• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Голас заводзіць калыханку.
    Люлі-люлі-люлевькі, Зашумелі лазнякі, Гнуткія трысцінкі, Тонкія націнкі.
    Спі-і, спі.
    Кастусь спіць. Яна гладзіць яго валасы. I ралтам, праз калыханку, з вуснаў яе прарываюцца гнеўныя, смутныя, жалобныя словы.
    Зямля маўчыць. Яна ў пажары ўся. Парваліся на ліры сонца струны, Застратлівай не даспяваўшы руны Пра смерць і неўміручасць Кастуся... (Яна не можа стрымаць сябе. Яна тужыць, яна вяшчае.)
    О, мой народ, зачаты для бяссмерця Так, як і ўсе народы на зямлі. Мужайся, ў кулаку зацісні сэрца I рабства ў ім навекі спапялі.
    Варухнуўся Кастусь. I тады яна, глушачы словы і рыданні, вядзе калыханку далей.
    Над зямлёй-балесніцай Тонкі чоўнік месяца. Ў хвалях месячык скакаў, 3 плаўняў чоўнік выплываў, 3 плаўняў чоўнік выплываў, Князя ціха калыхаў... Натаміўся жывучы, Нахадзіўся уначы, Столькі стрэл параскідаў, Столькі нівак заараў.
    (I зноў вырваліся глухія словы.) Бо сонца шчасця немівуча ўстане, Калі яго чакаць і зваць, як мы, Сярод цямноцця і сярод рыданняў, Сярод бязлітаснай, як смерць, зімы.
    Заснежаная галіва яблыні, вырастаючы, пранікла ў камеру, працягнулася над ложкам, сіняя, зорная ад іскраў. Кастусь застагнаў у сне.
    Люлі-люлі-люленькі, He шуміце лазнякі, Божыя націнкі, Моцныя трысцшкі...
    Яна ўстае і цалуе яго ў лоб. Ён усміхаецца ў сне. Святло цьмянее паўсюль, акрамя сіняга-сіняга ззяння на заснежанай галіне.
    Спі... Сярод бязлітаснай, як смерць, зімы...
    Спіць Кастусь. Постаць знікла, але недзе вядуць і вядуць напеў калыханкі скрыпкі. Цяпер ужо не змрочна, а з праніклівым, палкім сумам... I вось на галіне ўжо не снег, вось ужо ўся яна
    ўсыпана, заліта не сінім снегам, а ружова-белай, магутнай квеценню. I над ёю, у празрыстым сяйве, па чарзе з’яўляюцца постаці людзей... Кастусь прыўстае, гледзячы на іх.
    Караліна. Бачыш, яблыні цвітуць... Я ніколі не думала, што я так не магу без цябе... Уначы блішчыць раса на пялёстках, як зоры.
    Кастусь. To хадзем туды...
    Караліна.Я ніяк не магу дацягнуцца, падаць табе РУ«У-
    Кастусь. Нічога... Усё адно дзякуй. Бо я блытаю імя тваё і радзімы. Бо я працякаў праз пустыні. Бо толькі з табой я паверыў у вясну.
    Караліна. Сэрца згарае ад любові... Я не магу без цябе... Каб ты толькі ведаў, як я не магу без цябе.
    Кастусь. Яблыня, яблыня... Абсып яе пялёсткамі... Бяжым, сланечнік... Глядзі, якая цвецень.
    Знікае Караліна. З’яўляецца Яневіч.
    Яневіч. Я дапамагу вам. Вось месяц-чоўнік дрыжыць ля берага. За ракой зорны сад. Ен чакае. Плывіце. А тых, хто асуджае такіх, як ты, — заўсёды будуць глытаць чорныя воды... Бывай, сынок... А рукі мае сумавалі-такі па тваім сыне... Бывай... Плыві.
    На месцы яе Чортаў Бацька.
    Чортаў Бацька (на твары ягоным слёзы). Я табе такое вясельца выстругаю... хаця... каркадзілаў ганяй. Я, сынок, для цябе — усё. Толькі і святла, разумееш, убачыў, што з табою... Бывай...
    Устаў Марцявічус.
    Марцявічус. Трымайся, светлы мой... Было б магчыма — я б за цябе... Тым, хто катуе такіх, як ты, ніколі ў вяках не заззяе сонца. Ну вось... Бывай...
    Узнік Арсень.
    Арсень. Мужчыны маўклівы народ. Але я... вельмі люблю цябе... Сёння дзесятае сакавіка. Пачнём... Бывай... I няхай для ворагаў волі не існуе вялікага жыцця.
    Знік. I тут, трохі наводдаль, устала постаць Вітаўта.
    Вітаўт. А для... такіх... як я, не існуе вялікай смерці...
    Кастусь. I ты тут?
    Вітаўт. I я... Хаця мне гэта ўжо непатрэбна.
    Кастусь. Ты памёр?
