• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    Каліноўскі
    Раздай зямлю сялянам. Жаніхі Адваляцца, як п’яўкі... У спакоі Пакінуць кут, што пад аховай хвоі.
    Марыська
    Зямля, зямля... Як гром на лес сухі, Як костка ў горле! Я лічыцца мушу Са згодай маці, будучага мужа... Абмежавалі круг маіх правоў Казённыя паперы і атрамант.
    Лягчэй было нашмат Марысі Ямант He мець зямлі, не думаць пра сватоў. Паны не для давання, а для брання...
    Каліноўскі
    Нічога, пачакай... I наш ланцуг He вечны, рассячэ яго паўстанне, Мяжу пераарэ мяцежны плуг.
    Марыська Ці ж будзе так?
    Каліноўскі
    А іншага ў нас выйсця Няма. Надзей на іншае вяма.
    Марыська
    А раптам... Раптам катарга, турма — Яны часцей здараліся калісьці.
    Зрабі прасцей. Забудзь няпэўны шлях Дзеля мяне, калі я сэрцу міла. Пажэнімся, я б маці ўгаварыла.
    Каліноўскі
    Мне трэба ты, а не чужы пасаг.
    Мне без Марысі Ямант свет — магіла.
    Марыська
    Маўчы. Яе ты ўчора пахаваў, Як пачуццю адкрытаму не даў Быць не цнатлівым, грэшным і шчаслівым. Яе ты зблытаў з полем неўрадлівым, Яна ж магла б раджаць на зайздрасць нівам, Калыскі калыхаць, як каласкі.
    Чым лепш ты за цара таго, які Даў ёй зямлю, але пазбавіў долі, Сялянам волю даў — зямлі не даў Ты не яе, сябе пашкадаваў, Збаяўся, што апынешся ў няволі Сланечнікаў яе. He ганарыся Бязгрэшнасцю, ты не Хрыстос.
    Каліноўскі
    Марыся!
    За што мяне ты крыўдзіш? Сэрца стыне Ад слоў такіх.
    Марыськ a
    Яны мае аднак.
    Каліноўскі
    He веру я. Гаворыць іх графіня Старжыцкая.
    Марыська
    Няхай сабе і так!
    Ты ўлады прагнеш. He баішся кары.
    Што ж мне рабіць?.. Чуваць грымот удары, За хмары сонца свой хавае твар.
    Мне час дамоў! Там ходзіць адзінота 3 кута ў куток, чарнейшая ад хмар. Ну што ж, праводзь мяне, калі ахвота. He, лепш не трэба... Лепей пустата У вокнах засцянковых, як і ў лёсе.
    Сама дайду! Тут усяго вярста, He тысяча — як некаму здалося.
    Калівоўскі
    Я правяду!
    Марыська
    Праз два гады прыходзь.
    Каліноўскі
    Прыйду раней, насуперак парогу...
    Марыська
    Бывай, Кастусь!
    Марыська пакідае падворак.
    Да Каліноўскага падышоў Арцём Яцына.
    А р ц ё м
    Куды так рана госць Сабраўся ўжо?
    Каліноўскі
    Куды ж, як не ў дарогу.
    А р ц ё м
    Чаму так хутка? Бражка ёсць яшчэ...
    Каліноўскі
    Вы ж знаеце прычыну.
    Арцём
    Глупства, Яська!
    Прычына ўбачыць гурт, сама ўцячэ.
    Грымяць грымоты... Недзе дождж сячэ...
    Каліноўскі
    Зайду пасля вяселля.
    А р ц ё м
    Калі ласка!
    Ка л іноўс кі
    Я не адзін прыйду. Мы цішыню Парушыць можам.
    А р ц ё м
    Я не праганю.
    Каліноўскі падаўся на лясную дарогу.
    3 супрацьлеглага боку спяшаецца Марыська.
    У руках дажджавік. Задыхалася.
