• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Кастусь. Ты кажаш. To як я магу?
    Яневіч. Кватэра ёсць. На Георгіеўскім. Хадзем па рамізніка, Караліна.
    Кастусь. Стой... Ты не знікнеш?
    Караліна. Я вярнуся праз гадзіну. I нікуды, ніколі больш не пайду.
    Кастусь. I тады я скажу... Я тады ўсё, усё табе скажу. Як я люблю.
    Караліна. I я... я табе скажу потым.
    Пайшлі разам з Чортавым Бацькам. Кастусь агледзеўся вакол, глыбока ўздыхнуў і раптам пайшоў па абсерваторыі, вырабляючы нейкія прыгожыя, вадзвычай пластычныя рухі.
    Дарогаю накіраваў секстант у другі бок.
    Кастусь. Ты, брат, у той бок глядзець не смей. (Раскруціў глобус.) Круціся, пузан, круціся, як загадана, хутчэй, хутчэй. (Шчасна засмяяўся, кінуўся на рыштаванні і з грукатам шырока рассунуў створкі абодвух купалоў. Бязмежнае нёба ўварвалася ў запылены пакой. I чалавек стаў на фоне зор і ўзняў рукі, як крылы.)
    Пусціце зоры ў мой пакой шырокі!
    Пусці ў пакой сузор’і, чалавек!
    Нічога не палохайся. Пад сонцам Ёсць толькі ты і светлыя сузор’і. Нічога, акрамя цябе і іх.
    Каханне, зорка чыстая, ў глыбінях
    Бязмежнага сусвету ты гарыш
    Святлом далёкім, цёплым, нездрадлівым.
    О колькі год я да цябе ляцеў, Раскрыліўшы свае слабыя рукі, I сек сваім мячом мячы камет!
    Я знемагаў, я паміраў у муках.
    I ты пачула мой апошні крык.
    Сама прыйшла, наблізілася, ўпала Ў маю далонь. I стала ўсім на свеце. Ўсё — ты. Маё чаканне — гэта ты, Маё змаганне, і душа, і вочы, Любоў, нянавісць, вера і сумненне — Ўсё гэта ты. I праўда, і дыханне, I... нават смерць. Нічога не баюся. Бо космас неўміручы ў гэтым сэрцы, Бо космас не заб’еш. I я лячу, Лячу ў сусвет.
    Зоры пашіылі назад, і чалавечая фігура нібы сапраўды ляціць між іх.
    Мінаюць ночы, дні.
    Гады мінаюць. Дзе зямное гора?
    Дзе кроў, пажары, смерць? Адна свабода Пануе на зямлі, пабраўшы ў жонкі Багіню шчасця. I зямныя людзі Звярнулі вочы да далёкіх зор.
    Я вас люблю, браты! Люблю! Люблю! Лячу ў сусвет. I сотні мангальф’ераў, I караваны зорных караблёў, Пад ветразямі сінімі, ў сусвет Лятуць за мною. Гэта ты, планета Любові запаветнай? Божа! Божа! Якое шчасце ўсім, якая мара, Які гарачы, радасны, вясёлы, I залацісты, і бязмежны свет!!!
    Цяпер у цемры толькі дзве плямы святла: чалавек на фове зор і скупа асветлены пераход да адной з лесвіц, што вядзе на падмосткі. У ніжняй пляме з’яўляюцца постаці. Гэта капітан з салдатамі. Глухія, неразборлівыя, бы ўстудні, гучаць галасы.
    Капітан. Акружылі квартал? Салдат. Але.
    Цемра і крокі. Кастусь на пляцоўцы чуе іх.
    Кастусь. Яна... Вяртаецца. Трэба сустрэць са святлом. (Запальвае свечку.) Якая шчаслівая ноч!
    Цемра і крокі. Маленькі, як іскрынка, агеньчык: чалавек ідзе са свечкай. Ціхі голас спявае, вядзе без слоў нейкую ясную і радасную мелодыю. Спускаецца ўніз, робіцца ўсё больш яркім агеньчык свечкі. Цемра маўчыць.
    Капітан. Гэй, хто са святлом?
    У цемры асвятляевда твар Кастуся.
    Кастусь. Я са святлом.
    Блік ад ягонай свечкі ўпаў на твар капітава.
    Капітан. Ваша прозвішча?
    Кастусь (проста). Вітажэнец.
    У той жа момант яго схапілі за рукі. Свечка ўпала на прыступкі і пакацілася па іх. Меркве агеньчык. Коціцца свечка. Прыступка... другая... трэцяя... Згасла. Насунуўся змрок.
    Карціна дванаццатая
    Пакой, у якім засядае асобая следчая камісія. Цяпер яна ў поўным складзе: шэсць чалавек. Старшыня, палкоўнік Шалгуноў, гартае справы. Астатнія моўчкі глядзяць у акно, за якім падае снег. Сядзяць па старшынству: штабс-капітан, два паручнікі, обер-аўдытар. Адзін з паручнікаў, у артылерыйскай форме, Гогель.
