Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
Такім чынам, і ў 30я гады Янка Купала заставаўся душою нацыі, хоць, зразумела, не мог быць Прарокам нацыянальнага адраджэння, тым больш — нацыянальнай незалежнасці. Паміж паэтам і ўладай быў дасягнуты неафіцыйны кампраміс. Улада больш не імкнулася знішчыць паэта ні фізічна, ні палітычна, наадварот, выкарыстоўвала яго імя для пацвярджэння «плённасці ленінскасталінскай нацыянальнай палітыкі». 3 свайго боку, паэт услаўляў «правадыра», «Сталінасейбіта», апяваў тое станоўчае, што бачыў
18
навокал сябе (мір, дружбу народаў, калектыўную прайу, індустрыялізацыю краіны і г. д.), не закранаў драматычных і трагічных бакоў тагачаснага жыцця (прымусовая калектывізацыя, раскулачванне сялян, рэпрэсіі і інш.). Магчыма, пра рэальнае, трагічнае паэт далёка не ўсё і ведаў, паколькі сталінскія апрычнікі рабілі сваю чорную справу шытакрыта, дзейнічалі хітра. Так, у сярэдзіне і другой палове 30х гадоў на Янку Купалу абрынулася цэлая лавіна ўзнагарод, прывілеяў, матэрыяльных даброт, што значна аддаліла яго ад народа, ад рэальных народных клопатаў. Палітыка «бізуна і перніка» прымянялася тады спаўна.
I ўсё ж нават такі, суб’ектыўна і аб’ектыўна аддалены ад людскіх клопатаў, Янка Купала «сваім уласным існаваннем ужо быў чымсьці неад’емным ад духоўнага жыцця народа» (А. Твардоўскі). Ён паказваў і гэтаму народу, і ўсяму свету: нягледзячы на страшэнны палітычны і эканамічны ўціск, беларускі народ існуе! А гэта было асабліва важна ў тыя нялёгкія трыццатыя гады, калі паступова была вынішчана амаль уся свядомая нацыянальная інтэлігенцыя і ў вялікай ступені — сялянства, асноўны захавальнік духоўных каштоўнасцяў нацыі. Дастаткова сказаць, што ў канцы трыццатых гадоў з усіх беларускіх пісьменнікаў, што актыўна выяўлялі сябе ў 20я — першай палове 30х гадоў (а гэта некалькі сот чалавек), на волі заставаліся ўсяго чатырнаццаць творцаў...
Дзякуючы Янку Купалу і Якубу Коласу ў 30х гг. пакрысе ўмацоўвалася і нацыянальная самасвядомасць беларусаў, яны пазбаўляліся «нацыянальнага комплексу», «тутэйшавізму», у іх узнікаў зразумелы нацыянальны гонар за сваіх песняроў (не кожны народ мог пахваліцца такімі паэтамі, жывымі класікамі!). Уратаваная ад «палітычнай» смерці, асноўная частка творчай спадчыны песняра 1905—1930 гадоў актыўна служыла беларусам, стала іх нацыянальным скарбам, духоўным спажыткам. У тыя гады творы Янкі Купалы пачалі перакладацца ва ўсіх рэспубліках СССР, часта прыходзілі да замежнага чытача. Тым самым, апрача ўсяго іншага, замацоўваліся ў свядомасці і савецкіх, і еўрапейскіх народаў паняцці «Беларусь», «беларусы», якія да рэвалюцьп нават на самой беларускай этнічнай тэрыторыі не ўсюды былі пашыраныя.
19
Адным словам, Янка Купала працягваў актыўна служыць беларускай нацыі, Бацькаўшчыне. Толькі ўжо, як мы бачым, іншым чынам і іншымі сродкамі.
У грозным 1941 годзе народны пясняр стаў на чале духоўнага супраціўлення фашысцкай агрэсіі, якая хацела пазбавіць беларускі народ самага дарагога — Бацькаўшчыны. Янка Купала пісаў палымяныя звароты да насельніцтва акупаваных раёнаў, да партызанаў. Усяляў веру ў перамогу над крыважэрным ворагам, «Гітлерам ашалелым».
У гэты час народны паэт, відавочна, выразна ўбачыў і другога злачынцу беларускага ды іншых савецкіх народаў — «бацьку» Сталіна, па волі якога былі знішчаны мільёны людзей, у тым ліку — тысячы лепшых афіцэраў, военачальнікаў. Менавіта самаедская сталінская палітыка прывяла да хуткага захопу фашыстамі Беларусі, значнай часткі тэрыторыі СССР, да таго, што гітлераўцы апынуліся ля самай Масквы. Але нават не словы — думкі такія ў той час станавілся вядомыя ведамству Берыі...