    Убачыла Арцёма.
    Марыська
    Пайшоў?
    А р ц ё м
    Пайшоў.
    Марыська
    А я вось дажджавік Нясу... Даўно пайшоў?
    Ар ц ём
    Нядаўна.
    Марыська
    Знік!..
    О дзядзечка, як можаш, дагані!
    А р ц ё м
    He дагашо ўжо.
    Марыськa
    Дзядзечка мой шчыры!
    He ён пайшоў — майго юнацтва дні.
    Іх менш, чым пальчыкаў на пяцярні Было... Чатыры дні... ўсяго чатыры... Калі не іх, дык хоць яго вярні.
    Я, дзядзечка, люблю яго, дурная.
    He вернецца... Яму я брыдкіх слоў Нагаварыла.
    (Марыська прыпадае да грудзей Арцёма. Плача.)
    А р ц ё м
    Сціхні. Раз такая
    Бяда... To, можа, лепш, каб не прыйшоў.
    3 хаты на ганак выйшлі музыкі.
    Зайгралі запрашальны марш.
    Немаведама адкуль пачалі збягацца хлапчукі і падлеткі, сыходзявда хлопцы і дзяўчаты. Паважна ўзышоў на падворак жандарскі афіцэр ісалдат Гаўрылаў.
    На нейкі момант музыкі пакінулі іграць.
    Але тут жа, нібы не заўважыўшы вяпрошаных гасцей, хвацка ўрэзалі танец-песню «Каробушку». Пад гэтую музыку, якая прыйшла здалёк і, пэўна, не так даўно бытуе тут, пайшлі танцаваць людзі.
    Капітан заўважыў Марыську, што самотна стаіць каля прасла.
    Падышоў, запрасіў.
    Усё гучней і гучней чуваць удары грому, бліжэй 1 бліжэй насоўваецца хмара.
    Вяселле танцуе «Каробушку».
    АРЦЁМ ЯЦЫНА
    У хаце Яцыны. Гаспадар сядзіць на ўслоне, побач з ім салдат Гаўрылаў.
    За сталом жандарскі афіцэр.
    К а п і т а н
    Ты не марудзь лепш, падпішы паперу, Праўдзівым патрабуе быць закон.
    А р ц ё м
    He згодны я... «Мужыцкай праўды» ён Нам не чытаў.
    К а п і т а н
    Чытаў. Я вам не веру. He забывайся, я не на гулянку Сюды з’явіўся.
    Ар цём
    Знаю, не п’яны.
    К а п і т а н
    Гаўрылаў, выйдзі! Пасядзі на ганку! (Салдат выходзіць.)
    He хочаш сведак? Мы цяпер адны. Падпісвайся.
    А р ц ё м
    He ўмею я.
    К а п і т а н
    Здарэнні
    Былі й такія... Закапчу пятак
    Над свечкаю... Пакінеш пальцаў звак Пад дакументам.
    А р ц ё м
    Плямы на сумленні Поп не даруе.
    К а п і т а н
    Крыжычак пастаў.
    Царква даруе богаўгодны вышук. Бяры пяро...
    А р ц ё м
    Баюся, каб той крыжык Вялікім крыжам нада мной не стаў.
    К а п і т а н
    Хітруеш... На свае не хочаш плечы Адказнасць браць. Ну што ж, ты не адзін Быў на млыне... Былі браты... Дарэчы, Вы прышлыя? Адкуль, з якіх мясцін Вы збеглі? Ад каго?
    A p ц ё м
    Уласнай воляй
    Мне і братам маім даў волю князь. Ёсць грамата.
    К а п і т а н
    А часам не Юрась Старжыцкі прыгразіў яму пістоляй? Ці не былі і вы ў яго атрадзе?
    Мне хтось казаў...
    А р ц ё м
    А пан і веры даў?
    К а п і т а н
    Падпісвай лепш, пакуль мінулых спраў He варухнуў я. To ў маёй уладзе.
    Я ўжо дазнаўся: трыццаць год назад, Тады, як быў разбіты ўшчэнт атрад Старжыцкага, з’явіўся тут Яцына Арцём з братамі...
    А р ц ё м
    Для таго прычына Была ў нас.
    К а п і т а н
    Так. Я ж і кажу — была.
    Гелена Ямант лесу вам дала На хаты.
    Арцём
    Мы за лес сплацілі працай.
    К а п і т а н
    Зямлю ў арэнду... Без рэкамендацый Хіба? Адкуль такая дабрата?
    Тут нешта ёсць... Я чуў, былі сябрамі Гелена і Юрась.
    А р ц ё м
    Як у Хрыста
    За пазухай, яна жыла за намі.
    Мужык апошні хлеб свой аддае За дабрату.
    К а п і т а н
    Шануючы яе, Паверыў я. He даў падзеям ходу, Бунтаўшчыка не затрымаў дарма. Зрабіў не на карысць вам, а на шкоду... Памылка... Каліноўскага сама Прагнала Ямант. Ты аб гэтым знаеш? Горш, калі госць зноў прынясе лісткі...
    А р ц ё м
    He прынясе. Мы з ім ве сваякі.
    Адчыняюцца дзверы. На парозе — Каліноўскі.
    К а п і т а н
    А!.. Вось і той, каго ты не чакаеш.
    Каліноўскі
    He да яго, да вас я, капітан. Я аб візіце вашым да сялян Даведаўся нядаўна выпадкова.
    К а п і т а н
    Прыемна ведаць — на лаўца і звер...
    Каліноўскі
    He, капітан. Вы не лавец цяпер, На гэты раз са мной мая ахова.
    Узброеныя людзі вядуць у хату салдата. Рукі ў Гаўрылава звязаны.
    Капітав схапіўся за зброю, але пісталет у яго адабралі. Каліноўскі бярэ са стала пратакол допыту.
    Каліноўскі
    Зноў пратакол. Знаёмая размова, Запозненыя пошукі ахвяр.
    Пратакол перадаецца з рук у рукі. Людзі чытаюць, абураюцца.
    Малады паўстанец Чаго тут думаць. Гада на аеіну!
    П а ж ы л ы
    Спакою людзям не дае жандар. Звязаць яго!
    Каліноўскі
    Чакайце. Я Яцыну
    Хачу спытаць.
    Ар цём
    Ён — чалавек службовы, Па справе тут.
    Малады паўстанец
    У багну і — канец!
    Шкадуеш маскаля?
    Арцём
    Пустыя словы.
    Ёсць жонка, дзеці ў пана...
    К а п і т а н
    Я ўдавец.
    Дзяцей не маю. Смерць прывяць гатовы.
    Каліноўскі
    He, капітан... Я не магу пятлёй
    Вам пагражаць. Гуляць у жмуркі годзе: Я з вашай ласкі сёння на свабодзе.
    Салдат Гаўрылаў помніць арышт мой.
    С а л д а т
    Так точна. Помню, ваша благароддзе!
    Каліноўскі
    Мяне з-пад варты вызвалілі вы.
    За дабрату плачу я дабратою.
    (Да людзей)
    Частуйце іх віном! Вярніце зброю!
    Глядзіце, каб не ўпала з галавы Hi валаска, ні гузіка — з мундзіра. Мы не забойцы.
    Людзі Каліноўскага развязалі рукі салдату.
    С а л д а т
    Дзякую вам шчыра.
    Каліноўскі (да капітана) Разыдземся, як даўнія сябры.
    А хто рашыў, што — вось яно! — паўстанне,
    Той памыліўся... Мы на паляванне Ішлі, ды заблудзіліся ў бары. (Дружны смех) Вядзіце іх, частуйце на двары!
    Хата апусцела. Засталіся толькі Каліноўскі і Валеры Урублеўскі.
