• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Дарэмна гіканне нясецца Дэспотаў подлых над зямлёй, Што воля ў путы акуецца, Згняцецца сілаю, пятлёй.
    Душой я вольны чалавек, I гэткім буду цэлы век!
    49
    Ці ж людзі сонца згасіць могуць, Згасіць, як свечку, яснасць дня?
    I волі ж дэспаты не змогуць, Бо воля сонейку раўня.
    Душой я вольны чалавек, I гэткім буду цэлы век!
    1905 — 1907 гг.
    ХАЙ ЖА BAM
    TAK HE ЗДАЕЦЦА...
    Хай жа вам так не здаецца Што бяда ўжо і зацісне.
    Знайце, ліха ператрэцца I маланкай доля блісне.
    Праўда, поўны сумаў весці Буйны вецер нам прыносіць, Што як з гора, як з балесці, Каля нашых хат галосіць —
    I галосіць, і заводзе,
    Плача, як па дзетках маці, Аж бы крыкнуў: годзе, годзе!
    Годзе сэрца жалем рваці!
    Але ўсё ж хай не здаецца, Што бяда ўжо і зацісне,—
    Наша ліха ператрэцца, I маланкай доля блісне.
    1906 г.
    51
    ЗАШУМЕЎ ЛЕС
    РАЗГУКАНЫ
    Зашумеў лес разгуканы, Нівы задрыжалі, Задрыжалі і тыраны, Што бяду стваралі.
    Зашумелі, загрымелі Магутныя песні:
    «Доўга, доўга мы цярпелі,— Доля, воля, ўскрэсні!»
    I глядзіце, што за дзіва!
    Наракаць не трэба — Буйна ўзойдзе наша ніва, Будзе волі, хлеба.
    Дзе ляжалі дзірванамі Панскія абшары, Дзе казённыя вякамі Пусцелі гушчары,
    Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі,— Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі.
    Загарыцца сонца смагай, Дух люду і сіла,
    52
    Доля, воля ясным сцягам, Зоркай ўзыдзе мілай.
    Верце песні — скора, скора Гэты дзень настане,—
    Ўжо ўздымае людаў мора Праўды панаванне.
    Паўставаць будуць тыраны, Але мы не зляжам,
    Крывёй збрызгаем паляны, А свайго дакажам.
    Наша гора, нашы слёзы, Кроў і пот крывавы
    Стануць ў спёкі і марозы За нашыя правы.
    3 грудзей нашых панясецца Вір песень грымучых
    I ў адзін голас зліецца, У адзін магучы.
    «Смерць таму, хто хлеб астатні Бедным выдзірае!
    Смерць таму, хто на люд братні Кайданы ўздзявае!»
    1906 г.
    3 ПЕСЕНЬ А БІТВАХ
    Іграюць сурмы баявыя, Віхор разносе іхні звон,—
    I песні дзіўныя такія Ад іх лятуць да ўсіх старон.
    Аб славе цуднай граюць сурмы, Аб шчасці люду усяго;
    Завуць змагаць няволі штурмы, Завуць... ой, многа да чаго!..
    Дый дарма звоняць сурмы гулка, Народ абманены прыціх,—
    Той спіць, той ходзе без прытулка, А жаль і роспач ува ўсіх.
    Мучыцель толькі рад, снуецца, Як шакал дзікі на трупах,— 3 ахвяр сваіх ваўком смяецца, 3 ахвяр, што мруць у ланцугах.
    I відзець страшна ў путах сілу, Людскі ўвесь з жалю енк і плач, Аж хоць кладзіся у магілу I свету гэтага не бач.
    I ходзіш так, як пагарэлы,
    I хочаш людзям скаргі слаць,
    54
    Азвацца крыкам на свет цэлы: Дзе праўды, волі дзе шукаць?!
    А сурмы граюць баявыя, Віхор разносе іхні звон,— I песні дзіўныя такія Ад іх лятуць да ўсіх старон.
    1906 г.
    МЛЯ МАЛІТВА
    Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя доді з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шаледі над роднай зямлёй.
    Я буду маліцца да яснага сонейка, Няшчасных зімой саграваць сірацін, Прыветна па збожных гуляючы гонейках, Часцей заглядаці да цёмных хацін.
    Я буду маліцца да хмараў з грымотамі, Што дзіка над намі гуляюць не раз, Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі, Градоў, перуноў не ссылалі падчас.
    Я буду маліцца да зорак і жаліцца, Што гасяць сябе надта часта яны, Бо чуў, як якая з неба з іх зваліцца, 3 жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.
    Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю, Каб лепшаю ўродай плаціла за труд, Збагаціла сельскую хату пахілую, Надзеі збытымі ўбачыў наш люд.
    Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі He вылі над роднай зямлёй, нада мной.
    1906 г.
