Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Гэтыя словы як надламілі нешта ў жанчыне. Яна паўзе да яго на каленях.
Марыя. Даруй мне, даруй!
Салдаты выводзяць яе. За дзвярыма чуцен немы крык: «Кастусь!» I цішыня.
Шалгуноў. Адвядзіце і гэтага.
Шоціка цягнуць.
Шоцік. Даруйце, пан... Каліноўскі. Я не хацеў.
Кастусь. Жыві шчасліва, Ігнась.
Паўза.
Гогель (амаль крычыць). Цяпер вы будзеце гаварыць. Іначай я не дам і шэлега за вашу шкуру. Дзе тая дзяўчына?
Кастусь. Як вам не сорамна, паручнік?
Гогель. Ці не хочаце вы сказаць, што дзейнічалі адзін?
Кастусь. Чаму адзін? У мяне былі сябры. Лянгевіч, Тышка, Стасякевіч, Далеўскі, Серакоўскі... і іншыя.
Гогель. Менавіта «былі». Ніводнага з гэтых людзей не засталося ў жывых.
Кастусь (з усмешкай). Для вас у мяне няма жывых сяброў. Я ж сам мёртвы... Ужо дзесяць хвілін. Аб мёртвых я магу напісаць вам усё.
Шалгуноў. Жадаеце пакінуць след? He дапаможа. Архіў — гэта магіла. Шмат вы ведаеце пра Пугачова?
Кастусь. Скора адкрыюцца ўсе магілы. Нават магілы папер.
Шалгуноў. Я... загадаю даць вам паперу.
Кастусь. Вось і ўсё. Мёртвы аб мёртвых — не болып.
Шалгуноў. Паспрабуйце ўсё ж не стаць мёртвым. Гэта лёгка.
Кастусь. Мяне выхоўвалі ў тых правілах, што грамадзянская адкрытасць з’яўляецца дабрачыннасцю, а шпіёнства апаганьвае чалавека.
Шалгуноў. Я вас... паважаю. Пашкадуйце сябе.
Гогель. Вы тупы, вузкі артадокс. Фанатык, які лічыць, што ягоныя мужыкі дараслі да парламента са сваімі мазніцамі, нераспрацаванай гаворкай і бруднымі, як каровы, бабамі. Сярод усіх колераў вы адрозніваеце толькі чорны і белы. Пакінь вам зямлю — вы заб’яце і блакітны, і аранжавы...
Кастусь. Вы дрэнна ведаеце фізіку, паручнік. Каб вы скончылі... хаця чатыры класы гімназіі — вы б ведалі, што ўсю радасць, усю шматкаляровасць свету складае адзін колер, белы. I гэта мы. А вы, чорны колер, вы нават не колер. Вы — проста адсутнасць святла, смярдзючая чорная яма і гразь.
Паўза.
Шалгуноў (ціха). Вы ўяўляеце, чым усё гэта вам пагражае?
Кастусь. Уяўляю.
Шалгуноў (зусім ціха). Трыбуналам.
Кастусь. Ведаю. I мне страшна. Але пачуццё ўласнай годнасці і месца, якое я займаў, не дазваляюць мне рабіць іначай.
Карціна трынаццатая
Цемра. Асветлены толькі невялічкі кавалак сцэны. Гэта кямера ў «Дамініканах». За вокнамі ноч. Куты камеры хаваюцца ў цемры... На ложку сядзіць Кастусь. Ля стала з аркушам паперы ў руцэ стаіць Тызенгаўзен.
Тызенгаўзен. Вы мяне слухаць?
Кастусь. Нашто? Я і так усё ведаю... Барабаньце хутчэй вапіу екценню, калі без гэтага нельга, пан загадчык над катамі, і пасля плывіце адсюль. Дальбог, у мяне ёсць болып важныя заняткі, чым сузіраць вашу остзейскую парсуну.
Тызенгаўзен (чытае далей). ...прыгаворвае двараніна Канстанціна Каліноўскага... дваццаці шасці год, за здраду дзяржаве на падставе ваенна-крымінальнага ўстава...
У цемры, у куце, нешта варухнулася. Прамень святла ўпаў на мёртвыя, нібы ў медузы, вочы. Граф Мураўёў выступіў з цемры і нячутна прысеў на табурэт ля сценкі.
пакараць смяротнай карай — расстраляннем... (Склаў паперу.) Гэта было другога сакавіка падпісана. Дзевятага сёння. Вы словы аб магчымасць абскарджання не схапіць?
К асту с ь. Гэта дарэмна. I не мне прасіць даравання ў рознай сволачы.
Мураўёў робіць знак выйсці. Тызенгаўзен паціснуў плячыма, выйшаў. Бразнуў замок. Кастусь не бачыць Мураўёва. Задумаўся. Цішыня. За акном густым вэлюмам пачаў падаць снег.
