Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
А на трывогу званы Б’юць на парозе вясны, К новаму богу завуць, Б’юць на трывогу званы, Б’юць, б’юць!..
1914 г.
ПРАЯВЫ
— Што за плач такі здаецца Там на лузе, там на рэчцы, Бы хто слёзы лье паводкай?.. Ці то маці, ці сіротка?
— Гэта маці, маці плача Над сынамі, не іначай, Што яе ў зямлю схавалі, А сябе ў палон аддалі...
*
— Што за звон бразджыць, скрыгоча, Як бы свет зніштожыць хоча I звясці ў канец астатні?
Ці то божы, ці то братні?..
— Гэта путысковы звоняць I дух вольны к нетрам клоняць, Скрыгацяць свае літанні На пагібель, на скананне.
*
— Што за голас ходзіць, бродзіць, Сказы дзіўныя заводзіць, Ажно йдзе па целе шорах?
Ці то друг наш, ці то вораг?
247
— Гэта ходзіць кліч па полі 3 прыклінаннем к новай долі, Пад акнамі станавіцца
I заве, заве збудзіцца.
*
— Што за віхар закруціўся — Ў зямлю ўрыўся, ў неба ўзвіўся, Бухнуў іскрамі пажару На сялібы, на папары?
— Гэта бітва йдзе сусветна Між святлом і апраметнай. А хто ўскрэсне, а хто ляжа... Глянь на сонца — сонца скажа.
19/4 г.
ВАЛАЧОБНІКІ
Штогод, вясной, у дзень, вялікім званы, Збіраюцца яны, як буслы ў вырай, I йдуць пад вокны гурмай абарванай Набожную жальбу заводзіць шчыра. Паны атласныя і зрэбныя сяляны Вітаюць іх, як послаў з тога міру: Той кіне свенчана яйцо, а той — мядзяк: Як жабракоў іх дарыць свой брат і чужак.
Журбой ноч іхні блаславіць напевы, Бо ходзяць валачобнікі па ночы, Шыпяць над імі галінамі дрэвы, Глядзяць на іх начніц сляпыя вочы, А ўсё, як быццам сіверу павевы, Як валачобнікі, цямрыцу славіць хоча. О ноч! о бесканечны твой над намі ход! Калі ж пакінеш ты туманіць наш народ?
Hi там, дзе дзікія зімуюць гусі, Hi там, дзе дрэмле поўначы краіна, Hi з добрай сваёй волі, ні ў прымусе, Ніхто, нідзе не чэз такой жывінай, Як чэзнеш ты, няшчасны беларусе, У валачобнікі запісаны судзьбінай... Штогод ты ходзіш дабравольным жабраком I рабства вечнае ўсхваляеш пад вакном.
249
Ці ж нас такое зроду ўжо пракляцце Зачаравала чарамі сваімі, Што мусім мы пад вокнамі стагнаці, Губляці пад крыжамі сваё імя, Й не знаючы век бацькаўшчынымаці, У ёрмах валачыцца між чужымі?..
Ці ж нам ніколі ўжо прасветласці не знаць — Гібець, гнісці й, не жывучы, канаць?
Вялікі дзень з вялікаю надзеяй Лет тысячы са дзве таму ўжо будзе, Як між людзьмі то гасне, то яснее, I толькі торг вядуць, б’ючыся ў грудзі, Прадажны кніжнікі і фарысеі Свяшчэнным іменем яго... А людзі?.. Гудзяць званы, гул медны прэцца да нябёс, Ды валачобнікаў прыпеў: «Хрыстос васкрос!»
19/4 г.
СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ УЛАДЗІСЛАВА ЭПІМАХШЫПІЛЫ
Здалёк ад роднай стараны, Ад беларускіх ніў і хат, Ён жыў, як кветка на мяжы, Якую хвошча дождж і град.
Ён жыў і бацькаўшчыне ўсцяж He пакідаў — як мог — служыць, Душу і сэрца аддаваў, Пакуль не стлела жыцця ніць.
Да самай страшнае пары, Што нам яго ўзяла навек, Ён быў заўсёды і для ўсіх Грамадзянін і чалавек.
Для Беларусі, як умеў I сколькі сілы меў, служыў, I не чакаў сабе наград, Адно радзімым словам жыў.
Любіў яго, пацеху ў ім I веру крэпкую ў ім меў, На службу верную яму Астатак сілаў не жалеў.
Артыстам будучы душой, Красу ён родну праслаўляў: Са сцэны родную зямлю I слова роднае ўсхваляў.
251
А сам... He рваўся к славе ён, Пахвальных гімнаў не жадаў; Паціху між братоў ішоў, Аб долю лепшую іх дбаў.
