Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Кастусь. Зоры — справа іншая. На іх яшчэ мураўёўскія сышчыкі не паспелі залезці.
Вітаўт. Я ж думаў, у яе толькі справа. Я ж не ведаў, што яна яшчэ і куры з табой строіць.
Кастусь. He буду я з табой біцца, Вітаўт мілы.
Вітаўт (непрытомна). Ух-х, да чаго ж цябе пашанцаванне любіць!
Кастусь. Скончу, значыць, дрэнна.
Чортаў Бацька. Тых бунтаўшчыкоў, якім шанцуе, улады асабліва не любяць.
Вітаўт (у ціхай раз’юшанасці). I ваявода ты, і трасца, і хвароба... і паэт... «I акадэмік, і герой...»
Кастусь. Разнастайны чалавек... I цесля... Калок аднойчы зачасаў. I скончылася — страшна. Хіба што не мараплаўца... Вітаўт, што з табой?
Вітаўт. Мараплаўца... I каламутнае яно, тое мора, у якім плаваеш. Плывец ты — нічога. Толькі замест залатога ветразя ў цябе — ануча. Чужым зрабіў нам мора. He ведаю, з якой прычыны. Са славалюбства?
Кастусь. Я не адмірал. Я грабу дзень і ноч, ратуючы карабель. У мяне ад напругі — кроў з-пад пазногцяў. Ты гэтага хочаш?
Вітаўт. Адмірал... хамаў...
Кастусь. За сябе я не крыўдую... хаця я любіў цябе... (Грозна.) Але гэтага, але людзей, братоў маіх — ты не чапай... Мы за гэта за-ка-панымі заплацілі... Іх... жывымі... а ты мне тут... тэарэтычныя антраша вырабляеш, зміеў шып папалам з істэрыкай.
Доўгая паўза.
Досыць аб гэтым.
Вітаўт. He, не досыць... Ты чаму мяне да вялікай справы не дапускаеш?! Чаму?
Кастусь. Ты ўдзельнічаў. У многіх.
Вітаўт. Ах, справы... Тэрарыст, экспрапрыятар, трасца, хвароба... А мне змыць, змыць з сябе трэба...
Кастусь (пасля паўзы). Добра... Караліна не паедзе на Міншчыну...
Караліна. А хто?
Кастусь. Ён...
Вітаўт. Туды? Дзе развал?
К а с т у с ь. Больш цяжкай працы няма... He ўпэўнены — не едзь.
Вітаўт. Вось... Вось яе... толькі яе...
Кастусь. I ўлічы, там сапраўды цяжка.
Вітаўт. Зробім... He ўсё ж ты ды другія... Мы таксама не шапкай боршч ямо, не ў нерат узімку хутаемся, не нагою нос выбіваем...
Паўза.
Кастусь. Едзь. Марыш аб славе? Законна для тваіх год. Хочаш небяспекі? Таксама. Працаваць хочаш? Працуй. Вось табе Міншчына. Рабі там што хочаш. Але каб праз месяц быў стальны парадак. He зробіш — адкажаш. Будзем ведаць: крыкі твае — шчанюкоў віск. Зробіш — вось табе твая слава і памяць у пакаленнях.
I тут рантам устае пані Юзэфа.
Яневіч. He! Агойтайся, Кастусь! Нельга!
Кастусь. Чаму?
Яневіч. Панства яго! Сённяшняя яго выхадка...
Кастусь. Ён заўсёды быў смелы... I ён зразумее сваю няслушнасць. Усім нам іншай дарогі няма: або перамога, або пятля... Мяне ён не абразіць, Юзэфа. I потым, ён хлопец з хворым сумленнем, яму сапраўды трэба верыць у сябе...
Яневіч. Нішто сабе гусь! Ну і ну! Яму дзевятнаццаць, табе — дваццаць пяць, а ты за яго не разумнейшы...
Кастусь. Чаго гэта я гусь, цётка Юзэфа?
Яневіч. А тое... He любоў галоўнае ў ім. Зайздрасць!
Кастусь. Рэўнасць, цётка... Рэўнасць да катаржнай працы... Хай працуе.
Яневіч. He вер!
Кастусь. Ён — чалавек. Я не магу не верыць чалавеку.
Паўза.
(Кастусь паказвае на чамаданы.) Бяры. Чакай на кватэры інструкцый.
Вітаўт. Дзякуй... Кастусь.
Пайшоў Вітаўт.
Арсень. Позна ўжо. Нам — час.
Яневіч. Ідзіце... Я вас — выведу.
Усе пайшлі. Толькі Караліна трохі затрымалася.
Караліна. Ты добра падумаў?
Кастусь. Трэба ратаваць чалавека... Як яно радзее, кола сяброў... Але гэтага я адчаю і злосці — не дам.
Караліна збіраецца ісці.
Скажы мне, сланечнік... Ты мне з самага таго дня не гаварыла.
