• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Урублеўскі
    Да хуткіх стрэч!
    Каліноўскі
    У лепшую гадзіну!
    Яны развітваюцца.
    Каліноўскі зморана апускаецца на ўслон.
    На сэрцы блага... Нудны боль, тупы...
    А р ц ё м
    ( уваходзячы )
    Па хатах раз’язджаюцца паўстанцы.
    Калін оўскі
    Адкуль вядома?
    А р ц ё м
    Бачу, не сляпы.
    Каліноўскі
    Дзе капітан?.. Салдат?
    А р ц ё м
    Іх на фурманцы
    Павезлі п’яных. Недзе на валявцы Паківуць спаць, як на мяжы снапы.
    Каліноўскі
    Прачнецца кавітав, то ва дазнавне He врыйдзе ўжо... Ад сораму згарыць.
    А р ц ё м
    Перахітрылі, што і гаварыць.
    А толькі звоў вяпэўвасць. Зноў чакавне.
    Кал іноўскі
    Хіба Арцём чакае на паўстанне?
    Ар цём
    Каб хто сказаў: твая зямля... бяры. He ўседзеў бы і я, хоць і стары.
    ПАРТРЭТ АНЭЛІ
    Хата Яцывы.
    Гаспадар і Каліноўскі працягваюць размову.
    А р Ц ё м
    Хто я? Адкуль? — цікавіўся жаядар.
    To я рашыў, хай лепей спавядае Арцёма Яська...
    Каліноўскі
    Дзякуй, гаспадар.
    А граф, як ён?..
    Арцён
    Вяльможны пая не знае, Што ліст ад брата на яго парог Я палажыў... Я ўсё зрабіў, што мог Вось ліст яшчэ...
    (Перадае Каліноўскаму ліст.)
    Каліноўскі
    «Народ абрабаваны!
    Мой ліст да брата, гербам змацаваны, — Той запавет, які ты знойдзеш тут, — Перадае на твой вышэйшы суд Паўстанец мой...» Хіба Арцём не рады, Што граф Марысі даў пасаг?
    А р ц ё м
    Мана
    Яго пасаг. Пазбавіў ён улады Марысю над маёнткам і зямлёй. Я ўсё скажу... Гелена Ямант ёй He маці. Граф забыўся аб Анэлі.
    Каліноўскі
    Ты знаў яе?
    А р ц ё м
    Яна мая сястра!
    He для Гелены Ямант мы гібелі...
    Ды што тлумачыць, волю даць пара Нявольніцы, замкнёнай у куфэрку.
    Арцём дастае з куфэрка партрэт Анэлі.
    Гэта карціна, маляваная маслевымі фарбамі. На ёй можна пазнаць двор Яцьшы, паграбню і — яшчэ малую — бярозку, каля якой стаіць сястра Арцёма.
    А р Ц ё М
    Сястра!.. Хто на партрэт зірне хоць раз, Марыську ўбачыць быццам у люстэрку.
    Каліноўскі
    Якая пекната!
    Ар цём
    Чым не абраз? Пісаў Юрась.
    Каліноўскі
    Мастак, не багамаз!
    А р ц ё м
    Так, так...
    Каліноўскі (гледзячы на карціну)
    Заходзяць і ўзыходзяць дні Над паграбнёй... Бярозка карані Пускае ў грунт. У зрэбнай даматканцы Стаіць каханне! За яго спіной Вясна-красуня крочыць па палянцы, Зграбаючы зіму пад засень хвой.
    Прабач мне, гаспадар... Хоць пяць хвілін Хачу пры ім я пасядзець адзін.
    Арцём на дыбачках выходзіць з хаты.
    Калівоўскі абапёрся рукой на стол, глядзідь на карціну.
    Але нечакана ён задрамаў. Заходзіць совца. Промні яго падаюць праз расчывевае акно
    на падлогу, дзелячы хату ва дзве палавіны: светлую і цямнейшую.
