• Часопісы
  • Жыві ў свабодзе! Зборнік твораў пра К. Каліноўскага

    Жыві ў свабодзе!

    Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    120.67 МБ
    «Калісь Кастусём яго звалі ў Мастаўлянах, У Гарадзеншчыне клікалі Світкай сяляне, 3-пад сіняга Буга па горны Уральскі стром Цар ахрысціў яго — Бунтаўшчыком.
    Галавы яго царскія слугі шукаюць, Па дарогах хітрыя петлі стаўляюць, Праклінае кат Мураўёў
    I папы медным гулам званоў...»
    За акном снежныя ўсхліпы сіліцца вецер узняць. Яснай усмешкай дзяцінства
    пад пальцамі дыхаюць струны, Часам ўздымаючы накіп з песні крыштальнага дна, Лашчацца яркімі хвалямі шумна.
    Недзе дарожныя вербы сівыя шумяць...
    Гурбяцца звонка загоны...
    Нат чуваць,
    як на струнах хвалюецца снежная гладзь. Як трывожна ў мяцелі званы, праклінаючы, звоняць.
    «А ён полем шырокім на коніку едзе.
    Праз лясы прабіраецца шэрым мядзведзем;
    Праз азёры і рэкі плыве шчупаком, А над хмарамі кружыць арлом.
    Ходзіць ён па шырокай зямлі і склікае, Малайцоў і дружыну сабе выбірае;
    Усе асілкі — сасонкі ў бары — Сілы ў кожнага столкі у тры. Ходзіць ён па дарогах, загонах.
    Сілу царскую крышыць і гоніць, А як царскіх змяце наймітоў, — Дабярэцца да панскіх двароў».
    I здаецца, што у прыдарожнай карчме Вецер свежы смалісты павеяў;
    Пругкіх струн перабор, песня ў дыме — ў сасновай імгле;
    Звоніць крыллямі ў шыбы завея.
    Агонь крыецца — белы кажан — ў залатыя карчы, Раз, другі бліснуў, ціха залопаў.
    Цемень павуціннем з выгнутых бэлек карчмы Звісла нізка на плечы, на струны, на шопат. «Прыйдуць дні, аб якіх вякі варажылі, Пра якія у казках адно гаварылі: Дзе задумаў, — свабодна пайшоў. Hi равоў, ні гранічных капцоў.
    Ці з сахой па бязмежнай старонцы, Ці з сяўнёй, даганяючы яснае сонца, He абойдзеш і песняй ўсяго — Колькі шчасця, багацця таго.
    Кожны лірнік блізкіх і далёкіх суседзяў Зможа песняй пачэснай адведаць, — I народзяцца песні шмат раз Весялейшыя ў іх і у нас.
    Ходзіць Світка і ходзіць па краю.
    Дзецюкоў і дружыну склікае За сталы, на вяселле хутчэй. Гэй, злятайцеся, сокалы, гэй...»
    Падарожны
    Слухай, Ходас, Нехта стукае ў дзверы. Ідзі адчыні...
    Першы гандляр
    Снегам дарогі плывуць. Змарыліся коні. Час і так неспакойны, а тут уночы Яшчэ сівер у вочы снег гоніць.
    Другі гандляр
    За дзесятым слупом верставым Ўсе вазы растраслі нам казакі учора.
    Кажуць, арыштавалі караля Літвы, Пыталіся, ці не вязём з сабой порах.
    Падарожны
    А куды гэта ты выбіраешся, дзед? Думаў тут начаваць ці ў дарогу так пільна?
    Д з е д
    Ужо гадоў маіх даўна асыпаўся цвет, Дык хацеў бы убачыць канец сваёй песні і Вільню.
    7
    Пад звон шыб
    ...Узышло маё гора густымі кустамі, Зацвіло маё гора чорнымі цвятамі...
    3 народнай песні
    Звоняць шыбы; звон — ясны, халодны. Толькі горад стары не пазнаць.
    Спіць.
    У шлях расквечаны, зорны Паднялася званіца адна.
    Далей стрэхі, пясчаныя дзюны Каля самай затокі ракі, I зялёна-цёмнай рунню Густа дрэмлюць лясы-саснякі. Дрэмлюць дамініканскія сцены, Толькі чуецца варты крок...
    I згушчаюцца мокрыя цені У густы алавяны змрок.
    Каліноўскі
    I падумаць, каб гэтак рана Мяне ім удалося звязаць, Калі дома за нізкім парканам Толькі што залаціцца лаза;
    Быццам сон... Толькі путы цяжкія, Што ад Нёмна звіняць па Байкал,
    Кажуць, буры шумелі якія, Хваляў грозна ўздымаючы вал Над прыгонам, няволяй і тронам. Так нядаўна... прыпомніць каб... Калісь з камітэта чырвоных Дзюлерана выводзіў за карк. Барацьба за зямлю, за свабоду, I пуховыя мары паноў, Каб, здабыўшы рукамі народу, Ўсе правы загарнуць сабе зноў. Але страх перад хмарай сялянскай, Страх за скуру сваю паваліў, — I пакорна дарогаю гразкай Ў цень двуглавы арла папаўзлі. Яны думалі — згасне паўстанне. Што ён зробіць, пакінуты, сам, Гэты ў шэрай сярмязе паўстанец — Яська, Світка, Кастусь, гэты хам? Але сёння ўжо добра пазналі, Як не лёгка ў народзе згасіць Нашу праўду, калі яна пала Іскрай бунту у стрэх каласы. Ужо заўтра за віселіц цені Мы агнём адказаць бы маглі...
