Жыві ў свабодзе!
Зборнік твораў пра К. Каліноўскага
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
3 поўначы вецер у месяца човен Плёскае сінія хвалі Нявы...
Пэўна таксама разгневаны Нёман 3 пены кудлатую грыву завіў.
I да паўночы ў хатах-зямлянках Цемру калыша лучывны агонь, Гора складае свае калыханкі — Сумныя песні пра чорны прыгон. Толькі ўжо хутка час волі настане, Многапакутны народзе ты мой, Хутка убачыш светлае ранне, Сонца свабоды па-над зямлёй!
Можа, ў глушы за парогам сасновым Моліцца, ночы не спіць жняя... Можа, ты сёння цень Пугачова Песняй калышаш, вёска мая?
3 поўначы вецер сіберны і быстры Топіць ў сцюдзёнай імгле Пецярбург... Пэўна над Нёмнам разносіць ён іскры Стрэх саламяных крыллямі бур.
А за небасхілам, дзе стэпы-раўніны, Дзе скіфскіх курганаў вяршыні гараць, — Калыша кавыль і палын Украіны Прызыўны напеў свайго Кабзара...
Ну што ж, не глядзець жа ў даль родную з сумам!
Каб мог стаць на хмараў сінеючы плыт, Пад парусам ветру паўночнага з шумам Ў дарогу вялікую дальнюю плыць!
2
У абозе
Гараць агні абозныя.
Снег кружыцца, вірыць.
Пра чуткі — звесткі розныя —
Паўстанец гаварыў:
— Над хатамі бяздольнымі Ўстае дзень для сялян, — Казаў, што будзем вольнымі Сам Світка-атаман...
Другі, пад елкай стоячы, Пад ветру шум густы Пярэчыў яму горача, Апёршыся на штык:
— Эх, штосьці мне не верыцца
У байкі для малых:
Мы б’ёмся за аселіцы, За нечыя валы!
Зямля — дзе глянеш — панская Вада, лес, дол, гара.
Прыелася мне ласка іх Горш бацюшкі-цара.
Паны сягоння «мілыя»...
Але пільней глядзі, Каб нас пад плечы віламі Хто з іх не падсадзіў...
А трэці, шрот сартуючы, Пытаў раз, можа, сто: — Але, скажы, гаруючы, Змагаемся за што?
Даўно ад раны хворы я — Калі ж прыйду дамоў, — Зноў крывасмокі-ворагі Загоняць у ярмо.
Хтось галасы трывожныя, Прыйшоўшы, абарваў.
Каля агнёў разложаных Сам атаман стаяў.
— Пільнуйце коней, конніца, Падсыпце ім аброк, Глядзіце, ў парахоўніцах Набой каб не замок!..
Пайшоў, заранкі золатам Адсвечвалі кастры.
Зноў нехта, чутна, шэпатам
3 сябрамі гаварыў:
— Паны сягоння водзяцца
3 царом за бараду;
Дасць костку ім — пагодзяцца, Сялян запрададуць...
Каб атамана нашага He даць у рукі ім...
Зноў шэпат змоўк, як згашаны, Развеяўся, як дым.
Лес акалотам-коласам Шумеў і снег вірыў, Знаёмым нехта голасам Пра порах гаварыў.
3
ІІра світку першы раз чую
Шесть раз его поцеловал — каков, нн слова не сказал!..
Масолаў, «Русская старйна», 1883
Палкоўнік Л о с е ў
Сядайце!..
Так... Я не мог вас паклікаць раней.
Гэты мяцеж, бесталковы мяцеж!
Шмат невінаватых людзей
Часам змушава ў путах сядзець, Пакуль разбяромся...
Як вас зваць?
Арыштаваны
Паўстанец... Пад Няміравам ўзяты...
Палкоўнік Л о с е ў
Шляхціц?
Арыштававы
Не!..
Палкоўнік Л о с е ў
Усё ж хацеў бы я знаць,
Хто вы? скуль? дзе сям’я ваша, хата?
Хто ўцягнуў вас, за кім вы пайшлі ў гэты бунт?
Колькі лічаць паўстанчыя сілы?..
I ўдалося б ўцячы ад пятлі ці ад пут;
Атрымалі б вы царскую міласць...
Пэўна дома ляжыць сіратой паласа...
Мне шкада цябе, дружа, як брата, Можа, плача хто над паласою аўса... Конь і той, пэўна, ржэ за аратым...
Арыштававы
Кінь, пан, — ведаў, ішоў я куды, Тапарышча падняўшы рукамі худымі.
Што казаць? — Каб вы потым малых і старых Маім катаржным мучылі імем!
Людзі памяць у вёску і так занясуць,
Мяне зняўшы з высокай асіны. Шкада, пан, што ў руках не ўтрымаў я касу I ў лясах у час бітвы не згінуў.