Мураўёў (ціха). Падымі свае вочы і слухай мяне.
Кастусь здрыгануўся ад нечаканасці, павярнуўся на голас. Глядзіць.
Кастусь. А-а, вось хто. Другі раз спадобіўся ліцэзрэць.
Мураўёў. Другі... Князь Мсціслаўскі.
Уся размова, да самага канца, ідзе ціха і спакойна.
Я прыйшоў пагаварыць... Дзіўна, але так.
Кастусь (міжвольна адкінуў прастату і гаворыць цяпер сапраўды як князь). Я слухаю вас, граф.
Мураўёў. Ці думалі вы, супраць чаго паўстаяце? Ці думалі, што тысячу год кожны разбіваў аб нас галаву? Былі бунты, рэвалюцыі — а мы заставаліся, і зноў аб нас разбівалі галаву. Таму што мы — парадак, дзяржава, таму што за нас вера, забабоны, філасофія, культура. Таму, што за нас — жах. Людзі не могуць жыць свабоднымі сярод руін. Яны ўзрываюць дом, кідаюцца трошкі сярод камення са сваімі добрымі намерамі, а потым будуюць новы, яшчэ горшы. I кожны раз льецца кроў. I гінуць лепшыя, а не горшыя. I пасля кожнага такога эксперымента сярод жывых застаецца больш і больш мярзотнікаў.
Кастусь. Я думаў над гэтым. Чаго вы хочаце?
Мураўёў. Бачыш муры? Ты можаш з іх выйсці. Зараз. Я хачу гэтага. Ведаеш, каб людзі жылі — трэба, каб лепшыя з лепшых не бунтавалі, а ішлі да паборнікаў парадку і магутнасці айчыны... Я абяцаю вам словам двараніва волю і месца пры мне... Я вам абяцаю. He Аляксандр — я.
Кастусь. Гэта важыць болып. Ведаю... Чаму прапаноўваеце?
Мураўёў. Хачу, каб вы сталі членам дзяржаўнага савета ў пяцьдзесят год.
Кастусь. У дваццаць пяць я быў вярхоўны ваявода Беларусі і Літвы.
Мураўёў. А ў дваццаць шэсць можаш не быць нікім.
Кастусь. Ведаю.
Мураўёў.Апаслухаеш — можашжыць, кахаць...
Аблічча Каліноўскага нібы засвяцілася ў змроку.
Кастусь. Кахаць...
Мураўёў. Так... Бачыш?
За акном густым вэлюмам падае снег.
Гэта падае апошні снег у тваім жыцці. Я памятаю адзін такі, калі я кахаў...
Кастусь (спахмурнеўшы). Гэта забаронены ўдар, граф. Я адкажу такім самым: невядома яшчэ, колькі снегападаў засталося ўбачыць вам.
Мураўёў. Я пажыў...
Кастусь. Як пажылі?.. I чаму прапаноўваеце гэта мне?
Мураўёў. Сынок... Ты не ведаеш. Вакол мяне адны нягоднікі і дурні...
Кастусь. Сімптаматычна.
Мураўёў. У вас блакітная сонечная кроў. Вы — сапраўдны дваранін, рыцар — не тое што гэтыя вырадкі. I вы са сволаччу.
Кастусь. Калі за вас парадак, то чаму сярод вас столькі нягоднікаў? Чаму з пакалення ў пакаленне лепшае — гіне, а ўсё адно ідзе да нас, да «сволачы»?
Паўза.
Я вам скажу, чаму. Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця... на вышыню нашых магіл. 3 крывёю, са зрывамі на дно прорвы, яно, здыхаючы, паўзе да праўды.
Мураўёў. Гэта фатальная, жахлівая памылка маладосці. А маладосць праходзіць. Я ведаю гэта... сынок. Ты, магчыма, не ведаеш, які быў я, пакуль не зразумеў.
Кастусь. Вы заўсёды былі такі.
Мураўёў. А я быў такі, як ты.
Паўза.
Такі, а магчыма, і горшы бунтар. Я быў адзін з самых першых дзекабрыстаў. Нас было чацвёра.
Маўчанне.
Гэта я прыняў у тайнае таварыства Івана Пушчына... Так, таго самага, лепшага сябра забітага паэта.
Маўчанне.
Потым я зразумеў — у гэтым няма праўды. Праўда не там. Я выпадкова не трапіў на шыбеніцу, хаця не скардзіўся б, нават трапіўшы. I вось я служу айчыне. I хачу зрабіць для маладога, чыстага, бліскуча таленавітага чалавека тое, што калісь зрабіў для мяне выпадковы лёс.