    56
    Пакіньма напуста на лёс свой наракаць, Скрозь слёзы скаргі сеяць па зямлі,— Нам трэба жыць і долю папраўляць, Каб нас патомкі з часам не клялі.
    Блудныя сцежкі цёмнага жыцця Навукі сонцам мусім рассвятліць, Каб мы і наша ў прышласці дзіця, He блудзячы, маглі свой век дажыць.
    Штандар свабоды хай вядзе усіх У свет на бітву з цемрай і са злом, А гікі грозьб мучыцеляў глухіх Глушыма вольнай песні перуном.
    Навукай, воляй зможам стогн бяды, Засеем долю на роднай зямлі, I зажывём шчасліва мы тады, Як прадзеды век нашы не жылі.
    1906 г.
    57
    TAM
    Там кроў ліецца, там за волю Барцы на вісельні ідуць, А вы, вы мучаны найболей, Спіцё, хоць вас даўно там ждуць.
    Скажыце мне, а за каго яны Пайшлі на смерць, пайшлі вайной? Хто ёсць на свеце так дастойны, Што трэ ахвяры аж такой?
    Га, з вас ніхто таго й не знае, Што йдуць за тых на бітваў жар, Хто труд свой потам аблівае, Над кім стаіць з нагайкай цар.
    Што йдуць за тых на катні здзек, Хто сваёй працай горкай, цяжкай Свет корміць,— сам галодны век, Адзеты лапцямі, сярмяжкай.
    Што йдуць, каб бедным і галодным Дзянькі сыцейшы зацвілі.
    Зрабіць нявольніка свабодным, Даць беззямельнаму зямлі.
    Дык вось, на смерць ісці іх змусіў Найнешчасліўшы чалавек.
    А вы, адродкі Белай Русі, Спіцё, як быццам кат засек!
    58
    До спаць! Паўстаньце грамадою I йдзіце ім там памагаць, Паўстаньце крэпасцю такою, Каб вораг вас не мог зламаць.
    Паўстаньце, покуль цар звыродны Крыві ўсяёй не выссаў з вас!
    Паўстаньце! Край ваш стогне родны, Заве збаўляць, як зваў не раз.
    Паўстаньце, гляньце, божа мілы, Свабода, сонца вас заве!
    Крыху адвагі й дружнай сілы, А шчасце вечна зацвіце.
    Зганіце сон, аслепны сон, Збудзіце дух прыбіты свой, I ўдарце ў згоды гучны звон, I сабярыцесь грамадой!
    I йдзіце, йдзіце вы туды,
    Дзе ўжо даўно кроў льюць за вас, Нясіце веліч слёз, бяды, Нясіце крыўды напаказ!
    Хай кроў пальецца дзень, другі Варожым трупам на падсціл, Хай у няволі ланцугі Спадуць ад грому вашых сіл!
    1906 г.
    РОДНЬІЯ ПЕСНІ
    Гэй, родныя песні! Вы ў суме і ў горы, Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны,— Для роднай зямелькі вы — светлыя зоры, Для роднага краю вы — райскія гімны!
    У вас адаб’ецца нядоля і доля, Ўздыханні, што ходзяць з сахою, з сякерай I холад, і голад, няволя і воля, I ў будучнасць ясну надзея і вера.
    На свеце на белым і праўдай і чэсцяй
    Гандлююць, збываюць за фальш і няславу; Вы ж, песні, і светам маглі бы затрэсці, Паклікаць к змаганню за добрую справу.
    На рукі людскія наложаць аковы.
    Край стопчуць, заграбяць чужыя народы,— У песнях жа родны край, родныя словы Жылі і жывуць, і жыць будуць заўсёды.
    Гэй, песні, гэй, звон Беларусі загнанай! Зайграйце пацехай на родным загоне, Што ўжо няма болей няволі, кайданаў I людзі не стогнуць, як стогнуць сягоння!
    1906 г.
    60
    НАД СВАЁЙ АЙЧЫЗНАЙ
    Божа! Гэткі свет тут Моц стварыла твая! Дзе ж мой дом, дзе мой люд? Дзе Айчызна мая?
    Дзе той час, у яком Тут кіпела жьшдё? Свой народ быў кругом I любіў сваё ўсё!
    Сваю песню ў лад свой He стыдаўся запець, I сярмяжкі сівой He стыдаўся надзець!
    Весяліўся народ, Аж грымела сяло! Ва ўсіх светлы паглёд, Ва ўсіх шчасце цвіло.
    А цяпер, а цяпер He відаць ясных зор, Хоць сабе сам не вер,— Знікла ўсё, як віхор!
    Знікла ўсё, як імгла, Няма славы таей;
    Злая доля змагла I мой край, і людзей!
    61
    Адны ў шар курганы — Сведкі бітваў — стаяць; Косці к ім груганы Прылятаюць збіраць.
    Прашмыгаюць вужы, Канюх моліцца «піць», Воўк прабег па мяжы, Далей спіць усё, спіць!
    1906 г.
    ПОЙДЗЕМ...
    Пойдзем, сушачы вечных крыві й слёз разводдзе, К лепшай долі з вялікай надзеяй,
    Пойдзем, пойдзем туды, адкуль сонца ўзыходзе, Адкуль вецер прыветлівы вее.
    Пойдзем, кінуўшы скаргі, а дружна і смела, Вайну ворагам выдадзім дужым,—
    Пойдзем, пойдзем усе на вялікае дзела, Досыць гніць у сне марным, ланцужным.
    Пойдзем шчасце сабе будаваць небылое, Пакуль крэпкі і воля, і сілы,—
    Пойдзем, пойдзем крышыць ўсё абманнае, злое, Будзіць праўду паўстаці з магілы.
    Пойдзем, ўзяўшы за сцяг свой і роўнасць, і згоду, Жыцця лепшага покуль не знойдзем,
    Пойдзем, пойдзем сабе здабываці свабоду, Як адзін, як адзін дружна пойдзем!
    1406 г.
    63
    ВЫ КАЖАЦЕ...
    Вы кажаце: надта пяю я нявесела, Пацехаў ніякіх не бачу ў людзей... Пакіньце смяяцца! Вас праўда не ўсцешыла, Няпраўды ж не знаю ў душы я сваей.
    Як пеў я дагэтуль, так пець не сцураюся, Жальбою маркоцячы песню сваю;
    Я ў долю народа свайго узіраюся
    I толькі аб гэтым для вас тут пяю.
    Няхай свет пазнае ўсе песні бяздольніка, Хай ворагмучыцель дрыжыць з праўды слоў, Быць вольным хай родзяцца думкі ў нявольніка, Хай быць чалавекам захоча брат мой.
    1906 г.
    64
    што ты СПІШ?..
    Што ты спіш, што ты спіш, Беларускі мужык?
    Глянь! Усталі усе, Як свет божы вялік!
    Толькі ты, брат, адзін, Як забіты, ляжыш I на долю сваю
    He ўстаеш, не глядзіш.
    Няўжо мала яшчэ Катавалі цябе?
    Няўжо мала яшчэ Слёз і гора табе?
    А паследненькі грош 3 цябе лупіць казна, Хоць у хаце дзяцям Хлеба, солі няма.
    Хоць заклаў ты кажух, Абы чынш заплаціць, Хоць у лапцях ты з лык Мусіш вечна хадзіць...
    Хоць кароўку сваю За падаткі прадаў, Хоць апошні ўмалот Магазыннік забраў.
    3 Я. Купала
    65
    Ты астатні свой дух I свае жылы рвеш, Як калоду пудоў Са сто ў места вязеш.
    А у печцы тваёй, Хоць мароз, хоць зіма, Агонь тры дні не быў, Дроў паленца няма!
    А к вяселлю рубель Часам трэба калі, Дык хоць з торбай ідзі, Каб капейку далі!
    А не грошы ж твае Там у банку ляжаць? He за грошы ж твае Цар ідзе ваяваць?
    He за грошы ж твае Цэркаў гэта стаіць?
    He за грошы ж твае Яна срэбрам блішчыць?
    He за грошы ж твае Цар палац свой зрабіў? He за грошы ж твае Ён чыноў насадзіў?
    He за грошы ж твае Караблі на вадзе?
    He за грошы ж твае I чыгунка ідзе?
    66
    He твой сын на вайне Без галоўкі ляжыць? He сіротка твая Пад варотмі стаіць?
    Дык прасніся ужо, Беларускі мужык! Глянь! Усе устаюць, Як свет божы вялік!
    Глянь! Усходзіць ужо Зорка праўды святой I няволюбяду Сваёй зніме рукой!
    Толькі ты мусіш, брат, Уставаць, памагаць I за долю сваю Ваяваць, ваяваць!
    Калі стрэльбу ў цябе Адабралі тваю, Ты з застрэшку вазьмі Касу востру сваю?
    I ідзі, і крычы Прагавітым людзям, Няхай хлеба даюць Табе, жонцы, дзяцям!
    Няхай знімуць з цябе Чынш, падаткі, налог, Бо бясплатна ддя нас Даў зямлю гэту бог!
    67
    Што табе трудна жыць, Дзецям хлеба няма, Што не тошіена печ, Хоць мароз, хоць зіма!
    I ідзі, і крычы, Што пот вочы заліў, I ідзі, і крычы, Што з табой цар зрабіў!
    Няхай бача ўвесь свет Цяжку долю тваю, Няхай бача ўвесь свет Злое гора тваё!
    Дык прасніся хутчэй. Беларускі мужык!
    Глянь! Усталі усе, Як свет божы вялік!
    1906 г.
    УСЕ РАЗАМ