• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    ЯНКА КУПАЛА
    Жыве Беларусь
    Янка Купала Жыве Беларусь
    Вершы, артыкулы
    Мінск «Мастацкая літаратура» 1993
    ББК 84Бел7
    К92
    УДК 882.6
    Укладанне, прадмова і каментарыі Вячаслава Рагойшы
    4702120202 —073
    К 117—93
    М 302(03)—93
    ISBN 5340010651
    © Укладанне, прадмова, каментарыі. Рагойша В. В., 1993
    НЕСМЯРОТНАЯ ДУША БЕЛАРУСІ
    руская яльнай будзе.
    дарагі чытач,
    Перад табою,
    ...Што ні тварылася б на свеце, беладумка аб нацыянальнай і сацыволі як жыла, жыве, так і жыць
    Янка Купала
    кніга не зусім звычайная. Яшчэ
    гадоў пяцьшэсць таму назад выдаць яе было немагчыма. Дастаткова сказаць, што некаторыя творы, якія друкуюцца тут, нават у энцыклапедычным даведніку «Янка Купала» (1986) не згадваліся зусім («Казка аб песні», «Жыды», «Перад будучыняй», «Ёсць жа яшчэ...», «Акоў паломаных жандар» і інш.) або пра іх было сказана і не зусім дакладна («Крыўда», «Паўстань...» і інш.).
    У той жа час на працягу ўсіх сямі савецкіх дзесяцігоддзяў крытыка не стамляла паўтараць: Янка Купала — вялікі нацыянальны паэт, пяснярпатрыёт, нястомны змагар за нацыянальнае вызваленне роднага народа. Аднак у чым канкрэтна праяўляліся нацыянальная адметнасць паэта, яго патрыятызм? Як, супраць каго і ў імя якога нацыянальнадзяржаўнага ўладкавання роднага краю ён змагаўся? Пра гэта ў савецкай крытыцы гаварылася надта мала, а найчасцей і недакладна.
    А нацыянальнапатрыятычная тэма, побач з сацыяльнай і маральнаэтычнай, была адной з найгалоўных, а ў асобныя перыяды — і найгалоўнейшай у творчасці народнага паэта Беларусі. Мелодыя патрыятычнай жалейкі пачулася літаральна ў першых гуках купалаўскай паэтычнай сімфоніі і не змаўкала ледзь не да апошніх яе тактаў. Ужо адзін з самых ранніх і самых славутых твораў паэта — верш «А хто там ідзе?» (1905—1907) —абуджаў у сэрцах насельнікаў нашага краю не толькі сацыяльнае, але і нацыянальнапатрыятычнае:
    А хто там ідзе, а хто там ідзе
    У агромністай такой грамадзе?
    — Беларусы.
    3
    А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца.
    Беларусы захацелі «людзьмі звацца»... Якое дакладнае, паэтычна ёмістае і разам з тым смелае выказванне! I смелае найперш тым, чаго сёння, у канцы XX стагоддзя, мы, як правіла, не заўважаем. Сапраўды, ці магла ў пачатку стагоддзя сялянская грамада («не адзін мільён!») на пытанне: «А хто там ідзе?» — адназначна і дружна выгукнуць: «Беларусы»? На жаль, не. За грамаду — не народ, а ўсяго толькі насельніцтва, якое прагнула «першнаперш хлеба»,— адказваў сам паэт. I адказаў тымі словамі, якія яму хацелася пачуць ад тых, хто «сваю крыўду» панёс «на свет цэлы». I хто яшчэ ў сваёй пераважнай большасці ў тую «крыўду» не ўключаў нацыянальны момант: тое, што ім адмаўляюць у праве беларусамі звацца, што не прызнаюць, асмейваюць іх мову, культуру, гісторыю, што ў самым зародку гасяць, падаўляюць мару аб самастойным нацыянальнадзяржаўным існаванні...
    Калі асягнуць думкаю XX стагоддзе ў дачыненні да лёсу беларускага этнасу, то пры ўсёй драматычнасці і нават трагічнасці асобных перыядаў жыцця народа (першая сусветная, грамадзянская і савецкапольская войны, палітычны генацыд 30х гадоў, другая сусветная вайна, «ціхая» русіфікацыя пасляваеннага часу) можна ўбачыць тое галоўнае, чаго мы дасягнулі: нарэшце мы сталі нацыяй. I хоць да сёння надзвычай актуальная задача — з так званых пашпартных беларусаў «стварыць» беларусаў свядомых, сапраўдных патрыётаў незалежнай Рэспублікі Беларусь, усё ж на купалаўскае пытанне «А хто там ідзе?» сучасная наша «грамада», думаецца, адказала б пакупалаўску: «Беларусы». I заслуга ў гэтым, несумненна, перш за ўсё вялікага Янкі Купалы, які на працягу трох з паловай дзесяцігоддзяў (самых, бадай, цяжкіх і адказных), абапіраючыся на зробленае папярэднікамі і на сваіх аднадумцаўсучаснікаў, нястомна і настойліва «тварыў» нацыю: фармаваў яе самабытны духоўны воблік, пашыраў нацыянальную самасвядомасць, узбагачаў беларускую літаратурную мову, надзяляў бела
    4
    русаў мастацкімі скарбамі сусветнаіа ўзроўню, вызначаў іх духоўныя арыенціры... Прычым гэтае «тварэнне» нацыі адбывалася паступова, паэтапна, у залежнасці ад канкрэтнагістарычных абставін.
