• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Ці ты ўзойдзеш калі, сонца?
    121
    Путы, катаргі, астрогі, Сібір поўная бясконца; Hi той праўды, ні дарогі...
    Ці ты ўзойдзеш калі, сонца?
    3 плачам думкапесня льецца Па замучанай старонцы, 3 плачам рэха адаб’ецца...
    Ці ты ўзойдзеш калі, сонца? — Ці ты ўзойдзеш?
    1908—1910 гг.
    ЗА ГОДАМ ГОД
    За годам год, за родам род, Што хвалі хмар, што плесні вод, Па зменах змен, на ўсход, на сход, За родам род, за годам год.
    На ўсход, на сход ідзебрыдзе
    У чарахснах, у злыбядзе...
    Канца ні ў чым, канца нідзе, На ўсход, на сход брыдзеідзе.
    За бытам быт, за стогнам стогн, За смехам смех, за сконам скон, За векам век, за звонам звон, За мглою мгла з усіх старон.
    Ідзебрыдзе за следам след,
    I ноч, і дзень, і цьма, і свет,
    I песні кліч, і смерці цвет, Ідзебрыдзе за следам след.
    За годам год, за родам род, Што хвалі хмар, што плесні вод, Па зменах змен, на ўсход, на сход, Ідзебрыдзе на быт, на звод...
    1908—19/0 гг.
    123
    ПЕСНЯ СОНЦУ
    Вольным гоманам хвоек высокіх, Туманамі санлівых нізін, Казкай векаў блізкіх і далёкіх
    Клічам, сонца, цябе як адзін!
    Распусці залацістыя косы, Схаладзелы загон ацяплі,
    Аквяці лугавыя пакосы, Ўсходы новыя сей на зямлі.
    3 непатульнай, пакорнай зямліцай Заручыся, шлюб вечны вазьмі, Разлівайся люстранай крыніцай
    Між даламі, гарамі, людзьмі...
    Рассыпайся па сёлах, па нівах Брыльянцістай ажыўчай расой;
    У вясёлках купайся цвятлівых, Ласкай сэрца, душу супокой...
    Як у свята купальскае, сенца, Свой жывы абнаўляеш паглёд, Аднаві славу нашай старонцы, Аднаві яе сумны народ!
    Хай нам явары вечныя думы, Думыбайкі шасцяць, шалясцяць
    124
    I нясуцца хай гэтыя шумы, Па белсвету ляцяць, хай ляцяць!..
    Дык глянь з хорамаў вольных, высокіх Да крывіцкіх туманных нізін...
    Казкай векаў блізкіх і далёкіх
    Клічам, сонца, цябе як адзін!
    1910 г.
    Я АД ВАС ДАЛЁКА...
    Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні,— На чужое неба ўжо гляджу сягоння.
    Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім редным краю.
    I няма на свеце так вялікай меры,
    I няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі — Беларусь са мною разлучыць пасмелі!
    Я ад вас далёка... Скажуць гэтак людзі...
    Але хто заглянуў у чужыя грудзі
    I паняў хто шчыра той агонь і мора, Што гарыць, бушуе і аб чым гавора?
    Пойме толькі гэта, хто аж да сканання
    He пазнаў спакою, не пазнаў прыстання;
    Каго доляведзьма ад самой калыскі Кідала па свеце, як той ліст вятрыскі.
    Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я — Дома толькі думка днюе і начуе;
    Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман, Знаю толькі рэчку — з плытнікамі Нёман.
    Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны, Дзе такі там хорам важна збудаваны,— Што мне замянілі б хату і бярозкі, Хату і бярозкі беларускай вёскі?..
    126
    Я ад вас далёка... Дзеліць нас паўсвета,—
    А жыву ж я з вамі і зіму і лета;
    Чую з вамі ўвосень непагоды песню, Цешуся з праталін вольнага прадвесня.
    I ці сонца ўзыдзе, і ці сонца зайдзе,— Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе;
    3 выраю ж я толькі сустрачаю гусі, Весці ў іх пытаю з роднай Беларусі.
    Я ад вас далёка... Жыву між чужымі, Чую ж вашы песні,— водклік шлю сваімі;
    Дабываю песні ад душы, ад сэрца, Аж бы сам за імі к вам ляцеў, здаецца.
    He зрабіць нікому гэткай дамавіны
    I не вырыць ямы гэтакай глыбіны, Каб у іх з вачэй мне Беларусюмаці, Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці.
    Я ад вас далёка... Божа ты мой мілы! Неразлучны з вамі да самой магілы,— He пакіну думаць светам і ўпацёмку: Як там жывіцё вы, як жыве старонка?
    А хоць дасць мне доля ў дамавіне месца,— Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца.
    I ў той бок глядзеці будзе век нязводна, Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.
    1910 г.
    СЭРЦА СПЫТАЙ„.
    Прыгледзься днём яснаму сонцу
    I месяцу ночнай парой;
    Ў шум цёмнай услухайся пушчы
    I ў шумы паводкі вясной;
    Кінь вокам на мур пабяляны, На стрэхі з саломы зірні;
    Зайдзі на магілкі з крыжамі
    I насып забыты крані;
    Пакратай мінуўшчыны попел, Што ў казках не кінула жыць; Сягонняшні дзень паймі добра, Што ўслед нашай долі бяжыць...
    I ўсюды — ад краю да краю, Дзе звернецца думка твая,— Аб роднай старонцы пытайся Ты неба, зямлі і жыцця.
    А сэрца — калі не звёў сэрца — Адкажа за ўсіх неўнарай:
    У нас ёсць паны і іх слугі, А людзі... што ж?.. Сэрца спытай...
    19J0 г.
    128
    Пагоня
    Абуджэньне
    РОДНАЕ СЛОВА
    Пад навалай крыўдаў многія сталецці Мы няслі пакорна лямку беспрасвецця.
    Мы няслі — ўсё ныла, гінула памалу, Аж не нашай наша бацькаўшчына стала.
    He для нас сасонкі нашы зашумелі, He для нас пасевы нашы зарунелі;
    Адно ты нам, слова, засталося верным, Каб вясці з упадку к радасцям нязмерным.
    *
    Каб вясці нас, як мы век свайго сумлення He заклеймавалі помстай, зніштажэннем,— Мы калі ўміралі, то ішлі на муку
    Для чужой карысці, пад чужой прынукай.
    Сеючы ж і дома, і за домам косці,— Дзе нас гналі нашы леташні" госці,— Як у пушчы цёмнай, збіліся з дарогі I здарма чакалі ад людзей падмогі...
    *
    Ўсё спаганяць людзі, покі ноч шалее, Вырвуць веру ў шчасце, веру і надзею, Ды таго не вырвуць, што напела маці Ночкай над калыскай роднаму дзіцяці.
    5 Я. Купала
    129
    Ой, не вырваць з сэрца цябе, наша слова!
    Ой, не ўзяць ніякім сховам ды аковам, Як бяруць матулю у малой дзяціны, Як бяруць у бацькі апошняга сына!
    *
    Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, Як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца; Дзеліш з намі вечна ўсё, што з намі ходзе У благой і добрай мачысепрыгодзе.
    I мы самі нават мо не спазнавалі, Як у думках нашых цябе гадавалі, Як цябе хавалі ў шчасці і няшчасці Ад напраснай злосці, ад людской напасці.
    *
    Ты ў жыцці вяло нас з хвалай і няхвалай;
    Быў час — свае правы чужым дыктавала;
    I цяпер хто зводна над табой смяецца,— Гэта або вецер, што ў платах трасецца,
    Або той смяецца, хто не знаў ніколі Чалавечых думак, чалавечай долі,— Хто ў грудзях гадуе злосна, непрытворна Замест сэрца — камень, мест душы — дым чорны.
    *
    Як жыло ты з намі — будзеш вечна жыці, Грамадой мільёнаў з светам гаманіці...
    130
    3 попелу мінуўшых дзён сляпых, крьшавых Весела узойдзе рунь святлянай славы,
    I радзімым словам рукой мазалістай Беларус упіша на старонцы чыстай Кнігі ўсіх народаў важна, ў непрымусе Сумную аповесць роднай Беларусі.
    1910 г.
    ЦІ МАЕМ МЫ ПРАВА ВЫРАКАЦЦА РОДНАЙ МОВЫ
    Калі ўгледзецца на акружаючае нас жыццё, калі ўдумацца ва ўсе яго вялікія праявы, то мімаволі прыходзім да праканання, што сама па сабе думка «жыць на свеце» вельмі добрая, але людзі часта гэта жыццё паганяць, накладаючы на яго непатрэбныя путы, ацямраючы яго адвечныя праўды і законы.
    Самы важнейшы і непраломны закон жыцця — гэта людская мова, праз каторую чалавек стаў найвышэй ад усякага стварэння пад сонцам. Сягоння мы бачым на свае вочы, як нешчасліў той' чалавек, каторы ўрадзіўся глуханямым, з каторым толькі можам разгаварыцца знакамі, на мігі; але і гэтакі чалавек мае душу і ўмее думаць так, як і мы думаем, і, калі яму на мігі пакажам не так, як патрэба даную рэч выразіць,— гэты нямы нас не зразумее, і ўсё чыста пойме, калі мы не будзем перад ім крывіць душой.
    Але жыццё не стварыла на свеце ўсяго чыста пад адну мерку, пад адзін калібр: не зраўняла яно лесу, не зраўняла птушак і звяроў, а ў вадзе рыб, не зраўняла яно і людзей; дало толькі кожнай жывучай істоце вялікае права пасвойму развівацца, не сыходзіць з простай, раз назначанай пуціны.
    Рассеяўшы людзей па абшырнай кулі земскай, жыццё гэтым самым паставіла іх у адменныя варункі бытавання. Патварыліся народы, гасударствы, а з імі свае абычаі, свае парадкі, свае думкі, і, разумецца, у кожнага такога народа свая родная мова. Дайсці да гэткага ладупарадку на свеце, які мы цяпер бачым,
    132
    патрэбала цэлая дзесяткі тысячаў лет, а мо і мільёнаў; тысячы, а мо і мільёны лет ткала жыццё сваю прыгожую на зямлі тканіну.
    Сягоння налічваецца больш тысячы ўсякіх народнасцей; кожная з гэтых народнасцей жыве сваімі асобеннымі нацыянальнымі праявамі; кожная народнасць састаўляе як бы, так сказаць, адну вялізную сям’юрадню, рознячыся складам сваім ад суседняй такой народнасцісям’і. I адлічваем мы кожны такі адзін народ ад другога ўсё той жа яго адвечнай уласнай мовай, той мовай, якую вякі ўсвянцілі і ўкаранілі ў ім, на якой ён і яго продкі, з самага пачатку свайго паяўлення на зямлі, узраслі і ўзгадаваліся.
    Скажа хтонебудзь: хай бы была адна мова на свеце, бо і праўда — нашто іх столькі... Яно б то можа было і добра, а мо і не саўсім. Дай мы, каб было аднаго толькі гатунку дзерава або аднаго толькі гатунку жывёліна ці збажына, то напэўна лёгка дагадацца, што на свеце было бы далёка не так прыгожа, як цяпер ёсць. Але калі дзерава ці жывёліна ёсць толькі паверхнаснай аздобай зямлі, то мова людзей ёсць як бы цэнтрам гэтага жыцця, яго душой, яго ўнутранай аздобай.
    Для мовы, для гэтай выразіцелькі душы і думак чалавека, не патрэбна ні скіпетраў, ні каронаў, як не патрэбна для сонца якоганебудзь яшчэ пазалачонага абруча, рамак. Сонца само па сабе адна аздобнасць — і золата, і брыльянт. Таксама і мова якоганебудзь народа ёсць для яго і скіпетрам, і каронай, яго нічым не апаганенай аздобнасцяй.
    Ёсць яшчэ народы, у каторых і зроду, бадай, ці была свая бацькаўшчына, як, напрымер, цыганы, але мову сваю мелі, маюць,і згіне яна ў іх толькі тады, як звяліся бы яны самі на свеце, а зводзіцца ж толькі завод якойнебудзь скаціны.
    133
    Сам народ можа падпасці пад чужое сільнейшае ўладарства і часам цэлыя вякі насіць на сабе путы няволі, але ніколі ў заваяваным ці забраным народзе няможна выдзерці яго душы і яго роднага слова. Гэта апошняе яму матка, кормлючы дзіцянё сваёй грудзёй, перадае як найсвяцейшы скарб разам са сваім пракляццем таму дзіцяці, каторае, вырасшы, захацела б вырачыся роднага слова, бо гэтым самым выракалася б і роднай маткі... Як бы... недарэчна выглядала, каб хто над дамавінай свайго роднага пачаў галасіць, прыгаварваць не ў сваёй, а ў чужой мове; або каб на вяселлі шлюбоўнікам пачалі пяяць кабеты чужыя, незразумелыя песні. А вось глянем яшчэ хоць бы на крылатыя стварэнні: ці ж не смешна б нам паказалася, каб салавейка пачаў кукарэкаць папетушынаму, а певень пачаў кукаваць, як зязюля. Можа толькі салавейка яшчэ прыгажэйшыя выдумваць таны ў сваёй музыцыспеве, а певень яшчэ акуратней пачынаць сваё кукарэку апоўначы... Ужо так жыццё ад першага паўстання на зямлі быту дало можнасць развівацца кожнай жывучай натуры толькі ў сваім кірунку ды ў вечнай гармоніі з усёй прыродай, нас акружаючай.