Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Яўхіміха.
Трымайцеся спакойна, мужыкі!
Хрыстос над вамі. Ён, пакутных, вас Каля сябе пасадзіць.
Яўхім.
Ціху табе
3 тваім Хрыстом. He мог падмогі даць
На памагатых д’ябла.
Яўхіміха.
He блюзнер!
Яўхім.
Чаго блюзнерыць? Я яшчэ не знаю.
Ці ёсць ён, бог?
Юнген.
А што ты, хаме, зведаў?
Яўхім.
А тое! Краем правіць Сатана.
Ты, капітан, і твой Мураш паскудны, I ваша банда, і царок ваш снулы.
Ты пачакай, яму яшчэ за нас Павытаргаюць ногі са... спіны. Вастравух. To спраўдзіцца. Юнген. Салдаты! Закапаць!
Паступова сыплецца з-пад рыдлёўкі зямля. Загаласілі бабы.
Яўхім.
Цыц, бабы, не рвіце наша сэрца.
Спакойна дайце нам сустрэць канец
I весела...
Гарэліха. Змоўч, людзі... з імі бог...
Яўхіміха.
А гэтым — гонару занадта многа, Каб перад імі плакаць... Змоўч, народ.
Цяпер цішыня вісіць над галовамі людзей. Зямля дастае смяротнікам амаль да плячэй.
Вастравух (Яўхіму). Бачыш, а ты мяне засячы хацеў... «Пан, пан...» У адной зямлі... стаяць будзем.
Яўхім. А можа, табе і лягчэй было б?
Вастравух. Ну не. Памерці растаптаным, як я тады? Так я хаця чосу ім даў...
Заруба вышэй за ўсіх, астатнім зямля дастае да рота.
Яўхім. Гэй, Заруба, ты й тут выгадаў... каб я табе прысніўся.
Заруба. Прысніся, брат, я тады адразу ўваскрэсну.
Ад жаху.
Зямля падае Зарубу на галаву. Ён адплёўваецца.
Гэй, афіцэр, каўбаса гарохавая... Можа быць ў смяротніка апошняе жаданне?
Юнген. Ну?
Заруба. Я служыў паручнікам. Ты — капітан. Ці нельга саступіць сваё месца старэйшаму па чыну?
I ўсё. Замест людзей — капец зямлі.
Юнген (да натоўпу). Ну як?
Маўчанне.
Карціна дзевятая
Задні пакой за модным магазінам, які належыць Юзэфе Явевіч. Пад манекенамі доўгія рагожныя цюкі са зброяй. Тут жа сядзіць Арсень, узброены лупай; рэжа на гуме штамп, робячы пробныя водціскі. Кастусь сядзіць за сталом, гамонячы з Каралінай, Чортавым Бацькам, Марцявічусам. Кастусь скандуе.
Кастусь. Сачыніцель папулярных баек, з камітэта адказны таварыш, паважаны Арсенька Станевіч.
Арсень. Чаго табе?
Кастусь. Маніфест аб зямлі, які вы адрэдагавалі, на-дру-ка-ва-ны... вось... Трыста экземпляраў на Міншчыну.
Чортаў Бацька (уздыхае). Зямля-зямля...
Арсень. Добра.
Кастусь. Як пячаць?
Арсень. Зараз скажу. Будзе — хоць падарожныя фельд’егерам адмячай.
Кастусь (скандуе). Паважаны фальшываманетчык і падробнік дзяржаўных пячацяў. Да чаго ж ты, браток, дакаціўся?
Арсень. Змоўч, чапяла.
Чортаў Бацька. Сапраўды, як дзіця малое.
Караліна (з дакорам). Хлопцы... Вы ж ведаеце, калі ён вершы піша, вершамі гамоніць...
Яневіч. Вершамі жартуе.
Арсень. Знайшоў час жартаваць...
Кастусь. Лягчэй вам стане, калі я плакаць буду? Жартуйце, хлопцы, жартуйце... Каб не вершы, не жарты — ета ж проста нам усім перавешацца трэба было б... самім... не чакаючы мураўёўскай ласкі... От, пэўна, узрадаваўся б! (Цытуе.). «3-за адсутнасці здаровага смеху ўрад паўстання перавешаўся ў поўным складзе».
Караліна. Каліна, не трэба...
Кастусь. Сонца з месяцам ззяе на небе. На зямлі — адно толькі сонца. Каралінай яно завецца... Подлых змоўшчыкаў святлом сагравае.
Яневіч (ціха). Сэрца збалелася, на цябе гледзячы... He забыў жа... He...
Паўза.
Кастусь. Я, матулечка, усё помню... Я — незтых, што забываюць...
Паўза.
Рыгнецца ім яшчэ за жыўцом закапаных, за дзярмо на святых магілах... Адальюцца кошцы мышчыны слёзкі... I не дзярмом — крывёю. Вось яно як.
Паўза.
I таму працаваць, хлопцы, працаваць.
Званочак. Яневіч выйшла. Кастусь выняў з цюка штуцэр, прыцэліўся.
Дзіва штуцэры. Адвязём на Слонімшчыну. Марцявічус. Згода.
Кастусь. А тыя няхай зэльвенцы возьмуць.
Заходзіць Яневіч.
Яневіч. Ф-фу-у. Удружыў ты мне, Кастусь, дружок, гэтым магазінам... Бабы прыходзяць дурныя, як курыцы.
Кастусь. Гаспадыня моднага салона, найяснейшая пані Яневіч, пацярпіце дзянёк, калі ласка, накіруем мы вас у Варшаву: аднаўляць з «чырвонымі» сувязь.
Яневіч. Праўда?
Кастусь. I «чырвоныя» ў Варшаве — праўда. I паездка — праўда... Караліна!
Караліна. Што?
Кастусь. Добра ты гукі вымаўляеш. (Хітнуў галавою.) Справа для цябе.
Караліна. Ну...
Кастусь. Імператар Аляксандр Другі, вялікі князь Самагіцкі, гасудар і вялікі князь Абдорскі і Кандзійскі, наследнік Нарвежскі, Дзітмарсенскі і прочая і прочая зволілі прыняць катэгарычны імператыў графа Мураўёва, вялікага князя Самаедскага, гасудара Шыбеніцкай зямлі, Лобных месцаў і прочая — аб разгроме і рэпрэсіях. (Ідзе да непрыкметных дзверцаў і дастае адтуль два чамаданы.) У адказ на гэта найболып небяспечная з калматых нігілістак беларускіх, Караліна, па мянушцы Крывавы Кінжал, павязе ў горад Мінск гэтыя шрыфты.
Караліна. Нашто?
Кастусь. Каб падкласці іх пад трон начальніка мінскага акцыза.
Чортаў Бацька. Хай узрываецца.
Марцявічус. О, выбуховая моц беларускага вольнага слова!.. Гекзаметрам загаварыў.
Караліна. Сур’ёзна.
Кастусь. Дрэнна... (Голас ягоны сеў.) Рэпрэсіі. Сярод калег — слабіна... Трэба зноў звязваць людзей... як сноп... дарагое маё перавясла...
Званок ля дзвярэй магазіна.
Яневіч. Зноў... Адны гускі ды аслы ходзяць... ( Выйшла.)
Караліна. Я зраблю.
Кастусь. Ведаю... (Да Арсеня.) Падрыхтуй, Арсень, загад. На кожнага павешанага паўстанца пад-
польны ўрад адкажа ударам кінжала... Няўхільна... Няўмольна... Адразу...
Марцявічус. Даўно пара...
Яневіч (у дзвярах). Кажу, нельга.
У дзвярах Вітаўт і Марыя Грэгатовіч.
Вітаўт. Свае. Трэба.
Зайіплі. Паўза.
Кастусь. Ах-ха, вось яшчэ не было... Вітаўт!.. (Ціха.) Нашто прывёў старонняга?
Вітаўт. Ну-у!.. В-ведаеш! Табе ўнаравіць... як графскаму сабаку... Табе што, жыццё сваё — капейка?.. Я прый-шоў, каб вы-ра-та-ваць яго... Мала гэтага?.. Зразумеў? I ўсё! I досыць!
Кастусь. Зразумеў... Але гэта канспіратыўная кватэра. Я магу памерці — камітэт павінен жыць...
Вітаўт. To і памрэш...
Марыя. Пан Макарэвіч... He трэба яго... Я ў адчай прыйшла, пакуль яго адшукала... Горад аббегала...
Кастусь. Спакойна, Марыя. Што такое?
Марыя. Надвячоркам зайшла суседка... Прасіла не выдаваць... Па сакрэту сказала, што ўжо ва ўсіх на тым баку вуліцы правяралі дамавыя кнігі, што заўтра будуць у астатніх... У нас... Я пайшла да мадам Салье... (У адчаі.) Выявілася, што ўлады шукаюць слядоў Макарэвіча... Яны ведаюць, што ён і Каліноўскі — адно...
Чортаў Бацька. М-маем.
Арсень. Значыць, табе нельга вяртацца на Антокаль, Кастусь.
Паўза.
Марыя (зусім ціха). Вы на Антокалі? I не маглі знайсці... Што ж, я зрабіла ўсё, што магла: заліла чарнілам ліст у дамавой кнізе маці.
Арсень. Чортаў Бацька, давай бланк.
Чортаў Бацька дастае з-пад маснічыны нейкія паперы.
Чортаў Бацька. На.
Караліна падышла япгчэ бліжэй да Кастуся і Марыі.
Марыя. Я ненавіджу гэтую вашу... справу. Але я зрабіла гэта.
К а с т у с ь. За што ненавідзіце?
Марыя. Яна адбірае вас ад мяне. Якраз у той дзень, калі я зразумела, што... кахаю вас... — вы зніклі з флігеля на Антокалі: пайшлі, відаць, у гэтую сваю... справу... Яна і цяпер адбірае вас, дае мне замест шчасця штодзённае гора.
Кастусь. Марыя...
Марыя. Бо я кахаю вас. I я слабейшая за яе, праклятую. Што яна зрабіла з горадам, з краінай, са шчасцем, ваша справа?! А я — слабейшая. Я не магу змагацца супраць яе... Гора маё! Бяда маяі (Плача.)
Караліна. Сочаць... Падбіраюцца. Як пальцы да горла.
Марцявічус (змрочна). He лезь, Мураш, да горла мяцяжу, бо атрымаеш ты... па пысе... He, я не Пушкін... Але па пысе ён атрымае.
Вітаўт. He ўсё ж каб шанцавала ды шанцавала. Паўсюль. Ва ўсім. У вайне, выкраданнях, каханні... у картах... чорце, д’ябле.
Арсень са здзіўленнем азірнуўся.
Арсень. У якіх картах?
Вітаўт. Скажам, «у стратэгічных картах».
Марцявічус. 3 імі некаторым, прама скажам, не шанцуе...
Арсень (нудна). Ты, Вітаўт, нуда японская... Астабрыдзіў мне. (Думае над бланкам пашпарта.) Якое б табе прозвішча, Кастусь?
Вітаўт (сам сабе, вельмі змрочна). Банапарт нядрэннае прозвішча... Пугачоў.
Чортаў Бацька. Відны...
Арсень. Нешчаслівае для нашага брата прозвішча... Гм... He, там людзі дрэнныя, поскудзь дробная, а не людзі... Спасаіконапрэабражэнскі? Пузам для такога прозвішча не выйшаў... А што, калі тваё, Пархвен, прозвішча? Ды не, які ён Бабаед... Унь бабы яго, гаротнага, поедам ядуць... Ага, ад лацінскага «віта» — жыццё... Шчаслівае прозвішча — Ві-та-жэнец.
Яневіч. А жыць яму, святому дурню, у святым месцы. У Свентаянскіх мурах.
Чортаў Бацька. Праўдачка. Да Мурашоўскага палаца адтуль — д-даплюнуць можна. Хто стане шукаць?
Кастусь (да Марыі). Але я не ўводзіў вас у зман.
Марыя. Але я кахаю.
Кастусь (мякка). Мне шкада, Марыя. Вельмі шкада.
Паўза.
Але я не магу быць побач. He думайце, што прычына таму — вы. Проста мы ўсе тут — жаніхі радзімы, свабоды... Калі гэта цябе супакоіць — супакойся.
Караліна апускае галаву.
Калі можаш дараваць — даруй.
Караліна. Досыць... He трэба слоў... Яна ж — ну проста... (Робіць жэст адчаю.) Маўчы. (Бярэ Марыю за плечы, адводзіць.)
Марыя. Ты таксама кахаеш... (Дапытліва глядзіць на Караліну.) Нічога. Я цябе не баюся. Я баюся — той... Бывай, Кастусь.
Кастусь. Бывай.
Марыя (ціха). Да сустрэчы... як прыйдзе «свабода». (Горка.) He думала, што буду яе чакаць.
Чортаў Бацька. Чакай, дзетухна, чакай светлую нашу.
Пайшла М а р ы я.
Караліна (ціха). Нясцерпна ёй.
Яневіч. Ты ўжо маўчы!.. Ты ўжо маўчы!.. Як аперазаю, не гледзячы.
Арсень бярэ стары пашпарт Кастуся, паліць на запалках. Падае яму новы.
Арсень. Усё. Вітаю з хрышчэннем, пан Вітажэнец, прыватны настаўнік.
Марцявічус. Пан настаўнік, пан настаўнік, у вас бяда!
Кастусь (змрочна). Што?! Кабан здох? Марцявічус. Горш... інспектар прыехаў.
Усе засмяяліся, не вельмі весела.
Вітаўт (голасна). Жарцікі... А ты на полі страчаных быў, а-та-ман?
Арсень. А ты лічыў, гінуць са сцягам? Так і гінуць.
Вітаўт. Ты быў, што жартуеш?
Яневіч. Змоўч, псіх... Выгляд твой пахмуры — свята светлае побач з ягонымі... жартамі, імяніны сэрца...
Кастусь. He трэба яго крыўдзіць... Вітаўт, я ж не таму сказаў табе папрок, што ў мяне дрэнны характар, што я дрэнна стаўлюся да цябе. Проста, нават калі справа ідзе аб жыцці аднаго з нас — на канспіратыўную кватэру нельга весці старонніх. Ты гэта — запомні.
Вітаўт. Яна ж твая кватэрная гаспадыня. Ты ж з ёю ды са мною аб зорах гаварыў.