    Урублеўскі
    Дакладваю: ўсе сотнікі са мною, Паўстанцы ў пушчы.
    Каліноўскі
    Вольна, генерал.
    Каліноўскі і Урублеўскі абдымаюцца, смяювда.
    Урублеўскі
    Ты з Гродні?
    Каліноўскі
    Так.
    Урублеўскі
    Які даваць сігнал? Трубіць у рог?
    Каліноўскі
    Іграць сігнал адбою.
    Урублеўскі
    Хто так распарадзіўся? He сакрэт?
    Каліноўскі
    Цэнтральны Нарадовы Камітэт. Ганец з Варшавы зразумець мне даў, Што план, які Дамброўскі Яраслаў Распрацаваў, быў ЦНК сарваны... Змяніўся склад яго, а з ім — і планы. Рух, скіраваны на сумесны рух Сіл вызваленчых Польшчы і Расіі, Ярмо царызму меўся скінуць з шыі. Мяцеж у войску, поціск братніх рук — Такі быў план.
    Урублеўскі
    Дамброўскага ідэя?
    Каліноўскі
    Дамброўскага і Патабні Андрэя.
    У рублеўскі
    Наш аднадумец?
    Каліноўскі
    Рускі афіцэр.
    Прыхільнік Герцэна, «Зямлі і Волі». Я сустракаўся з ім.
    Урублеўскі
    Дзе ён цяпер?
    Каліноўскі
    Ад арышту хаваецца ў падполлі...
    План гэты скасаваны.
    Урублеўскі
    Недаверам, Адрасаваным рускім афіцэрам?..
    Каліноўскі
    Але.
    Урублеўскі
    Хіба, паўстанню на бяду, Заняўся хтось гульнёй у чахарду Амбіцый, намінацый, дэкларацый?
    Няўжо не зразумеў бяспечны пан Пасля мінулагодніх дэманстрацый, Што Полыпча — не курган, а ўжо — вулкан? Так, так, вулкан, які дыміцца зноў Над кратамі польскіх гарадоў!
    Вулкан, які рукамі дэманстрантаў
    Шпурляў каменне ў твар паліцыянтаў.
    Каліноўскі
    Уздым патрыятычны, то — не рэч Для забавак.
    Урублеўскі
    Вулкан дыміць пагрозна, А выбухне не ў час, то будзе позна
    Накіраваць Агонь яго і Меч У рэчышча Свабоды.
    Каліноўскі
    Так, Валеры, Стыхійны рух, які не знае меры, Служыць і праўдзе можа і мане. Што станецца, калі ён захлісне Сваім атрутным старапольскім чадам Славянскае яднанне брата з братам? Калі да ўлады той жа ЦНК Запросіць графа, а не мужыка?
    Урублеўскі
    Братэрства, роўнасць і свабода нам Дэкляраваны.
    Каліноўскі
    Кім дэкляраваны?
    Урублеўскі
    Варшаваю.
    Каліноўскі
    Што парушае планы? Дзеля чаго?.. Каб дагадзіць панам, — 3 іх марамі аб адраджэнні славы, Што некалі грымела на ўвесь свет, — Альбо народу?.. Мне ганец з Варшавы Прагаварыўся, што прывёз пакет Ад князя Н... Старжыцкаму Віктору. Я думаў, граф староніцца падзей, А ён, хутчэй, за спінамі людзей Хаваецца, падобна рэжысёру. Рыхтуюць бой... Рыхтуйся да адпору... У Вільню еду я.
    Урублеўскі
    Які загад Мне пакідаеш?
    Каліноўскі
    Распускай атрад. Без шуму толькі.
    Урублеўскі
    Што сказаць, не знаю, Мне людзям тым, якіх пазваў я ў бор?
    Каліноўскі
    Скажы, была праверка баявая, Агляд ваяўвых сіл... Ваенны збор... Падзякуй за парадак, дысцыпліву...