Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
№ 4
Дзецюкі!
Няма і куска зямлі на свеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё добрыя, не хацелі жыці з крыўдаю свайго бліжняга. Для таго, каб была справядлівасць і праўда на свеце, а злыя людзі не збыткавалі і крыўду другім не рабілі, ёсць ронд, што бярэ падаткі, робіць школы, наўчае кожнага, каб жыў па праўдзе, становіць суд; a калі гэта не памагае і робіцца несправядлівасць, то наймае войска і так сцеражэ кожнага ад ліха і здзерства. От на што ронд патрэбны. I як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ронд глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіці так, як народу лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу.
Гэтак, дзецюкі, робіцца на цалюськім свеце. А калі за граніцаю, чы то ў француза, чы ў англічаніна, народ спагадае ронду, то для таго, што ронд слухае народу і робіць так, каб народ быў багаты і шчаслівы.
А ў нас, дзецюкі, чы гэтак? Чы ў нас ёсць справядлівасць у судзе? Чы можа чалавек быць пэўны, што яго ніхто не скрыўдзіць? Чы ронд маскоўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыці шчасліва? Самі скажыце.
У нас, дзецюкі, адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, a то для таго, каб цябе саўсім перарабіці на маскаля. Суды маскоўскія — гэта воўчая яма, гдзе не разбіраюць, чы за табой праўда, чы не, a скубуць адно як могуць. Бяспечнасці пад маскалём ніякай няма, хто дужэйшы, той і глуміць; а войска то не для таго трымаюць, каб аберагаці кажнага ад злых людзей і ад глуму, а для таго, каб не пазволіць народу і застагнаць, калі пазнае сваю няволю, калі згледзіцца, што дзяруць з яго над сілы. Ронд маскоўскі як той ліхі пан, што, пачаўшы ад камісара аж да цівуна, пазваляе кажнаму народ глуміці, каб як найбольш грошай у кішэнь яго дасталося. Ронд маскоўскі, дзецюкі, не так робіць, як рабіці трэба, не думае, каб палепшыць народу, а вымышляе адно спосабы, як абадраці і саўсім людзей зглуміці.
Чаму гэтак робіцца пад рондам маскоўскім, я вам скажу — вы адно мяне паслухайце.
Ронд — гэта саўсім так сама, як чалавек. I як чалавек мае галаву на тое, каб думаў, а рукі і ногі, каб
зрабіў так, як задумаў, так ронд мае цара, каб рондзіў, а чыноўнікаў па ўсіх местах і мястэчках, каб рабілі, як цар захоча. Для таго як галава ў чалавека калі задумае кепскае, то ногі і рукі кепскае зробяць; так у рондзе, калі цар глуму захоча, то чыноўнікі глуму і наробяць. А з гэтага-то і відаць, піто здзерства, якое ў нас вычаўпляюць, то не для таго робіцца, што ў нашым краю няма людзей, здатных на чыноўнікаў, гатовых і жыццё сваё аддаці для народу, а для таго, што цар гэтакіх людзей у Сібір высылае, а на нашыя грошы назначае чыноўнікамі гэтых, што адно самі людзей глумяць, другім глуміці пазваляюць і бога не баяцца. Гэтакі чыноўнік не давядзе ўжо да розуму — ён калі і няма прыказу цара, то сам выдумае спосаб, як абадраці бедны народ. I гдзе ж тут шукаці праўду?
Так з гэтага пісьма і відно, што глум, здзерства і несправядлівасць выходзяць ад самога цара — ён-то з нас выбірае войска, ён-то з нас выдзірае грошы нібы на патрэбу народу, а, узяўшыся з усімі гіцлямі за рукі, адно нас цяменжыць, трымае ў няволі. Но прыходзіць яму ўжо канец, бо мужык пачуў вольнасць, а мужыцкая вольнасць — гэта ўсё роўна, што шыбеніца для ўсіх здзерцаў і глуміцеляў народу! Для таго-то цар спыняе вольнасць мужыцкую і спыняці будзе, для таго-то, калі ў паноў сто раз пытаў, якую яны хочуць даці вольнасць мужыкам, у мужыкоў і разу не спытаў, якой яны хочуць вольнасці. Ён знае, якая-то вольнасць мужыцкая, ён ведае, што наш мужык хоча, каб ніхто не смеў драці з нікога, — і для таго як мы яго ронду, так ён нашай вольнасці баіцца.
Дзяры з нас, цар, дзярыце з нас, чыноўнікі яго, хаця да астатняй шкуры; но памятайце, што і на вас прыйдзе пара, памятайце, што калі мужык разгуляецца, то як свет шырокі, кроў ваша пальецца!!!
Яська-гаспадар з-пад Вільні
№ 5
ДзецюкіІ
Мала таго, што з мужыка дзяруць на ўсякія падаткі астатнюю кашулю, мала. таго, што ніколі не можаш дабіцца да куска хлеба, а ўсё, што заробіш, аддаці
мусіш чорт ведае каму і чорт ведае на што, мала таго, кажу, што жыццё нашае горш сабачага, — а скажыце, мае міленькія, чы ёсць паміж намі хто адзін, каб не аплакваў яшчэ альбо свайго сына, альбо свайго брата, альбо свайго мужа, піто цар забраў яго ў рэкруты да і загнаў чорт ведае гдзе?
Працуе бацька цяжка на дзецяткі свае, гадуе маці сына, ночанькі не спіць, а цар, сабачая яго вера, як гэты воўк, закраўшыся, вяліць лавіці, у дыбы скаваці і гнаці ад радні далёка. А маскоўскае жыццё — горкая ўжо доля. Забыці там трэба, што ёсць у нас наша бацькаўшчына, што ёсць у нас наша радня, а аддаці жыццё не за дабро і шчасце ўсіх, а за ліха і вечну няволю нашых братоў. Гэтакага ліха, дзецюкі, і скаціна не знае, вы, мае міленькія, пэўне, і не падумалі, скуль яно на нас навязалася, чы гэтак мусіць быці? Усё я вам расталкую, а хто мае праўду ў сэрцы і дабра хоча, той мяне паслухае.
Помняць яшчэ нашыя дзяды, паказваюць яны, што за іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі. Было войска, то праўда; но войска польскае было ўсё са шляхты, a калі мужыкі часам і захацелі ісці на вайну, так зараз з іх знімалі мужыцтва да і паншчыну: давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю. Стуль-то ў нас і парабіліся гэтыя аколіцы шляхецкія. Так за тое, што чалавек ішоў на вайну, бараніў сваю бацькаўшчыну, то ронд польскі даваў зямлю, даваў вольнасць, даваў шляхецтва, а маскаль чы гэтак робіць? За тое, што мы яму 25 лет на войнах служым без людскай стравы і адзежы, мала таго, што не дае шляхецтва, но, сабача юха, не дае нават куска зямлі, каб, хаця цяжка гаруючы, дабіціся да спакойнай смерці. Праслужыўшы 25 лет, да і торбу ўзяўшы ідзі жабраваці! А што грэху набярэшся перад богам, спрыяючы маскалю, таго ніколі бог не даруе. Ідзе француз даваці вольнасць мужыкам, бунтуюцца местачковыя да і маладзёж за сваю і нашу вольнасць і веру, а мы-то даем рэкрута, і нашымі грудзямі цар маскоўскі застаўляецца, і нашымі рукамі ўсмірае бунты і запрагае нас усіх у вечную няволю. Таго, хто нам добра думае, мы выганяем, таму, хто нам ліха робіць, мы памагаем, чы ж не грэшна перад богам, а не стыдна перад цэлым светам? Самі скажыце. Праўда, што мы былі дурныя і, як гэтыя авечкі, нічога не
зналі, но, здаецца, пара ўжо паразумнець, угледзець праўду.
Вы ведаеце, дзецюкі, добра, што француз прыказаў не даваці ўжо болып маскалю рэкрута, для таго калі цар захоча ўзяці, так, цэлаю грамадою згаварыўшыся, нідзе яму не даці. Ён цяпер хоча ўзяці 5 з тысячы, но як дамо 5, то ён пазней захоча ўзяці 10, і зноў пойдзе па-старому. Цяпер мы яму аддамо гіцляў, но пазней трэба будзе аддаці і сваіх сыноў. Так для таго, дзецюкі, талкуйце добра і не давайцеся ашукваць. За мужыцкую крыўду стойце смела, усе разам, і калі хто захоча крыўдзіць, выцягаці рэкрута, то хто бы ён ні быў, чы то старшына, чы акружны, чы хоць сам губернатар, то вы яго наўчыце мужыцкаю рукою, а будзе вольнасць — і рэкрута не будзе, і бог нам дапаможа!!!
