Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
339
савецкая Літ.Бел. улада сядзела ўжо як на падпаленай бочцы з порахам. Палякі занялі Вільню, пасунуліся да Маладзечна і пагражалі Менску. Гэтыя ваенныя няўдачы прывялі бальшавікоў у дзікую злосць. Яны пачалі шукаць вінаватых, разумеецца, як заўсёды не там, дзе трэба. Спачатку зрабілі «прылучэнне» Літ,Бел. рэспублікі да Расіі (аб незалежнасці ўжо не можна было і заікнуцца), пасля звярнулі ўвагу на малую працу «чразвычайкі». I «чразвычайка» сваю працу «павялічыла». Праца гэта мінчанам добра вядома. Курганы сотняў нявінна расстрэляных аб гэтым і цяпер сведчаць. Над Менскам павіс крывавы кашмар. Людзі на вуліцах баяліся голасна гаварыць. Кожную ноч — павальныя вобыскі.
Але вось пачуліся першыя гарматныя, хоць яшчэ і далёкія, стрэлы. Палякі занялі Радашковічы і паважна пагражалі Менску. Камісары ўцяклі ў Бабруйск, а адтуль у Смаленск.
I дзіўная рэч. 3 практыкі гэтай вайны вядома, што калі вораг прыбліжаецца к якому месцу і пачне даносіцца да вуха жыхароў страляніна, то гэтым нападае на ўсіх жудасць і паніка. У нас у Менску гэта выйшла якраз наадварот. Першыя выстралы прынеслі людзям радасць. Усе пачулі ў гэтым вызваленне ад здзеку і грамадзянскага праліцця крыві.
8 жніўня палякі ўвайшлі ў Менск, і для Беларусі пачалася новая эра. Была зараз жа распаўсюджана вядомая адозва Начальніка Польскай дзяржавы Язэпа Пілсудскага, у якой таксама, як мы ведаем, былі намёкі на незалежнасць і непадзельнасць Беларусі. Ці апраўдала гэта адозва затоеныя думкі і надзеі беларускага грамадзянства, ці польская ўлада павяла ў нашым краі гаспадарку так, як гэтага вымагаюць культурнанацыянальныя інтарэсы нашай бацькаўшчыны,— аб гэтым у другі раз.
340
II
У апошнія гады палітычныя перамены ў Еўропе, упадкі і паўставанні малых і вялікіх дзяржаў праходзілі і праходзяць перад нашымі вачыма, як у калейдаскопе. Мацнейшыя народы хочуць павялічыць сваю тэрытарыяльную і збройную сілу коштам слабейшых. Слабейшыя народы, асабліва ўваскрэсшыя на тэрыторыі быўшай Расіі, змагаюцца толькі за тое, каб жыць, каб адстаяць сваю незалежнасць, не папускаючы свайго і не захопліваючы чужога.
Вайна і рэвалюцыя выкінула ўдабавак два лозунгі, два не згодныя з сабой — як агонь і вада кірункі ў змаганні за культурнапалітычныя правы народаў і дзяржаў. Дзве, сказаў бы, непамерныя сілы змагаюцца цяпер паміж сабою за панаванне над народнымі ідэаламі на ўсім свеце; дзве рэвалюцыі выступілі на крывавую арэну за свае праўды, за сваё першынство ў дзеле будавання будучага людскога жыцця на грэшнай зямлі. Гэта — рэвалюцыя нацыянальная і рэвалюцыя сацыяльная.
Як першая, так і другая стараюцца ўсіх пераканаць, што кожная з іх змагаецца за лепшыя ўсясветныя ідэалы, за светлыя дні.
Сацыяльная рэвалюцыя, якая загарэлася крывавым пажарам на ўсходзе Еўропы — у Расіі і цяпер яшчэ палае ўсё паядаючым полымем, стараецца ў сваім пабедным паходзе ніштожыць усялякія нацыянальныя перагародкі і злучыць — пад чырвоным знаменем усе народы ўсяго свету. Насколькі ёй гэта ўдаецца, пакажа будучыня, але пакуль што ўсе дзяржавы, апрача, разумеецца, Велікарусі, усімі сіламі стараюцца адхрысціцца ад гэтага раю. Нацыянальная рэвалюцыя, паставіўшая сабе мэтай вызваленне ўсіх нацый, быўшых у падняволлі ў дужэйшых дзяржаваў,
341
ідзе другімі шляхамі да вызвалення чалавека з вечных путаў няволі. Яна змагаецца за тое, каб кожны народ пастанаўляў сам аб сваёй долі і быў гаспадаром свайго краю, свайго багацця. Нацыянальная рэвалюцыя не страміцца к аднаму богу на зямлі і не збівае ў адну кучу ўсіх народаў пад адзін сцяг.
I вос бачыма, што і сацыяльная, і нацыянальная рэвалюцыя мае сваіх прыхільнікаў, якія і змагаюцца шчыра за свае ідэалы.
Але, што цікавейшыя правадыры сацыяльнай рэвалюцыі расійскія бальшавікі, гэтыя заўзятыя праціўнікі найменшага праяўлення нацыянальнага будаўніцтва, і яны змушаны былі хоць фікцыйна ствараць ілюзіі, што яны таксама спачуваюць нацыянальным тэндэнцыям падняволіваных імі народаў, і такім чынам стваралі «незалежныя» рэспублікі, як напр. Беларускую, Украінскую. Гэтыя дзве рэвалюцыі, гэтыя піянеры жыцця на зямлі па новых парадках, найболей праявілі свае добрыя і благія стараны — як гэта ні дзіўна — на беларускай зямлі.
Прошлы раз я ўжо выясніў, насколькі гэта магчыма было ў кароткім газетным артыкуле, як бальшавікі то тварылі, то касавалі незалежную Беларусь, як то падносілі, то тапталі найменшыя праявы беларускага нацыянальнага духу.
Цяпер мы павінны звярнуць увагу на праціўны лагер, на правадыроў нацыянальнай рэвалюцыі — на Польшчу, дзяржаву, якая ўваскрэсла на магіле быўшай Расіі ды Нямеччыны і Аўстрыі, а народ польскі столькі ў сваім часе павінен быў выцерпець знявагі і нацыянальнага паніжэння. Здавалася, той месіянізм, які быў прывіты польскаму народу, у часе яго падняволення, лепшымі польскімі мысліцелямі, павінен быў выгадаваць у гэтым народзе штосьці светлае, разумнае, што магло бы служыць прымерам і ддя другіх
342
быўшых у падняволенні народаў. Але ідэалы — адно, а практыка жыццёвая — другое.
Пэўная часць польскага грамадзянства, так званая «нарадова дэмакрацыя», аслепленая пабедамі польскага салдата, сышла з той дарогі, якую палякам намецілі святлейшыя іх грамадзяне — Міцкевічы, Красінскія, Славацкія і інш. Колішнія лозунгі «за нашу і вашу волю», «вольны з вольным», «роўны з роўным» пайшлі ў няпамяць, а калі дзенідзе і звіняць яны, то толькі як байкі, як абяцанкі, якім ужо ніхто не верыць.
Калі немцы пачалі ачышчаць Беларусь, то бадай адначасна на яе аграбленыя абшары з вялікім разгонам рынуліся з усходу — расійскія бальшавікі, з захаду — польскія нацыяналісты. I тут на нашых пляцах мы пачулі, што маюць і могуць адны і другія.
Палякі, як і бальшавікі, калі верыць адозве Начальніка Польскай дзяржавы, няслі з сабой вызваленне Беларусі ад вечнага ярма. Язэп Пілсудскі заявіў у Менску, што «хацеў бы бачыць гэты край вольным паміж вольнымі народамі». Але заява Вялікага Начальніка Польскай дзяржавы — адно, а палітыка польскіх эндэкаў і жандармерыі — другое.
Пасля заняцця польскімі войскамі Гародна тамтэйшыя беларусы на разе прасвятлелі. Заварушылася нацыянальнае жыццё. Пачалі думаць аб беларускіх школах, газетах. I што ж? Беларушчына апынулася ў стане забароненага. На Вялікдзень палякі забралі Вільню. Па нейкім часе ўдалося склікаць раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Рада пачала працаваць, адкрываць школы і думаць, што палякі то гэта не бальшавікі. Аказваецца, метады дзяржаўнай гаспадаркі польскіх эндэкаў мала чым розняцца ад метадаў расійскіх бальшавікоў. Прымерам гэтага можа служыць закрыццё Буцлаўскай гімназіі і інш., а пасля — візіты жандармаў у памяшканне самой Рады ў Вільні.
