.
    — Вось іменнаі А ініпыя таго не зразумелі. I цяпер не разумеюць — нападаюць на кіркораўскі «Кур’ер», патрабуюць, каб ён ледзь не выступаў супраць цара. Забываюць, дурні, што гэта ўсё ж легальнае, падцэнзурнае выданне. Закрыюць «Кур’ер» — не будзе нічога. Сэрцам зразумеў гэта, бадай, адзін Сыракомля. Сам Сыракомля ў альбоме не ўдзельнічаў — спаслаўся на хваробу ці на паездку ў Познань. Але і не асудзіў удзельнікаў. Напісаў верш «Сахар-мароз», дзе высмеяў патрыётаў, якія паверылі, нібы віленскія пісьменнікі былі шчырыя... Вось і цяпер, нягледзячы ні на што, Сыракомля зноў працягнуў Кіркору руку дружбы, публікуецца ў яго «Кур’еры». Праўда, вершаў не друкуе, толькі прозу.