Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
аднаму палену кідала, а не бярэма, і не кідала, а, хутчэй, клала. Адным словам, першы раз у жыцці адчуў недасканаласць, прыблізнасць любога слова... Тут маці сказала, каб я ёй нешта дапамог. А я павінен жа быў запісаць, што яна сказала. Яна папракнула мяне, а я павінен быў увекавечыць гэты папрок! Mae першыя творчыя пакуты скончыліся тым, што я атрымаў скарачом па вушах, — ад доўгай размовы Сыракомля закашляўся.
— Аднак п-пойдзем назад!
— 3 таго часу я зразумеў, што паэт не павінен неадступна трымацца рэчаіснасці, як сляпы плота. Усё ўвекавечыць нельга. Але і адрывацца ад зямлі, жыць аднымі летуценнямі — таксама нельга. Тады — смерць! Увогуле ж... Увогуле толькі чалавеку дадзена перамагаць хуткаплыннасць часу — у творах мастацтва. А вашмосць, — Сыракомля глянуў на Каліноўскага, — часамі не крэмзае паперу? Цяпер усе крэмзаюць.
— Пакуль што не, — даверліва адказаў Каліноўскі. — Але думаю спрабаваць. Чаму не спрабаваць, калі будзе п-патрэба.
Іх адсутнасць, здаецца, заўважыла адна Галена. Яна ўстрывожана выйшла насустрач, нерашуча прыпынілася.
— Мой добры знаёмы пан Ка... Прапіу прабачэння, пан Паляноўскі. Прашу трактаваць яго, як мяне самога. Ну, добра, вы мяне выбачце, я пайду, паслухаю, што кажа наш дамініканец.
Брат Антоні, па ўсім было відаць, ужо заканчваў імправізаванае казанне. Але, пабачыўшы сярод слухачоў Сыракомлю, рашыў сказаць нешта значнае і ўзнёслае:
— Давайце ж пазайздросцім душы святой памяці Цацыліі Ляшчынскай, бо мы ўсе яшчэ ў гасцях на часовым, зямным свеце, а яна ўжо дома! Завяршылася, замкнулася адно кола жыцця. Бо цела чалавечае з небыцця ўзнікае і небыццём канчаецца. Усё ў жыцці ідзе па кругу, усё мае свой пачатак і канец, апрача неўміручай душы, духа чалавечага...
Між тым Каліноўскі стаяў каля Галены і ўсё не рашаўся спытаць пра галоўнае. Гаварыў пра тое, што шукае работы, што вось надламалася кола, а на дварэ пачынае вечарэць. Галена ветліва нудзі-
лася, нават крадком пазяхнула. I тады ён пайшоў напрамік:
— Раніцай, калі я выязджаў з Вільні, там было зімней. Зімна было, няўтульна. I ўсё ж — люблю я Вільню, сталіцу Гедыміна!
— Так, узаемна! — узрадавалася Галена. — Вы не ўяўляеце, як я перажывала, калі ў Вільні ніхто не выйшаў. He ведала, што далей рабіць.
— Дзе ж паперы?
— Вы ведаеце, што павінны быць паперы?
— Так, цяпер ведаю.
— У вуллі яны. Але днём не возьмеш. Занадта многа вачэй. Няхай сцямнее.
— А на словах што сказана перадаць?
— Толькі адно. Добра было б, каб нехта прадстаўнічы, з імем, прыехаў з Літвы, каб падагрэць пачуцці. Засведчыць еднасць патрыятычных сіл. Адказ прасілі перадаць ранейшым шляхам.
— To д-добра! Але як і калі я атрымаю з вашых рук пакет?
— Я думаю, што лепей будзе, калі вы ноччу возьмеце яго самі. He забывайце, што я ўсяго толькі слабая і палахлівая жанчына. Па дарозе ў Анелін я вам пакажу, у каторым яны вуллі. Зрэшты, і тут магу сказаць: у другім ад рэчкі... А цяпер пойдземце! Ах, я павінна вас прадставіць гаспадару Анеліна. Як загадаеце вас ахарактарызаваць?
— Юрыст, які шукае работы на будаўніцтве чыгунак.
Дамініканец тым часам канчаў казанне:
— Давайце, браты і сёстры мае, успомнім, што сказана ў пасланні апостала Пятра да рымлян. Там сказана, што цела без душы — мёртвае. Так і вера наша мёртвая без паўсядзённых міласэрных спраў! Дык будзем жа рабіць дабро бліжнім, аточым апекай нашых бедных сялян, усіх, хто патрабуе нашай цялеснай і духоўнай дапамогі. I атрымаем за гэта адкупленне грахоў нашых і светласць спрадвечную. У імя бога-бацькі, бога-сына і бога-духа святога — аман.
