Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Каліноўскі
He трэба. Ён пакінуць поле бою Дазволіць можа ўсім, апроч мяне.
Марыська
Няўжо кароль адчай мой адштурхне? Усіх правоў яго Марысі права Вышэйшае.
Каліноўскі
( прыслухоўваючыся )
Я чую стук.
Марыська
Аблаваі
Каліноўскі (апранаючы паліто) He бойся. Адчыняй.
Марыська
He адчыню!
Каліноўскі
Я праз акно — на дах. He ўпершыню!
Каліноўскі вылез на дах, прычыніў за сабой акно. Запаліўшы свечку, Марыська ідзе на грукат, які не змаўкае на ніжнім паверсе асабняка. Вяртаевда ў суправаджэнні жандарскага афіцэра. Капітана.
Марыська
Праходзьце. He чакала.
К а п і т а н
3 Новым годам Вітаць Марыю Юр’еўну я рад!
Марыська
I не адзін, як бачу, а са ўзводам...
К а п і т а н
Дарэмны страх. Я адпусціў салдат. Нядаўна я мужчынскі бачыў профіль На шкле акна. Хто гэта?
Марыська
Мефістофель, Напэўна.
К а п і т а н
Дзе ж ён?
Марыська
Знік праз дымаход. To першы цуд яго на Новы год.
К а п і т а н
Адказ хоць і містычны, але шчыры. Ды я не стану вобыск учыняць.
Марыська
Чаму ж?
К а п і т а н
Мне не выгодна цуд штурхаць На шлях, які канчаецца ў Сібіры, А пачынаецца раней — з турмы... Папераджаю, што шукаем мы Дыктатара Літвы і Беларусі.
Так. Ён жа — Каліноўскі... Спадзяюся, Астрог Марыю Юр’еўну міне.
За вас баюся... Пасвяціце мнеі
Марыська вядзе капітана на выхад.
Кастусь паказаўся ў акне. Адчыніў яго, саскочыў з падаконніка.
Сеў каля каміна. Увайшла Марыська.
Map ы с ька
А ты ўжо тут?
Каліноўскі
Азяб. Вярнуўся з даху, Што з полюса.
Map ы ська
Дрыжыш?
Каліноўскі
Але, дрыжу Ад холаду.
Марыська
I я дрыжу... Ад страху... Нам трэба ехаць. Ехаць за мяжу!
Нам трэба ашукаць абавязкова Яе...
Каліноўскі
Каго?
Марыська
Бяззубую каргу, Якая зноў махнуць касой гатова. Паедзем. He пярэч.
Каліноўскі
Я не магу.
He маю права.
Марыська
Гэта канчаткова?
Каліноўскі
Але.
Марыська
Сагрэўся?
Каліноўскі
He.
Марыська
Што ж!.. Чаркай рому Сагрэем, Яська, кроў... Тут недзе ром
Пакінуў граф... Памінкі па Арцёму Нам трэба справіць.
Каліноўскі
Як?.. Памёр Арцём?
Марыська
Паўстанцы пакаралі... Так, мінула Сягоння сорак дзён... Спіць, дзе заснула Яго Мальвіна непрабудным сном.
Яна мяне калісьці малаком, Як я маленькаю была, карміла. Далёкая, забытая магіла!.. Арцём, калі ад кулі паміраў. To мне і ўсёй радні сваёй жадаў Жыць доўга, не спяшацца з дамавінай. Так і сказаў: — Чым будзеце радзей Вы засяляць клады мае з Мальвінай, Тым будзе нам з ёй спачываць лягчэй...
Каліноўскі
За што ж яго?
Марыська
Гаўрылава... салдата, Каб ён не трапіў сотніку ў палон, Арцём схаваў, пашкадаваў, як брата. Памянем жа! Мінула сорак дзён. (Моўчкі выпіваюць.) Ах, Яська, Яська, дарагі мой госць, Любіў Яцына паўтараць, бывала.
Каліноўскі
Але, любіў... Чаму ты не сказала Адразу мне?
Марыська
Бо Яську шкадавала. Цяпер кажу. Знай праўду ўсю, як ёсць. Мне Яську шкода. Караля не пікода!.. За ўладу ён усіх панішчыць рад.
Каліноўскі
Пры чым тут я?
Марыська
He ты, дык твой загад Штурхнуў Арцёма ў ямку, ваявода! Адважыўся штурхнуць — трымай адказ! Я на паўстанне мела спадзяванне Адзінае. Цяпер само паўстанне, О, божа, не за нас, а супраць нас! Свет — наш Мантэкі, час — наш Капулеці! Мы ўладай іх асуджаныя дзеці. Пераараная іх лемяхамі, Знясіленая злом, стаю адна.
Арцём. Арцём!.. Чаму ты паміж намі Сцяною вырас? Да нябёс сцянаі О, божа, стыне кроў мая ад жаху!
Каліноўскі
Сябе я вінаватым ве лічу...