Караліна. Што?
Кастусь. Ты ведаеш, што...
I тады Караліна традыцыйным жэстам прыкладае кулачок сагнутай левай рукі да сэрца.
Караліна. Люблю... Беларусь...
Кастусь. To ўзаемна... узаемна...
Карціна дзесятая
Канцылярыя ў мінскай жандармерыі. Ноч. Гарыць толькі адна свечка. Стол падзяляе дзве фігуры. Гэта Лосеў і Парафіяновіч. Ідзе допыт.
Вітаўт. Вы нічога ў мяне не знайшлі... Я пратэстую супраць арыштуі
Лосеў. Усе гэта патроху робяць.
Вітаўт. Я — гэта не ўсе.
Лосеў. У вас — як ва ўсіх — дзве нагі... Цалкам прыдатныя, каб мераць камеру... Усе — мераюць. To чым гэта вы такі адметны перад дзяржавай?
Вітаўт. Без здзекаў!.. Я вам — не хлоп-чык!
Паўза. Лосеў раптам усміхаецца... Усмешка страшнаватая.
Лосеў. Гм... Магчыма... А я вось здзіўляўся, нашто арыштавалі такое дзіця?.. Дурасць!.. Што яно магло небяспечнага нарабіць у сваім узросце?
Вітаўт (з гневам). To чаму арыштавалі?
Лосеў. Таму што, калі ідзе звычайная праверка, невінаваты не шукае чорнага ходу з кафэ. Чаму б гэта?
Вітаўт. У вас жа прынцып: вінаватага і дурань пакарае. Ты невінаватага пакарай — вось у чым сапраўдная дзяржаўная веліч.
Лосеў. I тое праўда... Прымітыўна — па ўзросту, — але ўмееце думаць. Глядзіце вы! Можа, вы сапраўды болыпая асоба, чыя я меркаваў?
Вітаўт. I што?
Л о с е ў. А тут яшчэ пашпарт на ваша імя знайшлі сярод папер забітага паўстанца Далеўскага. Чаму б гэта?
В і т а ў т. Адзін Гаўрыла ў Полацку... Аднафамілец.
Лосеў. I тое... Другі аднафамілец, па чутках, Магілёўшчынай кіраваў.
Вітаўт. Парафіяновіч — распаўсюджанае прозвішча.
Лосеў. Канечне. Хіба мог юнец кіраваць такой махінай? Вам колькі?
Вітаўт (праз зубы). Дзевятнаццаць.
Лосеў. Небяспечныя бываюць цёзкі... хлопчык... Вы — не з тых. Вам, дзіця маё, трэба славу любіць... жанчын... Карыстацца іх узаемнасцю. Вы — прыгожы... хлопчык.
Вітаўт. Я магу вас папрасіць адмовіцца ад гэтага ідыёцкага звароту?
Лосеў. Так... Канешне... мой юны друг...
Паўза.
Дык вось, я наконт пашпарта магу вам паверыць... Але сістэма — не. Трэба зрабіць лянівай яе бязлітасную памяць. Можа, ведаеце хаця што-небудзь?
Вітаўт. Адкуль?
Лосеў. Ну, не ведаеце — не трэба... Я гэта пра дробязь... Каб улады маглі праявіць звычайную мяккую паблажлівасць і аддаць вас на парукі бацькам... малады чалавек.
Вітаўт. Лічыце, што маладосць перашкаджае рабіць вялікія... (Асекся.)
Лосеў глядзіць на яго.
Л осеў. Т-так.. To бок — не... Я проста лічу, што вашаму ўзросту не вялікія справы, а каханне... Жанчыны, што праўда, любяць моцных, нязломных мужчын, але і ваша тонкая... тандэтная прыгажосць павінна ім падабацца...
В і т а ў т (гледзячы ва ўпор). Гэта да чаго?
Лосеў (усміхаючыся ). Ні' да чаго. (Канфідэнцыяльна.) Шукайце жанчыну — кажа мая сістэма. I вось я, стары сыскны сабака, не ведаю, як гэта дастасаваць да вас... Якія вакол вас могуць быць жанчыны? Так, паненкі. Яны пішуць у альбомах, мараць аб прынцах і таму... павінны любіць вас.
Вітаўт. Канечне. Што я, пачвара?
Лосеў. Таак~ Вельмі павінны. (Скоса глядзіць на Вітпаўта, які нервуецца.) Шкада мне! Хаця б трошачкі ведалі... Хаця глупства... Ад сістэмы адчапіцца.
Вітаўт. Я нікога не ведаю.
Лосеў. Шкада... Таму што гульня скончана, хлопчык... А ўлады ў такіх выпадках не жартуюць. На Магілёўшчыне — правал, пад Бахарэвічамі — правал, Белы жонд ад... вас адхіснуўся. Разумныя... He з хамамі ж ім блакіравацца?.. Хаця б нехта... Сказаць аб ім — і ўсё...