Перахрысціліся ўсе, апрача старой Дайнаровічыхі. Брат Антоні ўвесь час ёй здаваўся ўвасабленнем нячыстай сілы. Слязлівыя вочы старой глядзелі падазрона — нібы чакаючы, калі ж гэтая пякельная сіла
выпырхне са свайго часовага прытулку... Тады будзе зразумела, што ўсе, апрача яе, паддаліся шатану.
Спакаваўшы куфэрачак, дамініканец адразу заспяшаўся да Сыракомлі — як да старога і добрага знаёмага:
— Ну як вы знайшлі маю навуку? Першы раз асмеліўся гаварыць перад шляхтай на тутэйшай, прабачце, беларусінскай гаворцы, — дамініканец нагадваў малое дзіця, якое патрабуе пахвалы.
— Шкадую, міленькі, што не ўсё казанне чуў. Прымусіў адлучыцца, э, пільны інтэрас. Кавец, дзе вы гаварылі пра добрыя справы і ўвагу да сялян, выпаў вельмі памысна. Але наконт таго, што ўсё точыцца па коле, я надта і надта сумняваюся. Чалавек — так. Чалавек з нічога паўстае і ў нішто ператвараецца. Але ж застаецца чалавецтва.
— А што чалавецтва, — горача засупярэчыў дамініканец. — Дзяржавы, цэлыя народы нараджаюцца, жывуць і гінуць. Вазьміце Егіпет, вазьміце Рым ці, урэшце, нашу Рэч Паспалітую. I ў прыродзе ўсё ідзе па кругу: сяўба — жніво — сяўба, вясна — восень — вясна.
— Але ж старажытныя рымляне не ведалі п-паравоза, а мы ведаем. I Сыракомлі ў іх не было, — умяшаўся Каліноўскі, які ішоў ззаду за імі, ведучы за аброць каня, і чуў гаворку.
Сыракомля засумняваўся: прадставіць яго дамініканцу ці не, а калі прадставіць, то як. Аднак на ўсякі выпадак рашыў пачакаць, перавесці размову ў жарт:
— Затое ў іх былі Вергілій, Гарацый і Авідзій. Дарэчы, ведаеце, панове, Авідзій адбываў ссылку на Літоўскім Палессі. Ад яго засталіся там Авід-гара і Авід-гарадок.
— Я хацеў бы сказаць, — Каліноўскі вяртаўся да старой тэмы, — што п-поступ усё ж існуе. Чалавечая думка ідзе наперад. Рымляне не ведалі пра свет усяго таго, што мы ведаем. Ды інакш і быць не можа. Інакш наша жыццё не мела б с-сэнсу.
— Дык няўжо тады ўсё ідзе па прамой лініі? — не здаваўся дамініканец. — He можа гэтага быць!
— Хто сказаў, што па п-прамой? Гэта было б занадта добра, хоць, можа, і нецікава. Жыццё ідзе па крывой лініі. Але лінія гэтая нідзе не з-замыкаецца. Ця-
перашні Рым не падобны на язычаскі: у ім ёсць тварэнні Рафаэля і Міхала Анёла Буанароці.
— Пан Паляноўскі быў у Рыме? — далучылася да іх Галена. — О, то цікава. Мушу пана пазнаёміць з панам Яцакам — ён таксама нядаўна быў у Італіі, серу з Везувія нюхаў, яйкі, звараныя ў вулканічным попеле, каштаваў. Пане Яцку, проша падысці сюды на хвіліну... Гэта пан Паляноўскі, мой віленскі знаёмы. Цікава расказвае пра Рым.
Ляшчынскі глянуў на незнаёмца з насцярожанасцю: яшчэ адзін віленскі знаёмы Галены? Такі ж, як Сыракомля? Але непрыязнасці не паказаў, зычліва павітаўся.
— He быў я ніколі ў Італіі, — запярэчыў Каліноўскі. — Хаця душою я там, з Гарыбальдзі. Мы гаварылі ўвогуле, аб законах г-гісторыі. I пра тое, што рымляне не ведалі п-паравоза.
— Паравоз — гэта найвялікшае дасягненне чалавецтва, — ахвотна пагадзіўся Ляшчынскі. — Мы жывём у век паравоза. А пан мае нейкае дачыненне да жалезнай каляі?
— Яшчэ не маю, але х-хацеў бы мець. Мне параіў звярнуцца да пана мой лепшы сябар Уладзіслаў Малахоўскі.