Палкоўнік Л о с еў
Ну і ёсць жа чаго шкадаваць! Можа, гэта ў раз тысячу лепей? Мне, павер, за вас баліць галава, Што йдзяце за панамі вы слепа. Цар даў волю, а яны хочуць зноў I на вас, і на вашы загоны Налажыць, як на стада валоў, Векавую нядолю прыгону. Слухай...
Будзеш вольным у гэтую ноч, Расталкуй толькі масе шэрай, — Увагналі б у плечы паўстання нож, Бо табе яны будуць верыць...
Арыштаваны
He, пан, сам я з касці мужыка. Хай ляціць навальніца па нівах! He падымецца гэта рука Бунт спыніць за агністую грыву. А што разам — да часу ідзём А не верым панам і іх радам; Яны поўзаць гатовы даўно прад царом I мо заўтра нам здрадзяць.
Важна нам, пакуль з лесу не выйшлі яны, Пакуль плечы прад вамі не хіляць, За Дняпро і за сінія хвалі Дзвіны Перакінуць агонь і лапцюжныя сілы.
Палкоўнік Л о с еў
Ці не з Світкі абозу ты будзеш такі?
Арыштаваны
He, не чуў я ніколі аб гэткім...
Палкоўнік Л о с е ў
Дзіўна! Песні аб ім жабракі Разняслі па дарогах, палетках. Мяцяжом яго імя гучыць.
Так... Час толькі я з вамі марную, А хацеў бы душой памагчы...
Арыштаваны
Усё ж... пра Світку... першы раз чую.
4
Снег на шыбеніцах і на твары
Першы мешчанін
Трэба лепш захінацца ў кажух. Настаўляй, Клім Іваныч, каўнер!
Гэткі вецер! Табе я кажу: Паміраць не хацеў бы цяпер I за гарнец гарэлкі ніхто He пайшоў бы нат ямы капаць. Бачыш:
снег, быццам белы патоп, Пачаў вуліцы хваляй змываць, I нясе, і плыве, і вірыць, I чорт ведае рвецца куды;
Быццам полымем неба гарыць, Студзень люта узняў снежны дым...
Другі мешчанін
Прашу мне дараваць, гаспадзін Ці не можна ў вас аганьку?
Вы на пляц ідзяце так, адзін?.. Клім Іваныч, а гэта мой кум.
Каліноўскі
Вельмі рад... Я Вітаўт Вітажэнц. Думаў, сёння вучыць не пайду. Ды, прызнацца, хацеў паглядзець, Як на смерць гэта людзі ідуць.
Першы мешчанін
Павучыцельна, што і казаць. Ўчора — бачылі — гналі ў Сібір, Або як ўскалыхнулі ксяндза? Апісаць бы мог толькі Шэкспір!
Мы вось так — Клім Іваныч і я — Ходзім разам заўсёды на пляц...
Каліноўскі
Але школьная праца мая He дае нават часу паспаць. Каго ж сёння вядуць на парад?
П е р ш ы мешчанін
Чуў, здаецца, студэнт з іх адзін, Пецярбургскі... так... нейкі Ігнат... 3 Каліноўскім атрады вадзіў.
Вось ідуць... Барабанная «дроб» Зараз сыпне, мяцелячы снег... Клім Іваныч, плячмі — праз народ! He відаць за галовамі мне. Выбачайце! — ступіў на нагу?.. Вось жанчынам не варта глядзець. Слёзы... што ж гэта я не магу Бачыць, дзе наш стаіць Вітажэнц?..
Каліноўскі
Вядуць... Нядаўна гутарыў з імі...
Апошнюю ноч сядзелі ў смалярні да дня, — Раіліся, каб вясной зноў штыкамі стальнымі Над краем штандары паўстання узняць...
3 натоўпу
— Пастараніцеся!
— Дайце глянуць!.. Маладыя,
А, нябось, пасівела, глядзі, галава...
— Эх, пацягнуў іх чорт нейкі за шыю — Захацелі з царом ваяваць!..
— Цішэй там, — чытаюць!..
Каліноўскі
Шукае вачыма знаёмых.
Бачу, брат, слаўна ідзеш!
He зламалі цябе у засценках сцюдзёных, He зальюць каты кроўю народнай мяцеж! Ды ідзеш не на смерць ты, здаецца!
Даўна, помню, калісь ты так бодра хадзіў,
Пецярбург... вечары... а за пазухай Герцэн, Ў сэрцы «Колокола» калыхаўся прызыў. Пра Ўладзімірку песню любіў ты
I Някрасава сумны напеў...
Прашумела жыццё прыдарожнай ракітай, Рана дзень твой зарой адзвінеў...
3 натоўпу
Вось паднялі!
Мешчанін
А мы вас шукалі...
Бачыце, вецер калыша, тварам глядзяць на раку.
А можа, з такой вышыні відаць ім зарэчныя далі.