    У зацемненай паласе вырысоўваецца лясная палянка.
    Відаць засыпаны снегам магільны грудок
    з крыжам і бярозамі над ім.
    А побач, стоячы ў яме, чалавек сячэ рыдлёўкай мёрзлы грунт. На снезе ляжыць ягоны кажух і пісталет...
    Гэта ўсё прымроілася Кастусю Каліноўскаму.
    К а ліноўскі
    Цяпер я знаю, хто ты. Ты — Юрась, Каму каля Анэлінай магілы
    Капаеш дол?
    Ю р а с ь
    Сабе на гэты раз.
    Капаю дол, бо жыць не маю сілы.
    Каліноўскі
    Я б не рабіў так. Шкода белы свет, Зямлю, людзей з іх доляю жабрачай.
    На снезе твой кажух і пісталет...
    Страляцца будзеш?
    Ю р а с ь
    Я рашыў іначай.
    У ямку лягу. Зверху кажухом Накрыюся. Засну пад спеў мяцелі,
    I думаць буду — гэта спеў Анэлі.
    Каліноўскі
    Хто ж пахавае?
    Ю р а с ь
    Можа быць, Арцём.
    Каліноўскі
    А як не знойдзе?
    Ю р а с ь
    To бяда малая...—
    Засыпле снег, а цёплы дождж вясной
    Абмые, грунт размые, пахавае
    I прашуміць травой над галавой.
    Хто субяседнік мой? Чаго жадае?
    Каліноўскі
    Ты — час былы, я — час наступны твой, Нас падзяліў рубеж святла і ценю.
    Ты не пакінуў мне і зерня жценю...
    Ю р а с ь
    Пакінуў я...
    Каліноўскі
    He шмат. Адзін партрэт Анэлі.
    Ю р а с ь
    Я пакінуў запавет.
    Каліноўскі
    Ты запавет не мне пісаў, а брату.
    Ю р а с ь
    Як брат адмовіцца, то на расплату
    3 адступнікам я даў табе дазвол. Са зброяй разам пакладзі на стол, Адхілены, аддадзены знявазе, Мой ліст!
    Каліноўскі
    Твой запавет — адчаю крык.
    Ю р а с ь
    Я знаю: брат мой — пан, аты — мужык. Варожасць паміж вамі пачалася He сёння і заціхне не цяпер, I, можа быць, перажыве цябе.
    Хто ведае? А можа, ёй і ў часе
    Канца няма?... Маўчыш? He забывай: Калі адчай, то ў гэтым — мой адчай.
    Каліноўскі ачнуўся.
    Побач з ім на ўслоне сядзіць гаспадар.
    Каліноўскі
    Яцына?
    А р ц ё м
    Я.
    Каліноўскі
    Нядаўна тут са мной Хтось размаўляў?
    Ар цём
    He. Яська сам з сабой
    Тут гаварыў. Так, як у сне гавораць. Стаміўся... Сном кароткім не агораць Дарог, трывог з відна і да цямна.
    Каліноўскі
    Марыська дома?..
    А р ц ё м
    Тут яшчэ яна.
    3 маёнтку наязджае рэпецітар, Што граф наняў. Цалюткі дзень амаль Чытае кніжкі... Так... 3-за чорных літар He бачыць свету белага, на жаль.
    Каліноўскі
    Выходзіць, не ў настроі.
    А р ц ё м
    He ў настроі.
    Сланяецца змрачнейшая ад хмар. Перасялілася, жыве ў пакоі Тым самым, дзе дазнанне вёў жандар.
    Ка л іноўс кі
    Як нам сустрэцца з ёй?.. Хоць на паўслова.
    А р ц ё м
    Крый божа! He карай яе сурова!
    Яна, як пакахае, то ні вір
    He страшны ёй, ні жвір, ні манастыр.
    Яна, як маці... Свет забыць гатова.
    Ты пашкадуй яе, мой камандзір!
