Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
зараз пакідае сызму і пераходзіць на праўдзівую веру дзядоў і прадзедаў. Бо хто не пяройдзе на унію, той сызматыкам застанецца, той, як сабака, здохне, той на тамтым свеце пякельныя мукі цярпеці будзе!
Так годзе ж ужо, дзецюкі, жыці без ніякай пацехі на свеце, калі бог міласэрны мае злітаванне над намі, а ты, чалавеча, як перачытаеш альбо пачуеш гэту праўду, згавары пацеры, каб бог усемагутны дапамог людзям, што дабро нам думаюць, што хочуць, каб мы былі вольныя, як шляхта, мелі сваю зямлю, як шляхта, хвалілі бога па праўдзе і заслужылі неба на тамтым свеце.
Гэтага для вас ад душы хоча ваш брат, такі самы з дзедаў-прадзедаў мужык, як і вы, но яшчэ уніяцкай веры — Яська-гаспадар з-пад Вільні.
№ 7
Дзецюкі!
Доўга маўчаў я, не казаў вам нічога, бо хацеў разглядзецца добра да разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужо спавясціць вас па справядлівасці да сказаць, як наказуе бог да сумленне, што нам цяпер трэба рабіці. Ждаць моўчкі болып ужо нязмога! Памяркуем толькі, што думаюць цяпер зрабіць з намі. Абяцаў нам цар зямлю. Чыноўнікі, папы да маскалі — усе ў адзін голас дурылі нас, што цар нам шчыра думае да дасць волю, справядлівую волю. I слухалі мы цара. Казаў ён нам яшчэ два гады служыць паншчыну, і паншчыну мы адбывалі. Наказаў цар некрута, далі мы яму і некрута, а самі моўчкі глядзелі, як нашых сынкоў да братоў на край свету пагналі. Накінуў нам падушнага — плацілі мы падушнае за жывых і памёрлых, за дзяцей да за старцаў нядужых, плацілі мы земскую павіннасць да ўсялякія зборы, плацілі на пасрэдніка, на праўленне, старшынам, пісарам, акружным, асэсарам — да бог ведае каму не плацілі — да ўсё не пыталіся, куды йдуць нашы грошы. Усе нас крыўдзілі да ўсе абдзіралі; біў нас сільнейшы, крыўдзіў багатшы — а на тое нідзе не было справядлівасці. Мы ўсё маўчалі да слухалі, усім кланяліся, за ўсё плацілі, усё цярпелі, ждучы канца, бо спадзяваліся справядлівай вольнасці, спадзяваліся, што дадуць
вольную зямельку да ў падушным справядлівы пабор будзе. Замест таго штоб аддаць нашу зямельку, да якую ж зямельку? Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужо на яе зарабілі да заплацілі. За гэту зямлю цар наказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Да якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам да судовым крывапіўцам, да яшчэ з кожным годам усё большыя да болыпыя. Так волі нам ужо і не будзе: век цэлы плаці да на век нясі астаткі, штоб адплаціцца палатам да праўленням. Падмануў жа нас цар, а яго служкі: папы, чыноўнікі да маскалі — падвялі нас, як чорт добрую душу.