    Віт аўт. Я ўсё адно што памёр. Я горш чым памёр... Я не прашу «даруй», не зайздрошчу табе... Я зайздрошчу забітьім. Тут над табой стаяў мужык. Яны засталіся вернымі. Яны. Хто б падумаў?.. Калі ты хацеў гэтага — ты перамог...
    Кастусь. Як было б добра, каб ты раней гэта зразумеў.
    Вітаўт. Позна... Бывай...
    Знік. Караліна ўстае.
    Караліна. Вось... Я зноў... Цяпер толькі два словы... Мала часу... Разумееш, гэта для мяне мала часу... Бо ты — вечны. Такіх, як ты, нельга не любіць... Я спяшаюся сказаць. Што сказаць? Ага... Для ўсіх тых жанчын, што калі-небудзь, аж да канца дзён людскіх, будуць з нейкіх там меркаванняў... кроіць сэрца такім, як ты... не жадаць іх адпусціць і баяцца забыць дзеля іх усё... з-за спакою, з-за вартых жалю даброт... — для ўсіх тых жанчын ніколі не будуць цвісці яблыні... Гэта мой праклён. Праклён сапраўднай жанчыны, якая... стала ўдавою, не пабачыўшы жаніха...
    Кастусь. Ты — бессмяротная... Лепшая... Сапраўдная... Ты — зямля мая...
    Караліна. Што яшчэ? Ага. Ва ўсіх найлепшых мужчынах, аж пакуль не згасне сонца, будзе частка цябе. Гэта — запавет жанчыны. Яны будуць... вось такія. Як прамень. Хто не разумее — тым горш для іх. Я шчаслівая, што ты быў у маім жыцці... Бывай... цвецень мая!..
    Знікае. Сінеюць кветкі яблыні. I вось гэта ўжо снег. I цьмянее святло... Потым яно ўспыхвае, нібы ад таго, што недзе — вельмі далёка — пачалі ракатаць барабаны. Успыхвае, асвяціўшы пустую, бязлюдную камеру, чатыры сценкі і пусты ложак... I — цемра. Цьмяныя сілуэты дрэў. Гола, страшна, трывожна шумяць дрэвы, і ў пошум уплятаюцца жудасны матыў «Дароты» і далёкі барабанны пошчак... Слаба асветленыя толькі некалькі постацей: юрод, плакальшчыца, нямы Ян.
    Голас з цемры. Прыгавор! Па ўказу яго Імператарскай Вялікасці ваенны суд, заснаваны пры Віленскім ардананс-гаўзе... прыгаворвае двараніна Каліноўскага...
    Голас Кастуся. У нас няма дваран. У нас усе роўныя.
    Цемра. Пошчак. Шум дрэў.
    Плакальшчыца. Зямля наша, беспрытульная наша... Рукі нашы, як зямля, у вачах змрок... He хацеў ты гэтага, белы наш коннік, Юры наш, пераможны наш... Вось яны цябе і скруцілі падманам... Глядзіце ж толькі, каты, глядзіце... Лятуць між хмар рыцары... Мячы іхнія — маланкі, вочы іх — стрэлы смертаносныя... Белыя коні... Залатыя коні... Гоняцца за ноччу.
    Голас з цемры. А маёмасць яго — канфіскаваць.
    Юрод. Был-ла хата ў арла... Был-ла шата ў арла... Галгофа! Адзенне дзеляць!..
    Расце барабанны пошчак. Плакалыпчыца заламіла над галавой рукі.
    Плакальшчыца. А і гало-о-вачка наша... Па-асівела ж яна за нас, бедных... Ра-а-са на ве-ечкі пала, як слёзы... Яне, Яне мой... Скардзіся... Цяпер няма каму за цябе... Скардзіся.
    Нямы крычыць. Лямант страшэннага абурэння і злосці ляціць над людзьмі. Аблічча Яна — нібы аблічча анёла гневу. Крьгчыць вямы. I раптам з рота яго...
    Нямы. Не-е-е... усё яшчэ... Не-е ўсё! Не-е ўсё!!!
    Гукі «Дароты» цяпер пагрозлівыя і магутныя. Ракочуць барабаны. Мацней. Мацней. Нясцерпна. I на самай вышэйшай мяжы пошчаку з яго вырываецца, адсекшы ўсё астатняе, — страшны жаночы лямант...
    Голас. А-а-а!
    Змрок. У цемры гола і трывожва шумяць дрэвы.
    Голас Беларусі (ясны і нечакана спакойны). Не!.. Не!.. Не!.. Вы — гэта я. Хіба я магу памерці? Устаньце з зямлі. Той, хто памёр, як вы, — не памірае.
    Яснее святло. Некалькі вялізных, на ўсю сцэну, кратаў. За апошнімі ўсё яснее постаць. Гэта Кастусь. Яснее срэбнае святло, і ўрэшце ўся фігура Каліноўскага прамяніода срэбрам — нібы знутры. Ен ідзе проста на краты, і краты бяссіла падымаюцца перад ім...