    Гогель. Я часам шкадую, пан палкоўнік, што катаванні выйшлі з моды.
    Шалгуноў.Атое, што мы робім, — не катаванне? Ён не спіць ужо некалькі начэй.
    Гогель. I ён не будзе спаць столькі, колькі спатрэбіцца.
    Шалгуноў. Пры такіх метадах людзі гавораць на сябе невядома што.
    Гогель. Гэты? 3 ягонай закаранеласцю?
    Шалгуноў. Добра. Прывядзіце арыштаванага... Было б значна прасцей, каб Парафіяновіч апазнаў, ён ці не ён.
    Гогель. Парафіяновіч заявіў, што на вочных стаўках нікога апазнаваць у твар не будзе.
    Шалгуноў. Баіцца сустрэчы, заяц.
    Гогель. У нас фактычна нічога няма ў руках. Лосеў — спрытняга, але на яго месцы я жыва выбіў бы з Парафіяновіча ўсё, што трэба.
    Шалгуноў. Наяго месцы вы іўсто год не дабіліся б прызнання. Маўчыце ўжо...
    Салдаты прыводзяць Кастуся. Ён змарнеў, алевочы ўсё яшчэ свецяцца ранейшым цёплым агнём.
    Вы не надумалі?
    Хто вы?
    Гогель. Камісар Літвы...
    Кастусь. Я Вітажэнец, настаўнік. Займаўся распрацоўкай матэрыялаў гістарычнага характару. Гэта ўсё.
    Г о г е л ь. I гэта ўсё?
    Кастусь. Усё.
    Шалгуноў. Шоціка сюды.
    Салдаты прыводзяць Ігнася Шоціка.
    Ігнась Шоцік, сорак год, католік, з казённых сялян Віленскага павета, пяць год як дворнік пры гімназіі. Так?
    Шоцік. Какурат так.
    ІЦалгуноў. Ведаеце гэтага чалавека?
    Шоцік. Ды я яму... сумяіпчальна, значыцца, прыслугоўваў, кватэру прыбіраў. За два рублі штомесяц. Гро-ошы!
    Г о г е л ь. Што падазронага заўважылі?
    Шоцік (хітруе). Ды яно, як жа ж бо яно і сказаць... Калі б нешта такое, то яно, можа б, і так, а каб гэткае нешта, то яно і, дальбог, нічога. (Падумаў.) Пан харошы. Добры. Грошы заўсёды наперад плаціў. Я ж кажу, каб нешта тут такое, то, дальбог, не тое, што паны думаюць.
    Вочы Кастуся смяюцца.
    Гогель. He паяснічайі
    Шоцік. Ды ў мяне, пане, паяса і няма. Людзі простыя, матузком абыходзімся.
    Гогель. Што рабіў арыштаваны, мужыцкая морда? Ён што, купіў цябе?
    Ш о ц і к. He. Ён мэблю купляў. У гандляроўяўрэяў. Ніштаватая мэбля. Купляў вось чалавек, спадзяваўся. А яго замест канапы на турэмны тапчан. Так вось і не ведаеш, дзе цябе па кабаку грукне.
    Гогель. Што рабіў?
    Шоцік. Уставалі яны каля дзевяцёх, кушалі чаю ў ахвотку, у сваю насалоду, ды ішлі сабе ў горад. У дванаццаць прыходзілі ды абедалі. Любілі строганага быка. (Хітруе і выкручваецца як можа.)
    Шалгуноў. Якога строганага быка?
    Шоцік. Ну, мяса такое настраганае. 3 бульбай. Каровіна мяса. Словам, хаця строганы, але ўсё адно бык.
    Гогель (здагадаўся). Беф-строганаў.
    Ш о ц і к. Потым зноў гулялі. У шэсць амаль заўсёды дома. Зноў чай пілі... Дасхочу.
    Гогель. У сваю насалоду?
    Шоцік. У сваю, паночак, насалоду. Чай — справа сур’ёзная. Потым зноў ішоў. А ключоў ён мне, галубочкі вы мае, ніколі не пакідаў.
    Гогель (прагна). Чаму?
    Шоцік. Мы ж людзі не высакародныя. Ці мала гэта выпадкаў, піто дворнікі рабуюць? Унь у нас нават будачнік адзін, проша пана, праходжага абдзёр. Зняў паліто і гадзіннік. Дык нам і бог загадаў.
    Гогель. Або ты здзекуешся са следства, або ты ДУрань.
    Шоцік. А нашто нам разумнымі быць? Мы не паны. Хамуйлы, проша, вароны.
    Паўза. Шалгуноў схіліўся да суседа. Шэпча.
    Шалгуноў. Нічога, відаць, не зробім.
    Гогель. Т-так...
    Паўза.
    Я думаю, трэба вочную стаўку з тымі... домаўласнікамі. Памятаеце, затрымалі ўсіх тых, у каго папсуцці ў кнігах домаўласнікаў за сакавік мінулага ro­fla?.. Калі Макарэвіч жыў у Вільні.
    Шалгуноў. Лухта. Я яшчэ тады казаў — гэта беззаконне... I тут будзе — без-за-конне.
