• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    К а п і т а н
    Што гэта дом сваячаніцы графа Я ведаю, аднак...
    Каліноўскі
    Вы ні ў стале Нічога не знайшлі, ні пад падлогай. Прыстойны дом такою мерай строгай Вы крыўдзіце.
    К а п і т а н
    He крыўдзіў бы... Але,
    На жаль, мы маем факт найдакладнейшы, Што чалавек прыезжы, не тутэйшы, Чытаў лісток крамольны на млыне.
    Па справе следства строгае вядзецца.
    Ёсць сведкі адпаведныя ў мяне.
    Каліноўскі
    Пры чым тут я?
    К а п і т а н
    Лісток, які завецца «Мужыцкай праўдай», кліча дзецюкоў Ісці з касой, з сякерай на паноў. He ўсё так нечакана, як здаецца. Вы ў ролі бунтара, а я — суддзі.
    Каліноўскі
    Дзе ж сведкі?
    К а п і т а н
    Тут. Гаўрылаў, прывядзі. Ды не марудзь!
    С а л д а т
    Ёсць, ваша благароддзе!
    (Салдат казырае і выходзіць з пакоя.)
    К а п і т а н
    He апазнаюць вас, вы на свабодзе.
    Хаджу пад богам, пад царом жыву. Нікому не раблю я выключэння.
    He вінаваты — дом без прабачэння Я не пакіну. Пратакол парву.
    Уваходзяць салдат і сяляне.
    Тут і маладыя дзецюкі і сталейшага веку людзі.
    Хто тут старэйшы?
    А р ц ё м
    Я. Арцём Яцына.
    К а п і т а н
    Уважліва глядзі на гаспадзіна. 3-пад Вільні Яська? Той?
    A p ц ё м
    He той.
    Д з я ц ю к
    He той.
    Другі дзяцюк
    Чарнейшы той, з калматай барадой, У світцы быў.
    К а п і т а н
    А што чытаў з лістка Вам Яська-гаспадар?
    А р ц ё м
    Пра мужыка.
    Д з я ц ю к
    Аб вольнай волі.
    Другі дзяцюк
    Аб сярмяжнай долі.
    К а п і т а н
    I не змаглі звязаць бунтаўшчыка?
    А р ц ё м Збаяліся.
    Д з я ц ю к
    А раптам пры пістолі. Яшчэ нам пра цара казаў...
    К а п і т а н
    Даволі! Вы вольныя.
    Салдат адпускае сялян і ўслед за імі выходзіць сам. Капітан ірве пратакол на дробныя шматкі і кідае іх у кошык.
    Раблю, як абяцаў. Жадаю вам прыемных сноў і спраў. Даруйце... Ёсць яшчэ адно пытанне: Марыся Ямант запрасіла вас У госці?
    Каліноўскі
    Так.
    Капітан
    Знаёмства ці каханне? Маўчыце. Красамоўней за адказ Мужчынскае маўчанне.
    Каліноўскі
    Новы допыт?
    К а п і т а н
    Паверце, не. Хутчэй — службовы клопат, Міжвольная даніна пекнаце
    Марысі Ямант... Круглай сіраце...
    Вы здзіўлены? Так, так, не ў гэтай хаце Яе, а ў лесе, нарадзіла маці.
    Сама ж памерла. Круглай сіратой
    Расло дзяўчо.
    Каліноўскі
    Гелена Ямант ёй He маці?.. Глупства нейкае.
    Капітан
    Ну што вы!
    He мог архіў сакрэтны спудлаваць.
    3 прычыны гэтай — клопат мой службовы: Я вам не раю масла падліваць
    У той агонь, што выбухнуць гатовьі. Палітыка, дальбог, не для кахання, Яна — цяжкі ланцуг для светлых мар. Ёсць прыклады... Трагедыі паўстання...
    Каліноўскі
    Пры гэтым вы так мнагазначна ў твар Зірнулі мне.
    К а п і т а н
    Што зробіш, я — жандар.
    Каліноўскі
    He... Гэтак на нябожчыка трунар Глядзіць, калі з яго здымае мерку Для справы: на чарзе — труна і дол.
    Капіт ан
    Шкадую я.
    Каліноўскі
    Каго?
    К а п і т а н
    He вас. Паперку, Што ў кошыку... Парваны пратакол. Шкадую я, што выканаў фармальна Свой доўг. Усіх не вычарпаў да дна Магчымасцяў. А следчага віна, Як правіла, канчаецца фатальна. Баюся я, што і для вас яна Так скончыцца... Прызнайцеся мне шчыра, Прадухіліце горшую бяду.
    Каліноўскі
    I што далей?
    К а п і т а н
    Паклічу канваіра, На год, на два за краты адвяду. Год альбо два і нават тры — не кара, Грашок юнацтва спішаце ў архіў. Дзеля Марысі, не дзеля жандара, Вы вернецеся зноў да гэтых ніў. Вам не зашкодзяць строгія парадкі: Лепш змрок турмы, чым чорны гвалт пятлі. Хіба не так?.. А горкія выпадкі У практыцы маёй, на жаль, былі. Пад шыбеніцай, як ратунку, моляць У суддзяў — пажыццёвых ланцугоў...