343
Калі бальшавікі ўцяклі з Менска, а палякі ўвайшлі, то беларусы з аблягчэннем уздыхнулі. Начальніка Польскай дзяржавы віталі шчыра і спадзяваліся, што справа незалежнасці Беларусі цяпер стане на цвёрдым грунце, што польскі народ дапаможа беларусам адбудаваць сваю бацькаўшчыну, як ён адбудаваў і сваю.
У Менску тады закіпела праца. Арганізаваўся Беларускі нацыянальны камітэт, пачала выходзіць штодзённая беларуская газета, a 12 лістапада была адкрыта сесія Рады Б.Н.Р. Здавалася, што ўсё пойдзе добра. Але выйшла не тое. За «плебісцыт» паліцыя пры дапамозе слесара ўлезла ў рэдакцыю беларускай газеты і забрала ўсе канторскія і рэдакцыйныя матэрыялы.
3 гэтага бачым, што эндэцкая рэакцыя якабы пачынае браць верх. Справа незалежнасці Беларусі зводзіцца гэтымі панамі на няма нішто. Для эндэкаў нічога не значыць прымер царскай Расіі, якая пад паліцэйскім і жандарскім кулаком трымала дзесяткі падняволеных народаў і якая рухнула, як падгніўшы слуп, пры першым сільнейшым подыху вольнага ветру.
Польскія эндэкі, заместа праводзіць у жыццё даўнейшы лозунг «вольны з вольным, роўны з роўным», накінулі нам «плебісцыт» і прынятую соймам «рэзалюцыю», якая недвузначна прылучае незалежную Беларусь да Польшчы.
Сацыяльныя рэвалюцыянеры з усходу і нацыянальныя «рэвалюцыянеры» з захаду ў мінулы год паказалі сваю праўдзівую натуру. I тыя, і гэтыя ў сваім мілітэрнаімперыялістычным паходзе стараюцца сцерці па дарозе ўсё, што ім стаіць на перашкодзе дзеля дасціжэння сваіх мэт. Аслепленыя часовымі пабедамі, забываюцца, што жывуць не ў сярэдневякоўі, калі сіла кулака панавала над сілай права. Сваёй неразумнай захватнай палітыкай яны толькі зацягваюць працэс праўдзіва дэмакратычнага развіцця нацыянальна
344
культурных ідэй і пашырэнне на зямлі нясмертных ідэалаў свабоды, роўнасці і брацтва.
I для Беларусі, як ні быў цяжкім мінулы год у яе змаганні за сваю дзяржаўную незалежнасць, а ўсё ж такі ён шмат чаму наўчыў, і шмат каму з беларускага грамадзянства адкрыў вочы, аслепленыя тымі ці іншымі утопіямі і абяцанкамі...
Мінулы год паказаў нам, што інтэрнацыяналісты і ап’яненыя пабедамі нацыяналісты не дадуць Беларусі жаданага міру і незалежнасці. Яны яе дзялілі і будуць дзяліць паміж сабой, пакуль сам беларускі народ не скажа свайго апошняга слова.
Але і жандары, і бальшавіцкія «чразвычайкі» не завядуць на зямлі вечнага парадку і ладу, як і нацыянальнасацыяльных пытанняў не пакіраваць у свой бок часовым пабеднікам. Крыніцы жыцця пацякуць сваім спрадвеку вызначаным справядлівым парадкам. I з часам народы патрапяць найсці супольную мову, каб дагаварыцца паміж сабой ды наладзіць і свае граніцы, і свае дзяржаўныя правы на незалежнасць.
Віхор праміне, і прыйдзе ясная жыватворная пагода для ўсіх. Абы толькі рэакцыя ўрадавая не змянілася на рэакцыю грамадзянства. Гэтага трэба як найболей баяцца, і з лозунгам змагання з рэакцыяй у самом грамадзянстве мы павінны ісці ў гэты новы год.
Калі мы выйдзем у гэтым змаганні пабеднікамі, калі вольнага народнага духу не апануе цёмная сіла і ён будзе далей сягаць паарлінаму, то і справа вызвалення Беларусі сягне на такую вышыню, якую наша бацькаўшчына заслужыла векавечным падняволлем.
He падаючы духам, мы павінны ісці праз жыццё ў новы год і моцна трымаць сцяг змагання за вызваленне, за незалежнасць сваёй Бацькаўшчыны.
I пабеда будзе на нашай старане.
1920 г.
У ВЫРАЙ!
Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!
У вырай! Да сонца вясёлкавым шляхам! Час сонца схапіці і сонцам ірдзеці, I зведываць светы арліным узмахам.