    Як мы ведаем, матывы сацыяльнай справядлівасці ў творчасці Янкі Купалы адразу акрэсліліся ў жаданні «ачалавечыць» мужыка, зрабіць яго паўнапраўным грамадзянінам («Мужык», «Песня вольнага чалавека», «Дайце мне...»), а затым і заклікаць да барацьбы за свае сацыяльныя правы («Зашумеў лес разгуканы», «3 песень а бітвах», «Там», «Што ты спіш?..», «Устань» і г. д.). Што да нацыянальнапатрыятычных матываў, то з самага пачатку яны ўвасобіліся ў творах чыста асветніцкага, беларусазнаўчага характару. Янка Купала цярпліва і мэтаскіравана тлумачыў беларускаму мужыку, што ён менавіта беларус, а не нейкі «тутэйшы», «паляк» або «рускі», што не трэба блытаць «веру і нацыянальнасць» (так называўся адзін з артыкулаў пісьменніка), што радзіма яго — Беларусь, якая працягнулася ад Смаленшчыны да Гародні і Бярэсця і ад Палесся да Віленшчыны, што мова яго ніякая не «простая», а нармальная беларуская, што родны край мае багатую і слаўную гісторыю, а беларуская мова калісьці гучала з вуснаў самых саноўных вяльможаў, была дзяржаўнаю ў магутнай БеларускаЛітоўскай дзяржаве... У шэрагу твораў паэт нават ідэалізаваў мінулае, супрацьстаўляў яго нецікаваму, небеларускаму сучаснаму («Над сваёй Айчызнай», «Курганы», «3 мінулых дзён», «На Куццю» і інш.). Аднак гэтае ўзвышэнне мінулага над сучасным не было самамэтаю, імкненнем абяліць «мінуўшчыну» і ачарніць «цяпершчыну», а выклікалася жаданнем абудзіць у беларусе беларуса, адрадзіць яго нацыянальную свядомасць, гістарычную памяць, накрэсліць аптымістычную перспектыву яго будучага вольнага і самастойнага існавання.
    3 дня ў дзень, з году ў год Янка Купала навучаў сялянбеларусаў «любіць свабоду, родны край і мову». Побач з чыста асветніцкімі мэтамі (Хто мы такія? Дзе наша Бацькаўшчына?) гэта была ўжо другая, новая задача ў патрыятычным выхаванні роднага народа. Любіць можна толькі тое, што добра ведаеш і цэніш.
    5
    Без ведання няма і любові. Але і без любові — да роднага краю, роднай мовы, свабоды — не здабудзеш, не абароніш ні тое, ні другое, ні трэцяе. Ніхто з беларускіх паэтаў пачатку стагоддзя з такімі запалам, энтузіязмам, мужнасцю, таленавітасцю і так часта, паслядоўна не адстойваў, не бараніў саму ідэю нацыянальнага адраджэння, як Янка Купала. Ніхто так умела, далікатна, мэтанакіравана не ўзгадоўваў, не ствараў нацыю ў міжрэвалюцыйны час, як народны пясняр Беларусі.
    У 1914 годзе пачалася першая сусветная вайна. I Беларусь, як не раз гэта здаралася на працягу мінулых стагоддзяў, стала арэнай самых жорсткіх кровапралітных бітваў. Вайна часова пахавала надзеі на адраджэнне нацыі, Бацькаўшчыны. Мільёны беларусаў зрушыліся з месца, былі мабілізаваны ў царскую армію (у тым ліку і сам Янка Купала), пайшлі на ўсход, у бежанства. Затым першая сусветная вайна змянілася братазабойчай грамадзянскай, якая, у сваю чаргу,— савецкапольскай вайной. Пад пагрозай аказалася не толькі духоўнае, а само фізічнае існаванне нацыі. I адраджэнскабеларуская тэма ў Янкі Купалы адышла на другі план, а затым і ўвогуле знікла. Больш таго, паэт у той час наогул перастае тварыць, замаўкае, здавалася, назаўсёды...
    Другое паэтычнае дыханне прыйшло да Янкі Купалы толькі восенню 1918 года, калі ён жыў і працаваў у Смаленску (раз'язным агентам па нарыхтоўцы сельскагаспадарчых прадуктаў). Смаленск у той час з'яўляўся цэнтрам Заходняй Вобласці (з верасня 1918 года Заходняй Камуны), у якую ўваходзіла Смаленшчына і вольныя ад нямецкай акупацыі ўсходнебеларускія землі. Паэта да актыўнай творчасці пасля працяглага перапынку зноў паклікала Бацькаўшчына, Беларусь. Янка Купала хоць непасрэдна і не ўдзельнічаў у тых векапомных падзеях, але несумненна, добра ведаў пра іх: і пра лютаўскую рэвалюцыю і кастрычніцкі пераварот 1917 года, і пра Усебеларускі кангрэс у Менску ў снежні таго ж года і разгон яго бальшавікамі, і пра абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года ў часе кайзераўскай акупацыі, і пра барацьбу нацыяналкамуністаў на чале з Цішкам Гартным з камуністамівялікадзяржаўнікамі (А. Мяснікоў,
    6
    В. Кнорын, М. Калмановіч і інш.) за абвяшчэнне Савецкай Беларусі...
    Паэт, які звыш трох гадоў маўчаў, за нейкія два апошнія месяцы 1918 года напісаў звыш дваццаці вершаў. Ды якіх вершаў! Тут і славутая «Спадчына», і выдатныя санеты «Для Бацькаўшчыны», «Пчолы», «Наша гаспадарка», і красамоўны зварот «Свайму народу» з яго заклікам: «Паўстань, народ!.. 3 крыві і слёз кліч гэты... Цябе чакае маціБеларусь!», і палкія вершызаклікі «На сход!» «Час!», і глыбока сімвалічныя «У дарозе», «Паязджане»... Прычым, як і заўсёды ў Янкі Купалы, гэта былі не бяскрылыя вершыаднадзёнкі, а творы эстэтычна паўнацэнныя, глыбока паэтычныя, хоць і ўзнікалі яны ў асобныя дні па некалькі адразу.
    Янка Купала, безумоўна, сэрцам улавіў эпахальны для Беларусі момант, калі на «моцным падмуры», узведзеным яшчэ да ўсіх названых падзей, да рэвалюцыі, патрэбна было «класці сцены і завяршаць будову светлага, незалежнага існавання Беларускай дзяржавы» («Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год»). Балазе і прыклад добры быў: на развалінах АўстраВенгрыі ўзніклі Югаславія, Чэхаславакія, з былой царскай Расіі вылучыліся Польшча, Фінляндыя, аб'явілі самастойнасць Украіна, Літва, Латвія, Эстонія... Паэтпрарок заклікаў:
    Гэй, паўстань, народ! За сябе сам пастаяці 1 за Бацькаўшчынумаці
    Йдзі, народ, на сход!
    («Час!»)
    Што гэта быў за «сход» і якая ў будучым павінна быць «Бацькаўшчынамаці» (Вялікае княства Беларускае? Дэмакратычная рэспубліка? Сацыялістычная дзяржава?) —тады над гэтым паэт, відаць, і не задумваўся. Ды і ці паэту вырашаць гэта? Сам народ, палітыкі, дзяржаўныя дзеячы скажуць сваё слова... Задача ж паэта__фармаваць дзяржаватворную грамадскую думку, эмацыянальна абуджаць «грамаду» да актыўнага нацыянальнадзяржаўнага будаўніцва.
    7
    Як мы сёння ведаем, кіраўніцтва Заходняй Камуны як магло супраціўлялася дзяржаўнаму самавызначэнню Беларусі. I толькі калі члены Белнацкома пры Наркамаце асветы РСФСР пераканалі, нарэшце, Леніна і членаў Бюро ЦК РКП(б) у неабходнасці існавання Беларусі на палітычнай карце свету, смаленскім бальшавікамвялікадзяржаўнікам нічога не заставалася, як выконваць рашэнне Бюро ЦК РК(б) аб утварэнні БССР. Аднак і на гэтым яшчэ не ўсё скончылася. Ужо была абвешчана БССР (1 студзеня 1919 г.), нават прайшоў з’езд Саветаў БССР, на якім было заканадаўча замацавана гэтае абвяшчэнне, а «Звязда» 5 лютага 1919 года пісала: «Потугн белорусской нацноналнстнческой ннтеллмгенцнн к созданню «своего» белорусского языка, «своей» нацнональной культуры напрасны... Пусть прнмут это к сведенню белорусскне пнсателн». Гэтая пагрозапапярэджанне ў першую чаргу была скіравана, несумненна, у бок Янкі Купалы, які ў той час са Смаленска пераехаў у Менск і распачынаў нацыянальнаасветную і культурную працу. Тады ж, на пачатку 1919 года, Бюро ЦК КП(б)Б, каб ні ў кога не заставалася сумнення ў яго адносінах да беларускага «нацыяналізму», пастанавіла: «йзданне белорусской газеты прнзнать нежелательным». Хоць, між іншым, у тагачасным Менску пачалі выходзіць газеты на рускай, польскай, яўрэйскай і нават на летувіскай мовах...