I раптам Кастусь засмяяўся ціхім, горкім смехам.
Кастусь. Вы? Мой лёс? Жывы, з крыві і плоці, з дзвесце сарака васьмю касцямі і некалькімі аршынамі кішак... Ох, як доўга гэта яшчэ будзе!.. Любіць гэта
чалавек: захапіць уладу над жыццём і смерцю, назваць сябе лёсам, богам, з усёй сваёй вузасцю, тупасцю, капрызамі.
Мураўёў. He смейся з мудрасці... сыне.
Кастусь устае і адыходзіць ад Мураўёва.
Кастусь (ціха). Я зразумеў вас. У вас дагэтуль смыліць і пячэ ў сэрцы, калі вы параўноўваеце сваё жыццё з чужой чыстай смерцю... Вы... нібы хочаце перавешаць пакаленне, што бачыла ўсю вашу непрыглядную галізну... Бачыла пяць пакутнікаў на верках Петрапаўлаўкі і вас... вось такога... жывога... Праўда?.. Праўда.
Мураўёў устае і ўдарае ў дзверы. На яго страшна глядзець.
Я думаў, вы больш мужны... Я разумею, я проста першы, хто зразумеў вас да самага нутра. Да таго, у чым вы самі, можа, толькі аднойчы, у дрымоце, калі воля ўжо спіць, прызналіся сабе.
Паўза.
Рэнегат. Вам трэба для заспакаення рабіць другіх падобнымі да сябе... Але я гэтага... апошняга... вам не падару... граф-вешальнік.
У камеру заходзіць Тызенгаўзен.
Мураўёў. Скажыце членам часовага палявога аўдытарыята, што я прапаную ім замяніць расстрэл — павешаннем.
Згасае святло. Калі яно загараецца зноў — Кастусь адзін.
Сядзіць за сталом. Пітпя.
Кастусь. «Браты мае родныя, мужыкі! 3-пад... шыбеніцы прыходзіцца мне вам пісаць. I, можа, у апошні раз. Горка пакінуць родную зямельку і цябе, дарагі мой народзе. Застогнуць грудзі, забаліць сэрца, але не шкада загінуць за тваю праўду.
Бывай здаровы, мужыцкі народзе!
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго.
I калі слова пяройдзе ў дзела, Тагды за праўду станавіся смела...
Ты, аднак, народзе, не чакай і з чым можаш ідзі ваяваць за свайго бога, за сваё права, за сваю славу, за
сваю бацькаўшчыну». Усё... Усё?.. Так, усё... (Устае і ідзе да акна, за якім няспынна варушыцца снег і бязвольна схіляецца заснежаная галіна яблыні.) У мяне былі тры каханыя ў адной: ты, Караліна... Ты, радзіма... Ты, воля... Я амаль нічога не паспеў...
Падае, падае снег. Ніжэй згінаецца галіва.
Снег... Снег... Варушыцца. Падае. Апошні снег гэтай зімы.
Апускаецца на ложак. Засывае. Цьмянее над ім святло. I ў змроку з шолахам, адчаем і маленнем пралятаюць галасы: «Воля... Во-о-о-ля!.. Радзіма!.. Караліна!.. Вас клічуць! Мы клічам! Клічам!» Паступова святлее. Ля ложка Кастуся стаіць жавчыва ў чорвым. Толькі цень, які паступова вабірае рэальнасць.
Цень. Уставай, Кастусь. Уставай, сынок. Пагаворым. У нас мала часу.
Кастусь. Гэта ты... маці? Чаму я пазнаю твае вочы? Ты так рана памерла. Я ж ніколі ў жыцці не бачыў цябе.
Жанчыва скідае з галавы шаль. Гэта Беларусь.
Ніколі не бачыў, а пазнаю... адразу. Ты ж мая маці? Беларусь. Але.
Кастусь. Якое шчасце, што ты прайшла. Беларусь. Я не магла не прыйсці.
Кастусь. Чаму ж ты раней ні разу не прыходзіла? За ўсе дваццаць шэсць... год... і два месяцы?!
Яна маўчыць. I ён зразумеў маўчавве. На імгненне ў яго перахапіла дыханне, ёв правёў тылам далові па вачах.
Так... Разумею... He кажы нічога. Якое шчасце, што ты ўсё ж прыйшла, мама.
Беларусь. Ты маўчы. Ты не кажы нічога, не думай ні аб чым. Ты проста пакладзі мне галаву на калені і паплач... Ну. (Бярэ яго галаву і кладзе на калені, гладзіць валасы.) Супакойся... супакойся... Пакуль ты жывы — я з табою. 3 усімі лясамі, рэкамі, людзьмі. 3 небам і вясёлкамі, з начнымі зарніцамі. Спі.