    Я ўжо на ты, як свой... і прабачэння
    He папрасіў...
    Каліноўскі
    Кажы, Арцём, кажы...
    Арцём
    Я ведаю, у Яські ёсць сумленне. He пераходзьце страшнае мяжы... Перачакай, яна перачакае, А можа, і забудзецца.
    Каліноўскі
    Наўрад.
    А р ц ё м
    He кліч.
    Каліноўскі
    Хай так!.. А пра мяне спытае, Скажы — я слова не бяру назад!
    «Ледзь толькі мы склікаць на бой атрады, Варшаву падтрымаўшы, пачалі, Інтрыгамі і коштам чорнай здрады Да ўлады ў Вільні белыя прыйшлі.
    Яны застацца прагнуць начале Паўстання, намі ўзнятага... Але Хамуціус, хоць змушаны панамі Пакінуць Вільню, праз сваіх людзей Падтрымлівае з Гродні сувязь з намі, Мы — з вамі. Так і будзе надалей. He трацім мы надзей у абцугі Дваранства ўзяць. Хамуціус Другі*.
    3 ліста Малахоўскага ў атрад Віславуха
    ЗМОВА
    Кавец лютага, год 1863. Вільвя. Касцёл.
    У захрысным пакоі сабраліся на нелегальную сустрэчу прадстаўнікі камітэта «белых» — Гейштар, Аскерка, Яленскі, і камітэта «чырвоных» — Каліноўскі, Малахоўскі, Чаховіч.
    Сход вядзе камісар з Варшавы — Дзюлеран.
    Дзюлерав
    Цішэй, сябры! Адну мы варым кашу.
    Малахоўскі
    Але ядзім з катла не аднаго.
    Дзюлеран
    Пан Малахоўскі, на сустрэчу нашу Я вас паклікаў не дзеля таго, Каб зноў распачынаць старыя спрэчкі. Час, ведаеце самі, не такі...
    Пан Гейштар, пан Яленскі не ваўкі, А вы і Каліноўскі не авечкі.
    Паўстанне ўзняўшы, вы не свой урад
    У Вільні абвясцілі, a — разлад!
    Я вас пазваў... Чаму не ў поўным складзе Ваш камітэт? Дзе Длускі Баляслаў?
    Каліноўскі
    У Ковенскіх атрадах. На пасадзе Начальніка.
    Дзюлеран
    Дзе Козел?
    Каліноўскі
    Я паслаў
    У Пецярбург яго па ваяводу.
    Г е й ш т а р (да Дзюлерана)
    Хто ж гэта?
    Дзюлеран
    Серакоўскі. Даў ён згоду Заняць у нас пачэсны свой пасад.
    Г е й ш т а р
    Дзяржаўны муж.
    А с к е р к a
    Герой!
    Я л е н с к і
    Я вельмі рад.
    Дзюлеран
    Дзе ксёндз Мацкявічус?
    Каліноўскі
    У Панявежы.
    Малахоўскі
    Адтуль чакаем мы на вецер свежы...
    Пазваў да лесу шляхту і сялян
    Карэва ў Троках. Круціць завіруха Пад Лідаю. Паўстанцы Віславуха Сутьгчку з войскам мелі ля Свенцян.
    Дзюлеран
    Дык вось... Я склікаў вас не для нарады.
    Малахоўскі
    А для чаго?
    Дзюлеран
    Для перадачы ўлады.
    Каліноўскі
    Вам?
    Дзюлеран
    Гейштару. Чытайце, ёсць загад
    3 Варшавы — распусціць Часовы ўрад, Стварыць «Аддзел».
    Каліноўскі
    (Бярэ загад.)
    А кіраваць «Аддзелам» He нам прапанавава тут, а белым.
    Дзюлеран
    Іначай, Каліноўскі, не магло
    I быць. I вам лічыцца трэба з фактам.
    А с к е р к a
    «Чырвонае» ці левае, ці, як там
    Яшчэ, — рэвалюцыйнае крыло Для справы адраджэння — костка ў горле.