Мала таго: беручы некрута навесні, казаў цар, што болып браць не будзе, — мы, як тая дзяціна, і паверылі, што не будзе, а цяпер бач! — ізноў цар наказуе з кажнае воласці пастанавіць па сто хлапцоў, што пойдуць у маскалі па ахвоце, а як ахвотнікаў не будзе, так грамада прысудзіць, каму ісці ў некруты. Скроціўся хіба! — штоб-то хто ішоў у маскалі па ахвоце. Так ось ужо ў другі раз падмануў нас цар з некрутам. Узяў пяцёх з тысячы, а цяпер давай сто з воласці, a ўвосень яшчэ можа дзвесце або трыста захоча, бо цар са сваімі маскалямі не падужае мужыкоў, што падняліся ў Польшчы, і не падолее француза, за Полыпчу ўступіўся. У Польшчы мужыкі таксама, як і мы, спадзяваліся на цара да ждалі волі ад яго, да як пабачылі, што цар толькі лёстачкамі душу выймае, a новымі падаткамі, некрутам да чыншамі астатнюю сарочку з іх здзерці хоча, от усе разам з віламі да з косамі пайшлі дабівацца зямлі да праўды, а іншы і святой уніяцкай веры. От і дабіліся. Выйшаў ужо польскі маніфест. Зямля вольна даецца ўсім мужыкам, бо гэта іхняя зямля з дзядоў-прадзедаў, за гэту зямлю ніхто не мае адрабляць паншчыны і чыншаў ніякіх нікому плаціць, падушнага больш не будзе, a толькі падымнае, як колісь плацілі; некрута болып не будзе, а ўсе мужыкі, і паны і мяшчане — усякі адслужыць 3 гады ў сваёй зямлі і зноў сабе вольны. Уніяцкія касцёлы, што маскалі забралі, аддаюцца назад уніятам, і хто хоча, мае права хрысціць дзяцей па-уніяцку да да уніяцкіх ксяндзоў ісці да споведзі і па-старому богу маліцца, як яшчэ бацькі напіы маліліся.
Ho цяпер самі разбірайце: дзе болыпа праўда — чы ў польскім маніфесце, чы ў царскім? Цар абяцаў даць вольнасць — не даў. Абяцаў не браць некрута — a цяпер ужо другога наказывае. Польскі маніфест даў зямлю, не бярэ некрута, скінуў падушнае, павярнуў унію. Но, скажыце ж, браткі, хто нам лепш думае? Памог бы француз і нам, як памагае мужыкам у Польшчы; дык што ж — цар адказвае, што ў нас мужыкі ўсім давольныя, іншай волі не хочуць, што яны дюбяць цара да душы, што шлюць яму лісты, да зносяць падаткі, да ахвотна плацяць чыншы, a некрута пастановяць колькі цару заўгодна, а уніі ніхто не хоча! I тут нас цар падманвае, скрывіць хоча праўду, штоб нас саўсім пагубіць. А француз на нас толькі ждзе: да каму ж ён памагаць стане, калі ў нас будзе ціха? А мы, хоць нам царскія служкі зняверылісь надта, робім усё, што яны нам накажуць. Такім спосабам не зазнаць нам волі да справядлівасці. He так думалі мужыкі ў Полыпчы. Служылі яны яму верна, як і мы, да пабачыўшы, што не выслужаць нічога, сталі дабівацца і дабіліся волі. А і іх царскія служкі дурылі, як нас цяпер дураць: падмаўлялі, штоб.слаць лісты да цара, перапрашаючы, да па-старому несці падаткі, да даваць некрута, учылі і іх, як даносіць адзін на аднаго, як лавіць да маскалям адстанаўляць, да мала знайшлося такіх, што то, не баючыся бога ні сораму людскога, служаць маскалям, бо ўжо спазналі мужыкі царскую думку. А такіх, што за грошы не пабаялісь служыць ворагам нашым, што не хацелі мужыкам зямлі да праўды на свеце да спрэчны былі новай вольнасці да новаму польскаму маніфесту, гэтакіх вешаюць, як подлых сабак, сядзібы іх апусцелі, пайшлі з дымам іх хаты, прапала марна худоба. Падумайце добра да, памаліўшыся богу, станьма дружна разам за нашую вольнасць! Нас цар ніц не падмане — не падвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя — нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі да з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды, а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагчы будзем да ўведамляць, адкуль на іх сягне нячыстая маскоўская сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, пгго за нас пойдуць біцца. A
будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам.
Яська-гаспадар з пад Вільні
ДА БЕЛАРУСКАГА ЛЮДУ
ЛІСТЫ 3-ПАД ШЫБЕНІЦЫ
I да нашага кутка даляцела ваша газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыміце для таго нашу падзяку, a пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на Маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочаць, і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць. Слова наша простае, но зато шчырае; калі яно дойдзе да ронду польскага, адкрые яму нашу грудзь, да і пакажа, пгго па-нашаму рабіці трэба, каб панаванню маскоўскаму не цяпер, то пазней канец ужэ палажыці.