Выбачайце, я зноў бы у вас папрасіў аганьку.
Бачыце, свет ужо новы, іншыя людзі.
Што такім шыбеніца, катарга, смерць?
Вось ці на добрае толькі народ яны будзяць, —
Як ваша думка, гаспадзін Вітажэнц?..
А мяцель іх калыша... атуліла, бы ў саван сцюдзёны...
Вы ідзяце?
А я пастаю, недалёка мне.
Ці не плачаце вы?
Мо хто родны загінуў, знаёмы?
Каліноўскі
Што вы?..
Гэта толькі на твары растаяў снег...
5
Дзецюкі
Каб расталкаваць людзям, у чым праўда, я пішу пісьмо...
Яська Гаспадар, «Мужыцкая праўда».
Паўстанец
Лепей ляж; адпачынь.
Ўжо высока выплыла Сітца.
Чуеш, з стрэх ночы капае сінь
I адліга б’е ў аканіцы.
Каліноўскі
Сон мяне ўжо даўно не хмарыць. Толькі сплюшчу вочы гарачыя, — Паплывуць вобразы, як вандроўныя хмары: Бачыш тое, што хацеў бы не бачыць — Адных шыбеніц гай.
А загледзішся ў снежна-ўзмяцелены дым, — Бачыш, катаржнікаў за Уралам сляды Замятае пурга...
He хутка мяне зморыць сон
I пяро пакіне рука.
Народ яшчэ дрэмле, маўчыць, быццам звон Без стальнога свайго языка.
Трэба закінуць пабоцні, Ударыць гулкую медзь. Ты не ведаеш, як трывожна і моцна Патрапіць звон гэты гудзець... Можа, кончу да дня напісаць.
Трэба шчырае слова народу, Ды такое, якое б заўсёды Пад сярмягай магло б запалаць.
Паўстанец
Чуў я, грамату цар прыслаў, Паны сілу разводзяць па хатах. Ўсюды сельская стража пільнуе дарогі сяла. Як народ ты разбудзіш, дыктатар?
Чуеш — сёння адліга, Вясна.
Вецер ў Нёмане зоры купае.
Толькі днямі, начамі ад нас Вырай ў сінюю даль адлятае.
Малахоўскі дзе твой?
Шмат каго страх за межы суседнія гоніць Горш, як сівер асенняй парой Залацістае лісце клёнаў.
Каліноўскі
Хай бягуць баязліўцы ад слоты, Гром пачуўшы і шолах траў. Ўсё, хто гэтых барознаў потам He паіў і не засяваў.
Вецер іх размяце і раскіне,
Быццам лісце сухое з галля, Па дарогах чужых і краінах, I забудзе іх хутка зямля.
Можа, злягуць засевы і дымам Вораг пусціць стрэхі сёл.
Але што ж — каранямі ўраслі мы Ў гэту гліну, пясок і падзол. А мінуць навальніцы і цені Хмараў шэрых, і ўбачым да дня, Як на пасеках нашых з карэння Зашуміць, зацвіце маладняк. He заплюшчваюцца мае вочы, Сам ты мо адпачыў бы лепш.
Трэба заклік да раніцы кончыць, — Ты па сёлах яго разнясеш.
Апранешся ў торбы, лахмоцце, Можа, возьмеш цымбалы і кій. Хутка золак заззяе на плоце, Хутка...
Трэба пісаць... «Дзецюкі!..»
6
У карчме
Яркім палаюць агнём смаляныя карчы.
Мокрае сохне адзенне: анучы, сярмягі.
Дрэмле стары карчмар за сталом карчмы. Згорбіўся стол ад гадоў ці мо пахіліўся ад брагі. Кураць, на лавах парабкі з канюхамі сядзяць. Нехта гаворыць пра дзіўныя землі, пра неба. Звонка на змену ў куратніку пеўні крычаць, Глушачы снежны за вокнамі шчэбет.
Падарожны
Ходас! Ты гарнец яшчэ мо паставіш адзін, Трохі закускі? Хутчэй варушыся!
I ты, падарожны, зайграеш нам потым, хадзі! Здаецца, цябе ужо бачыў, — знаёмыя рысы? Кажаш — блудзіў па кірмашах.
Лепей было б, Каб граў ты «Лявоніху» тую, што скачуць у бітвах,
Або вяселле.
A то ў цябе хіба столькі і слоў, Колькі змясцілася ў торбе тваёй ці ў малітвах.
Д з е д
Прайшоў я ўдоўж, папярок Беларусь і Літву. Людзей бачыць усякіх прыйшлося.
Адны любяць пад песню схіліць галаву, Зажурыцца, як неба увосень, А другія, — дужэй, маладзей, — Ім дай песню, каб сыпала цветам, Смехам вуснаў дзявочых —
каб ад сонца было весялей, Але я заспяваю вам гэту: