• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    С т э ф a
    Панёсся, уцякае на кані Ад дум сваіх, як быццам ад пагоні, Ад слоў маіх. Ад лёсу, што на пні Перада мной ляжыць, як на далоні. (Глядзіць на карты.) Дарога... Конь, які дарогу чуе... Кароль... I дом казённы караля Бубновага, якога карануе, На трон дашчаны ведучы, пятля.
    «Марыська чарнабровая мая, Дзе шчасце, доля ясная твая? Усё прайшло і не збылося ў часе, Адна страшэнна горыч засталася I каменем на сэрца смутак лёг. Калі ўжо нас за нашу праўду бог Пачаў караць і, з вісельняй у згодзе, Нам прападаць прызначыў пры уваходзе У вечны сад, то мы хутчэй загінем.
    Чым скардзіцца пачнем на марны лёс, Хутчэй ад шчасця I саміх нябёс Адмовімся, а праўды не пакінем».
    3 ліста Каліноўскага да Марысі
    КАНЕЦ СЛЕДСТВА
    Турма ў Вільні. Камера.
    За сталом разбярыць Старжыцкі.
    Наглядчык упускае ў камеру наведвальніка, апранутага ў цывільную вопратку.
    Нав ед в а л ь ні к
    Дзень добры!.. Выразаеце кійкі У вольны час? Разбярыце?
    Старжыцкі
    Разбяру.
    Наведвальнік
    Вітаю майстра ходкага тавару.
    Ст ар ж ы цк і
    Прабачце, хто вы?
    Наведвальнік
    Прыяцель, які З’явіўся, каб палепшыць вязню ўмовы.
    Старжыцкі
    Няйначай, следчы новы?
    Наведвальнік
    Што вы, што вы, He маю дачынення. Я з купцоў. (Паказвае пропуск.) Чытайце.
    Старжыцкі
    Пропуск.
    Наведвальнік
    Подпіс?
    Старжыцкі
    Мураўёў.
    Наведвальнік
    Як бачыце, вядома ў коле вузкім Маё імя.
    Старжыцкі
    To чым магу служыць?
    Наведвальвік
    Хацеў бы на маёнтак пад Бабруйскам Я з панам пагадненне заключыць.
    Граф не супроць?
    Старжыцкі
    Супроць не я, а краты.
    Наведвальнік
    Яснавяльможны пан не вінаваты, Вядома мне, ні ў чым, апроч размоў.
    Ст аржыцкі
    Аднак я тут.
    Наведвальнік
    Часова. Хто не вёў Пустых размоў за шклянкаю гарбаты? Хай не здзіўляе графа мой прыход... Я — той, хто рыхтаваў для следства глебу, Як сейбіт для раллі. Дазнання ход Спрыяльны быў... Дык дзякуйце не небу. He следчаму... Ён радавы салдат, Рабіў і робіць тое, што дыктуе Вышэйшы чын, мой кампаньён — Загад.
    Старжыцкі
    He можа быць!
    Наведвальнік
    To колькі двор каштуе?
    Сто тысяч? Болей?... Сотні паўтары? (Старжыцкі маўчыць.) Належыць суму гэтую на тры
    Дзяліць. За трыццаць тысяч я куплю Маёнтак пана. Згодны?
    Старжыцкі
    На грабеж?
    Наведвальнік
    На клопат.
    Старжыцкі
    Я не набіваўся.
    Наведвальнік
    Знаю.
    Прыкіньце, я не парушаю меж Магчымага. Барыш дзялю законна, He ганьбячы прафесію сваю:
    He крыўджу ні сябе, ні кампаньёна, Зямлю купляю, волю прадаю.
    Яна не тысяч вартая. Мільёна!
    Старжыцкі
    Хто ён, нябачны цень ваш — кампаньён?
    Нав е д вал ьнік
    He трэба турбавацца, граф: не ён, А я, гаворачы на вашай мове, Ягоны цень.
