Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
Развеяла цемры, ўзлячыла сляпых, Сваё, іх праславіла імя.
273
Пры песенным звоне народ акрылеў, Зарухаўся шчасцем, свабодай,
У бітвах верх браў і свой боль адалеў, He страх быў змагацца з прыродай.
I многа лет цешыўся, ў радасці цвіў
I ў долі, і ў волі без меры, Аж покуль ён песні сваёй не ўгнявіў I светлай не здрадзіў ён веры.
За ласыя словы, за золата звон Чужацкай шукаць стаў апекі;
Чужынцы запрэглі народ у прыгон, А песню аддалі на здзекі.
Як славай праз песню палаць стаў, так згас,— Хілеці ізноў стаў памалу;
Папробуе песню — йшчэ звоніць падчас, Ды толькі не так, як бывала.
Гібелі зноў людзі у спёку, ў мароз,
I долі, і волі збыліся,
I страшная кара пасцігла іх лёс:
Народ сваёй песні забыўся.
Мінае сталецце, другое ідзе, He песняй, а путамі звоне,
I вечную гібель народу вядзе, Народ жа ўсё стогне і стогне.
3 лет бегам патомкі, пасля доўгіх бед, Аднекуль зноў песню дасталі,—
I думалі ёй, як калісь, дзівіць свет, Палаць зноў у даўняшняй хвале.
274
А толькі ix душ ажывіць не магла
I к шчасцю масціці гасцінец...
Бо думка, бо песня... чужая была...
3 ярмом даў і песню чужынец!
1905—1916 гг.
ДЛЯ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Я зноў заснуўшую было жалейку
Бяру і пробую ў ёй галасоў:
Ці хопіць светлых, звонкіх думакслоў, Ці гладка пойдзе песнядабрадзейка?
I пачынаю йграць з трывогай нейкай, Хоць песня як і з даўных б’е часоў,— Звініць, як вецер паміж верасоў, I ўперагонкі рвецца з салавейкай.
А ўсё ж як тамка сваякісуседзі Яе паймуць, хацелася бы знаць,— Ці блаславяць, ці ўтопчуць гідка ў гаць?
Адно, снуючы з сумам па праследдзі, Я голасна йграць буду ў тайным брэдзі, Для Бацькаўшчынымаці буду йграць!
/918 г.
276
СВАЙМУ НАРОДУ
Табе, народ мой, згібнуты ў аковах, 3пад сэрца песню гэтую пяю, I, ускрашаючы мінуўшчыну нанова, Выказваю цяпершчыну тваю.
Сягні ў даўно заснуўшыя сталецці, Заслону дзён уцёкшых адхілі
I глянь, як сёння твае жывуць дзеці, Як ты жывеш на прадзедаў зямлі,
Дняпро і Сож, Дзвіна, Вілля і Нёман Шмат могуць што у памяці збудзіць, Ды пушчы Белавежскай сумны гоман — Паслухай толькі, што ён гаманіць.
Тваймі рукамі ўзнесены замчышчы, Глянь, зарастаюць дзікім палыном, Па сцен астатках вецер дзіка свішча, Як бы пяе памінкі быўшым днём.
Пяе аб тым, як гэтыя байніцы Край сцераглі на захад і на ўсход, Як з поўначы разбойны чужаніца He мог замчыскавых скрышыць варот.
Ты жыў, ты панаваў у краі родным, Сцярог ад чужака й законы укладаў; Звон вечавы сход склікаваў народны, I сход аб шчасці Бацькаўшчьшы дбаў.
277
Сягоння ўсё спіць і зарастае зеллем, Сцярэч свой край няма ні сцен, ні рук;
Званы вячовы змоўклі, анямелі, Ў ярме сагнулі людзі плечы ў крук.
Чужакдзікун, крывёю ўпіўшысь свежай, Запрог цябе ў няволю, ў батракі I тваю Бацькаўшчынумаці рэжа, Жывую рве на часці, на кускі.
Сыноў тваіх рассеяў па ўсім свеце, Як птушак ястраб з гнёздаў разагнаў; Бацькі дзяцей, а бацькоў сваіх дзеці Сярод магіл шукаюць і канаў.
I мерцвякоў знаходзяць... А жывыя... Як мерцвякоў пагляд іх і жыццё, Праклёны толькі шэпчуць векавыя, Ды вечнае чакаюць небыццё.
Упаў народ. Змарнеў народ, забыўся, Як Бацькаўшчыну, як яго завуць;
Як падарожны без пуцця, знябыўся, Як сірата, якой нідзе заснуць...
Паўстань, народ! Прачніся, беларусе!
Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе!
Зірні, як вораг хату і зямлю раструсіў, Як твой навала злыдняў скарб грабе!
Паўстань і глянь, як з’яюць скрозь вагнішчы, Як носяцца ўсясветных змен віхры, Як на старога быту папялішчы Цвет зацвітае новае зары!
278
Паўстань, народ! Для будучыны шчасце Ты строй, каб пут не строіў больш сусед;
He дайся ў гэты грозны час прапасці,— Прапашчых не пацешыць шчасцем свет.
Сваю магутнасць пакажы ты свету,— Свой край, сябе ў пашане мець прымусь. Паўстань, народ!.. 3 крыві і слёз кліч гэты... Цябе чакае МаціБеларусь!
1918 г.
НА СХОД!
Ha сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход Ідзі, аграблены, закованы народ!
Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў, Аддай на суд свае ўсе крыўды, слёзы, кроў.
Аб вечным катаванні, здзеку далажы
I пакажы на курганы і на крыжы.
I аб раскопаных магілах не забудзь, Дзе груганы тваіх там продкаў косці рвуць.
Як гналі пот з цябе паны і каралі, Як гналі проч цары з радзімае зямлі.
Як раскаваныя крывавілі рабы, Як падаў ты ад непасільнай барацьбы.
Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі.
Як гібнеш з дзецьмі ты ад катняе рукі —
Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход
Ідзі, аграблены, закованы народ!
1918 г.
280
пчолы
Мой сад калодамі абведзен мёдных пчол, Што гаманяць, як неўгамонныя музыкі; Іх з лета ў лета звоняць звончастыя зыкі I далятаюць да блізкіх і дальніх сёл.
Я дбаю аб вуллёх,— куру, свянчу наўкол, Запасу ўвосень мёду кідаю вялікі, Сачу зімою, каб чарвяк не ўбіўся дзікі, Вясною шчыра падчышчаю верх і дол.
Але як дойдзе час выходзіць рою ў свет, Ён не садзіцца, дзе назначу я пасадку, А коціцца, чужы дзе зацвітае цвет.
Або як мёд пайду я падглядаць у кадку, I тут бяда — не ўсё ў парадку і даглядку: Як рой, і мёд падгледзеў ўжо сваяксусед.
1918 г.
281
СПАДЧЫНА
Ад прадзедаў спакон вякоў Мне застадася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкісны Вясеннія праталіны,
I лесу шэлест верасны, I ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам;
I тое нуднае ягнят Бляяннезоў на пасьбішчы, I крык вароніных грамад На могілкавым кладбішчы.
I ў белы дзень і ў чорну ноч Я ўсцяж раблю агледзіны, Ці гэты скарб не збрыў дзе проч, Ці трутнем ён не з’едзены.
Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светачполымя,
282
Што сярод цемры і глушы Мне свеціць між вандоламі.
Жыве з ім дум маіх сям’я I сніць з ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю.
1918 г.
ЧАС!
Час склікаці ўжо грамаду На вялікую нараду, На вялікі сход!
Хай рассудзіць, хай разважа, Слова цвёрдае хай скажа, Скажа сам народ!
Як жыць мае, пажываці
Ў родным краі, ў роднай хаце, Як заводзіць лад:
Ці жыць далей у няволі,
Ці разжыцца новай доляй, Новы ўзнесць пасад.
Доўга людзі ўдзень блудзілі, Крыўду, слёзы, кроў пладзілі, Ўсё не ўмелі жыць,—
А сягоння ўжо не тое,— Ўсходзе сонца залатое
Роўна ўсім свяціць.
Ходзіць ходырам свет цэлы, Смела ў бітву йдзе нясмелы, Ў бой за лепшы час.
Дык і нам цапы і косы
Час браць з вышак, покі росы Воч не згрызлі ў нас.
284
Хам званы зазвоняць з жарам, Хай музыка ў струны ўдара!
Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці
I за Бацькаўшчынумаці
Йдзі, народ, на сход!
1918 г.
НАША ГАСПАДАРКА
Спрадвеку мы у родным краю гаспадарым,— Свае загоны сеем, пасцім статак свой;
3 надзеяй сустрачаем выраі вясной, 3 надзеяй ўвосень іх праводзім над папарам.
Спрадвеку ходзім пад панамі і пад царам На недруга і на бліжняга свайго вайной, Хоць нам за нашу кроў падзякаю адной — Крыжы і хаты нашы скошаны пажарам!
Гак гаспадарым мы і дома і за домам,
Усё ждучы пацехі з севу і жніва, Ждучы дарма, як летам жджэ расы трава.
Чужы і свой меб станавіцца жорсткім комам
I душыць кліч: ці доўга будзе нам зломам Варшава панская і царская Масква?!
1918 г.
286
У ВЫРАЙ
Зашумела нудна восень Шумам лісцяў, шумам сосен, Даўшы волю хмурам;
Ажно з гоняў Беларусі Ў вырай вылецелі гусі, Паплылі ўдаль шнурам.
Следам з выраем, з гусямі Паляцелі думкі самі, Сэрца ўскалыхнулі;
Ўскалыхнулі долі плесняй, Азваліся казкайпесняй, Ў смутку патанулі...
Ой вам, гусівырайніцы, Жыць не доўга ў чужаніцы, Зноў к нам прыплывеце, Зноў вас будуць сустракаці Нашы рэчкі, сенажаці, Наша сонца ў цвеце.
Ой вы, гусігудзіцелькі, He забудзеце зямелькі, Дзе дзяцей пладзілі, Дзе вы месячык страчалі, Дзе вы зоркі падлічалі, Плавалі, хадзілі.
287
Знаю, зложыце тут косці, Толькі злётаеце ў госці
Асвяжыці грудзі: Вы не ўмееце йшчэ, гусі, Выракацца Беларусі, Як умеюць людзі.
19/8 г.
КРЫЎДА
Цягалася Крыўда па свеце, Ад хаты да хаты блудзіла: Тым строіла вечныя сеці, Тых гнала без часу ў магілы.
Ад хаты да хаты йшла з хвалай, Ўзвялічвала троны, кароны;
Нявольнікам путы кавала, Пладзіла сусветныя стогны.
Здавалася, ноч не пяройдзе, Іржа не згрызе вечных путаў,— Аж бліснуў пажар на усходзе I дрогнулі рабскія скруты.
I дрогнула Крыўда ўсяўладна, Разлёгся скрозь кліч перуновы; Апалі кароны, пасады, 3 нявольнікаў спалі аковы.
I мілай пацехай заззяла
I доля і слава людская.
Дый толькі, знаць, слава і хвала Недаўгавечнай бывае.
Раскованы раб сябе выдаў — He ўзнёсся ў высь дух чалавечы,— Нявольнік пабратаўся з Крыўдай I ў помач ёй даў свае плечы.
1918 г.
10 Я. Купала
289
БОЛЬШ САМАЧЫННАСЦІ
Цікавыя людзі мы — беларусы!
Трэба прызнацца, што якое бы ліха навокал нас і з намі ні рабілася, якіх бы мы ні перажывалі нягод і крыўд — мы гэтага як бы не бачым, а калі і бачым, то ліха церпім ды чакаем, што вось нехта прыйдзе і гэта нашае ліха пабярэ з сабою.
I праўда, вечна хтонебудзь і якнебудзь, а прыходзіў і намі апекаваўся, хоць нашага ліха і не забіраў.
Быў маскоўскі цар, былі ў нас пасланыя ім усялякія чыны: земскі, вураднік, стражнік. Усе гэтыя чыны намі «апекаваліся», а мы шчыра служылі ім, як ня, вольнікі, ды, уздыхаючы і заціскаючы кулакі, стараліся сябе ўгаварыць, што так і трэба, каб хтось панаваў, а часта казалі, што гэта так Бог даў. А самі ж мы і пальцам не кіўнулі, каб гэтым сваім апекунам паказаць іх належнае месца.
Але рэвалюцыя змяла ў сваім ходзе цара, панясліся ў свет новыя воклікі будавання новага незалежнага жыцця ўсім народам. А мы як бы нішто і ні ў чым. Пасля царскіх чыноў прыйшлі бальшавіцкія чыны не горш сваіх папярэднікаў, прыйшлі і павялі сваю гаспадарку ў нас, а мы глядзелі і чакалі, што нехта прыйдзе ды бальшавікоў прагоніць. I прычакалі.
Прыйшлі немцы, бальшавікі ўцяклі, мы асталіся. Немец гаспадарыў, як сам хацеў, над намі, над нашым дабром — не горай нават ад царскіх і бальшавіцкіх гаспадароў, а мы што рабілі? Мы сядзелі і чакалі, злажыўшы рукі, і чакалі нейкага цуду, які з’явіцца і забярэ нашае ліха. I дачакалі...
290
Прыйшлі ізноў бальшавікі, а немцы ўцяклі, толькі мы сядзім на месцы. Бальшавікі навялі свае парадкі і гаспадарку, нягледзячы на тое, ці смачнд нам гэта, ці не смачна. Пайшлі саветы, камітэты, выбары, перавыбары і г. д. А ў рэзультаце што ж? Пастаўленыя намі (як нам гаварылі) нашы саветы пачалі нешта такое разводзіць, што нам цяжка было дыхаць. I мы стагналі, уздыхалі і чакалі.