Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Старжыцкі
Нішто сабе дазвол. Нязграбна сеці Пляце павук.
Капітан
Шаноўны, мы не дзеці. Я следчы ваш, а вы, я чуў, мастак, Разбяр па дрэву.
Старжыцкі
Дылетант. Аматар.
К а п і т а н
Кіёчкі выразаеце?
Старжыцкі
Ну так.
Які ж тут грэх?
К а п і т а н
He грэх. Сам губернатар Назімаў іх прымаў не раз, як дар...
Старжыцкі
Сардэчны дар, па зручнаму выпадку... To ў чым бяда?
К а п і т а н
3 кійкамі ўсё ў парадку.
Яны сяброўскі дар, пакуль разбяр Пад арыштам. Пакуль не на вяроўцы! А трапіць на вяроўку — па галоўцы Жазлом сваім пагладзіць гасудар Назімава за слабасць да кійкоў.
У тайніках уласньімі рукамі Зрабіце вобыск, граф.
Старжыцкі
Я тайнікоў Для выпадку такога не завёў.
К а п і т а н
Тым лепш, тым лепш... А пісьмяцо часамі Прынёс не Каліноўскі Канстанцін?
Ён і Марыся некалі сябрамі Лічыліся.
Старжыцкі
Пакуль гарыць камін, Ліст, што турбуе вас, спаліце самі.
К а п і т а н
Наадварот! Шсьмо, то — козыр наш! Падкінулі паўстанцы... Вымаганне
Ад графа — далучыцца да паўстання.
Кваліфікую гэта, як шантаж...
У следчага ў руках закон, як дышла...
Марыся замужам?
Старжыцкі
Яшчэ ве выйшла.
Вы з ёй хіба знаёмы?
К а п і т а н
Вельмі рад
Быў пазнаёміцца... Выпадак мелі Шчаслівы... Танцавалі на вяселлі.
Старжыцкі
Вось як! Пан не жанаты?
К а п і т а н
Быў жанат,
Ды аўдавеў... Так, так... He галадранцам, Марысі Ямант граф аддаў зямлю.
Факт гэты ў следстве будзе новым шанцам Для вас. Марысі зла я не зраблю!
ДУМКІ
Дом Гелены Ямант. Сад глядзіць у вокны таго пакоя, дзе некалі жыў Каліноўскі. Ён і цяпер тут: нешта піша за сталом.
На канапе сядзіць Арцём Яцына.
Каліноўскі
Зямлю!.. Людзей спакою пазбаўляе Яна на гэтым свеце і на тым.
Зямлёю стаўшы, на зямлю жывым Свае правы нябожчык прад’яўляе. Вядуць за ўласнасць цёмную вайну Нашчадкі між сабой на свеце гэтым, Сумленне, што пярэчыць прагным мэтам, Шляхетны гонар кладучы ў труну.
Паны зямлю сваім прыгонным хлудам, — Ад мора і да мора даўжынёй, — Зрабілі, падзялілі між сабой.
Зямля!.. Адным хіба цыганскім будам Яна яшчэ здаецца нічыёй — Гвалтоўным межам непадлеглым цудам.
А р ц ё м
Здарожыўся?.. Змарыўся?..
Каліноўскі
He, Арцём, Мне шлях — не страх. Стамляюць думкі толькі. Іх болып, чым вёрст, пад коламі двухколкі Намерана за тыя дні, што сном Здаюцца неадчэпным... Ноччу, днём Крывёй сцякалі думкі, як атрады, Што даць бядзе сваёй не могуць рады.
He спыніш думак, не пераімчыш...
А р ц ё м
Дзе Яська быў?
Каліноўскі
Гуляў са смерцю ў жмуркі, На рызманах паўстання латаў дзюркі To там, то тут... За ўсім не даглядзіш... Наведаў бацьку, родныя мясціны, Магілу маці, брата свежы крыж.
Адтуль сюды прыехаў. Да Яцыны. Ці не пара братам яго пачаць Дзяліць на трох зямлю Гелены Ямант? Маўчыш? He хочаш, каб пачаўся лямант I гвалт?.. Вось акт. Пад ім стаіць пячаць Паўстанцкая.
А р ц ё м
Без гвалту дамагліся Мы праўды.
Каліноўскі
Як?
А р ц ё м
Гелена і Марыся Братам паабяцалі, што зямлёй Надзеляць іх... Жадаюць за сабой
Пакінуць толькі хвою векавую Ды старажытны дом, што я вартую.
Каліноўскі
Вартуеш дом... А можа быць, Арцём У ім захоча жыць?
А р ц ё м
Я мужыком Радзіўся і памру.
Каліноўскі
А сын, Лявон?
А р ц ё м
Пакуль жыву, таго не зробіць ён.
I ўнук мой не зняважыць памяць дзеда Мянушкай графа альбо міраеда.
На звод пайшлі паны!
Каліноўскі
О не, Арцём!
