Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
За брамку выйшаў. Конь яго вітае Іржаннем ціхім, тыцкае ў далонь Вільготнай пысай. Пэўна, чуе конь, Што ўжо — сваім жыццём і новай доляй — Тутэйшым нівам не належыць болей.
Уваходзіць Арцём. У руках ягоных куфэрак, які ён асцярожна ставіць на стол.
А р ц ё м
Пакінуў нас Кастусь. Марыська, з ім Так гаварыла?
Марыськ a
Дзядзечка, аб чым?
А р ц ё м
Няўжо ты выйдзеш замуж за другога?
Марыськa
To клопат мой... Граф піша, што ў пятлю Сваёй нязгодай я яго пашлю.
Рагнеда, як жабрачка ля парога, Ратунку просіць... Сёння сам жаніх 3 Геленай будзе тут. Я мушу іх Прыняць.
А р ц ё м
He схіб. Яны жадаюць долю Тваю распяць на графавым крыжы.
Марыська
Свой крыж нясу. Цягнуць на крыж чужы, Хаця б і залаты, я не дазволю Сябе, Арцём.
(Заўважыла куфэрак.) Прынёс кафэрак ты?
А р ц ё м
Як абяцаў... Дар Юрася святы...
Жадаў ён, каб вісеў партрэт Анэлі Залогам шчасця на тваім вяселлі.
У горкі час такі даваў наказ Мне бацька твой.
Марыська
Арцём, здымі абраз, Павесь партрэт. Бог крыўды на мужычку He будзе мець.
Арцём здымае абраз і на яго месцы вешае партрэт Анэлі.
Адыходзіць. Хрысціцца.
А р ц ё м
Абраз!
Марыська
Цяпер, Арцём, Пакуль няма Гелены з жаніхом,
Паўстанца Кастуся качя і брычку Ад іх вачэй дапытлівых схавай.
Арцём выходзіць.
Марыська глядзіць на карціну.
Пад засень дрэў зіму зганяе май... Стаіць каханне ў зрэбнай даматканцы! Жыццё мне даўшы, на лясной палянцы, Анэля, ты бязведамнай зямлёй
He стала. Ты жывеш!.. Нібы паўстанцы, На варце хвоі за тваёй спіной Стаяць.
Уваходзяць Гелена і жандарскі афіцэр. Капітан вітаеода, цалуючы руку Марыські.
К а п і т а н
Марыі Юр’еўне сардэчны
Праз следчага прывет перадае Віктор Старжыцкі, апякун яе!
Марыська
Як граф?
К а п і т а н
Ніпгго... Перыяд небяспечны He скончыўся. Але міне, дасць бог. Віктор, нарэшце, трапіў у астрог.
Г е л е н a
Ён вінаваты?
К а п і т а н
Доказаў няма У следчага.
Г е л е н a
Чаму ж тады турма?
К а п і т а н
Граф сувязь меў, гаворачы між намі, 3 даволі падазронымі сябрамі, Так, так... Быў пад наглядам асабняк... А хатні арышт, то не ўвагі знак Да графа, а капкан, падрыхтаваны Для доказаў магчымых, ад якіх
Своечасова граф ізаляваны Законнай мерай, што ў руках маіх. Цяпер, калі Назімаў Мураўёву Здаў справы, нам — не да сяброў былых.
Г е л е н a
Пайду. А вы працягвайце размову.
Гелена выходзіць.
К а п і т а н
Марысі дваццаць. Мне ўжо трыццаць пяць. Ёсць розніца ва ўзросце. Разумею.
Але прашу, пакіньце мне надзею. Хоць год, хоць два гатовы я чакаць...
Марыська
Пытанне можна, капітан, задаць?
К а п і т а н
Прашу.
Марыська
Кар’ера следчага ў зеніце... Навошта рызыкуеце?
К а п і т а н
Лічыце, Што я люблю вас болей, чым цара.
Марыська
Даўно?
К а п і т а н
3 тых пор, як пасярод двара Сялянскага ў шалёнай каруселі 3 Марысяй мы кружылі на вяселлі. Hi дождж спыніць не мог нас, ні віхор. Калі маланка асвятляла двор, Я вочы бачыў, што з тугой глядзелі У змрок... He кропелькі дажджу на іх Былі, а слёзы.
Марыська
Той віхор не сціх Дагэтуль.
К а п і т а н
Знаю, знаю... Ах, Марыя Свет Юр’еўна, абранцу вашых мар Зайздросціў я тады, хоць і жандар. Але, паверце, грозных дзён стыхія Усё змяце. Яму не абмінуць Дарог, дзе косіць дрэвы навальніца. Магчыма, потым будзе ганарыцца, Ім свет, аднак не зможа свет вярнуць Таго, што пад сабою пахавае Дрыгва, дзірван, бур’ян, халодны жвір. Няўжо Марыся спадзяванне мае На нейкі цуд?