У чэрвені 1942 года пры загадкавых абставінах у маскоўскай гасцініцы «Масква» здзейснілася «самагубства» Янкі Купалы. Аднак фізічная смерць песняра на гэты раз не змагла пацягнуць за сабою і ягоную смерць палітычную. Ніхто ўжо не ў стане быў адабраць ад беларусаў іх Песняра, Прарока нацыянальнага адраджэння, Уладара дум, Ваяка за родны край, народ.
Ніхто не мог (і ніколі не зможа!) пазбавіць беларусаў іх несмяротнае душы.
А таму — жыве Беларусь і жыцьме!
Вячаслаў Рагойша
ГЭТА КРЫК, ШТО ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ
Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор, Ці запеў салавей, ці загагала гусь,— Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, Сваю маткузямлю — Беларусь.
Хоць гарыста яна, камяніста яна, Вераб’ю па калена, што сею, расце, Дый люблю ж я яе, шкода хаткі, гумна: О, такіх няма, мусіць, нідзе!
3 саламянай страхой мая хатка, гумно; Непачэсна, што праўда, віднеюць яны, Дый на іх жа сваёй клаў рукой бервяно
I зямлю раўнаваў пад звяны!
3 саламянай страхой мая хатка, тачок! Многа чутак наводзяць і дум на душу;
Я у сне бачу іх, помню кожны разок
I у сэрцы, як веру, нашу.
Хатка сведкай была, як пазнаў божы свет; 3 хаткі бегаў да школы вучыцца чытаць; Пры лучыне не раз гаварыў казкі дзед;
У двор з хаткі хадзіў зарабляць.
У тачок збожжа, сена я клаў кожны год;
У ім першы раз Зосі сказаў, што люблю...
У ім з дзеткамі после збіраў умалот
I цяпер пры ім лазню таплю.
21
А хоць гора зазнаў, знікла доля навек, Зося парыць зямлю, у свет дзеці пайшлі,_____ Тут жа неяк прывык да ўсяго чалавек, Прырос неяк, як корч да зямлі!..
Тут усякая рэч як гавора з табой:
I крывая бярозка, і столетні дуб,
Снег халоднай зімой, траўка летняй парой, I асвер, і абцінены зруб...
А бурлівы ручай і зялёненькі сад! — Хоць, брат, сэрца аддай і душу хоць аддай!.. Сам садочак садзіў гадкоў дваццаць назад, А цяпер жа вялікі, як гай!
3 садам гэтым я зжыўся, як з хаткай сваей;__ Знаю, колькі з яго маю яблык і сліў;
Ночак шмат скаратаў у ім з Зосяй даўней, Шмат чаго у ім я перасніў!
Ой, бывала, як сонейка блісне вясной,— To ж то рай, далібог! — захліпаецца дух,— Як на ўсе на лады, на садок увесь той Засвяргоча рой птушакпяюх!
Тут кукуе зязюля, ці шмат пражыву;
Там чырыкае шпак, там пяе салавей;
Тут крычаць вераб’і і клююць крапіву;
А на ўсё сонца грэе цяплей і цяплей!..
Цяпер глянь, браце, вокам на поле, на луг, На сівецсенажаць, на вузкія шнуры, Дзе свістала каса, барабаніў дзе плуг, Дзе з зары працаваў да зары.
22
Тут даўгідаўгі шнур зелянее з аўсом; Бліжэй гоні адны, на іх — бульба у шар; А там далей даўгі шнур віднее з жытцом;
А там голы, як бубен, папар.
Пасяродку аўса галавісты лянок Зелянее, інакш адбівае сабой;
Там вусаты ячмень, а там далей набок Ад ячменю — дзірванчык з лазой.
Ды і што гаварыць — дзе я толькі гляджу, Бачу родненькі край, сваю маткузямлю;
Тут і людзі... ат... што!.. аб іх после скажу...
Долі іх надта ж я не люблю!
А вот як не любіць гэта поле, і бор, I зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,— Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!
1905—1907 гг.
Грай, мая жалейка, Пей, як салавейка!
Апявай нядолю, Апявяй няволю
I грымі свабодна, Што жыве край родны!
1905—1907 гг.
A XTO TAM ІДЗЕ?
A хто там ідзе, a хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах, На руках ў крьші, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць напаказ сваю?
— На свет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? — Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
1905—1907 гг.
25
Я HE ПАЭТА
Я не паэта, о крый мяне божа!
He рвуся я к славе гэткай німала, Хоць песенькудумку і высную можа, Завуся я толькі — Янка Купала.
Славу паэтаў разносяць па свеце, Вянкі ўскладаюць і звоняць пахвалай, Я ж ціха йграю, хто ж ціхіх прымеце?
Ат! ведама, з вёскі — Янка Купала!
Кожны край мае тых, што апяваюць, Чым ёсць для народа ўпадак і хвала, А беларусы нікога ж не маюць, Няхай жа хоць будзе Янка Купала.
Доляй убогі, ён ціхі, нясмелы, Бяда, яго маці, узгадавала, Слёзы пагарды п’е толькі век цэлы, От, ведама, просты Янка Купала.
Песні пачаў пець той мовай убогай, Якой пагарджаюць горка, нядбала.
Пэўна і песняў счураюцца многа, От, ведама, здумаў Янка Купала.
Шчасце так рэдка над светам усходзе; Ўсё ж досыць бывае меці хоць мала,—
26
Долю каб бачыў у родным народзе, А быў бы шчаслівы Янка Купала.
Эт, з часам людзі ўпадаюць на сіле, Смерць скосе, глядзі — і больш крыжам стала; Нехта спытае: хто ў гэтай магіле?
А надпіс пакажа: Янка Купала.
/905—1907 гг.
3 ПЕСЕНЬ
АБ СВАЁЙ СТАРОНЦЫ
Невясёлая старонка
Наша Беларусь: Людзі — Янка ды Сымонка, Птушкі — дрозд ды гусь.
Поле — горы ды каменне, Потам зліта ўсё, Сенажаць — адно карэнне, Сівец ды куп’ё.
Родзе шнур несамавіта, Колькі б працы ўнёс,— Ячмень з сажай, з званцом жыта, 3 свірэпкай авёс.
Небагатыя і вёскі,
Садоў ў іх не знаць, Толькі часам дзе бярозкі, Як тычкі, стаяць.
А па вёсках люд убогі, Век бяда ў крук гне, Вечна ў лапцях гное ногі, Зрэб’е спіну тне.
Цёмны, цёмны народ гэты, Трудна і сказаць,
28
Абарваны, неадзеты, He ўмее чытаць.
3 яго кожны насмяецца, Назаве дурным...
Бедны люд... так бы, здаецца, Плакаў разам з ім.
Так няміла, як магілай
Неяк выдае Беларусь, мая старонка, Дый люблю ж яе.
Я, калі б з ёй разлучыўся, Плакаў з усіх сіл...
Эй, бо дзе воўк урадзіўся, Яму куст той міл!
Дома голаду дазнаю,—
З’ем хлеба, вады...
Горай жыці ў чужым краю, Болей слёз, нуды.
Там не знойдзеш братніх сэрцаў, Там кожны чужым,
Будзеш жыць з нудой у спрэчцы Ды адзінадным.
Песню родную зацягнеш, Хто пачуе, хто?
Там любіць свой край прысягнеш Лепей, як жыццё.
1905—1907 гг.
Я МУЖЫКБЕЛАРУС...
Я мужыкбеларус,— Пан сахі і касы; Цёмен сам, белы вус, Пядзі дзве валасы.
Бацькам голад мне быў, Гадаваў і карміў, Бяда маткай была, Праца сілу дала.
Хоць пагарду цярплю,— Мушу быць глух і нем; Хоць свет хлебам кармлю,— Сам мякіначку ем.
3 цяжкай працы маей Карыстаюць усе, Толькі мне за яе Няма дзякуй нідзе.
Глянь, высокенькі бор, Вокам нельга прабіць;
Загудзеў мой тапор,— Як блін, поле ляжыць.
Сошку з вышак сцягнуў, Кабылічку ўшчаміў, Плечы трохі прыгнуў,— Лес на пахань зрабіў!
30
Дый засеяў кусок, Потым з жонкай пажаў... Пан пшанічкі тачок — Люба глянуць — наклаў.
Дык вось, людцы, які Я мужыкбеларус!
Пад ілбом сінякі, Цёмен сам, белы вус.
Эй, каб цёмен не быў, Чытаць кніжкі умеў,— Я б і долю здабыў, Я б і песенькі пеў!