    Каліноўскі
    Я б не прасіў.
    К а п і т а н
    Ну, што ж... Ах, моладзь, моладзь, Шкадую вас! Бывайце. Я пайшоў.
    Капітан пакідае пакой. Праз некалькі хвілін уваходзіць устрывожаная Гелена Ямант.
    Г е л е н a
    Што адбылося?
    Каліноўскі
    Непаразуменне.
    Жандар прасіў у пані прабачэння?
    Г е л е н a
    Але, прасіў... Нішто сабе манера, Пад выглядам гасця і кавалера, Аіпукваць дом. He сорам, ягамосць? Я так мяркую: вы для нас — не госць, А мы для вас — не тайная кватэра.
    Каліноўскі
    Прабачце.
    Г е л е н a
    Прабачэння не прымаю. Былі вы на млыне?
    Каліноўскі
    He адмаўляю.
    He аіпуканец я. He вораг вам. Дазвольце мне, я тлумачэнне дам Марысі, як не вам.
    Г е л е н a
    Забараняю.
    Каліноўскі
    Як можна?
    Г е л е н a
    Каліноўскі Канстанцін, He я вас разлучаю з ёй, a — млын!
    Абураная Гелена выходзіць.
    Калівоўскі паволі асоўваецца на канапу.
    Да яго паціху падыходзіць Арцём Яцына.
    Зазірнуў у твар.
    Падобна на тое, што Кастусь прыдрамнуў.
    Арцём здзіўлена паківаў галавой, пасля асцярожна вынес з-за стала крэсла.
    Так яны і сядзяць:
    Кастусь, а насупрадь яго ў крэсле — Яцына.
    Але вось Каліноўскі ачнуўся.
    Каліноўскі
    Хто гэта тут?
    Ар ц ё м
    Пан не пазнаў Арцёма?
    Яцыну?
    Каліноўскі
    Ты?.. Пазнаў, пазнаў, вядома. Яшчэ тут нехта быў...
    А р ц ё м
    Хто ж быў?.. Сяляне, Жандарскі афіцэр. Ен вёў дазнанне, Пасля яго была Гелена ў вас.
    Каліноўскі
    Я не пра іх... Мне гэта сном якраз Здаецца ўжо... А іншае яскравай, Хоць і далёкай, падаецца явай. Тут лес шумеў... Тут чалавек між дрэў Стаяў. Ды на мяне ён не глядзеў, А на магілу свежую, і слёзы Яго цяклі на крыж, на ліст бярозы, Што ўжо жаўцеў на тым лясным грудку. Дзіцё грудное, стоячы ўбаку, Трымала бабка... Пэўна павітуха.
    А лес шумеў так безнадзейна глуха... Ты пабляднеў, Арцём? Цябе здзіўляе Мой прывід?.. To не прывід, а такая Хвароба... Нервы... Нечаканы ўдар.
    Арцём
    Ах, Яська, Яськаі Яська-гаспадар 3-пад Вільні! Хіба жартаваць так можна 3 жыццём... Лісткі чытаць неасцярожна. Каб мы не згаварыліся гуртом, Гарэў бы, Яськаі
    Каліноўскі
    Ведаю, Арцём.
    А р ц ё м
    Хадзем са мной. Жаню я заўтра сына. Пасля хаўтур, што стацца тут маглі, Вяселле Яську памагчы павінна.
    Каліноўскі
    Але ж, збірацца трэба.
    А р ц ё м
    Дык пайшлі.
    ДАЖДЖАВІК
    Ганак хаты Арцёма Яцыны. Падворак. 3 трох бакоў яго абступілі хвоі, якія далей пераходзяць у бор.
    Праз расчыненыя вокны далятае людская гамана, песні, музыка. Вяселле. 3 хаты выходзяць, а пасля ідуць падворкам Марыська і Каліноўскі.
    Каліноўскі
    Прыйшла!
    Марыська
    Ад нас да гэтай хаты блізка, Вярста, не больш, калі ісці напрост.
    Каліноўскі
    Адна вярста? He! Тысячаю вёрст Учора мне мой кожны крок, Марыська, Здаваўся, калі я пакінуў дом 3 тваім акном, што над маім акном. He думаў я, хоць мне сказаў Арцём, Што ты таксама прыйдзеш на вяселле. А ты прыйшла. Якраз насупраць села. He верыў я... He ведаў, што скажу, Пакуль сляза твая не паглядзела Праз дым застолля на маю слязу.
    Я ўдзячны ёй.
    Марыська
    За што?
    Каліноўскі
    Слязе маёй
    Твая сляза сказала без вагання, Што, варты ганьбавання і выгнання, Я ўсё ж не вінаваты перад ёй.
    Марыська
    Я ведаю, што не ліхі намер Цябе ў наш дом прывёў, куды цяпер Табе навек заказана дарога.
    А ўсё ж, Кастусь, чаму ты мне нічога He гаварыў?
