Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
А р с е н ь. Імем нашага народа я, старшынствуючы Арсень Станевіч, абвінавачваю палкоўніка царскай арміі Цапліна ў незлічоных ліхадзействах, якія ён чыніў тут і на магілёўскай зямлі, як супраць мірнага народа, так і супраць людзей, якія законна паўсталі за сваю волю, веру, бацькаўшчыну.
Вастравух. To праўда.
Арсень. Мы выкралі яго і прывезлі сюды, каб людзі наваколля ўбачылі самі, хто ім вораг... Цаплін, устань, адказвай.
Цаплін (з гонарам). He ваша справа мяне судзіць, бандыты. Я сумленна выконваў загады майго цара.
Яўхім (уздымаецца). Ца-ра?!
Яўхіміха. Нясе немаведама што.
Гарэліха. Цыганская твая праўда, пане. Мілуе цар, ды не мілуе псар.
Цаплін (Арсеню). Мне здаецца, вы адукаваны чалавек. Скажыце гэтым тубыльцам, што калі рука ўздымае палаш, то абавязкова павінна быць галава, якая загадала ёй зрабіць гэта.
Заруба. Ясна. А мы ж вам казалі...
Крык. Арсень ударае малатком па стале. Цішыня.
Арсень. Яны паўсюль такія. Слугі аднаго пана... У чым вінаваціць гэтых слуг тваё наваколле, Яўхім?
Яўхім. Яны не далі нам зямлю. Калі народ пачаў шумець — чатыры вёскі выселілі ў Сібір ды ў Туркестан, у пустэчу. 3 немаўлятамі. Сэрца наша ад крыўды запяклося крывёй.
Яўхіміха. Вінавачу ў пажары Ганова.
Гарэліха. Дзетачак шкада. На гнаішчы ляжалі...
Арсень. Ты, Вастравух.
Вастравух. Тапілі паўстанцаў у балотах. Вешалі за ногі.
Плакальшчыца. Грушы бачыла... Грушынавербах... Доўгія... На вяроўках... Гайдаюцца...
Арсень. Ты, Заруба.
Заруба. Ды халера на іх. Усё б нічога, але нашто яны нас абылгалі перад народам. Мы, бачыце, пры-гон вярнуць хацелі.
Арсень. Ты, Пархвен Бабаед па мянушцы Чортаў Бацька.
Чортаў Бацька. Язык яшчэ мазаліць аб падла тое... Спытайце замест мяне лукішскія шыбеніцы. Колькі соцень людзей яны зжэрлі.
Арсень. Ты, Караліна.
Караліна. Што я магу сказаць? Зямля плача.
Плакальшчыца.
Нівы патаптаныя, Дрэвы пассяканыя.
Гнёзды раскатаныя, Свінец...
Свінец...
А дзеці без хлеба, А пажары — у неба, Шыбеніцы ў неба. Канец...
Канец...
Арсень. Ты слухаеш, Цаплін?
Цаплін (з гонарам). Я паўтараю. Ваша быдла яшчэ мала вучылі.
Паўза.
Арсень. Устань... Кажы...
Устае Марцявічус, на якога страшна глядзець.
Марцявічус. Я вінавачу яго ад імя магілёўскай зямлі. На ёй цяпер сапраўды адны магілы. На дне Дняпра, безыменныя, ляжаць браты... Усё...
Кастусь. Ён вам, палкоўнік.'нічога не сказаў пра свайго бацьку, якога вы павесілі...
Арсень (да нямога Яна). Гавары.
Кастусь. Я скажу... За яго...
Паўза.
(Устае і кладзе руку на галаву Яна.) Я нямы, як мая зямля і як народ яе... Як кожны, народжаны ў свет, я хацеў пічасця. Я хацеў плесці вянкі, біць вагамі ваду на мелкаводдзі, вучыць літары ў школе, спяваць песні, араць нівы, пакрыкваць на коней. Хацеў абгаворваць з жонкай, ці не пара касіць. Хацеў благаславіць перад канчынай дзяцей на сваёй мове.
Ян хоча сказаць непгга.
Адна раніца адняла ў мяне ўсё гэта. Яблык свяціўся над агароджай, як маленькае сонца. Я пацягнуўся за ім, забыўшыся, што сонца таксама не для мяне... Я ўцякаў, адчуваючы спіною гарачае дыханне сабак. Я хацеў крыкнуць — крыку не было...
Ян мыкае, хітаючы галавой.
Я нямы, як мая зямля і як народ яе... I калі за мяне хацелі ўступіцца — з’явіліся людзі ў мундзірах і пачалі страляць...
Цаплін. Досыць! Даволі ўжо! Даволі!
Нямы цалуе руку Кастуся. Кастусь адказвае пацалункам у галаву.