— Малахоўскі? О, гэта галава, разумная галаваі Многа пра яго чуў і рад быў бы пазнаёміцца з ім асабіста... Спадзяюся, што пан не адмовіць нам і застанецца ў нас на абедзе. Дакладней на вячэры, бо які ж абед, калі сонца хіліцца на захад.
3. I БЫЎ ВЕЧАР
Між дубоў нечакана пачулася буханне цяжкіх капытоў, скрып колаў. Нехта ехаў. He паспеў Сыракомля сысці з дарожкі, як з вячэрняга змроку выдзеліўся яблыкаваты конь, а за ім — і брычка на высокіх рысорах.
— Будьте любезны сказать: это нменне — Анелнн? — пачулася з брычкі.
— Анелін, — насцярожана адказаў Сыракомля. Каго гэта яшчэ прынесла ў іх пярэстую кампанію? — Але гаспадары, здаецца, ужо нікога не чакаюць...
— Мяне наўрад ці чакаюць. Аднак я павінен з імі сустрэцца, — незнаёмы саскочыў з брычкі, і Сыракомля ўбачыў, што ён у форме, з пагонамі. Якімі — у змроку цяжка было разгледзець. — Дазвольце-с прадставіцца: ашмянскі земскі спраўнік Міхаіл Аляксандравіч Серабракоў.
— Тутэйшы шляхціц Варакомля. Міраслаў Варакомля, да вашага ведама. А гэта брат Антоні з астравецкага кляштара, — Сыракомля адчуў, як унутры ўсё трывожна пахаладзела: прыехалі за Галенай, за тымі паперамі.
— Варакомля? — здзівіўся спраўнік. — Якое падабенства ў прозвішчах! Я спадзяваўся тут сустрэцца з паэтам Уладзіславам Сыракомлем.
— Сыракомлем? А адкуль вы мяне... гэта значыць, пана Сыракомлю ведаеце?
— Асабіста я ніколі пана Сыракомлю не бачыў. Аднак жа многа чытаў яго. I хацеў зрабіць яму прыемны неспадзяванак, — спраўнік рашыў адразу выкласці свой галоўны аргумент. Бо, падумалася яму, іншая хвіліна для шчырай гаворкі можа і не здарыцца. Ды і ўвогуле ўвесь гэты яго прыезд выглядае недарэчна.
— Які ж, калі гэта не дзяржаўны сакрэт?
— He сакрэт! — рассмяяўся Серабракоў. Ён амаль быў перакананы, піто перад ім стаіць сам Сыракомля, але паколькі той не хоча назваць сваё сапраўднае прозвішча, то давядзецца падтрымаць гульню. — Mae маскоўскія сябры папрасілі, каб я абавязкова перадаў яму пераклад аднаго яго верша.
— Верша? Хіба яго вершы цікавяць іншамоўную публіку?
— Уявіце сабе, зацікавілі! Пан Трэфалеў пераклаў на рускую мову яго «Паштальёна», а мой брат дарабіў да верша музыку. Цяпер гэту песню часта спяваюць у маскоўскіх салонах.
— Што вы кажаце! I няўжо гучыць?
— Гучыць! Спявак з мяне кепскі, таму не асмелюся здзекавацца з песні. А вось дэкламацыю — паслухайце, калі ласка. Увесь верш я ведаю на памяць.
Спраўнік ступіў крок наперад і, аказаўшыся амаль перад Сыракомлем, пачаў:
Когда я на почте служнл яміцнком, Был молод, воднлась снленка.
Н был я с трудом подневольным знаком, Замучнла страшная гонка.
Скакал я н ночью, скакал я в днем;
На водку давалн мне баря.
Рублевнк получпм, н лнхо кутнем.
Н мчпмся, по всем прнударя.
Друзей было много. Смотрнтель яе злой;
Мы с ннм побраталпся даже.
А лошадн! Свнстнул — помчатся стрелой...
Держнся, седок, в экнпаже!
Эх, славно я езднл! Случалось, грехом, Лошадок порядком нзмучшпь;
Зато как невесту везешь с женнхом, Червонец наверно получшпь.
В соседнем селе полюбнл я одну
Девнцу. Любнл не на шутку;
Куда нн поеду, а к ней заверну,
Чтоб вместе пробыть хоть мннутку...
— Хопіць, міленькі, хопіць! — усклікнуў Сыракомля. — Пераканаўся я, што гучыць. Яй-богу, гучыць! I выбачце, пане, за недарэчную містыфікацыю з прозвішчам! Сыракомля я, вядома ж, Сыракомля! Як жа я магу адмаўляцца ад майго першага друкаванага дзіцяці! Добра яго пераапрануў у гэту іншамоўную апратку ваш пан... пан...