    Гогель. Але зразумейце, гэта адзін... бадай што адзін шанс... Дазвольце мне.
    Шалгуноў. Гм... Колькі затрыманых домаўласнікаў?
    Гогель. Тры... I яшчэ дачка адной домаўласніцы... Бо тая — хворая... Яны — тут.
    Гогель. Ну хаця б тую. Усё ж жанчына.
    Шалгуноў. Каб вы былі ў маім узросце — вы б ведалі, што з жанчынамі цяжэй... Нязмерна... Вядзіце...
    Гогель ідзе да дзвярэй, шэпча нешта салдату і вяртаецца на сваё месца.
    Гогель. Слухай, Шоцік. Слухай і паспрабуй толькі падманваць. Гаспадар кватэры Жэброўскі казаў, іпто бачыў аднойчы, як у кватэру пана прыходзіла дзяўчына.
    Шоцік (няўпэўнена). Ды яно... было...
    Салдаты прыводзяць Марыю. I тады Гогель рэзка нахіляецца да Шоціка і амаль крычыць.
    Гогель. Гэтая?!
    Шоцік. Што?
    Гогель. Яна?! Яна, я пытаю, ці не яна? Яна наведвала падследнага?!
    Ш о ц і к (заўважае позірк, якім абмяняліся Марыя і Кастусь, і зноў пачынае круціць). Крый божа, пане. Гэтая не хадзіла. Другая хадзіла. Ну, можа, болып, чым некалькі разоў.
    Гогель (да Марыі). Вы ведаеце гэтага чалавека? Вітажэнца?
    Марыя. He.
    Гогель. Ну не Вітажэнца, дык Макарэвіча?
    Марыя. He.
    Гогель. Глядзіце ва яе, Шоцік! Яшчэ раз: яна?!
    Ш о ц і к. He, тая была іншая.
    Гогель. Якая?
    Шоцік. Светлая такая. Ці Янінай яе зваць, ці, можа, Марынай... ці... Нешта так.
    Марыя (сама сабе). Караліна...
    Гогель. Нашто гэтая ваша... «Іна» хадзіла да падследнага?
    Шоціку пакутліва шкада пана. Ён муляеода, думаючы, як лепей яго выгарадзіць. Знайшоў, як яму здаецца, выйсце.
    Шоцік. Справы.
    Гогель. Па мяцяжу?
    Шоцік. Што вы? Якая мяцежніца? Светлая такая дзяўчынка? Дваранка.
    Г о г е л ь. To якія справы?
    Шоцік (вочы яго неспакойныя). М-м... Справы... маладыя. Маладая, значыцца, справа, вось што. (I натхнёна брэша.) Каханне ў іх было.
    Рукі Марыі ўчапіліся ў стол. 3 гэтага моманту глядач павінен глядзець толькі н'а яе і Кастуся, ва маўклівую дуэль іхніх вачэй.
    Гогель. Вы гэта ведаеце ці толькі мяркуеце?
    Шоцік. Хто гэта можа ведаць?.. Але ён вельмі ласкавы быў да яе. Мяккі. Мяркую так... Канечне, каханне...
    Паўза. I тут Марыя ўстае, занадта прама трымаючыся на нагах.
    Марыя. Я ведаю гэтага чалавека. Ён жыў у доме маёй маці пад прозвішчам Макарэвіча. Яго імя — Кастусь Каліноўскі... Ён...
    Гогель. ...вярхоўны ваявода Беларусі і Літвы.
    Страшная паўза. Потым Шалгуноў гаворыць ціха.
    Шалгуноў. Вы не шкадуеце маці?
    Марыя. Я не шкадую сябе.
    Шалгуноў. Ён — мой вораг. Вораг маёй вялікай імперыі, цара, маёй радзімы. Я шчаслівы, што ён тут. Але ці ведаеце вы, што падпісалі яму і вашай маці смяротны прысуд?.. Мая справа падрыхтаваць для яго шыбеніцу. Але як вы маглі дапамагчы мне ў гэтым, нізкая вы жанчына? (Салдатам.) Адвядзіце яе. Такія вартыя толькі нашай святой мужчынскай пагарды... Гадзіна! (Гогелю.) I такія сцервы дастаюцца болыпасці сапраўдных, чыстых мужчын.
    Салдаты вядуць Марыю. Ля дзвярэй яна спынілася.
    Марыя. Кастусь...
    Кастусь. Што табе, жанчына?
    Марыя. Кастусь... Кастусь. (Нечакана яна падае на калені.) Даруй мне, Кастусь!
    Кастусь. Ідзі з богам.
    Шоцік (у ярасці). Пабойся бога! Такую гадаўку?!
    Шалгуноў. Святы ідыёт.
    Кастусь. Ідзі з богам. Каб табе было лягчэй — ведай: я сапраўды любіў, люблю і буду любіць яе да канца. Недалёкага канца. Але я не казаў ёй аб гэтым... Да мінулай ночы... Магчыма, гэта для цябе занадта жорсткая аплявуха. Але з ёю табе будзе лягчэй.