Вітаўт. Я нікога не выдам.
Л о с е ў. Стоп! Як так не выдам? Вы ж толькі што сказалі, што нікога не ведаеце... Га?
Паўза.
Вітаўт. Я гэта... у тым сэнсе, піто... не ведаю.
Лосеў (са знішчальнай пагардай). Фінціць пачынаеце... шчанюк? Выкручваецеся, баязлівец... Трус! Насцеражылі свае маленькія, мякенькія вушкі... мужчына, які так і не адбыўся? Лічылі, пэўна, што велічыны. А вам сапраўды паненкам у альбомы пісаць.
Паўза.
Вітаўт (з гонарам). Досыць, вы!.. Даўно мне хочацца кінуць у вашу... пысу пару сапраўдных слоў. Але зарубіце на сваім фіскальным носе, што я... я адзін буду адказваць... Што я ні-ко-га не прадам, бо я не з бітых кантаністаў, як вы, і не з хамскіх падпявал, як іншыя...
Лосеў (ціха). Хм...
Вітаўт. Я дваранін, я рыцар, і ў мяне свой саслоўны гонар... Так што можаце не нюхаць далей мяне. Дарэмна стараецеся.
Паўза.
«Мой юны друг...» «Хлопчык». Вас у мае дзевятнаццаць год розгамі хвасталі... Вы тады для фельдфебеляў па піва бегалі... хам... А я батальёны, палкі вашы, як трусікаў, ганяў... Я... Трус... Я — Парафіяновіч, камісар Магілёўскай губерні.
Л о с е ў (з удаванай уражанасцю). To гэта — вы? Вітаўт. Я!
Паўза.
Лосеў. Каледа старая... To гэ-та, значыць, вы?.. Сапраўды рыцар. Муж... I гэта пры такой маладосці.
За тонам бязмернай павагі ў яго словах гучыць страшны, бадай непрыкметны здзек, але Вітаўт яго не заўважае. Вочы яго гараць, твар амаль прыўкрасны.
Я памыліўся з альбомнымі паненкамі. Такога вас і Жанна д’Арк пакахала б...
Паўза.
Чым жа вы маглі стаць, калі ўжо зараз?!
Вітаўт (глуха, горда і спакойна). Цяпер ужо нічым.
Лосеў. Талент дзяржаўнага мужа. У яго дзевятнаццаць год?
Вітаўт. Мы — усе маладыя.
Лосеў. T-mak.,. I пры такіх здольнасцях увогуле — другарадная роля. Інспектар малаважнай губерні. Нейчы папіхайла... Паштальён чужых загадаў.
Вітаўт. Я паштальён, і я... ганаруся гэтым.
Лосеў (пільна гледзячы на яго). Т-так.. Другі раз у самыя небяспечныя месцы. Фарпост Магілёўшчыны. Асуджаны на смерць Мінск... Як знарок...
Вітаўт. Значыць, вераць: магу.
Лосеў (узважваючы словы). Ой не-е... Нешта не тое. Вы што, не ведалі, едучы, што тут — усё... што ехаць сюды можа толькі смяротнік?
Вітаўт. He.
Лосеў. Скажыце, а ў кіраўніцтве — я не пытаюся пра імёны — не было нікога, з кім у вас былі старыя звады?
Вітаўт. У мяне няма ворагаў.
Лосеў. У кожнага ёсць ворагі... Толькі высакародны іх не заўважае. Няўжо вы думаеце, што я, напрыклад, аддаў бы заваяванае мною месца без барацьбы?.. Нават болып вартаму яго...
Вітаўт. To — вы...
Лосеў. О-ой, друг... Па-адумайце над прычынай, чаму вас піхаюць у небяспечныя месцы, як цар Давід — Урыю... Ну, там зразумела, жонка Урыі спадабалася цару... А вы?
Вітаўт здрыгануўся, і Лосеў заўважыў гэта.
А можа, і сапраўды жанчына. Вы ж малады, прыгожы, адважны... словам, небяспечны.
Вітаўт (з ноткай хістання). He.
Л осеў. Т-та-ак... Жанчын вы не дзя-лі-лі... А як наконт славы?
Вітаўт. Мы не кар’ерысты.
Лосеў. Рэвалюцыя — адна з самых хуткіх кар’ер. Няхай за кошт рызыкі... I раптам — побач мацнейшая фігура...
Вітаўт. Н-не...
Лосеў (з узрастаючай упэўненасцю ). Ён мог заўважыць, што пешка стала прахадною і можа зрабіцца ферзём паўстання.
Вітаўт. He хлусіце на высакародных людзей.
Лосеў. Крый божа. Я ж і не пытаюся імён... He скажаце. He з тых... Скончым допыт... Толькі ў пратакол запішу. (Піша.)