    Я л е н с к і
    Традыцыі шляхецкія не ўмёрлі, Зноў будзе так, як некалі было.
    Ка ліноўскі
    He прызнаём!
    A c к e p к a
    Як так? To воля ўрада Цэнтральнага.
    Каліноўскі
    To ганьба!
    Малахоўскі
    Здрадаі
    Чах овіч
    Здрадаі To гвалт!
    Г е й ш т а р
    Прашу зважаць на цішыню. Мне загадана — быць за старшынюі
    Каліноўскі
    А пану Дзюлерану пры «Аддзеле» За камісара. Ен і тут, як свой: «Чырвоныя» раптоўна «пабялелі». Ці не за вашай, старшыня, спіной Адбыўся цуд свяцейшы ў афарбоўцы?
    Малахоўскі
    Пан Дзюлеран прыслугачам у іхі
    Каліноўскі
    Але, як гаварылі ў Якушоўцы, Няма дурных, паны!.. Няма дурных! Заместа Малахоўскага — Аскерка... Вось ваш загад! Бярыце, Дзюлеран! Я чуў, што не здароў на шлунак пан, Яму згадзіцца тонкая паперка.
    Дзюлеран
    Ну, гэта ўжо — нахабстваі
    А с к е р к a
    Крымінал!
    Я л е н с к і
    Як слухаць можна, я не разумею! Адступніка аддаць пад трыбунал!
    Дзюлеран
    Аддаць!
    Каліноўскі
    Судзіць сабраліся ідэю Братэрства, роўнасці... Чаму б і не?
    Любы прысуд ваш — гонар для мяне. Судзіце. За братэрства я гатовы На той памост, дзе кат сячэ галовы.
    Г е й ш т а р
    Вы супраць нас?
    Малахоўскі
    Мы супраць чорнай змовы.
    Г е й ш т а р
    Адступніцтва не сыдзе гладка з рук Адступнікам. Ёсць жорсткія законы На гэты конт. Пра вашыя імёны Мы знаць дадзім праз наш, замежны друк. Каліноўскі, які нешта піша, седзячы за столікам насцярожваецца.
    Каліноўскі
    Выходзіць, нас — жандарам на расправу, А нашыя імёны — на няславу?
    Г е й ш т а р
    Выходзіць, так! На гэта ёсць правы.
    Мы з вамі памяняліся на ролі:
    Мы — штаб паўстання, радавыя — вы. Закон ваенны парушаць даволі!
    Што скажа Каліноўскі?
    Каліноўскі
    Я не стану Адказваць пану. Я на гэты раз Варшаве, не яму, даю адказ. I трапіць ён не вам, а Дзюлерану У рукі, Гейштар!
    Гейштар
    Красамоўны жэст!
    К аліноўскі
    Вазьміце, Дзюлеран. Тут наш пратэст! 3 ім разам выпраўляецца ў дарогу Паўстання лёс. (Да Гейштара.) А вас прашу к парогу, Шаноўныя.
    Я л е н с к і
    Вы чулі?
    Аск ерка
    Што за тон!
    Каліноўскі
    Так, так, паны... Я застаюся богу Маліцца тут. Я дзіўны бачыў сон... Хто разгадаць яго мне дапаможа, Ды так, каб сон нядобры — не ў руку? Па Вільні ехаў на чацверыку, Хто б думалі? — вядомы ўсім вяльможа. Сядзеў на козлах знакаміты пан... Яленскі з Гейштарам караннікамі Былі ў яго, і, стрыгучы вушамі, Аскерка — справа, злева — Дзюлеран. А ззаду воз жандар штурхаў рукамі. На возе — дамавіна. У труне Ляжаў мужык, даўно знаёмы мне. Ён, бедны, век галеў, зямлі чакаў, А дабрадзей, што коней паганяў, Рашыў яму адмераць тры аршыны.