Так, дзецюкі, па дабросці да ладу не дойдзем!
Яська-гаспадар з-пад Вільні
№ 6
Дзецюкі!
Чы мая праўда горка, чы яна салодка, я пісаў заўсёды і пісаці буду — вучу я вас, як рабіці трэба, вучыці буду. Вы адно слухайце мяне, талкуйце добра і рабіце так, як сумленне вам скажа, а бог яшчэ злітуецца над намі і дасць нам шчасце, і дабро ў нас будзе.
Калі бог, стварыўшы, чалавека, даў яму душу, то не на тое, каб ён жыў, як сабака, на гэтым, а на тамтым свеце прападаў на век вякоў у муках пякельных, а для таго, дзецюкі, каб знаў закон божы, знаў свайго бога, знаў сваю веру і заслужыў на шчасце нябеснае. Калі сын боскі, прыйшоўшы на гэты свет, устанавіў праўдзівую веру і за гэту веру цярпеў крыжовыя мукі,* то не для таго, каб якіясь там цары маскоўскія, байстручага роду, перамянялі закон божы, а мы, на прыказ гэтых цароў, выракаліся веры сваіх дзядоў і прадзедаў і не хвалілі бога, а радню царскую, но для таго, дзецюкі, бог найвышшы цяпер за нас, каб закон яго быў ужо вечны, ніхто не смеў перамяняці, а мы з цэлай моцы трымаліся яго.
Ho чы гэтак, дзецюкі, робіцца ў нас, як сам бог прыказвае, чы дзержымся мы закону боскага? Самі скажыце. He адзін ужо, можа, забыўся, што бацька яго быў яшчэ справядлівай уніяцкай веры, і ніколі ўжо не ўспомніць на тое, што перавярнулі яго на сызму, на праваслаўе, што ён сягодня, як той сабака, жыве без веры і, як сабака, здохне чартам да пекла!!! О дзецюкі, ліха такому чалавеку! А калі мы будзем гэтак рабіці з богам, так што ж бог найвышшы з намі зробіць? Аддасць у пекла на вечныя мукі, будуць чэрці душу нашу на кускі рваці, а смала ў вантробах кіпеці будзе. Пазнаеш тады сваё ліха — но ў пекле па няўчасе ўжо будзе, не перапросіш тады ўжо справядлівага бога, і мукам тваім ніколі канца не будзе.
Цяпер пытаю вас, дзецюкі, хто ж нам гэта ліха нарабіў і што зрабіці трэба, каб мы былі шчаслівыя і на гэтым, і на тамтым свеце?
Нарабіў нам гэтага ліха, дзецюкі, гэта цар маскоўскі, ён-то, перакупіўшы многа папоў, вялеў нас у сызму загнаці, ён-то плаціў грошы, каб толькі перахадзілі на праваслаўе, і, як гэты антыхрыст, адабраў ад нас нашу справядлівую уніяцкую веру і пагубіў нас перад богам навекі; а зрабіў гэта для таго, каб мог нас без канца драці, а бог справядлівы не меў злітавання над намі.
Но, божа звышмоцны, міласэрны ты наш пане, ты аб нас не забывай, злітуйся над намі, памажы нам у нашай нядолі, выжані маскаля з нашага краю, дай нам праўдзівую вольнасць і веру нашых дзядоў і прадзедаў — а касцёлы, што маскаль, нячыстая яго сіла, параскідаў альбо перарабіў на стайні і цэрквы, зноў заяснеюць тваею хвалою, і народ у іх хваліці цябе будзе, як хвалілі нашыя продкі. Заспяваем тады ў адзін голас нашу песню святую: «Святы божа, святы моцны, святы несмяртэльны — змілуйся над намі» — і бог найвышшы змілуецца над намі, дапаможа нам у нашай працы, а на тамтым свеце дасць крулеўства нябеснае — і не будуць ужо дзеткі нашыя сваю матку праклінаці, што на свет радзіла!
Паказваюць людзі, што святы айцец аж з Рыму прыслаў ужо для нас сваё благаславенне (но маскаль яго спыняе), гавораць, што прышле і ксяндзоў, што будуць прымаць на уніяцкую веру. Тады, дзецюкі, хто адно верыць у бога, яго сына і духа святога, няхай