    Адны... другія... трэція. Паступова мацнеюць барвяныя адбіткі зарыва на постаці Кастуся.
    Кастусь
    Вялікі мой народ, зямля мая.
    Гняздо пакут, змагання і свабоды, Зямля маіх нябёс, маёй каханай, Маіх сяброў, маёй спявучай мовы... Я толькі што памёр. I ў гэты час Аддаў табе, зямля, сябе самога, Каб ведала, як я цябе люблю.
    Аддаў азёрам — вочы, чуб — ільнам,
    Смех — ручаінам, песні — цёмным пушчам, Закатам — кроў, мужыцкім бунтам — гнеў. А душу — кожнаму з братоў сапраўдных, Каб кожны меў хоць трохі ад мяне.
    Што бачу я ўдалечыні? Пажары, Паўстанні, сечы, зарыва, нашэсці. Меч ворага амаль ля сэрца пройдзе, Ты будзеш паміраць. Ды толькі ведай, Бяссмертны ты, як фенікс, мой народ...
    Кратаў няма. I, нібы ў адказ на словы, вырастаюць з зямлі, побач з постаццю Каліноўскага, іншыя постаці. Стаяць, абняўшыся, як стаялі ў яме, Заруба, Яўхім, Вастравух. Барвяны пажар залівае іх абліччы. Яшчэ, і яшчэ, і яшчэ постаці. Арсень, Яневіч, Марцявічус з кінжалам. Побач з Кастусём вырасла постаць Караліны. Устаюць нямы Ян, плакальшчыца, Гарэліха, Яўхіміха, Агей... Народ! Яны збліжаюцца моўчкі, сурова. I вось яны — адно. Адна маса, адлітая з расплаўленай медзі... Яны вырастаюць, яны высяцца над зямлёй...
    Чырвонае зарыва скача па іх абліччах.
    Заслона
    1963 г.
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОУ
    ХАМУЦІУС
    Паэма
    Ствараючы аблічча свету новага Ствараем мы і новае аблічча Тым, хто загінуў.
    М. Бануш
    «Мой родны брат! Я пакідаю свет. Пішу табе не ліст, а запавет... Узняўшы бунт, народу-жабраку Мы камень падалі, а не руку. Мы гінем ад таго, што абяцалі Зямлю яму, а не далі ні цалі. Калі затрубіць новай бітвы рог, Паўстанец пакладзе на твой парог Мой запавет, а ў ім — зямлю магната: Тваю, маю... Раздай жа долю брата Тым, хто яе арэ. На гэта права He я табе даю, а наша справа».
    3 ліста Юрася Старжыцкага
    ПАД ВЯЧЫСТАЙ ХВОЯЙ
    Год 1862. Гасцівая ў засцянковым доме.
    Летняя раніца. Хвоя за акном.
    Гаспадьшя Гелена Ямант услухоўваевда ў яе вячысты пошум.
    Уваходзіць сястра Гелены — Рагнеда Старжыцкая, маладая, зграбная жанчына.
    Г е л е н a
    Рагнеда, ты? Hi свет і ні зара...
    Р а г н е д a
    Навіны ёсць... Геленачка, сястра, Як маешся?
    Г е л е н a
    Як верны пёс руіны, Вартую дом, дзе мы з табой раслі, Крыжы бацькоў ды ўласныя ўспаміны.
    Р а г н е д a
    Здароўе як?
    Г е л е н a
    Тапчуся па зямлі. А дзе ж твой муж?
    Р а г н е д a
    Пацеха! Пан маршалак He страціў спрыт да выразання палак, Прабач яго за гэтыя дзівосы — 3 карэты злез і паімчаўся, босы, У твой ляшчыннік. Я трымаць не стала.
    Г е л е н a
    А што, яму сваіх лясоў замала? — He выхадзіш за тыдзеаь.
    Р а г н е д a
    Гэты кут Ён любіць. А яшчэ — сцяжынкі тыя, Што некалі таптаў са мною тут.
    Г е л е н a
    Разбяр па дрзву... Забаўкі пуетыя, Магната дурасць.
    Р а г н е д a
    Бога не гняві.
    У графа дурасць гэтая ў крыві.
    Хіба, скажы, пе стаў бы мастаком Ягоны брат, кнб не паўстання гром? Ты пазмрачнела. Можа, нам не рада?
    Г е л е н a
    He ўспамінай, Рагнеда, чорных дзён, Боль непазбыты.
    Р а г н е д a
    Нас трывожыць ён. Нядаўна муж ліст атрымаў ад брата.
    Г е л е н a
    Ад Юрася? Як гэта так? Дальбог, He разумею... Што за ліст?
    Р а г н е д a
    Мы самі Здзіўляемся. He ўласнымі ж рукамі Паклаў нябожчык графу на парог Ліст, што гучыць сягоння як паданне... Граф быў малы, калі мяцежны рог Паклікаў Юрася...