Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
Я б патрапіў сказаць, Што і я — чалавек, Што і мне гараваць Надаела ўвесь век.
1905—1907 гг.
А ТЫ, БР/ ЦЕ, СПІ!
Вясна. Сонца узыходзе, Свеце на зямлі;
Дух збудзіўся у народзе,— Усталі, пайшлі.
Ёсць і працы, ёсць і поту,— Спаць няма калі!
Дружна валяць на работу,— А ты, браце, спі!..
Спі, на слёзы і на гора
Рукою махай;
Хоць зрабіў бы ты з ім мора, А кажы: няхай!
Няхай тыя уставаюць Рана да зары,
Што свабодачку кахаюць! — А ты, браце, спі!..
Недастатак госце ў хаце, 3 крыўды дух замёр;
Дзеці, жонка шлюць пракляцце... Ты ж, як той тапор!
Дрэмле сошка, і адлогам Шнур ляжыць даўгі, Ржа касу есць пад парогам...
А ты, браце, спі!
32
Спі, а можа хто заблудзе У твой бедны край
I цябе з душой разбудзе,— Крыкне: «Уставай!»
Ты на гоман той народны Паходню бяры
I другіх будзі з паходняй!.. А мо лепей... спі?!
1905—1907 гг.
2 Я. Купала
ЛЮБІМОСЬ, MAE СУСЕДЗІ!
Любімось, мае суседзі!
Кіньма сваркі, звадкі, Жыйма, як родныя дзеці Адной нашай маткі!
Што ты маеш з сваёй звадкі, 3 дзікай ненавісці?
Людзі толькі насмяюцца, I ўсёй той карысці.
Людзі толькі насмяюцца, Ўрагі скарыстаюць,
Над душой чорт запануе, Ўнукі цябе злаюць.
А пачнема жыці ў згодзе Ў пачцівай, харошай,— Знойдзем долю, знойдзем волю, На зваротак — грошы.
Ўрагам нашым прыступіцца Трудна тады будзе,
Ды ў суседзяў ласку маюць Згодлівыя людзі.
Дык любімася, суседзі!
Кіньма сваркі, звадкі, Жыйма, як родныя дзеці Адной нашай маткі!
1905—1907 гг.
34
ПЕСНЯ АБ ПЕСНЯХ
Тудысюды, там ды сям 3 думкай злётаў ўслужнай, Во й гатова песня вам!
Пейце толькі дружна.
А жыла ж каб век вяком, Спішу на паперы, Бо што спісана пяром, He выйме й сякера.
Песні, знайце,— сэрца дар, Шанаваць іх трэба;
Кепскі з нас той гаспадар, Што не мае хлеба;
I без песень жа народ Што ён варт быць можа? Ён і цёмны, як той скот, I бяды не зможа.
Газет, кніжак мовай чэй Найболей друкуюць, Паважаюць тых людзей, Любяць і шануюць.
Так і вы ж, людцы мае, Ўстаньце, ачуняйце, Аб чым песенька пяе, Хутка пераймайце.
35
Пейце, пейце а дружней, Браццібеларусы, Барукайцеся смялей 3 няпраўдай, з пакусай.
Блізкі той дзянёк, калі Шчасна запануем, Станем самі мы людзьмі I край адбудуем.
1905—1907 гг.
воля
I люблю ж я, люблю Гэту волю сваю!
Зямлёй лягу ў зямлю — Вазьму волю сваю.
Нашто сокалам быць, Так высока лятаць,— Толькі б воляю жыць, Толькі б путаў не знаць.
Эх, каб так раскаваў Петлі ўсе ў ланцугу,— Я б усім паказаў, Як быць вольным магу!
Зямлёй лягу ў зямлю, Але перш прапяю, Як я волю люблю, Гэту волю сваю!
1905—1907 гг.
37
МОЖНА...
Можна хатку убраць тынкаваннямі з плесні, Можа віхар нядоляй заенчыць над ей, Можна пець салаўіныя шумныя песні, Што шчаслівы ўвесь свет, няма гора ў людзей.
Можна свет упрыгожыць у кроў і пажары, Можа гром загрымець і паслаць перуны, Могуць гінуць нявінныя ў бітвах ахвяры, Можна слабым, нязбройным надзець кайданы.
Але ёсць жа вялікая праўда на свеце,— Праўда, сілаю роўная сонца агням,— Цяпер спіць, але ўстане і бляск свой расквеціць, За сваё паніжэнне адплаціць людзям.
1905—1907 гг.
38
БЕЛАРУСКАЙ ВЫДАВЕЦКАЙ СУПОЛЦЫ
«ЗАГЛЯНЕ СОНЦА I Ў НАША АКОНЦА»
Прывет вам, прывет з найцямнейшай старонкі, Ад браццяў, ад сёстраў загнаных сваіх, Шлю радасці поўны, шлю з песняю звонкай: Вітайце, сяўцы, нам збажынак такіх! Мяцеліцы нашу айчызну зглушылі;
Найлепшых авечак уносяць звяры;
Жыццё тут заціхшы, як сон у магіле: Тут цёмна, не знаці ні дня, ні зары. Тут крыўды няшчасных галосяць а мшчэнні; Для духа і цела бракуе тут хлеба.
А мора слёз вечных, гэй, вечных цярпенняў, Пажараў — сто сонцаў, каб высушыць, трэба! Хоць сілаў гартоўных не стаць тут не можа: Іх голад, і холад, і кнут гартаваў;
Но сон іх, ах! крэпкі, хто смелы стрывожа; Сябе хто б такім усясільным назваў?..
Вы зоркаю яснай над гэткай зямлёю Усходзіце сцежкі цямнот асвятляць; Выходзіце з светлага знання сяўбою, Вы хочаце ўспёных будзіць, паднімаць, О, каб жа цяпер вы, яснеючы зоркай, Мільёнамі сонцаў зардзелі для нас! I гэтыя сонцы, ды ў нашы аконцы Унеслі з сабою шчаслівасці час.
Нас восем мільёнаў! — эх! бі нам паклоны, Чужнік ўсяк, прыліпшы да нашай зямлі! Нас восем мільёнаў... злічы хто, шалёны! А гора чаму ж мы й кайдан не змаглі?!
39
Ho досыць нарэкаць, як калісь за прыгону! Зычэння да вас лепш адно йшчэ ляці: Каб гэтыя восем і з чымсь мільёнаў Ўсе ў вашай Суполцы сябрамі былі.
Гэй, дзівы над дзівы, мкне гоман грамлівы! Глядзіце, ўстае беларускі народ;
Айчызну будуе на борах, на нівах.
Што гэта? — то йдэі, то праўды прыход.
1905—1907 гг.
АЎТАРЦЫ
«СКРЫПКІ БЕЛАРУСКАЙ»
Чутка йграеш, гулка йграеш Ты на скрыпачцы сваей, К небу з думкай падлятаеш, Шчасця зычыш для людзей.
Ўперагонку з салаўямі Пайсці голас можа твой. Грай жа, грай жа паміж намі! Ваюй песняй з цемнатой.
Крэпкі струны тваёй скрыпкі, Ў тваёй скрыпцы душа ё, Ў руцэ сільнай смычок ліпкі Лёгка ходзіць, як пярцо.
Павядзеш ты ім, і песня Льецца — проста б слухаў век: Неяк шчасна, то балесна Сябе чуеш, чалавек.
Аб чымсь светлым, аб чымсь новым Твая скрыпка грае нам;
Грае, грае, а ў ёй мова Наша чуецца без плям.
Беларуса й яго жонку Называеш ты людзьмі, Беларусь, яго старонку, Славіш песнямі сваймі.
41
Аж так хочацца, хоць сціха, Тваёй скрыпцы ўтараваць,— Піць з таго, што й ты, кяліха, Аб чым граеш, апяваць.
Гэй, пяснярка, болей, болей Нам на скрыпцы сваёй грай! Прывітаем хлебамсоляй, Дзякуй скажа родны край.
Бедна нашая старонка, Яе ж люд бядней яе: He апеты песняй звонкай, I цяпер хто ж апяе?
Хто? — як кінеш так прыгожа Для сваіх ты йграць людзей.
...Эй! іграй жа той, хто можа: Плакаць будзе весялей.
1905—1907 гг.
АДПОВЕДЗЬ
Вы, паны, мяне з песняй к сабе прызываеце,— Майго люду апець справяддівую справу;
Рай, ніколі няснёны, вы мне адкрываеце: Знайду, кажаце, ў гэтым і долю, і славу...
Шумна вецер пяе песню дзікую, жвавую Над зямлёй, злітай потам людскім і крывёю; He ганюся, паночкі, ой не, я за славаю: Чую — доля не ўзыдзе мне светлай зарою.
Чую я, чуе сэрца маё жаласлівае, Душа ные, а болем здымаюцца грудзі;
Як радзіўся, ішло ўсё са мной нешчаслівае,— He пацешылі ў смутку і добрыя людзі.
Мяне маці мая не пацешыла родная:
Над калыскай пяяла аб цяжкай нядолі; Яе песням зіма ўтуравала нягодная, Віхар гэтыя песні разносіў па полі.
Як падрос, дужы стаў, пазнаў свет, не пацешыла Мяне моладасць, поўная зводных надзеяў;
Холад, голад, бяду на маіх плячах вешала, Ласк за гора сваё з ёй не бачыў нідзе я.
He было для мяне на куце месца вольнага, На маю беднату паглядала з насмешкай, У парозе было маё месца, бяздольнага, За парогам калючкамі слалася сцежка.
43
He пясцілі мяне ручкі дзевачак белыя, He шаптала мне слоўцаў сардэчных каханне; Як пустэльнік, забыты людзьмі, я дні цэлыя Жыву так і маркочуся з рання да рання.
Як цыган той, па свеце век целы бадзяюся Без прытоння, без родненькай, цёпленькай хаткі; Над чужой працай з сіл маладых выбіваюся, Светлай веры у будучнасць нікнуць астаткі.
Так, паночкі, у будучу славу не верыцца, I пустых абяцанак мне слухаць няміла;
А што ў сэрцы маім і душы цяпер дзеецца, Буду пець, громка пець, пакуль возьме магіла.
Буду пець не за славу, праз вас абяцаную; Буду пець, бо люблю свайго краю паляны. Буду пець, бо люблю сваю песню загнаную; Буду пець, бо мне дар гэты доляй пасланы.
1905—1907 гг.
ДЗЕ Б I ПРАЎДА ЖЫЛА...
Дзе б і праўда жыла, дзе б і доля цвіла. He стагналі б дзе людзі над горамбядой, Слёзаў дзе б не цякло, кроў бы дзе не плыла,— Паляцеў бы туды, паляцеў бы з душой.
I запеў бы там песню, эй, думу сваю, Нібы той салавейка у цёмным бары, Каб той свет мяне чуў, як шчасліва пяю, Слёз не лью, як цяпер, ад зары да зары.
Дый не мне сніці, пець аб шчаслівых краёх: Кругом бачу і слёзы, і кроў, і бяду; Неспакойнай душой надарыў мяне бог, I з такой у магілу напэўна сыйду.
Пакуль волі не ўбачу над роднай зямлёй, Ці ж бы радасцяй песні азвацца маглі?
I пакуль буду бачыць, як плача брат мой, Мне праўдзівага шчасця не знаць на зямлі.
Шуміць вецер, лісты абівае з бяроз, Абламляе галлё, не цярпіць, а гудзіць.
Хто смяецца са слёз — сам прычынай тых слёз, Хто не ўмее будзіць — сам зато крэпка спіць.
Прэч з дарогі, мужык, абарванец ліхі!
Што? паноў не пазнаў са двара ты сваіх? Ну, хамула, на бок! а што? выйшаў сухі?! Чорт ляціць і крычыць і быдляча ўсё, усіх. 1905—1907 гг.
45
Я відзеў душы сільныя, Якім віхры ўсміхаліся I пелі песні дзіўныя, Каб выйшлі і змагаліся;
Змагаліся з няпраўдаю, Змагаліся з кайданамі, 3 кайданамі пякельнымі, 3 людскіх касцей каванымі.
I выйшлі людзі сільныя На бітву на крывавую, Дый смерцяю акрыліся, Хоць несмяротнай славаю.
I толькі плакаць хочацца Над гэтымі ахвярамі, Над гэтым краем змучаным, Над гэтымі цяжарамі.
I толькі плакаць хочацца, Прад цэлым светам жаліцца, Што так зямелька родная 3 ног ад нядолі валіцца!
1905—1907 гг.
46
Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні, Хоць ты выгані, пан, з хаты,— Буду пець я свае песні Ці то ў будні, ці то ў святы!
Думкі, оды пець я буду, Каб усякі весяліўся, Каб для гэтага тут люду Свет інакшы адчыніўся!
Каб на полі ці на лузе, Ці працуючы ля дому, Ці у лесе, ці пры плузе Пеў ён песні пасваёму!
Каб ніколі не чураўся Сваёй родненькае мовы, У якой узгадаваўся, Хоць забыўся дзеля новай.
Дык пець буду табе, людзе, Каб працёр свае ты вочы!— А шмат лепей табе будзе, Як адрозніш дзень ад ночы.
Бо ты ж надта цёмны, браце, Як тытун у табакерцы,— Хоць не воўк — жывеш у хаце, Хоць ты маеш душу, сэрца.
47
О, я знаю: сэрца маеш Бо па свінцы нават плачаш А што мовай пагарджаеш, Дык ты гэтага не бачыш.
Гэй, прасніся, беларусе!
Усе людцы паўставалі.
Гэй, прасніся, беларусе!
Усе праўдачку пазналі.
1905—1907 гг.
ПЕСНЯ ВОЛЬНАГА ЧАЛАВЕКА
Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны, Нагнаўшы чорных соцень шаек, Акулі рукі ў кайданы,— Душой я водьны чалавек, I гэткім буду цэлы век!
He страшны мне Сібір, астрогі, Меч катні над шыяй маей, Хоць і скуюць мне рукі й ногі, Хоць зрэнкі выдзеруць з вачэй,— Душой я вольны чалавек, I гэткім буду цэлы век!
Нам есці хочацца тым болей, Чым горай голад прыгняце, Тым рвёмся больш мы і да волі, Чым меней к нам яе ідзе.
Душой я волыіы чалавек, I гэткім буду цэлы век!