    Старжыцкі
    А ён?
    Наведвальнік
    Пры Мураўёве, Як я — пры ім... Рашайцеся хутчэй.
    Старжыцкі
    На волі пагаворым.
    Наведвальнік
    Тут зручней.
    Старжыцкі
    He для мяне.
    Наведвальнік
    Баюся, каб размовы, Што вы з Аскеркам, з Гейштарам вялі, У выніку разваг, не набылі Характар пратакольны, папяровы. Сягоння канчатковае рашэнне Па справе графа прыме Мураўёў. To як?
    Старжыцкі
    Я — вязень.
    Наведвальнік
    Пойдзеце дамоў Сягоння.
    Старжыцкі
    Калі так, то пагадненне, Хоць з ведзьмаром, я падпісаць гатоў.
    Наведвальнік
    Усё яшчэ не верыце? Паверце, Такім, як вы, дзяцей калышуць чэрці. Ёсць ром?
    Старжыцкі
    Няма.
    Наведвальнік
    Шкада! Абмылі б справу. У друк мясцовы неадкладна я Аб продажы маёнтка дам аб’яву...— Вядома, граф, ад вашага імя.
    Старжыцкі
    Як хочаце.
    Наведвальнік
    Сем тысяч. Мой задатак — Для пэўнасці. Парадак ёсць парадак.
    Кладзе на стол пачак грошай. Выходзіпь, Старжыпкі хавае грошы ў тумбачку.
    Дастае адтуль бутальку рому і дзве чаркі. На парозе з’яўляецца наглядчык.
    Старжыцкі Прашу на чарку!
    Наглядчык
    (Нерашуча.)
    Граф, я пры пістолі.
    Старжыцкі
    He першы раз!.. Што новага на волі?
    Старжыцкі налівае чарку наглядчыку і сабе. Чокаюода. П’юць.
    Наглядчык
    У горадзе аблавы. Ноччу, днём. Старжыцкі Злавілі ваяводу?
    Наглядчык
    На свабодзе. Цяпер яго іначай у народзе Завуць.
    Старжыцкі
    Ну, ну!..
    Наглядчык (пераходзячы на шэпт) Мяцежным каралём!
    Дыктатарам Літвы і Белай Русі.
    Старжыцкі
    За што такая чэсць?
    Наглядчык
    He дабяруся Паняція...
    Старжыцкі (наліваючы чаркі) Яіпчэ?
    Наглядчык
    Mary.
    Старжыцкі
    А ўсё ж?
    (Чокаюцца. Выпіваюць.)
    Наглядчык
    Закон дыктуе свой: за здраду — нож, Кінжалы ў ход пусціў...
    Старжыцкі ( хмялеючы )
    Кароль, Дыктатар!..
    Яшчэ?
    Наглядчык
    Mary... 3 ног збіўся губернатар, Злучаецца... Калі гэтая напасць, — Гаворыць, — пакрасуецца з паўгода. To цар абвесціць роўнасць для народа...
    Усе маёнткі мужыкам раздасць.
    Старжыцкі
    /TTeJ
    Як імя караля?
    Наглядчык
    Цішэй. (П’е.) Хто знае?
    Старжыцкі
    А прозвішча?
    Наглядчык
    Бог ведае адзін.
    Старжыцкі
    Відаць, часцей, чым падышах жанчын, Імёны ён і прозвішчы мяняе.
    Наглядчык
    To я пайду.
    Старжыцкі
    Чакай.
    К а п і т а н
    (Уваходзячы.)
    Прынёс загад!
    Старжыцкі
    Свабода?
    К а п і т а н
    Так!
    Старжыцкі
    He думайце, што рад Я навіне.
    (Налівае чарку капітану, потым — сабе.)
    К а п і т а н
    Забараняю. Досыць.
    Старжыцкі
    Лх, любы капітан! Мой дом — астрог. He сам іду, мяне адсюль выносіць Гісторыя... Нагамі за парог.