    I падумаць, падумаць — сцены Ў гэткі час чалавека ўзялі!..
    I далей па пясчаных абшарах Пойдзе скуты народ пад ярмом, Пакуль гнеў зноў збярэцца у хмару I не ўдарыць з маланкаю гром. Край дарогамі рознымі зрэжуць, Будуць крыжам і мовай дзяліць, I ўзвядуць палыновыя межы Папярок здратаванай зямлі. Нават памяць магіл нашых голых Гандляры будуць красці не раз. Напішу... хоць з-пад шыбеніц голас Да народа мо дойдзе у час...
    Звоняць шыбы пчаліным гулам. Дзень рассыпаў праменняў пясок. Пакідае апошні прытулак,
    3 сцен сплываючы кроплямі, змрок.
    За дзвярмі атупелыя крокі.
    Мы ужо!.. не, мінулі... пайшлі...
    Цяпер недзе на плёсах далёкіх Мыюць пер’е зарой жураўлі... Можа, я з рыштавання убачу Блізкіх, родных, сваіх сяброў: Раз апошні прыйдуць развітацца 3 сёл, лясоў, з баявых шляхоў. Трэба слова бадзёрае кінуць, Каб паднялі галовы вышэй. Крокі зноў... Б’е другая гадзіна...
    Стражнік
    Каліноўскі! Выходзьце хутчэй!
    8
    Канец песні
    Праз высокія горы з капачамі, Праз цёмвыя бары з агнямі, Праз вялікія сёлы з скрыпачкамі.
    3 народнай песні
    Гудуць званы над мястэчкам з пахмелля.
    Гараць дарогі, — пыл і плач калёс. Ля царквы народам пеніцца нядзеля, Пахне сінім небам і ліствой бяроз. Між радоў палатак — абаранкі, піва; Ходзіць моладзь — жарты, лаянка і крык.
    I ліецца сонца на вазы, на грывы.
    Між калёс, ліповых лапцяў, чаравік.
    Лазара спяваюць, просяць на ахвяру Грэшнікі, святыя — жабракі, А далей частушкі-весялушкі шпараць Пад гармонік п’яны дзецюкі.
    I працяжна па натоўпе шумным Чутна песня лірніка плыве;
    Задуменна ўтораць перагудам струны, Песня ўсё мацнее, да сябе заве.
    «Калісь Кастусём яго звалі ў Мастаўлянах...»
    3 залатой царкоўнай званіцы-цыбулі Плёснула басам медзь у гарачы шум і пыл, Шэрая сетка хмар захад імглой зацягнула. Кружачы, тонуць ўгары галубы.
    «Кажа цар цівунам: «Вы паноў падкупіце, А мужыцкага мне атамана злавіце!» I паны за наш пот, мазалі нашых рук Прадалі Кастуся ў рукі кату-цару...»
    Нехта крыкнуў: — Пець не давайце! — У лёне чубоў бліснуў пагон і брылёк. Кругом гусцей сталі плечы, ногі, абутыя ў лапці. Недзе заціснуты стражнік у натоўпе змоўк.
    «Прывялі Кастуся. Сядзіць цар з сваёй світай, Кажа так Кастусю:
    «Дзецюкоў ты мне выдай, 3 кім чырвонае піва, брагу хмельную піў, 3 кім ты лётаў між хмар, з кім зямлю ты будзіў. Дам бабровую шапку і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш, чарназёмнага поля, На дадатак — чырвонцаў кісет.
    Можа, лепей табе на асіне вісець?..» He спужаўся Кастусь, не заплакаў. Зазвінеў ланцуг, як казаў цару:
    «Дзякуй!
    Там, дзе слаў вецер ніў залатых абрусы, За шырокім сталом хмеліў мёд галасы. Абысці гэткі стол — праляцелі б гады — Як жа ўспомніць усіх дзецюкоў маладых? Як успомніць, з кім лётаў свабодны і дужы? Толькі глянь, колькі кружыцца птушак Над маёй галавой!
    I як злічыш над Нёмнам, над быстрай Дзвіной?
    I дароў мне тваіх, цар, не трэба: Маю шапку я — сіняе неба. Шубу — лесу зялёнага цень, А зямлі — сонца нат не абойдзе за дзень.
    I нямала чырвонцаў, багацця:
    На папялішчах панскіх, магнацкіх палацаў.
    Як дыхне толькі вецер — жар, як той самацвет, — He адзін бы і сёння насыпаў кісет...»
    Бярэма пылу вецер на плечы ўскінуў,
    У поле панёс, дзе шумела лаза;
    Пасля вярнуўся, пачаў на нітках сініх Буйныя пацеркі дажджу нізаць.
    Шла сухая зямля, фыркалі коні.
    Шляхамі, дарогамі гул расплываўся вясёлы.
    Па касагорах, авеяных звонам зялёным, Заскрыпелі калёсы, развозячы песню па сёлах.
    1938
    ПЯТРУСЬ БРОУКА
    КАСТУСЬ КАЛПЮЎСКІ
    На Беларусі
    Па вёсках ідуць пагалоскі — З’явіўся Кастусь Каліноўскі.
    Чаму так назвалі хлапца — невядома, Ці, можа, што ў світцы ён шэрай знаёмай? Ці, можа, што мае блакітныя вочы?
    Ці, можа, што тайна з’яўляецца ўночы,
    Што мужны ён з твару,
    Што ворагам — кара:
    Як прыйдзе, успыхнуць у катаў пажары
    I ляжа, пабітая, ўпокат пачвара.
    А покуль збяруць акупанты пагоню — Далёка замчаць Каліноўскага коні...
    Хай немцы шукаюць
    Ля Гайны ўзбярэжжаў,
    А ён каля Нёмна ці дзе ў Белавежы
    3 хлапцамі-сябрамі
    Другую стрэў зграю
    Ды меч ад варожай крыві выцірае.
    I чуе ён голас народны,
    Бацькоўскі:
    — Ты, сын мой геройскі,
    Кастусь Каліноўскі!
    Чаму так назвалі, хто знае прычыну?
    Ці, можа, што зваўся ён проста — Каліна?
    Ці, можа, іпто воласам светлаільняны?
    Ці, можа, што ў світцы цяпер саматканай?
    На гэта мы скажам
    Сябрам па-сяброўску —
    Ён сэрцам вялікім Кастусь Каліноўскі.
    Калі ён пачуе, як ворагі скачуць, Калі ён пачуе сірочыя плачы Ля рэчкі Бярозы, —
    Душу яго слёзы
    Запаляць.
    I будзь ён пад Бугам ці далей дзе, можа, Ён шабляй дастане да самай Бярозы, Да сэрцаў варожых,
    I коцяцца голавы катаў у лозы.
    Калі далятаюць кайданныя звоны, — Ён знае, што родных вядуць да палону, Дык будзь ён пад Мінскам Ці ў іншым дзе месцы, —
    Ён куляй дагоніць іх варту і ў Брэсце. Прыходзяць дзяўчаты
    Дахаты,
    I плачуць яны, і спяваюць.
    Той песняй яго праслаўляюць, Што ёсць Каліноўскі на свеце, Што ён ратаваў іх ад смерці. Калі ж ён пабачыць — шугаюць зарніцы, — Ён знае, што ў вёску прыйіплі чужаніцы, Дык будзь ён ад вёскі
    Далёка, далёка, —
    Прымчыцца суровы і смелы, як сокал: Зазвоніць клінкамі, Паб’е капытамі, —
    I ворагі лягуць на доле касцямі.
    А з вёскі да вёскі ідуць пагалоскі: Жыве ў Беларусі Кастусь Каліноўскі; Ён сілай магутны, душою агністы, Нядаўна ў калгасе ён быў трактарыстам, Вясёлы заўсёды, Вадзіў карагоды;
    Як хмары закрылі і сонца і зоры, Пайшоў партызаніць да бору...
    Няздарма чакае штоночы дзяўчына Свайго закаханага хлопца Каліну,
    Ці чэрвеньскім ранкам, Ці ночкай ліпнёўскай — Прыйдзе Каліноўскі. Дзяўчаты са ўсёй Беларусі пачулі, — Збіраюць яму васількі на кашулю, I маці праз доўгія, сумныя вёсны Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах; Чакаюць крыніцы яго ледзяныя, Лясы, паўзнімаўшы смыкі смаляныя, Каб разам з вятрамі наладзіць вяселле, Ударыць па струнах, Па хвалях дняпроўскіх, — Што з вечнаю воляй Прыйшоў Каліноўскі.
    1943
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
    СМЕРЦЬ I НЕЎМІРУЧАСЦЬ
    Трагедыя ў трох актах, трынаццаці карцінах
    ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ
    СЕЙБГГЫ:
    Беларусь.
    Кастусь Каліноўскі.
    Арсень Станевіч — сябра Кастуся.
    Караліна Яцына.
    Вастравух — камандзір атрада інсургентаў.
    Юзэфа Явевіч.
    Пан Заруба.
    Бронюс Марцявічус — кінжалыпчык.
    АРАТЫЯ:
    Пархвен Бабаед
    па мянушцы Чортаў Бацька.
    Яўхім Барданос.
    Яўхіміха.
    Чорная плакальшчыца.
    Агей Блажэнны — юрод.
    Баба Гарэліха — удава.