• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    А калі бальшавікі ўзялі верх, то пасамадзяржаўнаму расправіліся з усімі нацыянальнымі арміямі і з усякімі незалежнасцямі.
    320
    Успамін аб вёсцы
    Сьвятаяньнік
    Беларускага войска не стала. Пачалася ізноў тая самая вакханалія з высылкамі пад грозьбай штыка і нагайкі нашых людзей на Мурман, пад Урал і г. д., як і за даўных царскіх часоў.
    У адказ на гэта беларуская моладзь пайшла ў «зялёную армію». Яна інстынктыўна, обмацкам даходзіла да тэй свядомасці аб патрэбе свайго беларускага войска.
    Само жыццё гэтага вымагае, вымагае гэтага самаабарона.
    Войска беларускае павінна быць, і яно будзе.
    Тыя, што трымаюць сягоння ў сваіх руках уладу над часцінай нашага краю, павінны зразумець, якая небяспека набліжаецца з боку паўстаючай рэакцыйнай Расіі. Цяперашнія пабеды дзянікінаў, калчакоў, юдэнічаў над бальшавікамі — гэта васкрашаючы труп расійскага самаўласця.
    Польшча, каторая ў сваім часе кінула кліч: «за вашу і нашу волю», каторая і цяпер кажа суседнім народам, што хоча з імі жыць «як вольны з вольным, роўны з роўным», гэта Польшча павінна даць беларусам магчымасць бараніць свае гранічныя слупы войскам беларускім.
    Мы не будзем забягаць у будучыню і варажыць, якімі шляхамі пойдзе гэта справа. Час і жыццё грамадзянскапалітычнае пакажуць гэта.
    Мы толькі вітаем радасную вестку і жадаем ад душы, каб як найхутчэй сыны беларускія самі сталі пад сваім беларускім сцягам бараніць вольную і незалежную Беларусь.
    1919 г.
    11 Я. Купала
    3 цыкла
    <.НА ВАЙСКОВЫЯ МАТЫВЫ»
    ГЭЙ. ПАЕХАЎ СЫН ДАНІЛА...
    Гэй паехаў сын Даніла Ваяваць на вайну, Ад нападу, ад няволі Бараніць старану.
    Сына маці выпраўляда, Крыж на памяць дала, Каб матулю родну помніў, Як паедзе з сяла.
    А дзяўчына, міла сэрцу, Правяла за сяло
    I дала на памяць персцень, Каб у бітвах вязло.
    Так паехаў сын Даніла Сам сабой на вайну, Азірнуўся на хаціну Ды змахнуў слязіну.
    Ехаў поле і другое, Трэцце поле дасціг, Дзе сабраліся жаўнеры 3 сёл і вёсак усіх.
    I пайшлі яны паходам, Дружна, смела пайшлі, Каб вон злыбяду прагнаці 3 беларускай зямлі.
    322
    Добра ўсе там ваявалі —
    Уміралі ў баю.
    А найлепш Даніла біўся
    За краіну сваю.
    Хто йшоў ззаду, а хто збоку,
    Азіраўся назад, А Даніла ўсюды ўперад Выступаці быў рад.
    I ручыла, шанцавала
    Ў бітвах цяжкіх яму, Ажна вораг напужаны Дзіваваўся таму.
    Год мінуў, як ваяваці
    Шоў Даніла з сяла, А ўжо слава па ўсім свеце Аб ім громка ішла.
    Як ачысцілі ваякі
    Край ад ворага свой, Важна ехалі дадому, Як тых пчол буйны рой
    А наперадзе ўсіх едзе
    Наш Даніла з вайны, Шабля бліскае пры боку, Конь пад ім буланы.
    Ён вязе ўсім падарункі:
    Маці срэбны абраз, А сваёй дзяўчыне мілай Доўгі пацерак звяз.
    323
    ДЗЕ ТЫ, ХМЕЛЮ, ЗІМАВАЎ?..
    Дзе ты, хмелю, зімаваў, Што не развіваўся?
    Дзе ты, сынку, начаваў, Што не разуваўся?
    Зімаваў я ў старане, Дзе віхуры дзьмулі; Начаваў я на вайне, Дзе гуляюць кулі.
    *
    Дзе ты, хмелю, ўлетку цвёў, Што засох без следу?
    Дзе ты, сынку, дзень правёў, Што і не абедаў?
    Цвёў я ўлетку, дзе пякуць Спекі агняваты;
    Дзень правёў я, дзе гудуць, Як грымот, гарматы.
    *
    Чаму, хмелю, не адну Зносіў сцюжу, спеку?
    Чаму, сынку, на вайну Шоў ты ў небяспеку?
    Доля кінула мяне
    Гінуць так, як гіну;
    Ваяваў я на вайне За сваю краіну.
    324
    ГАБРУСЯ Ў ЖАЎНЕРКУ ЎЗЯЛІ...