Марыська
Ты барабаншчыку і трубачу, Якія павядуць цябе на плаху, Скажы лепш гэта... Ты цяпер караеш Мяне. Сябе. Хацела б знаць віну Сваю перад табой?
Каліноўскі
Ты праклінаеш Мяне?
Марыська
Ідзі!.. не я цябе кляну, А дзеці, што каханнем не зачаты, А сонца, што ўставала над зямлёй, Калі мы цалаваліся з табой На паграбні каля зычлівай хаты, Вяселле, што тады не знала бед, Грымоты, пад якімі танцавала Я, плачучы, цябе правёўшы ў свет! Яшчэ кляне цябе твой кожны след, Які пасля дажджу я цалавала... Ідзі хутчэй, пакуль я не кляну Сама цябе. Пакінь мяне адну!
КАНЦЫЛЯРЫЯ МУРАЎЁВА
Мураўёў і чыноўнік Масолаў.
М у р а ў ё ў
3 цікавасцю чытаў я дзённік ваш. Мне спадабаўся ў ім запал юначы, Жывое слова, бойкі карандаш. Што ж, бласлаўляю і жадаю ўдачы Далейшай нашаму карандашу, Каб ён у апісанні мяцяжу Трымаўся летапіснага настрою, Заходзіў за парадай да мяне. Дзярзайце!.. Што, дарэчы, за мяжою Апошнім часам пішуць аб вайне 3 паўстанцамі?
М а с о л а ў
З’явілася паэма, Напісаная прозаю. А тэма Яе — пакуты інсургентаў. Кроў, Якая льецца пад выццё ваўкоў, Свіст куль...
М у р а ў ё ў
...I каламбуры Мураўёва. Чытаў. He адмаўляю, пачуццёва Напісана. Ніяк не могуць слоў Забыць маіх: што я хоць Мураўёў, А толькі выпаў гонар мне належыць Да Мураўёвых, не да тых, якіх Калісьці вешалі, а да жывых, Прыбыўшых з місіяй караць і вешаць. Паэма ў прозе... He заціхла бура Ваяк-пісак у шклянцы каламбура. Паэма — што? Была карыкатура, Дзе над Расіяй я — хто б думаць мог! — Пяньковую пятлю, як німб, трымаю, Мяцеж — апірышча яе! — з-пад ног Пакутніцы абцасам выбіваю. Ідэя знамянальная!.. Я знаю, 3 якіх яна пазычана галоў.
To «Колокол», то Герцэн, Агароў!.. Мяцежных блых набраліся ў іх будцы
Тутэйшыя, чырвоныя давудцы, Цяпер вярнуць Расіі хочуць іх. Запомніце. He выпадковы штрых! Ён нарысіста з важнай думкай звяжа...
Уваходзіць ад’ютант.
А д’ ю т а н т
Дазвольце патрывожыць?
М у р а ў ё ў
Што там?
А д’ ю т а н т
Ваша Правасхадзіцельства, ёсць навіна, Якой даўно чакалі. Вось яна! (Працягвае тэлеграму.) Зрабіце ласку глянуць, а таксама Рашэнне адпаведнае прыняць Па тэлеграме.
М у р а ў ё ў
3 Мінска тэлеграма, Ад Лосева... Ну што ж!.. Удакладняць He будзем. Светаянскія муры Салдатамі надзейна ачапіце. Бярыце роту, дзве, а мала — тры. Схапіце Каліноўскага! Судзіце! (Ад’ютант выходзіць.) Закончыўся, як быццам, паспяхова Жандарскага палкоўніка ваяж. Разблытаўся клубок!.. За вамі слова, Масолаў. Навастрыце карандаш, Запісвайце ў свой дзённік, літаратар: Нарэшце ў сеці трапіў нам Дыктатар, Кароль мяцежны!.. Я яго злаўлю, I світы каралеўскае пазбаўлю, I кропку, што падобна на пятлю, Ваенна-палявым судом пастаўлю На аркушы апошнім мяцяжу. Што трэба больш? Запісвайце.
М а с о л а ў
Пішу.
КАМЕРА № 3
Дамініканскі будынак. Камера № 3. Каліноўскі і Масолаў.
М а с о л а ў
Вы знаеце прысуд свой, безумоўна?
Каліноўскі
Але.
М а с о л а ў
Я разумею, не тактоўна, Ды і не час пытанні задаваць.
Я скромны нарысіст. Хачу пісаць Пра час наш успаміны.
Каліноўскі
Мне ўсё роўна. Прывык да следства. Можаце пытаць.
М а с о л а ў
Наш час — арэна боек... Як пасмелі Вы, раб яго, не бог, а чалавек, Аддаць жьіццё юнацкае на здзек Уладару вядзьмарскай каруселі?
Дужэйшьія скарыць яго хацелі, Ды не змаглі. He выйгралі вайну.
Каліноўскі
Я ім не стаўлю гэтага ў віну.
Яны ляглі ў зямлю, мы следам ляжам.