He зачыняў сваіх дзвярэй
Для сваяка і чужака;
Пацеху сумнаму ўмеў даць
I надарыці бедака.
Сягоння тут, у чужыне, Яго анельская душа, У жальбе кідаючы усіх, У край нязнаны адышла.
Спі, грамадзянін добры наш, Хай будзе кветкамі зямля, Як кветкай мілаю для нас Ты быў, гаротнік за жыцця.
Хай над магілкаю тваёй Вандроўна птушка запяе, А сонца яснае з нябёс Сваё праменне вечна лье.
Хай вольны вецер данясе Сумную вестку ў родны край, Што сын яго адзін яшчэ Ў чужыне выбыў ў лепшы рай.
Спі, грамадзянін добры наш,
I сны шчаслівейшыя сні, Чым тыя, што меў у жыцці, Ад роднай вырваны зямлі.
1914 г.
ЗАСТАЛІСЯ НІВЫ, СЁЛЫ
(3 «Песень вайны»)
Выйшлі роднай вёскі дзеці Паміраць на белым свеце, Рассяваць па свеце косці Праз кагосьці, за кагосьці.
Засталіся нівы, сёлы На той сумжаль невясёлы, Засталіся, ой, сіроты, 3 горкім горам, з адзінотай.
He палыне сошка ў полі
3 добрай долі, з добрай волі; He пачуюць кос пакосы,— Ржа паесць сталёвы косы.
Ночкай, вечарам, зарання Маціўдоўка выйдзе, гляне, Выйдзе, гляне — стане досіць...
Просіць Бога... не дапросіць:
«На каго ж ты нас пакінуў? Чаму ж лепей дамавіну За калыску, за ліпову, Ты не даў нам дзеля хову?
Для каго ж твае законы Развялі на ўсе староны, Што брат братам ад прадвеку Чалавек для чалавека?
253
Як авечак, як ягнятаў, I у хаце, і за хатай Ты мальбу людскую любіш, Нашто ж Бацькаўшчыну губіш!»
Так лунае ўдзень і ўночы Той за жалем жаль сірочы
I мальба да ласкі божай Каля вёскі і за вёскай.
А за вёскай, дзе магілы,
Дзе ляглі, заснулі сілы, Пахіліўся крыж да крыжа — Гэты вышай, гэты ніжай.
На крыжах сава якотам Гаманіць адказ сіротам Ды пытаннем страшным страша: «Га! дзе ж Бацькаўшчына ваша?»
1914 г.
КРЫЎДА
З’ядае крыўда нас ад векаў, Няма ні праўды, ні парадку, Стаў чалавек звер чалавеку, Труюць адзін аднога звадкай.
Развёўся злосці змей паганы, На брата брата падбівае;
Расой чырвонаю паляны Блішчаць, як тая кроў жывая.
Снуюцца людзі, як жывёла, У ёрмы шыі нагібаюць,
А цьма — і тут, і там, наўкола, Астатні дух трутні выймаюць.
He ўскалыхне жыцця віхура, He завагніць святла над цьмою, Усё маўчыць, як ноч, панура, Як пушча дзікая зімою.
Ані канца таму пракляццю, Ані яснотаў тых пачатку...
Калі ж ты, Бацькаўшчынамаці, Устанеш к новаму парадку?!
1914 г.
255
МОЛАДЗІ
На цябе, наша моладзь, надзея Нашай сумнай забранай зямлі;
Твой арліны палёт цьмы развее
I запаліць веквечны агні.
Ты разбудзіш прыспаныя сілы
I на вольны паклічаш прастор 3 забыцця беспрасветнай магілы Да бліскучага сонца, да зор.
Ты на бацькаўскім, моладзь, кургане Узнясеш нездабыты пасад, Што расточыць сваё панаванне На ўвесь край, дзе сягне твой пагляд.
Табе будуць не страшны заломы, Злыя ворагі, іх варажба:
Долю, праўду з маланак і громаў Твае выкрасяць гарт, барацьба.
Схамянайся ж ты, моладзь арліна! Ў бок другі віхры веяць прымусь, Бяры светач, ідзі за судзьбінай, Ідзі з словам святым: Беларусь!
1914 г.
256
Жнівень
Бацькаўшчына
СЯРОД РАЗ ЮШАНЫХ САТРАПАЎ...
Сярод раз’юшаных сатрапаў, Паганы зладзіўшы хаўрус, Свае таргуюць і чужыя Табой, няшчасны беларус.
Дыхнуць свабоднымі грудзямі Й зірнуць арліна не дадуць,— На ўзлёты дум кладуць аковы, Як на рабоў сляпых кладуць.