Кастусь. Ты як мой сын. I для цябе я клянуся: ніколі ў жыцці ў мяне не будзе іншых сыноў, акрамя такіх, як ты. Я чалавек, я люблю, але пакуль я за адзін твой язык не вырву языкоў ва ўсіх тых, што цкуюць людзей сабакамі, — да таго часу я не буду ведаць ні сну, ні спакою, ні любові.
Уздымае нямога. Паўза.
Арсень. Што хочаце сказаць?
Цаплін (глуха). Я нічога не хачу сказаць. %
У цішыні Арсень кладзе на стол пісталет. Марцявічус бярэ яго.
Марцявічус. Ідзі.
Выходзіць следам за палкоўнікам. Паўза. I тут з-за хаты выбягае задыханы хлопчык.
Хлопчык. Дзядзька Яўхім! Салдаты з Ганова! Абходам!
Яўхім. Дзе?
Хлопчык. У вёску заходзяць! 3 капітанам. Яўхім. У яшчура загуляліся, вартаўнікі!
Паўза.
А збірацца болып трох... цар забараніў.
Паўза. I тут раптам Яўхім махнуў рукою.
Жаніцца і быдлу можна... Хлопцы, борзда!
Натоўп завіраваў. Людзі ўскочылі з месца, кінуліся ў розныя бакі. Нехта ўзмахнуў у паветры абрусам, і вось, нібы гэты абрус — абрус-самабранка, на сталах пачалі з’яўляцца ежа і «пітво». Бразгаюць боханы хлеба, цвёрдыя тараны, коцяцца яблыкі, нехта высыпае рэшата вогненных ракаў. Людзі цягнуць пустыя сулеі, і Заруба, хэхэкаючы, налівае іх вадою з цэбра ля студні.
Заруба. А вось крынічнай... каб ад п’янства аж вочы вылезлі!
Сталы нагадваюць ужо галандскі нацюрморт, а людзі цягнуць і цягнуць «пітво» і ежу. Здалёк далятаюць крокі і песня.
Вастравух. Сто-ой! Што ж гэта за стол, каб вы спруцянелі! (Бярэ ракаў і растрасае іх па стале.
ламаючы. Бярэ суляю з вадой і кропіць стол.) Дзе п’юць, там і льюць...
Крокі зусім блізка. I тут Яўхім ляпае далонню па лбе.
Яўхім. А жаніх?
Заруба. На вяселле паехалі, а жаніха ў гумне забылі. Малоціць!
Вастравух. Людцы! Абы выпіць!
Яўхім (глядзіць на Пархвена). Вось яно... Знайшліся... (Хапае за рукі Пархвена і Гарэліху.) Марш у галаву стала!
Чортаў Бацька. Што ты!.. Што ты!.. Ды я? Ды з ёю? To Зарубу, то мяне! Жар-тач-кі?!
Арсень. Трэ было не высоўвацца!
Вастравух. Пацягнулі бычка.
Гарэліха. Каб я, сумленная ўдава?! Ды з гэтым эфіёпам?!
Крокі ўжо зусім блізка. Пархвена і Гарэліху пасадзілі сілком, змайстравалі вэлюм, вянок з галінкі. Пархвену паклалі за вуха кветку. Выгляд у «пары» надта смешны.
Заруба. Семярых прыжыла, а ўсё дзеўкай была.
Людзі размясціліся ў маляўнічых паставах. I вось ужо гэта сапраўды вяселле. Яўхіміха падае Кастусю кол.
Яўхіміха (Кастусю). А ты вастры кол!
Кастусь вострыць. I тут з-за хаты з’яўляецца капітан фон Юнген з салдатамі. Натоўп за сталом прыйшоў у рух. Людзі п’юць і відавочна «п’янеюць».
Яўхім. Бяседа ніш-то сабе!
Арсень. Ты цёшчу на другі дзень набі, чым пад руку трапіць.
Чортаў Бацька. Дзеля чаго?
Арсень. Так... Каб ведала.
Яўхіміха (да Гарэліхі). Плач, кажу табе. Плач.
Гарэліха (галосіць). А-а родная ж мая матачка! А-а сама ж ты йшла за роднага татачку! А-а мяне ж ты аддаеш за чужога мужыка!
Гамонка робіода бязладнай, твары — чырвонымі. Ідзе геніяльная містыфікацыя. Гульны, п’яны, шалёны натоўп не звяртае аніякай увагі на афіцэра і салдат.
Яўхіміха. Горка!
«Маладыя», вагаючыся, цалуюцца. Гарэліха непрыкметна сплёўвае. Шум сціхае.
Арсень. Пі, кажу, пі, каб ты дзёгцю ўжо дзе была напілася!
Яўхіміха. Вой, упілася!
Вастравух. Пі!
Заруба. Білі мяне... малацілі... Вось вам і свята.
Арсень (суцяшае). Ну і чорт з ім, што набілі. Свята без мучаніка не бывае.
Юнген. Ці-ха!
Шум сціхае.
Чаму зборышча? Якая прычына? Чаму з сякерай?
Чортаў Бацька. Жанюся, паночак, выпі, не пагрэбуй. (Падносіць Юнгену чарку.)
Вастравух (шэптам). Здурэў, ёмашнік стары...
Вада ж...
Юнген (жорстка ўсміхаецца). Каму прапануеш, хам? Стайню забыў? П’яныя напіліся, халеры.
Чортаў Бацька далікатна дыхае ўбок.
Хто чалавек з сякерай? Што робіць?
Гарэліха (падкаціўшыся да яго). Госць... Аднадворац! Калок вострыць!
Юнген. Нашто?
Гарэліха. А л-любенькі. Вядома нашто... (I засаромелася.)
Яўхіміха. Забіваць ля хаты жаніха будзем. Каб трымаўся моцна, як кол, — усё жыццё, аж пакуль не спарахнее.
Юнген. Дзікуны.
I тут успыхвае сумная, прыгожая песня.
Яўхіміха.
Прывяжу я свайго каня Да ліповага кола.
Яўхім.
А сам пайду да каханай У вясёлае кола.
Яўхіміха.
Прывяжу я свайго коня Да адрыннай плятушкі,
Вастравух.
А сам пайду да каханай На белы падушкі.
Юнген. Ціха! Што за тлум? Які кол, мужыцкія морды? Як забіваць?
Каліноўскі падносіць кол блізка да салдат, торкае ў зямлю — у вачах ягоных небяспечная гарэзлівасць — 1 абухам пачынае заганяць яго глыбей.
Кастусь. Вось як!
У вачах у Яўхіма злосць змянілася чымсьці чартоўскім, помсліва-вясёлым. Ён падыходзіць, нахіляе кол.
Яўхім. He лезе! Вады падліць.
Яўхім хапае цэбар і вылівае пад кол. Цяпер яны б’юць з Кастусём у дзве сякеры. Пасля першага ж удару пырскае гразь. Удары мацнеюць. I раптам страшэнны струмень гразі ляціць на салдат і афіцэра.
Юнген. Но!
Толькі хвіліну людзі стаяць страшна і сурова. Потым натоўп ' завірыў. А гразь пырскае і пырскае.
Чортаў Бацька. Жыве-е! Каб вам, бабачкі, Барданос сасніўся.
Закруцілася кола. Вяршыцца язычаскі страсны абрад «калка». Урэшце ўсё змяшалася. Хто скача, хто коцілда па зямлі. Вось ужо ўтварылася «куча малая». I грукаюць, грукаюць сякеры, □ырскае гразь. I староняцца, староняцца салдаты і Юнген. I раптам, у той момант, калі салдаты ўжо зусім збіраліся пайсці, — глухі далёкі стрэл перарваў і вяселле, і музыку, і ўсё.
Людзі застылі хто як быў.
Юнген. Што гэта?
Паўза.
Салдаты, у ружжо!
Салдаты выбеглі.
Яўхім. Ну, хлопцы, іншай дарогі нам цяпер няма... У ружжо!!!
Карціна сёмая
Кабінет Аляксандра ў Зімнім палацы. За вокнамі пахмурая асенняя Нява. Гарыць камін. Мякка прабіў недзе англійскі гадзіннік. У кабінеце граф Мураўёў і жандарскі палкоўнік Лосеў... I раптам варухнуўся, зрабіў крок наперад чалавек на партрэце цара. Толькі тады, толькі ў гэты момант мы разумеем, што перад намі не партрэт, а дзверы і жывы імператар, які заходзіць у пакой.
Аляксандр. Сядайце, панове. яго завучаны ветліва-абыякавы тон і сляпуча халодная ўсмешка.) Я задаволены разведкай і не задаволены ўладай. Я задаволены вамі, пакоўнік Лосеў, і не задаволены вамі, граф.
Лосеў. Я раблю сваю справу для вас, ваша вялікасць.
Мураўёў (паморшчыўся/ Ая раблю сваю справу не для вас, ваша вялікасць. Я раблю яе для ідэі імператарскай улады, якая — увесь ваш род і, адначасова, ніхто з вас... Магчыма, палкоўніку будзе няёмка чуць такое, але яна вышэй, бо яна — сімвал, ідэя.
Лосеў пачаў пакручвацца на месцы.
I таму я, напэўна, дрэнна раблю сваю справу для вас, але для яе — добра.
Аляксандр. Ідэйны чалавек... Прадстаўнік дзяржаўнай ідэі ў Заходнім краі... I ён кажа: «Хацелі неба на зямлі. Цяпер палова з іх у зямлі, а палова — паміж небам і зямлёй».
Мураўёў. Кажыце далей, ваша вялікасць. Сказаў жа Пётр Валуеў, што бедным беларускім балотам дастаўся ва ўладары не бусел і не цурбан, а помесь таго і другога.