    Габруся ў жаўнерку ўзялі, Ад дамоўства адарвалі. Зажурыўся стары татка, Цяжка стогне, плача матка,
    Ой, Габруська! Ой, Габруська!
    He журбуйце, тата, маці! Я ўсядзець не мог у хаце, Сам пайшоў па добрай волі Паспытаць ваеннай долі,
    He журбуйце, не журбуйце!
    Сваякі ўсе і суседзі —
    Ніхто дома з іх не ўседзіў, Выйшлі ўсе з адною радай — Бараніцца ад нападу,
    Бараніцца, бараніцца!
    Мучыць вораг нас заўзяты: Папаліў нам нашы хаты, Патаптаў нам наша поле, Пакараў людцоў няволяй...
    Мучыць вораг, мучыць вораг!
    I мы ў шапку спаць не будзем,
    I пакажам свету, людзям, Як баронім межы родны Ад напасці ад нягоднай, Як баронім, як баронім!
    He журбуйце ж, тата, маці! Буду вас яшчэ вітаці, Як з вайны здароў вярнуся
    325
    I вам нізка пакланюся...
    He журбуйце, не журбуйце!
    А як згіну, то зязюля Прыляціць да вас адтуля I ля вокнаў, ля хаціны Закукуе, што я згінуў.
    Закукуе, закукуе!
    БУДЗЬ ЗДАРОВЫ, БАЦЬКА, МАЦІ...
    Будзь здаровы, бацька, маці,— Мы пайшлі ўжо ваяваці.
    Свішча куля, йяйхаха! Каля вуха дзецюка.
    Што за доля, што за воля — Жаўняроньку выйсці ў поле!
    Свішча куля, йяйхаха! Каля вуха дзецюка.
    Нам няўцям віхры, грымоты,— Дадае нам гром ахвоты.
    Свішча куля, йяйхаха! Каля вуха дзецюка.
    Днём ваюем, ночкай дрэмем, А што блізка вораг — кемім.
    Свішча куля, йяйхаха! Каля вуха дзецюка.
    326
    Спім на ўзмежку пад ігрушай, Дожджык моча, сонца суша. Свішча куля, йяйхаха! Каля вуха дзецюка.
    Ёсць ці не хлеб і да хлеба, I без хлеба знойдзем неба.
    Свішча куля, йяйхаха! Каля вуха дзецюка.
    Мы — ваякі, забіякі, Сцеражыцеся, ламакі!
    Свішча куля, йяйхаха!
    Каля вуха дзецюка.
    Камандзір наш знае дзела,— Ён на ворага йдзе смела.
    Свішча куля, йяйхаха! Каля вуха дзецюка.
    Паваюем, пагаруем, Зато дома запануем.
    Свішча куля, йяйхаха!
    Каля вуха дзецюка.
    Запануем, як і людзі, Ў хату вораг лезць не будзе.
    Свішча куля, йяйхаха! Каля вуха дзецюка.
    1920 г.
    ПЯЦЬ СЕНАТАРАЎ
    Іх сышлося пяцёх на крывіцкіх палёх, На абшары не божым ці божым, I давай разважаць, і давай так казаць: Найвышэйшую раду заложым.
    Бо ўсялякіх спакус мае шмат беларус,
    I да ўлады ён мае нахілы,
    А найлепш, як нас пяць будзе ўладу спраўляць Над народам, які для нас мілы.
    Як казалі з сабой, так зрабілі, як стой, Найвышэйшую раду зляпілі;
    Папілі барышы, пабылі на імшы I ў сенатарскі чын уступілі.
    Дзень жывуць і другі, а людзей ні крыхі,— He спяшыць штось падданы з паклонам, Хоць зарэж, а не йдзе, вось і вер грамадзе!
    А тут сноўдаюць цені ў чырвоным.
    Трэба раду як даць,— так іх раіцца пяць,— Трэба ўсіліць дзяржаўную ўладу...
    I спазналі яны, што тут «маркі» адны Ўладзе будуць найлепшай прынадай.
    У сваім пачуццю падвялі пад стаццю, Што не стыд хоць і ў чорта ўзяць грошы,
    А тым болей, калі дні такія пайшлі, Што падданы ад чорта стаў горшы.
    328
    I пайшлі упяцёх за высокі парог Да «крэсовага» яснага панства;
    Ў «пшэдпакоі» падрад сталі, як на парад, Сенаторскага поўны падданства.
    Пазіраюць кругом, штосьці шэпчуць цішком, А ля іх — ім на дзіва да смерці —
    Беларускі расол белы хлебча арол, Ды то ўправа, то ўлева хвост верце.
    Так стаяць, хоць і страх, а тут дзверы шарах!
    Лёкай ткнуў ім «крэсовы пачушак»...
    Мігам выйшлі яны,— рады, хоць на штаны Для сябе настаялі «касцюшак».
    I жывуць зноў сабе, а падданы не йдзе, А чырвоны цень ціснецца ў дзіры;
    Дык зноў сушаць мазгі, як схадзіць раздруті, Сенаторскія сшыць каб мундзіры...
    1920 г.
    ТОРЖЫШЧА
    Тыя гуманітарныя ідэі, якія йшлі з Захаду, заўсёды знаходзілі шчыры водгук на Усходзе, і не было большменш вялікшага — ці то палітычнага, ці то навучнага здарэння на Захадзе, каб яно не адгукнулася на Усходзе.
    Але ішлі дні, месяцы, годы, сталецці.
    Усё змянілася. Змяніліся варункі жыцця, змянілася праўда людская.
    I што ж мы бачым сягодня?
    Сягодня ідзе паганы торг за ідэі, за праўду векавечную, агульналюдскую. Сягодня таргуецца Захад з Усходам, заходняя культура — з усходнім адзічэннем, і таргуецца за што?
    Таргуюцца за цэлыя народы, за цэлыя дзяржавы, а ўсё для таго, каб нажыцца, каб у гэтым агульным разбурэнні вытаргаваць сабе лішнюю капейку ці мільярд рублёў.
    Смешна і стыдна робіцца за гэтых паноў гандляроў сягодняшняй культурай, культурай заходняй, еўрапейскай. Ды гэта ж, людзі мае, гразь і балота такое самае, якога не было навет на Усходзе, у рабочай Маскоўшчыне за часу Івана Грознага.
    I куды ж і к чаму ведзяце вы сягодняшнюю гісторыю, усе антанты, проціантанты і вам падобныя?
    Вы стварылі ўсясветную вайну за свае кішанёвыя інтарэсы; пасля, каб гэту вайну прадоўжыць для гэтых самых кішанёвых спраў, выкінулі вы лозунг, што ваюеце за вызваленне народаў; ну, а далей, калі пачалі
    330
    трашчаць і падаць вашы крывавыя троны і кароны што вы сказалі?
    Вы аплявалі людзей і народы і кінулі сваіх нядаўніх рабоў у анархію, каб далей у мутнай вадзе рыбу лавіць.
    Так, значыцца, ваша ўсходняя і заходняя культура адплацілася за тыя мільёны ахвяр, што паляглі за вашы дзяржаўныя фальшывыя фетышы.
    Вам трэ было, панове, адным будаваць вялікі Захад (спекуляцыі), а другім — вялікі Усход (таксама спекуляцыі). Вы ў сваім паходзе імперыялістычным і мілітарным ішлі і сціралі ўсё і ўсіх на сваёй дарозе, а ўсё для панавання ўсясільнага молахазолата.
    А цяпер вы ўсе — і з Захаду, і з Усходу — усе кідаеце аблудны кліч на староны, што вы ваявалі за вызваленне нявольнікаў, за самаазначэнне народаў...
    Дык скажэце, дзе тое ваша «вызваленне»?
    Як і сто лет таму назад, стогне пад ярмом Беларусь, Украіна, Арменія, Індыя і дзесяткі іншых дзяржаваў і народаў.
    Вашы словы аб вызваленні другіх — гэта насмешка з нявольнікаў бяссільных, што ніякай сілы ў сабе не маюць.
    Дык не кідайце ж вялікіх абманных лозунгаў аб сваіх заходніх ці ўсходніх пяршынствах. На хварбованых лісох даўно ўжо людзі пазналіся.
    Вы таксама бяссільны павярнуць долю народаў у той ці іншы бок, як бяссільны вецер перанесці Каўказскія ці Швейцарскія горы адны на месца другіх.
    Дайце волю народам самім будаваць сваю долю. А тады гэтыя народы скажуць сваё шчырае слова аб вашай культурнасці — ці то заходняй, ці то ўсходняй.
    1919 г.
    ЗЯМЕЛЬНАЯ СПЕКУЛЯЦЫЯ
    Кліч «Зямля і воля працоўнаму люду!», сціхшы сягодня ў нашым краю праз варункі ваеннай завірухі, як бы адышоў на другі план, на апошні закутак. Цяпер другі кліч вынырнуў з балота паўстаючай рэакцыі, кліч «Дзяры, з каго можаш і сколькі можаш, душы слабейшага, пакуль яму звязаны рукі і ногі!».
    Цёмныя людзі, пазбаўленыя гонару і сумлення, п’яныя атрутай нажывы і самалюбствам, не чакаючы ні ладу, ні парадку, з усіх сваіх сіл стараюцца рабіць сваё грэшнае дзела.
    Яшчэ далятае да нас грознае і жуткае водгулле крывавага змагання на беларускім полі, паміж нашымі суседзямі — палякамі ды маскалямі; яшчэ і на тых абшарах беларускіх, дзе польская ўлада так мала зрабіла для бытавання нармальнага жыцця ў краю, а ўжо паныабшарнікі стараюцца як мага перагнаць загоны малых і вялікіх двароў на царскія рублі.