Магната ўнук, зямлю прадаўшы, стане, Як не ранейшым панам, то купцом. Махлярскае адродзіць панаванне Над мужыком яго гандлярскі дом.
Мужык і пан. Пан і мужык. He ў слове Хаваецца іх сутнасць, а ў аснове, 3 якой яны, як з плесені грыбы, Растуць... Дзе ўладары, там — і рабы. О не, Арцём! Зямля яшчэ не ваша.
3 Геленай Ямант я пагавару.
А раптам перадумае, дакажа Жандарам дабрадзейка, не ў пару, — Хто вы такія тут? Скуль узяліся?
А р ц ё м
He зробіць так!
Каліноўскі
Глядзі не пралічыся. Ёсць пэўнасць?
А р ц ё м
Поўнай пэўнасці няма.
Хіба што проста так, для інтарэсу, Пастраш, пакуль паны баяцца лесу...
Пагавары, каб знаць, што недарма Гнаў Яська брычку да майго парога.
Каліноўскі
Пагавару. Пабачыш веставога Майго, то загадай, каб запрасіў Гелену да мяне.
А р ц ё м
Ледзь не забыў, Дэпешу ён мне даў... Прабач старога... Арцём дастае з кішэні пакет і, аддаўшы яго, выходзіць.
Каліноўскі
Зямля, зямля!.. Хвалюецца стары. Зямля — непрачытаная дэпеша. (Распячатаў пакет. Прачытаў ліст.) У Вільню зноў завуць мяне сябры! Так! Лёс змагання болей не залежа Ад тых, хто чорнай змоваю сваёй Прыйіплі да ўлады. Толькі я не рады Няшчасцю іх... Цяпер за іх спіной He графа цень, а Мураўёва краты. Стараліся, каб не аддаць зямлі Аратаму. А што ўзамен знайшлі? Здань шыбеніцы ў іх над галавою, А пад нагамі бездань. За сабою Яны астатніх цягнуць... Памагчы Паўстанню цяжка. Кружаць крумкачы Над полем бою. Яська, нам з табою Вядома тое!.. У глухой начы To здрада нас пільнуе, то няўдача.
А час — шалёны конь — нястрымна скача...
Каліноўскі расчыніў насцеж акно і зняможана сеў на канапу.
Падобна на тое, што яму ве хапае паветра... У пакоі паступова цямнее.
3 паўзмроку вырысоўваюцца галіны саду. Расхівуўшы іх, да акна набліжаецца цыганка. Села на падаконнік і не зводзіць вачэй з Каліноўскага... Але гэта ўжо не ява, а сон.
Каліноўскі
Цыганка Стэфа?... Зноў паваражыць Прыйшла? На жаль, я звонкае манеты
He маю, каб руку пазалаціць.
Як і раней, не скажаш праўды мне ты.
С т э ф a
He Стэфа я. Мяне дарэмна з ёй Ты блытаеш. Я з табару другога. Вандроўніца. Я — неадчэпны рой Тых дум, што растрывожыла дарога.
Каліноўскі
Ты прывід... Да мяне з імглы зімы Юрась прыходзіў так.
С т э ф a
Мы не хімеры. He прывіды, а думкі. Ты за дзверы Нас гоніш, праз акно заходзім мы. Юрась і я, мы — з аднае кібіткі, Якой кіруе час.
Каліноўскі
Чаму ж тады, Зацьміўшы дзень, з’явілася сюды Ты ў вобразе знаёмай варажбіткі?
С т э ф a
Дзівак. А сам ты пад мянушкай Світкі He вандраваў? А Яська-гаспадар, Хамовіч, Макарэвіч, камісар Чарноцкі — хто?
Каліноўскі
To прозвішчы мае.
С т э ф a
Пяць прозвішчаў, як пяць падсудных лёсаў...
Каліноўскі
Ты чуеш, недзе жаўранак пяе, Раллю ўслаўляе пад страхой нябёсаў? Пяць прозвішчаў — пяць жаўранкаў, іх ніць He рвецца і ўначы.
С т э ф a
To запрашэнне У вечны змрок.
Каліноўскі
О не! На ўваскрашэнне Жыцця. Хоць ноч, а жаўранак звініць, Світальнай песняй славячы зямлю!
Пакінь мяне. Пад спеў яго пасплю Перад дарогай.
С т э ф a
Засынай шчасліва
3 надзеяю. Няхай і ў змрочны час Той жаўранак не пакідае нас.
Каліноўскі ачнуўся. Летні дзень за акном.
Побач з Кастусём на кавапе сядзіць Марыська.
Каліноўскі
Марыська!
Марыська
Я.
Каліноўскі
Адкуль ты?.. Вось дык дзіва! Няўжо са мной нядаўна ты вяла Размову тут, як не было святла?
Марыська
Ты сам сабе тут задаваў пытанні.
Каліноўскі
Якія?
М ар ы с ь к a
Разабраць я не магла.
Каліноўскі
I жаўранак спяваў, як на світанні?
Марыська
Спяваў, я чула, за акном тваім.
Каліноўскі
А можа, ты — не ты, а прывід з пушчы?
Марыська
Заплюшчы вочы! Так. Цяпер расплюшчы. Пазнаў Марысю Ямант?
Каліноўскі
He зусім.
Яна, са мной заручаная ўчора, Сягоння заручаецца з другім.
Марыська
Адкуль такія чуткі?
Каліноўскі
Ад Віктора Старжыцкага. Ад графа. Так ці не?..
Марыська
Граф пад замком. Пасаг мой не ў цане. Зноў я з табой. Зноў сэрцы нашы з намі. Маё — за год адбіла пяць атак Рагнеды на чале з яе сватамі.
Ты да мяне, Кастусь? Ці проста так, Каб глянуць на забыты дом дзявочы, Наведаць той пакой, дзе жыў раней, I пакаціць далей?
Каліноўскі
Заплюшчы вочы.
Ну, а цяпер расплюіпчы іх хутчэй. Пазнала?
Марыська
He.
(Каліноўскі цалуе Марыську.) О, родны мой! Той самы...
Каліноўскі
Хто?
Марыська
Пацалунак. Паліць, як агонь... Ад хмелю галава ў Марысі Ямант Зноў кружыцца і кроў штурхае ў скронь. Цвіце сланечнік... Помніш?
Каліноўскі
Я нічога
He забываў. Той самы я, што быў...
Ты толькі прозвішча майго былога He ўспамінай. Забудзь. Як я забыў!
Марыська
Забыць яго? Навекі?
Каліноўскі
Мне паўстанне Вярнуць яго павінна.
Марыська
Альбо суд Ваенна-палявы праз пакаранне? Застанься тут. Сібіры ржавых пут Ты не парвеш.
Каліноўскі
Бяры вышэй!.. Збаіцца Пад свой нагляд прыняць мяне Сібір. (Падыходзіць да шафы.) Пакойчык ціхі... Кніжная паліца... Твая?
Марыська
Мая. Тут Гётэ і Шэкспір.
Каліноўскі
Тут лёсы нашы... Каб маглі праліцца Слязьмі, то затапілі б паўзямлі.
Хто мы з табой? Бед непазбытых дзеці. Мантэкі гнеў, нянавісць Капулеці Вякі з парогаў напіых не змялі.
Марыська
Няшчасці пагражаюць нам расправай... За грэх які? За шчасце спаць на правай Тваёй руцэ. Спаць бесклапотным сном. Мой любы! Я сама прыйшла ў твой дом, На двор шырокі — лёгкаю хмарынкай, На ціхі ганак — дробненькім дажджом, У ложак твой — маленькаю дзяўчынкай. Цяпер ты гаспадар мой, а не госць. Пакойчык наш утульны прыбірала He я, а служка верная — мілосць.
Цябе чакала я... і прычакала, Кастусь!
Каліноўскі
Я за Геленай пасылаў Ганца, не за табой.
Марыська
Мне ўсё вядома. Ганец твой запрашэнне перадаў Мне, а не ёй... He асуджай Арцёма...
Каліноўскі
Арцём асудзіць нас.
Марыська
Няхай. Маўчы.
Лёс не для слоў прызначыў нам спатканне. Я дзверы ўсе замкнула, а ключы Каханню аддала на захаванне.
Каліноўскі
Ты плачаш?
Марыська
Глупства. To замілаванне, Мой любы, а не горыч льецца з воч. Каб ты не бачыў слёз, мы зробім ноч: Акно зачынім і апусцім пітору, Насуперак Старжыцкаму Віктору.
СВАТАННЕ
Той жа пакой. Акно расчынена.
Марыська і Кастусь сядзяць на падаконніку.
Яны развітваюцца.
Каліноўскі
Звініць паветра ад чмялёў і пчол!
Марыська
Спакой.
Каліноўскі
Лясная ціхая старонка... У Вільні будзеш, з’явішся ў касцёл, I скажаш: — Я Хамуціуса жонка.
Марыська
Хамуціус! Хто ён такі — латыш?
Ці, можа, грэк?
Каліноўскі
Пад гэтай клічкай знае Ксёндз Кастуся. Табе ён, дарагая, Дасць адрас мой. Прыедзеш?.. Што ж маўчыш?
Марыська
Кастусь!..Ты чуеш, пошчак барабанньі?
Салдаты.
Каліноўскі
Так.
Марыська
Спяшайся, мой каханы!
Каліноўскі
Я не паспею. Брычка на двары.
Марыська
Бяжы праз сад! Майго каня бяры, За брамкаю стаіць ён, асядланы.
Кастусь пацалаваў Марыську.
Саскочыў з падаконніка ў сад.
Ідзе спакойна. Куляй пагарджае.