• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Мы верым, што жывога слова He пойме цёмны ваш хаўрус, Але у дружбы вашай сковы Ўжо не паверыць беларус.
    104
    Як трутні, ласыя на соты, Вы к нам прыйшлі ў гадзіну бед; Чуць толькі сталі да работы, А груганам гатоў абед.
    Цямніц і вісельняў асновы, Слугі нагайкі і штыха, Сумленне, край прадаць гатовы За бліск нагруднага значка.
    I з думкай носячысь шалёнай, Вы! вы! жадаеце з людзей, Каб вам паверылі мільёны, Каб вам карысны стогн гудзеў.
    He вам, не вам! гасіць паходні, Што распаліў жывы народ!
    I праўда возьме верх нязводне: Такі ўжо сонца вечны ход.
    1909 г.
    105
    КУРГАНЫ
    Як хмуран пагляд туманны, Як заўцызваны, На няцвіўшыя паляны Леглі курганы.
    Як на белі плесніплямы, Як зрубызвяны, Сярод выдмаў, сярод ямаў Дрэмлюць курганы.
    Хто калі туды заглянуў, Дзе ляжаць яны,— Як хмуран пагляд туманны, Сумны курганы.
    Хто зачэпіцца іх межаў, Хто чапне іх сны, Як званы на цёмнай вежы, Стогнуць курганы.
    Дзівам дзівяцца з праяваў Маткі ды сыны:
    Скуль такую ўзялі славу Наспыкурганы?!
    1909 г.
    106
    УСТУП ДА ПАЭМЫ
    I
    Скінь, мой дружа, пыху з сэрца, Скінь, вазьмі паслухай,
    Што хачу тут расказаці Думкаймаладухай.
    Так, папростаму, пасвойску — He магу іначай —
    Стану баіць, гаманіці
    Аб жыцці лядачым.
    Сэрца сэрцам закалыша, У душу загляне,—
    Клок жыцця людскога возьме
    I варочаць стане.
    Хоць жа высмееш мо слова, Злосці кінеш грудай,—
    Хай патвойму будзе, дружа,— Жалю мець не буду.
    Вось, калісьці, як узваліш
    Лет на плечы многа, Ўспомніш гэту казкупраўду
    I ўздыхнеш з трывогай.
    Курганоўмагіл без ліку Накапаюць людзі,—
    Ўсё схаваюць — шчасце, волю,— Праўда жыці будзе.
    107
    II
    Там, дзе Нёман віці гоне, Дзе Вілля лялее, Там, дзе песня аб Дунаю Век плыве, як вея,—
    Ў гэтым краі, ў Беларусі, Чаго ты не ўбачыш!
    Ажна сэрца затрасецца I душа заплача.
    Ці то пушча, ці то поле, Ці гасцінец біты,—
    Ўсё аплакана людзямі, Ўсё слязьмі абмыта.
    На свет вывесці ўсё чыста, Свету апісаці,—
    3 сэрца мусіш мець паперу Ў кроў пяро мачаці.
    Сумаваці мусіш гэтак, Як сумуюць хмары, I зіхцець, як зіхацяцца Сонцавы пажары.
    Як твой воблік запануе Зорна і крывава,— Мо тады калі што выйдзе, Мо дакажам славы.
    /909 г.
    ПЕСНЯРУБЕЛАРУСУ
    Пытаеш ты, якім быць трэба Зямлі забытай песняру?
    Як у шуканні вечным хлеба Знайсці яснейшую пару?
    О, не хадзі к другім за радай,— У пушчы сонца не шукай!
    Дабудзь з сваёй душы ўсе праўды, Сваіх дум, сэрца запытай.
    Хай сэрца сэрца не баіцца, Душа з душою хай пяе;
    На думках братніх, як на скрыпцы, Ты песні выгалась свае!
    За родну песню будзь ваякай, He жджы заплаты ад людзей. Пясняр — слуга слугі усякай, Пясняр і цар усіх царэй!
    Дзе зор гуляюць хараводы, Зірні зухвала, без трывог, Прагледзь нябесныя ўсе ходы, Каб аж задумаўся сам бог!
    Падслухай шэпты зямліматкі, У скарбы ўсе яе заглянь, Каб аж пайшла весць ва ўсе хаткі, Як з ніў найбольшую браць цань.
    109
    Шчаслівы ты ці нешчаслівы, Будзі сыноў сваёй зямлі, Над беларускай соннай нівай Нязгаслы светач распалі!
    Глядзі — ўскалышацца, прачнецца Мільённы прыспаны народ, I вокліч славы пранясецца, Пяснярскай славы з роду ў род.
    Ты у сваім вянку цярністым Убачыш міртавы вянок, I важна слаўлен, песнярыста, На той свет сойдзеш, як лісток.
    Памёр пясняр.— Над белым крыжам За годам год перабяжыць;
    Няпамяць імя пяўца зліжа, А песня будзе жыць і жыць!
    1909 г.
    МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ
    Гэй ты, гэй, Беларусь, маладая старонка, Што гібела сталецці ў бяспуцці, ў пацёмках,— Гэй, скажы, скуль цяперашня слава твая? Гэй ты, гэй, Беларусь маладая мая!
    He з вясёласці яснай, не з ясных палацаў, А з канаючай крыўды ў пахіленай хатцы, Вызываная праўдай, таптанай, жывой, Я ўзышла, расцвіла непагаслай зарой.
    Дарма хеўры чужынцаў мяне застаўляюць Пакланяціся ім, прадаюць і купляюць I апекай сваёй зневажаюць мяне,—
    3 сваім людам не дамся ў сваёй старане.
    Hi насмешак, ні постраху ворагаў сільных, He пужаюся й песень панурых, магільных,— Свету цэламу лжывыя вочы пратру, Што ўладарка я тут, не ўмярла і не ўмру.
    Гартавана слязьмі і крывёю народа, Разаб’юцца цяпер аба мне ўсе нягоды.
    I дзе ўпадак быў мой, стане думна сын мой, Повен волі і славы, нязломнай ступой.
    Я святла іскры ў думках бяздольных засею, Аднаўлю сэрцы іхнія гартам, надзеяй,
    111
    Пакажу ім жыцця іх праўдзіву зару, Па развалінах нову ўсябытнасць ствару.
    I ад краю да краю ўсё далей і далей Моц мая разальецца нязможанай хваляй, Песняры аба мне будуць песні складаць. Народ будзе іх пець і мяне праслаўляць.
    Грамадзянская згода, супольнасць загосце, Аж усцешацца прадзедаў цені і косці, Слоў унука не зглушыць ніякі прымус, Што ён роднай зямлі верны сын, беларус.
    Гэй ты, гэй, Беларусь, маладая старонка!
    Уставай жа, ўставай, з паніжэння, з пацёмкаў, Хай жа будзе нязможана ўлада твая!
    Гэй ты, гэй, Беларусь маладая мая!
    /909 г.
    ЗВАЯВАНЫМ
    Спіце ўсе тыя, што праўды па свеце шукалі
    I, не здабыўшы, ў дамоўкі без часу сышлі... Граззю ў вас кідалі, вольна дыхнуць не давалі... Хай жа пацешацца: ўжо вы спачылі ў зямлі...
    Гулка нясецца стогн лесу ў начныя пацёмкі, Плачагалосіць у коміне вецер глухі...
    Спіце вы, слаўныя гора і працы патомкі, Хутка над вамі распалім памінкаў агні!
    Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі;
    Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас! Вы, перамогшы усё, узняліся арламі, Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і не згас.
    Грозна нясліся магутныя вашыя клікі;
    Нават каменныя душы скідалі свой сон;
    Радасцю дзіўнай звінеў ваш край бедны, вялікі...
    Сіл не хапіла... запеў пахаронны вам звон.
    Свежыя наспы мураўка яшчэ не пакрыла, Жвір толькі свеціцца, змыты сцюдзёным дажджом... Спіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў;
    Збуджаны вамі, мы ўскрэслі, мы больш не заснём!
    1909 г.
    113
    ПЕСНЯ ЗВАНАРА
    На высокай гарэ, дзе ніхто не арэ, Толькі птушкаарол дзе садзіцца, Там збудую, ўзвяду, нізі ўсёй на віду, Мураваную вежузваніцу.
    I завешу я звон, з усіх чутны старон — Раўня голас і віхру і грому.
    Як пушчу яго ў ход, склічу ўміг карагод, Hi адзін не заседзіцца дома!
    Разгудзіцца мой звон ад акон да акон, Душы збудзіць, па сэрцах удара, Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц, Заварушацца яры, папары.
    На мой кліч вечавы хто жывы, чуць жывы, Пад гарою касой загамоне.
    Гулам звона скажу, сцежкушлях пакажу На прыволле, на ўродныя гоні!
    За гарой за другой дам жывы вадапой; Жыватворнае кожнаму зелле;
    На нязлічаны час па нягодах папас Усім тым, што цярпяць і цярпелі.
    Гэткі будзе мой кліч — і магуч і вялік, А не трапіць ён к душам прыспаным,— Вызву гром, перуны — хай памогуць яны Развагніць, затрасці ўсе паляны.
    114
    Стогне бура грымот. Я свой звон ход у ход Размахну, як ніхто і ніколі;
    Аж ад рук і ад хмур вежы рухне падмур, Толькі розгалас пойдзе па полі.
    Ляжа крушняю там вежа, звон і я сам, Аролптушка ўскрыліцца пад небам.
    А навокал гары задымяць сцежары, Грутанамі ўскалышуцца вербы...
    I вясна, і зіма. Быў званар — і няма.
    Ціха, ціха на белым прасторы. Толькі жыў нежывы звону гул вечавы, Аб тым шэпчуць дубы, ясакоры.
    Йдзе, сыходзіць лет шмат. Званара помніць брат, Помніць звон, а сястрыца — званіцу.
    Аб высокай гарэ, дзе ніхто не арэ, Казкібайкі ліюцца крыніцай.
    Як у прошчу па лек стане йсці чалавек
    К мохам высланай крушні камення,— Ад звана чарапок, цэглы — муру кусок —
    Будуць несці падмогу ў цярпенні.
    Буду ўсё званаром, хоць даўно пад дзярном Спіць мая галава маладая.
    Эх, бо ведае свет, што вялікіх дум цвет
    Адно толькі на зломе ўзрастае!
    1909 г.
    ПАМЯЦІ ШАЎЧЭНКІ
    Ад гасцінца да гасцінца, Ад хаты да хаты Звініць кобза украінцам Аб вялікім святу:
    Уся чыста галасіста
    Ўкрайна маладая
    Свайго «бацьку»кабзарыста Важна ўспамінае.
    Эй, бо песня кабзарыста Ад краю да краю Плыве вольнарасхадзіста, Перашкод не знае!
    Сам ён многа меў нядолі, Крыўды, паніжэння, Ды не здрадзіў жа ён волі, Волі і сумленння.
    Дух збудзіў свайму народу Сваім гучным словам,
    Навучыў любіць свабоду, Родны край і мову.
    Яго «бацькам» ахрысціла Памятна Украйна.
    Эх! і нам будзь бацькам мілым, Украінча слаўны!
    Плывучы ўдаль, твая песня, Гасцінцам не вузкім, Знайшла водгалас пачэсне Ў сэрцы беларускім.
    1909 г.
    116
    3 МІНУЎШЫХ ДЗЁН
    Перайшло, мінула, Што калісь жыло, Ў курганах заснула, Зеллем зарасло.
    Пад магіл навалай Дрэмле Русь, Літва — За той тая з хвалай Легла галава.
    He гудзе ў павазе Голас вечавы, He шукаюць князі Славы і бітвы.
    Войска Усяслава
    He ідзе ў паход
    На той бой крывавы
    За свой край, народ. Сцены і запоры Палачан, мянчан Леглі у разоры Зможаных палян.
    Hi святых дуброваў, Зніч пайшоў з вадой; Загасціў лад новы, Ды не той, не свой. Слых адно праходзе Калінікалі
    У жывым народзе На жывой зямлі.
    Баіць, гнучы шыі, Паднявольны люд:
    117
    Мы ў сваім чужыя — Край забраны тут! Так прайшло, мінула, Што калісь жыло, Ў курганах заснула, Зеллем зарасло.
    1909 г.
    ЧАРЫ
    Покі Юрка не меў чына, Быў нішто сабе дзяціна, Пасуседску ў сваёй хаце Жыў з людзьмі і керзаў лапці.
    Збеглі годы чарадою — Ён сягоння старшынёю
    I братам з сваёй жа вёскі Падбівае ўжо падноскі.
    1908—1910гг.
    119
    НАША МІНУЎШЧЫНА
    Мы не жылі, як жывуць людзі, Гасцінцам шчасця не хадзілі, He зналі ўцехі нашы грудзі, Вянкоў мы славы не насілі.
    Мы ў паніжэнні, ў вечным трудзе, 3 днём кожным слабшыя на сіле, Бясцэльна па калючай грудзе Блудзілі, горасна блудзілі.
    Быдлём асуджан быў валяцца Сын свайго краю, родных межаў; Калі ж хто ўздумаў прачыхацца, Курган прыбавіў толькі свежы.
    Хацеў хто песняй адазвацца, Глушыў хаўтурны воклік з вежы;
    3	нягодай мусілі змагацца, Як тыя вербы на ўзбярэжжы.
    J 908—1910 гг.
    120
    ЦІ ТЫ ЎЗОЙДЗЕШ КАЛІ, СОНЦА?
    3 плачам думкапесня льецца Па замучанай старонцы, 3 плачам рэха адаб’ецца...
    Ці ты ўзойдзеш калі, сонца?
    Маціўдоўка, сірацінка Паглядаюць у аконца,— Дагарэла ўжо лучынка...
    Ці ты ўзойдзеш калі, сонца?
    Пхнецца сцежкай падарожны,— Няма хлеба ўжо ў катомцы,— Цэль далёка, зблудзіць можна...
    Ці ты ўзойдзеш калі, сонца?
    Мужык з горам ляжа, ўстане, Пляце байкі дзеткам, жонцы, Толькі чутны уздыханні...
    Ці ты ўзойдзеш калі, сонца?
    Шнур бядак пахаў да поту,— Марны ж колас на саломцы,— Hi красы той, ні ўмалоту...
    Ці ты ўзойдзеш калі, сонца?
    Беззямельны згубіў долю, Хоць шукай з бяды ў палонцы; Hi той хаты, ані поля...