Ды нехта ж прыйдзе, стаўшы мсціўцам нашым, I скруціць д’яблу рог, як барану.
He раджу адпяваць нас канчаткова.
Чакае зерне наша на ўзыход 3 раллі.
М а с о л а ў
На ўвазе маеце народ?..
Каліноўскі
Яшчэ свайго не вымавіў ён слова.
Mac о л аў
Але чаму?.. Пакуль з Варшавай вы Спрачаліся за ўладу, за правы Сярмяжнай Беларусі і Літвы, Па вёсках, пад наглядам Мураўёва, Цар касаваў прыгонныя правы.
Каліноўскі
Страх касаваў. Тут не цара заслуга: Збаялася сякер мужыцкіх пуга Прыгонніцтва. Праз мутны Рубікон, He цар, паўстанні страшны след праклалі. Яны крывёю фарбавалі хвалі
Ракі, пад назвай д’ябальскай — Прыгон. Ён многіх паглынуў. Мы можам згінуць, Кат можа нам заткнуць зямлёю рот, Але сякеры, пушчаныя ў ход, Ужо з крутога берага не скінуць, He сцерці наш, на ім прыкметны, знак.
М а с о л а ў
Яшчэ хачу спытаць. Хто вы? Паляк Альбо літвін? Ці беларус, якога He ведае ніхто, апроч лясоў, Ды лесуноў, ды курнага парога?.. Хто будзеце?
Каліноўскі
Мне дваццаць шэсць гадоў. Край беларускі, з матчынай калыскі Да гэтых дзён, мне дарагі і блізкі.
Я сын яго і ганаруся тым, Што з ім паветрам дыхаю адным. Я знаю, маюць права ўсе народы На ўвагу праўды, шчасця і свабоды. Я зычу ўсім дабра.
М а с о л а ў
А рускім, нам?
Каліноўскі
Я прыяцель Расіі, той, якая Дабра жадае нам, а не панам Сваім і польскім, той, што не жадае
Свайму народу згубнага жыцця, Бурлацкіх стогнаў, катаргі кандальнай. Яшчэ пытанні ёсць?
М а с о л аў
Не!.. Спавядальнай
Размовай, бачу, злоўжываю я.
Хто вы — я зразумеў. Вы — сацыяльнай
Сусветнай рэвалюцыі дзіця.
Масолаў выходзіць з камеры.
Каліноўскі садзіцца за стол, дзе для яго патрэб стаіць чарніліца, ляжыць палера. Бярэвда за пяро. Піша. Незаўважаны ім, у камеру ўвайшоў капітан.
К а п і т а н
Дазвольце прывітаць!
Каліноўскі
А! Капітан!
К а п і т а н
Пазналі?.. He заслаў яшчэ туман
Стрэч нашых вольных светлыя хвіліны?
Каліноўскі
Няўжо і ў вас таксама выспеў план Шсаць аб днях мінулых успаміны?
К а п і т а н
Крьій бог!.. Славеснасць, кажучы банальна, Супрацьпаказана са школы мне.
Каліноўскі
Прыйіплі ў былой пакаяцца віне, Што скончылася для мяне фатальна?
Прыйшлі, каб дакараць? He трацце слоў.
Як і раней, магу я капітану
Сказаць, што не прасіў, прасіць не стану У суддзяў пажыццёвых ланцугоў.
Ці, можа, што суду няясна?
К а п і т а н
Ясна
Усё. Даўно. Ствараючы зямлю.
Бог даў на гора людзям адначасна Дабро і зло, каханне і пятлю...
Прыйшоў, каб вызваліць, пакуль не позна, 3 астрога Кастуся... Марыся слёзна Прасіла. Я адмовіць ёй не мог.
Каліноўскі
He веру.
К а п і т а н
(паказваючы прадпісанне) Што ж, зірніце на паперу.
Загад?
Каліноўскі
Загад.
К a □ і т а н
Фальшывы... Бачыць бог, Іду дзеля Марысі на падлог, На крок недаравальны афіцэру.
Я вызваляю вас, мяне яна Ратуе, як злачынца, за мяжою, Паабяцаўшы жонкай стаць маёю. Як бачыце, нас трох бяда адна Звязала непазбежнасцю адною. Другіх, на жаль, магчымасцяў няма.
Каліноўскі
Узяць Марысю капітан гатовы У рабства?
К а п і т а н
Папікаеце дарма. He я, яна прадыктавала ўмовы, Я — толькі раб няшчаснай прапановы. He я цяпер рашаю лёс яе, — Заложніцы святой любві свае, Любві, якой не мне даваць парады, — Над ёй адказ ваш мае сілу ўлады. Прымаеце свабоду?
Каліноўскі
He прыму.
К а п і т а н
Няўжо Марысю кінеце ў турму?
Так, так!.. У манастыр!.. I вам не шкода Красы, якой аздобіла прырода Яе?.. А я — гатоў маліцца ёй, Аб косах марыць, як сляпы аб цудзе!