    АСАБНЯК У ВІЛЬНІ
    Кабінет на другім паверсе. Гарыць камін. Каля яго, седзячьі ў крэсле, вяжа Рагнеда. У крэсле насупраць яе — Віктор.
    Старжыцкі
    Сябры ў бядзе. He можна адкупіцца
    Ад мук сумлення. «Годзе ныць, Віктор», — Шапчу, а ў сэрцы пуста. Я — званіца Нямая. Языкі званам віхор Павыдзіраў. Я — абабраны двор, Пастух без пугі, посуд без палуды.
    Заместа чарады, ля ачага Сямейнага пасу свае пакуты. А нехта кайданы там, дзе тайга, Пасе і двор мой на Беразіне, Што я прадаў, каб вольным быць, кляне... Як свішча сівер у ягоных словах!
    Р а г н е д a
    Беразіна!.. Мы страцілі, на жаль. He грошы — тры вярсты бароў сасновых I болып чым тры вярсты нястрымных хваль.
    Старжыцкі
    Псторыя!.. Патокам дзён імклівых Яна падобна сёння на раку — Імчыць, нас пакідаючы ўбаку, Ад нас хавае твар у неўрадлівых Сялянскіх нівах... Некалі была Пакорлівай, цяпер грыміць: скарыся!.. Адзін свой двор я сам аддаў Марысі, Другі — турма гвалтоўна адняла. He зняўшы з твару марадзёрскай маскі. Як не было маёнткаў — двух з пяці!
    Р а г н е д a
    Жыццё пражыць — не поле перайсці.
    Старжыцкі
    Яшчэ не ўсё. 3 чыёй, Рагнеда, ласкі Цураюцца, як чорнае чумы — Так, так! — знаёмыя майго парога?
    Р а г н е д a
    Баяцца крат. Тут дзіўнага нічога Няма.
    Старжыцкі
    Яшчэ не ўсё. Калі з турмы Выходзіў я, рукамі капітана, Гісторыя свой ліст перадала На подпіс мне. Аж белы свет імгла Ахутала! Чытай жа. Рана, рана Нам баляваць. (Перадае ліст.) Уважліва чытай.
    Р а г н е д a
    Ты падпісаць павінен адрачэнне Ад мяцяжу? Для друку?
    Старжыцкі
    Мне сумленне He дазваляе цераз ганьбы край Пераступіць. Лепш ланцугом па бруку Звінець, чым бачыць сорам свой у друку. Што скажуць людзі?
    Р а г н е д a
    Праўда. Божа мой, Што скажуць тут? Што скажуць за мяжой? Прыкінься хворым. (Вяртае ліст.) Можа, ўсё тым часам Міне.
    Старжыцкі
    Сягоння зойдуць за адказам.
    Р а г н е д a
    Твой следчы?
    Старжыцкі
    Іншы распарадчык лёсаў.
    Ад Мураўёва.
    Р а г н е д a
    Хто?
    Старжыцкі
    Палкоўнік Лосеў.
    С л у г a
    ( уваходзячы )
    Да вас!
    Старжыцкі
    Ну вось!
    С л у г a
    Купец... Па важнай справе.
    Рагнеда, прыбраўшы з крэсла вязанне, ідзе ў суседні пакой.
    Старжыцкі
    Ты б мог сказаць: — Няма гаспадара...
    Ён — захварэў.
    С л у г a
    He сцяміў.
    Старжыцкі
    А пара.
    Слуга выходзіць, прапускаючы ў кабінет Каліноўскага.
    Калін оўскі
    Граф, бачу, не чакаў. Я — па аб’яве Аб продажы Бабруйскага двара.
    Старжыцкі
    (Разгублена.)
    Двор куплены... Атрыманы задатак... Сем тысяч.
    Каліноўскі
    Усяго? Куш не вялік. Мне трэба болып.