Марыська
О не! На манастыр.
К а п і т а н
Прашу вас: маладосці не губіце! Як любіце другога, то любіце. Я не рашэнне выслухаць прыйшоў, Пабачыцца... Як раб, чакаць гатоў Я волі неба, што кіруе намі.
Марыська
Надзей няма ў вас, ведаеце самі. Другому слова я дала даўно На ўсё жыццё. He зменіцца яно. Бывайце, капітан!
К а п і т а н
Ну, што ж, прызнанне Чыстасардэчнае перад судом Суровае змяншае пакаранне. Як і раней, пакорлівым рабом Я застаюся.
Капітан казырае і выходзіць. З’яўляецца Гелена.
Г е л е н a
Што ты нарабіла!
Марыська Адмовіла.
Ге л е н a
Ён змрочны, як магіла, Быў з выгляду. Віктора пагубіла Твая нязгода, жорсткі твой адказ. Граф наш сваяк. Мы хлеб ягоны елі, Так, так... Ты не дачка мне!
Марыська
На абраз Зірніце. »
Г е л е н a
Божа мой! Партрэт Анэлі...
Марыська
Купляюць, прадаюць маю душу. Я чалавек? О не! Я — горш, чым быдла. He плачце, маці. Вам самой абрыдла Глядзёць на гнюсны торг. Я адпішу Маёнтак вам. За гэта папрашу. He крыўдзячы крыжы сваіх бацькоў, Пакіньце ім для вечнага спакою Язьмін і бэз, і гучных салаўёў, А жаўранкаў над даллю палявою — Маім дзядзькам: Арцёму і братам...
Гелена
A ш?
Марыська
Бог знае, ды не скажа нам.
СУСТРЭЧА 3 ГЕНЕРАЛАМ
Куча хворасту на краі ляснога балота.
3 супрацьлеглага берага далятае страляніна.
Пасецца ў бары конь. Хвоя.
Да яе прывязаны Каліноўскі.
На паляну выходзяць рускія салдаты і афіцэр.
Першы салдат
Балота непралазнае...
Другі с а л д а т
Чароту, Дрыгве — канца і краю не відаць.
Паручнік
Ад хвоі чалавека адвязаць!
Першы салдат Ёсць адвязаць!
Салдаты выконваюць загад.
Паручнік
Цяпер ідзіце ў роту!
Салдаты выходзяць.
Уласны конь?
Каліноўскі
Уласны.
Паручнік
Мой патруль Гаспадара прызнаў за канакрада. Я спадзяюся: вы з таго атрада, Што гіне за балоцінай ад куль?
Каліноўскі
Паручнік здагадаўся. Я адтуль. А вы той афіцэр, што памагчы Жадае нам?..
Паручнік
На гэты бераг выйсці Ці зможа пад аховаю начы Атрад? Калі не зможа, то карысці He прынясе намер мой.
Каліноўскі
План такі He проста здзейсніць.
Паручнік
Тут праваднікі Патрэбны, знаю. 3 багны і трысця Без іх ве выйдзеш.
Каліноўскі
Прага да жыцця, Адвага і адчай праваднікамі Былі заўсёды, ведаеце самі.
Прывесці можна прыклад не адзін...
Паручнік
Я адыду. Мая на маршы рота. He будзем траціць дарагіх хвілін.
Каліноўскі
Паручнік знае, пгго за ўзнагарода Яго чакае?
Паручнік
Братняга народа Падзяка.
Каліноўскі
Альбо куля ад цара.
Паручнік
Тут назбірана хворасту гара... Каб даць сігнал?
Каліноўскі
Але.
Паручнік
(Падпальваючы хвораст.)
Няхай шугае
Агонь, хай людзям, што на тым баку, Працягвае гарачую руку, На вольны бераг кладкі асвятляе.
Бывайце!
Каліноўскі
Дарагі грамадзянін, Як ваша імя?
Па р у ч н і к
Крупскі Канстанцін.
Паручнік пакідае паляну.
Да Каліяоўскага падыходзіць веставы.
В е с т а в ы
Як кажуць, свет вялік і ўсё бывае. На захад афіцэр салдат правёў. Пашчасціла!
Каліноўскі
Як бачыш.
В е с т а в ы
Галубоў
Паштовых з данясеннем ад разведкі Час, мусіць, выпускаць на волю з клеткі? 3 атрадам так умоўлена было.
Каліноўскі
Спяшайся, покуль сонца не зайшло За край зямлі, а шчасце за палеткі He адышло раптоўна ў змрочны цень. Спяшайся! Вестка даляцець павінна Да берага таго, дзе трэці дзень Надзеі нашы косіць страляніна. Героі там! Атрад перадавы Гісторыі. Спяшайся, веставы, Атрад чакае!
Веставы выходзіць.
На лясной паляне з’яўляюцца цыганы. Кожны нясе пасільную ношу на агонь. Да Каліноўскага падыходзіць цыганка Стэфа.
С т э ф a
Слухай, гаспадар, ты — хто?
Каліноўскі
He пазнаеш?
С т э ф a
He помню ў твар...
Каліноўскі
Забылася?
С т эф a
Знаёмыя — не коні, Я не па выгляду, а па далоні Іх пазнаю.
Каліноўскі
Як выгляду майго He помніш, то далонь не дапаможа.
С т э ф a
(разглядаючы далонь)
Пабачым... Лінія жыцця твайго
Кароткая. Ды быць даўжэйшай можа.
Ты хочаш жыць і хочаш вольным быць...
Змяні галоп на ціхі рып калёсаў Цыганскіх, змрочны брук — на сінь нябёсаў, Тлум — на спакой, як хочаш вольна жыць.
Каліноўскі
He ўводзь у зман. Былых дзяцей прыроды Па свеце гоніць, як гусей са шкоды, Землеўладання хлуд. Бізун даўгі.
С т э ф a
Успомніла. Табе на пастаялым
Двары я варажыла... Там другі
Дзяцюк з табою быў... Ён генералам He стаў?
Каліноўскі
He стаў.
С т э ф a
Няпраўда. He мані.
Ты разам з ім па стромкай кручы скачаш, Я знаю. На далонь сваю зірні, На ёй, як на зямлі, не перайначыш Hi сцежак шчасця, ні шляхоў пакут, Hi рысак смерці.
Каліноўскі
Хутка будзе тут Твой генерал. Сама яго пабачыш. Прыслухайся, ідуць...
Першы цыган
(Гучна.)
ІДУЦь!
Другі цыган
(Змрочна.)
ІДУЦЬ.
В е с т а в ы
(падыходзячы да Каліноўскага) ІДУЦЬ.
П е р ш ы цыган
Жывыя раненых нясуць.
Дру гі ц ы г а н
Нябожчыкаў.
Першая цыганка
На бераг іх кладуць.
Другая цыганка
О, божа, колькі іх! Што ж гэта будзе?
Першая цыганк a
Вяртаюцца дадому з кірмаша....
Яшчэ душа... Яшчэ адна душа...
Першы цыган
Апошняга нясуць.
Другіцыган
Паклалі.
У рубл еўскі
(падыходзячы да агню) Людзі!
Мы на сабе прынеслі сто магіл.
Але ні часу, ні лапат, ні сіл
Няма ў нас развітацца з дзецюкамі
Так, як належыць...
Першы цыган
Пахаваем самі.
Урублеўскі
Мы пакідаем іх без дамавін
I без крыжоў. Капайце дол глыбокі
Адзін на ўсіх. Як зможаце, адзін На ўсіх пастаўце крыж.
Другі ц ыган
Паставім крыж.
Урублеўскі
Зрабіце ласку. Пахавайце. Мы ж Ісці павінны, хоць цяжкія крокі I раны не даюць далей ісці.
Як толькі мясам нашыя шкілеты, А раны скурай змогуць абрасці, Атрад — людзьмі, — мы ўспомнім бераг гэты. Успомнім, каб не сцежкай па трысці Прайсці, а ў ногі пакланіцца хвоі, Дзе дзецюкі ў абдымках лесу спяць, Каб небу, як не хоча іх прыняць.
У твар халодны выпусціць набоі.
Мы іх не пакідаем. He зямлі Іх аддаём, а песням, а цымбалам, А водгуллю ў бары.
(Да паўстанцаў.)
Цяпер пайшлі
Далей, сябры!
С т э ф a (гледзяючы ўслед) Ён будзе генералам.
На шырокім лясным пні сядзяць Каліноўскі і Стэфа.
Каліноўскі ( устаючы )
Развіднела. Паўзе з трысця туман...
Ну вось і ўсё. Няма смяротных ран, Вачэй, зашклёных смерцю. Пад сабою Сто лёсаў пахаваў нямы курган.
С т э ф a
Чакай. Мінулагодняю вясною, Варожачы табе, я ў варажбе. Праўдзівай не была, дзяцюк, з табою.
Каліноўскі
Пашкадавала, мусіць?
С т э ф a
He цябе, Дзяўчыну, што была ў дарозе з вамі. Хоць і варожым мы, але і самі Жахаемся, чытаючы ў вачах Дзявочых за людзей любімых страх. Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі, To не пакутвалі б і не кахалі, He плакалі і не былі б людзьмі.
Каліноўскі
Навошта ж знаць табе?
С т э ф a
Здымі калоду! Хачу я паглядзець на абразкі, Што іншы раз выказваюць нязгоду 3 тым, што паказвае пісьмо рукі. Каліноўскі здымае калоду. Пакідае паляну.