    Кал іноўскі
    Для рызыкоўных спраў Разумная не шкодзіць засцярога.
    Марыська
    Пра млын маўчаў.
    Каліноўскі
    Я хіба не казаў Табе аб грознай навальнічнай хвалі, Якая можа знішчыць караблі. He толькі човен той, што мы абралі? А слова, а зарок, што мы далі На два гады з табой адзів другому, Хіба яны — не прадчуванне грому Таго, які над намі прагрымеў? Дык радуйся. Яшчэ маланка дрэў He спапяліла! Нельга вінаваціць За гэта лёс.
    Марыська
    Ты яе баяўся страціць Мяне.
    Каліноўскі
    Прабач. Я сам таму не рад.
    Марыська
    To як нам быць? Як мне пазбыцца страт Невідавочных... тых, якіх нямала Вакол мяне? Хіба не бачыш ты. He заўважаеш — я ўжо іншай стала. Душу рассеклі мне на два пласты.
    На зоркі дзве. Адна з іх счэзне знічкай... Але якая?.. Я табе мілей Графіняю, Кастусь, альбо мужычкай?
    Каліноўскі
    Ты для мяне адна, як і раней.
    Як і раней, ты для мяне — дзяўчына, Якую навучаў Арцём Яцына Зямлю араць і слаць у лузе лён.
    3 якой гуляў ягоны сын Лявон У хованкі на бацькавым гарышчы Тады, як быў, як ты, яшчэ малым, 3 якім ты бульбу ў вогнішчы лясным Пякла і танцавала на ігрышчы.
    Марыська
    Я так і знала. Сядзем.
    Каліноўскі
    Пасядзім.
    Яны садзяцца на паграбню. Земляны верх яе зарос густой, наўмысля не пакошанай травой. Зацішна тут і ўтульна пад зялёным крылом бярозы.
    Марыська
    Нам не зашкодзіць даўняе суседства Ляснога дрэва, цёплай паграбні. Я тут сядзець любіла з малалецтва, 3 бярозкай размаўляць у цішыні. 3 ёй уяўлялі мы гушчар глыбокі I племя вевядомых нам бяроз, Дзе, можа быць, і мой пачаўся лёс, Для сэрца блізкі, для вачэй далёкі, I таямнічы — для міжвольвых слёз. Да дрэў, як да калысак, цягне, браце, Народжаных у лесе, а не ў хаце.
    Каліноўскі
    Ты пра сябе гаворыш?
    Марыська
    He. To — сон, А можа, летуценне даўніх дзён. Мне плакаць бы цяпер, ды я не плачу, Хоць і выразна ў цёмвых хмарах бачу Наступны дзевь... Ужо ахутаў змрок Сланечнікі... Хадзем туды, мой любы, Каб іх пялёсткі апалілі губы,
    A ix пылок мне вочы завалок, Марыся Ямант не баіцца згубы.
    Каліноўскі
    Ты не павінна гэтак гаварыць.
    Пылок... пялёсткі... Што яшчэ за спевы? Адкуль такія?
    Марыська
    Ад прабабкі Евы Хутчэй за ўсё. Адкуль япічэ ім быць?
    Каліноўскі
    Забудзь іх. Супакойся. Прытуліся Да сэрца, як да цёплай паграбні. Пабудзь са мной, як у былыя дні. Ты для мяне адна... адна... Марыся, Дагарала ў небе зара. Праспявалі пеўні.
    Змаўкае вясельная музыка, 1 ў вокнах гасне святло. Ноч ахутала падворак, але ненадоўга.
    Пачынае світаць.
    Першыя промні сонца застаюць Марыську і Калівоўскага на тым жа месцы. Яны цалуюцда.
    Марыська
    Нас бачыць сонца — сорам! Час дадому.
    Каліноўскі
    Пара і мне.
    Марыська
    А можа б, пачакаў?..
    Каліноўскі He зручна мне.
    Марыська
    Чаму?
    Каліноўскі
    Казаў Арцёму Я, што пайду.
    Марыська
    Аднекуль, з-пад Пастаў, Вандроўныя прыехалі музыкі.
    У іх, я чула, танцаў кошт вялікіі Застанься! He адзін гуляюць дзень Вяселле ў нас.
    Каліноўскі
    Я на яго наклікаць Mary бяду, як з’явіцца мой цень — Нядрэмны капітан, яго Вялікасць Жандар... (Цалуе Марыську.) Пайду!
    Марыська
    А сонечны прамень Так і цікуе нас праз радкалессе. Ах, бедны, бедны! — я яму скажу... Сачы за намі, сонца, колькі ўлезе. He бойся, я прыстойнасці мяжу He перайшла! Ад сораму ніколі, Як не згарэла ўжо, то не згару.
    Каліноўскі
    Няўжо?
    Марыська
    Маўчы. Я з сонцам гавару!
    Каліноўскі
    Пагавары са мной. А з ім — даволі.
    Марыська
    Ты ж ведаеш і сам, які цяжар На плечы мне ўзвалілі. Я — тавар, А мой пасаг — разменная манета. Мне ўжо сватоў падшуквае Рагнеда.