    Старжыцкі
    Чарноцкі — рабаўнік? Забаўна.
    Каліноўскі
    Прыкусіце, граф, язык.
    Старжы цкі He разумею.
    Каліноўскі
    Я прыйшоў падатак Рэвалюцыйны з пана спаганяць.
    Старжыцкі
    He разумею... Цішыня ды гладзь На моры. Улягліся хваляванні Мінулыя, а новых — не відно.
    Каліноўскі
    Яшчэ судно не канула на дно, А ўжо з яго ўцякаюць спадзяванні, Як пацукі, трымаючы ў зубах Паперачкі свае аб пакаянні, Прашэнні аб не гучных ланцугах. А ці не так і графа спадзяванне За стырнавога быць на караблі He здзейснена?.. Французы, англічане Надзей не апраўдалі. Падвялі.
    Старжыцкі
    Няпраўда... Ходзіць слых аб каралі Мяцежным. Хіба гэта не надзея?
    Хвала таму, хто з палубы не ўцёк. Вы, часам, — не кароль?
    Каліноўскі
    За казначэя Я ў караля. Выкладвайце даўжок!..
    Старжыцкі дастае з шуфляды стала пачак грошай, і перадае яго Каліяоўскаму.
    Старжыцкі
    Сем тысяч тут.
    Каліноўскі
    (уручаючы распіску)
    Нам трэба болей. Дзесяць. Наяўнымі.
    Старжыцкі
    (Садзіцца за стол. Піша.) Паверце, я гатоў За крыўды незлічоныя павесіць Цара ў пятлі мужыцкай між слупоў — Каб першы слуп быў Гродняй, а другі Быў Вільняю. Сам рваў бы ланцугі Для гэтай мэты.
    Каліноўскі
    Для яе замала, Граф, двух слупоў. Ёй трэба, каб шугала Народная рашучасць, гнеў жывы, Каб ён на часткі рваў турэмны кратар Імперыі... Так думае дыктатар Сярмяжнай Беларусі і Літвы, А казначэй яго дае распіскі У тым.
    Старжыцкі
    Ён — на кані, а пад канём — Яго даўжнік. Трымайце.
    (Дае Каліноўскаму запіску.)
    Аканом
    Аплоціць доўг мой падаўцу запіскі. Куды ж вы? Пачакайце.
    Каліноўскі
    Час ісці.
    Старжыцкі
    Мне сорак год. У кожнага ў жыцці Ёсць свой палын. Цяпер, пасля астрога, Калі майго цураюцца парога, Свабода — мой палын... Сяджу адзін, Спрабую размаўляць, — калі камін Гарыць, — з гісторыяй. He пазнае Мяне яна чамусьці, я — яе.
    Знаць хочаце, аб чым у нас размова?..
    Каліноўскі
    He, граф. Ёй важна справа больш, чым слова. (Выходзіць.)
    Старжыцкі
    Рагнеда!
    Р а г н е д a ( уваходзячы ) Я. Што ты хацеў сказаць?
    Старжыцкі
    Я — нуль для іх! Я —дойная карова, Горш нават — шалудзівая каза.
    Хто б думаць мог? О не! Я прычакаю Сваёй чаргі. Тады і пагляджу, Чаго іх гонар варты, як адчаю Апошняга пяройдзе ён мяжу. Пабачу: спадзяванні іх ці — самі Яны ў тым труме стануць пацукамі. Каб так мяне зняважыць!
    Р а г н е д a
    Ты аб кім, Віктор? Аб чым?
    Старжыцкі
    Аб чым?.. Ды ўсё аб тым, Што дарагім было, што не збылося, He збудзецца.
    Уваходзіць слуга.
    С л у г a
    Да вас палкоўнік Лосеў.
    Старжыцкі
    Прасі!
    Слуга выходзіць
    Р а г н е д a
    (Перад тым, як выйсці.)