За ўсіх старон маскалі цяпер талкуюць нам без устанку а сваём брацтве з намі. Праўдзіва дзівота, жывучы пад рондам маскоўскім гэтулькі часу, цяпер ледзь мы аб гэтым пачулі, для таго не без карысці будзе паглянуць як гэта маскоўскія браты самі ў сябе гаспадарылі да і з намі рабілі, каб пазнаць іх шчырасць і права на брацтва нашае. He будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтым народзе ўсякую памяць а свабодзе, да і зрабіла з яго грамады людзей паганых бяз мыслі, бяз праўды, бяз справядлівасці, бяз сумлення да і бяз баязні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых як яны сябе называюць братоў нашых. Ронд польскі, правіўшы намі, не браў з нас рэкрута, не адрываў народу ад дзяцей, ад бацькоў, да і ад зямлі роднай і не гнаў гдзесь у канец света, каб завадзіць няволю, выціскаць слёзы і пракленства на душы нашай. Ронд польскі, калі браў з нас падымное, то не заводзіў гэтакіх стаенных падаткаў на душы нашы, што то да Бога адно належаць. Ронд польскі, маючы Бога ў сэрцу, не ўпісаў нас у сызму, у каторай адно за цара да за цара маліціся трэба, як бы ўжэ цар быў Богам на
свеце, а вера да казны належала. Ронд польскі ўжо таму будзе 70 лет, выперажаючы многа суседскіх народаў, пачаў ужэ талкаваці а свабодзе мужыцкай і роўнасці братняй мужыка з шляхціцам, а енарал Касьцюшка, што то кажуць, каля Слоніма радзіўся, і a каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкоДзіў і завёў свае ронды (парадкі). Пагляньма ж цяпер, што ён зараз пачаў рабіці, гэты дабрадзей мужыцкі, як сам цяпер кажа найперш, каб не магло вырабляціся сумленне народнае, пакасаваў маскаль усе сходкі людзей выбарных, усе школы нашы, а так, абабраўшы з сумленя да і з розуму, а завёўшы ў нас свой парадак маскоўскі, пазволіў кожнаму дужшаму глуміцца над бедным як толькі схоча. Паноў саўсім увольніў ад усякіх ценжараў, даў ім права завадзіць паншчыну маскоўскую, а яна то, ня тры, дай не шэсць дзён з хаты, но 6 дзён з душы рабочай. Мужыку не толькі што не даў ніякага права, но яіпчэ адабраў і тое права, якое ён меў ад ронду польскага; многа людзей вольных да і каралеўшчызны вялеў у паншчызну упісаць, кожнаму можна было мужыка крыўдзіць, а чыноўнікі маскоўскія не рабілі яму ніякай справядлівасці, но яшчэ, калі суд на глум не зсылаў мужыка ў Сібір, то аддаваў на вечнасць у салдаты. Калі які пан, паслухаўшы сумленя, ішоў за праўду і справядлівасць і спраціўляўся прыказу царскаму, каторы кажа: «дзяры, бяры да і маўчы», тады яго, калі не ўцёк да пранцуза, у турму бралі да і ў Сібір гналі, а двор з людзьмі у казну забралі, стуль то у нас і мужыкі казённыя. Пярвей яны служылі казне паншчыну, а после ў аброк іх упісалі, дай акром аброку ганялі бяз ніякай падзякі ўсялякаму чорту на работу: то акружному, то асэсару дай кожнаму, хто адно перакупіў. Начальства ось то якое маскоўскае для мужыка, а нібы дабрадзей! Няхай той сам судзіць, хто пісьмо маё чытаці будзе, я адно скажу па шчырай праўдзе: што калі нам пад рондам польскім не саўсім было добра, то як маскаль стаў намі правіць, зрабіў ён для мужыкоў чыстае пекла на свеце. Тут сказаці яшчэ трэба, што ён змусіў нас пакідаці бацькаўшчызну, ісці ў рэкруты, да і ваяваці не за прыказ Боскі, не за праўду і справядлівасць, но за глум, за няволю не раз проціў братоў да бацькоў