Здушылі, збэсцілі ўсё чыста У чорнай яве, ў зводных снах. Што ад прыроды шлях свой мела, Што к сонцу мела вольны шлях.
На здзек прадажныя прарокі I на гніццё у царстве цьмы Вядуць аплучаныя тоўпы Пад стогны вечныя турмы.
Над пакаленнем неакрэпшым, Над бедным краемсіратой Груган з начніцаю сляпою Банкет спраўляюць чорны свой.
Таўкуцца душы скамянелы. Крывавы пот цячэ са шчок,
9 Я. Купала
257
А ўслед над імі і за імі Імчацца гібелі наўскок.
Нідзе ні ладу, ані праўды, Званы хаўтурныя звіняць...
О Божа! ты хоць заступіся Й не дай дарэшты нам сканаць!
1914 г.
А ЎСЁ Ж TAKI МЫ ЖЫВЁМ!..
He пагаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе,
He загіне край забраны, Покі будуць людзі...
Я. Купала
Шчаслівы край гэта — наша бацькаўшчына Беларусь! Які час гістарычны ні возьмем, з якога боку цяпершчыны ні глянем, адусюль, як у Піліпаўку снег, сыпаліся і сыплюцца на яе апекуны... I кожны з гэтых няпрошаных апекуноў цягне душу беларускую на свой млын... Ідзе ганебны торг, паскудная камедыя над няшчасным, абняволеным беларусам...
Але ўсё ж такі жыццё ідзе іначай: яго законы сільнейшыя ад якіх бы то ні было законаў чалавецкіх. Старое, струхлеўшае, аджыўшае свой век ідзе проч, на пагібель, а новае, святое, радаснае занімае сваё пачэснае месца і вядзе народы і аддзельных людзей к добраму, вечнаму. Старыя багі ідуць на злом, у архіў, а новыя засядаюць панаваць у сэрцах чалавечых. Гэтак было ад стварэння свету, гэтак і цяпер ёсць.
I наша Бацькаўшчына перажывала і перажывае тое самае... Будзіцца самапачуццё народнае, падымае старонка наша свае вочы к сонцу і распрастоўвае свае магучыя плечы. Мілаванне свайго роднага слова, сваёй ядынай бацькаўшчыны Беларусі бярэ верх над адступніцтвам і прадажніцтвам сябе ў чужую няволю. Калі зірнем мы на тое, што за некалькі год зроблена намі, беларусамі, над падняццем свайго нацыянальнага багацтва, то адно толькі душа можа радавацца. У некалькі год мы зрабілі тое, што ў палякаў і расійцаў рабілася чуць не цэлымі сталеццямі. Выходзіць у свет колькі беларускіх газет, друкуюцца кожны год дзе
259
сяткі кніжак розных названняў, закладаюцца Ьеларускія выдавецкія суполкі, кнігарні і т. п. I ўсё гэта робіць сам народ ці сваёй шчырай працай для Бацькаўшчыны, ці сваімі запрацаванымі капейкамі, аддаванымі на беларускія газеты, кніжкі. Мы не знаем ні казённых падачак, ні купленых працаўнікоў. Працуем для ідэі і будуем самі сабе новае, лепшае жыццё.
Дык працуйма ж і далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутным клікам: к сонцу і праўдзе! Будзем мець буйны ўраджай і багатае жніво. He будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб Зямлі: «А ўсё ж такі яна рухаецца!», т. е. a ўсё ж такі мы жывём і будзем жыць!
1914 г.
ЗА «А ЎСЁ Ж ТАКІ МЫ ЖЫВЁМ!..»
Наша стацця «А ўсё ж такі мы жывём!..», як 1 трэ было спадзявацца, дужа не спадабалася тым ягамосцям, каторыя за ўсялякую цану хацелі б, каб мы, беларусы, не жылі. I вось паслухайма, якімі спосабамі гэтыя праціўнікі беларускага жыцця выяўляюць сваё нездаволенне.
Начнём ад «господмна» Саланевіча. Прыводзячы ў сваёй газеце «СевероЗападная жмзнь» № 129 г. г. першую часць нашай стацці (у перакладзе не зусім граматным), у яго вырываецца крык:
«Чмтая эту галнматью, ннкак не разберешься, о чем, собственно, речь, какнх новых богов выдумал «рэдактарвыдавец I. Луцэвіч».
Крык гэты дужа шчыры, і мы яму верым. Совы і начніцы сонца не бачаць. Панам саланевічам усё будзе «галнматья», што толькі пабеларуску не напішацца. Для перакінчыкаў законы жыцця і праўдасправядлівасць у рахунак не ідуць. Але паглядзім далей. Вось ён друкуе адрывак нашай стацці: