• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Гэй жа, брацці, ўсе мы разам Песню запяём
    Дружна, смела, на свет цэлы Аб жыцці сваём!
    Аб тых хмарах, што так ходзяць Над нашай зямлёй,
    Аб той хатцы, што дзюравай Свеціцца страхой.
    Аб той зорцы, што так часта Ажыўляла нас
    I душу надзеяй светлай Вабіла не раз.
    Вабам шчасця і дастатку Падклікала ўсяк,
    Аж ізноў тачыць стаў сэрца Нядолі чарвяк.
    *
    Гэй жа, брацці, ўсе мы разам Песню запяём
    Дружна, смела, на свет цэлы Аб жыцці сваём!
    69
    Аб той славе небывалай Нашае зямлі, Дзе мы долю пахавалі, Скуль бяду ўзялі;
    Аб той працы неаплатнай, Крыўдзячай не раз, Што так потам, мазалямі Пацяшае нас.
    Як нядолю сваю бачыць,— He магчы ж змагаць,— Думы, сілы маладыя
    Дарма марнаваць.
    Гэй жа, брацці, ўсе мы разам Песню запяём
    Дружна, смела, на свет цэлы Аб жыцці сваём!
    Хай імчыцца наша песня Птушкай панад гай, Дзе бяжыць бурлівы Нёман, Дзе наш родны край!
    Хлопец стройны коні пое Тамака ў браду,
    А прыгожая дзяўчына Чэрпае ваду.
    I адно так на другое Міленька глядзяць,
    70
    Аж іх вочкі, быццам зоркі, Ясна мігацяць.
    *
    Гэй жа, брацці, ўсе мы разам Песню запяём
    Дружна, смела, на свет цэлы Аб жыцці сваём!
    Даляціць мо наша песня
    Да забытых сёл,
    Дзе яе сусед пакліча, Павядзе за стол.
    Хлебам, соллю прывітае, Чарку паднясе...
    Будзе песня красавацца.
    Як жытцо ў красе.
    Нам тады ўсім будзе слава, He было якой...
    Дык запейма, хай імчыцца Нашых песень рой!
    1906 г.
    «НАШАЙ ДОЛІ»
    (Першай беларускай газеце)
    Гэй! ўсе разам без патолі, Бел ар ус ы  дзеці!
    Пашлём дзякуй «Нашай долі», Родненькай газеце.
    Нам яе, радзімай, далей He будзе ўжо браку;
    Шмат гадкоў шчыра чакалі, А цяпер — ой, дзякуй!
    Дзякуй тым, што нашу мову Родную ўскрашае,
    Хто цямноты ў родным слову Нашы распрашае.
    Дзякуй! і хай «Наша доля» Часцей к нам прыходзе, А з ёй праўда і з ёй воля
    Зажыве ў народзе.
    Праўда, шмат расце бадыляў Нам на сцежцы нашай,
    А магіла пры магіле
    Дзікай пусткай страша.
    Але «Доля» хай адважна Ляціць к нам, загнаным, К грамадзе нашай сярмяжнай, К горам гартаваным.
    Ўрагоў нашых рык шакалі He страшан і ўгрозы,
    72
    Бо, бо нас узгадавалі
    Кнут, кроў, пот і слёзы. Прыкупіўшы солі, хлеба, Прывітайма «Долю», Як анёла бога з неба, Як святую волю!
    1906 г.
    ПЕРАД БУРАЙ
    Што бачу? — ўсё ціха, ўсё спіць пад няславай... Ці ж праўда? — няўжо гэта вораг асіліў?
    Няўжо ўсе байцы за народную справу Тыранамі зможаны, леглі ў магіле?
    Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нікчэмна
    I даўся без голасу дэспату ў рукі?
    Няўжо дух свабоды, дух сілы мяцежнай Замёр і не ўскрэсіш ніякай прынукай?
    Ці ж мала няшчасцяў, ці ж мала слёз, Ці ж мала кайданаў, мучэнняў не ў меру?
    О не! Штосьці сэрца іначай гавора,—
    Я гэтакай цішы не веру, не веру!
    Так толькі бывае прад летняю бурай — I птушка замрэ, й пагляд сонца нясмелы, На небе ж збіраюцца хмура за хмурай, I гром заграхоча, і дрогне свет цэлы!
    1907 г.
    74
    УСТАНЬ
    Устань!
    Ўсе, глянь, Пайшлі...
    I вот — Свабод!
    Зямлі!
    А ты —
    Святы —
    Закіс,— Звёў хлеб, Аслеп,
    Азыс.
    Эх, бой, Як стой, (Зазлуй),
    Злаўчы, Крычы,
    Ваюй!
    Ці так Бядак
    Прапаў, А мо Ты б што
    Дастаў?!
    1907 г.
    75
    РАЗЛАД
    Куды ні глянеш — людзі, людзі, Куды ні глянеш — шэльмы, шэльмы, Куды ні глянеш — б’юцца ў грудзі, Што значыць: правільныя вельмі.
    Адзін накраў — багацце ўмножыў, Другі згалеў, галей сабакі...
    Бяду нажыці ўсякі можа, Бяды пазбыціся — не ўсякі.
    Аслу з напоўненай машною Леў акаваны лапы ліжа...
    Рака затоўчана крывёю, Ўдава заводзіць каля крыжа.
    Дабро і зло — ў аднолькай мерцы; Свіння святыя думы блоце, Вужакі сыкаюць на сэрцы, Душа валяецца ў балоце.
    Крутым хвастом на ўсе староны, Як сучка, доля меле, дзеле: Адным спраўляе пахароны, Другіх склікае на вяселле.
    Няпраўда праўду акялзала I едзе людскасці на спіне,
    76
    А чалавек — ком гною, сала — Быдлём, сляпнём жыве і гіне.
    Адзін чорт весел, зубы скаліць, Загаціў пекла да варотаў;
    Рад шэльма: польку з ведзьмай валіць...
    Такі разлад — яго работа!
    1907 г.
    HE ЧАКАЙ...
    He чакай пацехі скорай, Думкам дай заснуць, Што паспагадае ropy
    Твайму хтонібудзь.
    He чакай ты ласкі братняй, Што можа калі
    Дабравольна і бясплатна Дастанеш зямлі.
    He чакай, што ржа з гадамі Паесць ланцугі,
    Што мінуцца сабой самі Нагайкі, штыхі.
    He чакай... Знай, да магілы Жывеш з сілы рук,— Павер сіле, толькі сілай
    Збудзешся ўсіх мук!
    Рухне ўсё, што з веку сходзе, Ляжа к шчасцю след;
    Так з зімы вясны разводдзе Аднаўляе свет.
    1907 г.
    78
    ВУЧЫСЯ.
    Вучыся, нябожа, вучэнне паможа Змагацца з нядоляй, з няволяй... Што мучыць сягоння, што думкі трывожа,— Збяжыць і не прыйдзе ніколі.
    Жаль згіне, як мара; не будзеш няздарай, Нідзе і ні ў чым не заблудзіш;
    Ты праўду ў няпраўдзе, як сонца між хмараў, Спазнаеш, раз цёмен не будзеш.
    Такая прынука, як труд і навука, Ці ж можа нам сіл не дадаці?
    3 такімі сябрамі, знай, будзе не штука
    I гора сваё зваяваці.
    Паўнейшай адрынка, сыцейшай скацінка, Ой, будзе — а толькі вазьміся!..
    I знойдзецца ў працы аддыхі часінка, I ў крыўду ўрагом не дасіся.
    Крыўдзіцеляў зможаш, след вечны праложыш I к долі, і к волі, і к славе...
    Адно ты прачніся, вучыся, як можаш, Ці дома, ці на школьнай лаве.
    Ўсе людзі значэнне пазналі вучэння, Адзін толькі ты ані дбаеш!
    Цямней, беларусе, ад ночкі асенняй, I шчасце ж такое ты маеш...
    1907 г.
    79
    3 ПЕСЕНЬ АБ НЯВОЛІ
    To не свісты зімовай мяцеліцы Над зямлёю шумяць і гудуць,— Гэта дзікім мучыцелем сеецца Сяўба — ў путы працоўных закуць.
    To не рой груганоў падымаецца, Дзе зваёваных трупы ляжаць,— Гэта гурты казакаў злятаюцца Закаваны народ катаваць.
    To не рэчак паводкі бурлівыя Затапляюць зямельку вадой,— Гэта, ў бойцы мручы, нешчаслівыя Залілі свет нявіннай крывёй.
    Дый над гэтай крывёю магільныя Расплываюцца енкі сірот, Плачуць цяжанька людзі бяссільныя, Плача змучаны ўвесь мой народ.
    А мучыцеляў смех над скаванымі Разлягаецца страшным выццём...
    Завываюць ваўкі над курганамі, Свет заліты крывавым агнём.
    1907 г.
    80
    ХТО ТЫ ГЭТКІ?
    Хто ты гэткі?
    — Свой, тутэйшы. Чаго хочаш?
    — Долі лепшай. Якой долі?
    — Хлеба, солі.
    А што болей?
    — Зямлі, волі.
    Дзе радзіўся?
    — Ў сваёй вёсцы. Дзе хрысціўся?
    — Пры дарожцы. Чым асвенчан?
    — Кроўю, потам. Чым быць хочаш?
    — He быць скотам...
    1908 г.
    81
    ВОРАГАМ БЕЛАРУШЧЫНЫ
    Чаго вам хочацца, панове?
    Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус?
    Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, 3 якім радзіўся, падрастаў.
    Цяпер і вы загаварылі, 3 апекай выйшлі, як з зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі?
    Ваш брат і цёмны, і галодны;
    Хацінка свой зжывае век;
    I век не знаў ён дум свабодных, I крыўдзіў свой брат — чалавек.
    Вам страшна нашай слёзнай песні I жальбы страшна вам глухой?
    Вам жудка сонца напрадвесні? Мілей вам холад з цемнатой?
    а што ж вам беларус такога Пасмеў зрабіць, пасмеў сказаць?
    82
    Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа, Як свайго брата шанаваць!
    Эх, кіньце крыўдамі карміцца,— Кожны народ сам сабе пан;
    I беларус можа змясціцца
    Ў сям’і нялічанай славян?
    Напасцю, лаянкай напраснай
    Грудзей не варта мазаліць!
    He пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць!
    He столькі «хамскія» натуры На карках вынеслі сваіх!
    I свіст даносчыкаў пануры, Паверце, не запудзіць іх!
    К свабодзе, роўнасці і знанню Мы працярэбім сабе след!
    I будзе ўнукаў панаванне
    Там, дзе сягоння плача дзед!
    /907 г.
    БЕЛАРУШЧЫНА
    Сотні лет, непрыяцелембратам прыбітая, Зарастаючы зеллем чужым, як лазой сенажаць, Ты ляжала, няпамяці пылам пакрытая, А народ твой быў змушан маўчаць і табой пагарджаць.
    I круцілі цябе, як каму падабалася, Кожны строіў, наводзіў цябе на свой строй, на свой лад;
    Адно часам жальба, як кляцьба, разлягалася Ды нячутай ляцела, ўміраючы, ў грудзі назад.
    Спаў народ, і ты спала, і ворагі верылі, Што ніхто не разбудзіць цябе, што заснула навек. I дзялілі цябе, ўсімі мерамі мерылі, Што памерла ўжо ты,—
    не адзін так казаў чалавел.
    Час ішоў. К жыццю новаму клікі пачуліся; Ўсе народы паўсталі на бітву за права сваё. Ты — як спала — ўскрасла, твае дзеці прачнуліся, Твой народ, ты сама ўсталі новае строіць жыццё.
    I цяпер хоць прыблудаў даносы ў ход пушчань., Хоць пад права тваё падрываецца шмат хто, як крот,—
    84
    Як жыла і жывеш, будзеш жыць, Беларушчына: Зразумеў і успомніў цябе твой мільённы народ.
    Сціхнуць віхры, заціхне пара непагодная,
    Сілы грозныя ўстануць, акрэпнуць к другому жыццю; Панясуцца, як звон, песні вольныя, родныя, Апяваючы долю, нядолю народа, тваю.
    1908 г.
    МАТЦЫ
    Ты гадуй сынка, матуля, У пялёнкі спавівай, Калышы, пей люлілюлі, Пей паціху баюбай!
    Над калыскай з бегам ночак Песні роднай не жалей, Каб, як вырасце сыночак, Верным вечна ён быў ей.
    Як навучыцца хадзіці, Маткі мову разумець, Ты вучы яго любіці Усё сваё ў пашане мець.
    Бай яму даўнейшы казкі, Ад бацькоў сваёй зямлі, Як жылі без чужой ласкі, Як слугамі не былі.
    Як на веча сход ззывалі I тварылі свой закон, Як жылі ды панавалі, Покі ўпалі у палон.
    Як жа ў розум убярэцца Твой сынок, як мак у цвет, Дужым стане, што, здаецца, Павярнуў бы цэлы свет,— Выпраўляй яго у людзі, На дарогу блаславі, Разам з крыжам дай на грудзі Роднай вузельчык зямлі:
    86
    Каб не даўся ў крыўду здзекам, He забыў сваіх старон, Каб вярнуўся чалавекам К роднай бацькаўшчыне ён
    Ды ўзяўся шчыра, міла
    Сеяць шчасце, гнаць бяду:
    Стаў адважна словам, сілай За свой край і грамаду.
    Гэта ўсё ўпаі дзіцяці 3 малаком сваіх грудзей. Бо іначай пойдзеш, маці, Жабраваць хлеб у людзей.
    1908 г.
    АРАТАМУ
    Ну, годзе ўжо спаці! глянь: светла ўжо ў хаце, Вясна заглядае ў акно;
    Ўжо птушка свяргоча, ўжо лісцік шапоча, Цябе шнур чакае даўно.
    Хай сошка крывая, кабылка худая
    I ты сам, крывы і худы, Пацягнуцца ў поле, на тое прыволле, На тыя прадзедаў сляды.
    Ты — пан, .ты — багаты, ты — сіла, араты!
    Ты ў крыўду не даўся б другім.
    Знай, шмат каму трэба з тваёй працы хлеба, Дый сам ты галодзен зусім...
    Дык выпрамся ж трошку, дый жыва за сошку, Ды ў поле — к вялікай арбе!
    Бач, можа і долю ў няўродлівым полі
    Ты выараш, братка, сабе...
    Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі —
    Любі сваю ніву, свой край
    I, колькі ёсць сілы, да самай магілы
    Ары, барануй, засявай!..