Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
/908 г.
88
РОДНАЕ СЛОВА
Магутнае слова ты, роднае слова!
Са мной ты наяве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне.
Бяссмертнае слова ты, роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы, Дый дарма: жывеш, як жыло!
Свабоднае слова ты, роднае слова!
Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы, Жывеш ты на хвалу людзей.
Загнанае слова ты, роднае слова!
Грымні ж над радзімай зямлёй: ТІІтп родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой!
1908 г.
89
ВЯЛІКДЗЕНЬ
Два святы на свеце — ад нівы да нівы: Хрыстос уваскрос! наступае вясна!
Глянь смела, глянь вольна, шчасліў, нешчаслівы I далей к жыццю з паніжэння і сна!
Гэй, гэй, на спатканне вялікіх двух святаў Спяшыце супольна, хто ў путах не згніў!
Хай льюццасальюцца ад хаты да хаты Ў адно ўсе грамады, ўсе людзі ўсіх ніў!
*
Вялікдзень! Вялікдзень! ад нівы да нівы. Забыў не адзін з нас нядаўнія дні, А ўспомніпрыпомні, шчасліў, нешчаслівы, Аб тых, што ў світанні навек адышлі,—
Ўсе костачкі тыя на гонях папарных, Жывых, што ў бяспуцці акуццем звіняць... Прыпомні, дай слова не счэзнуці марна, Пачатую справу шырыць, расшыраць!
*
Вялікдзень! Вялікдзень! ад нівы да нівы Заводзе бацькоў сваіх песеньку сын.
Зірні ж, азірніся, шчасліў, нешчаслівы, I заўтра на поле да сох як адзін!
90
Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем, Адвечных не можам пазбыціся слёз... Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне, Вясна ўжо на свеце,— Хрыстос уваскрос!
1908 г.
ЯШЧЭ ПРЫЙДЗЕ ВЯСНА
He пужайся, што здрадныя хмары
Неба ўслалі з канца да канца, Што свае цемната ўнесла чары, Закружыўся груган над папарам:
Яшчэ прыйдзе вясна!
He пужайся, што лісць пажаўцелы
Лес скідае з канца да канца, Дый не чуць птушак пеўчых дзень цэлы, Прашмыгне толькі заяц нясмелы:
Яшчэ прыйдзе вясна!
He пужайся, што бедная ніва
Апусцела з канца да канца, Што мужыцкай рукой нешчаслівай Неужоннае скончана жніва:
Яшчэ прыйдзе вясна!
He пужайся, што вольныя сілы
Ў путах дрэмлюць з канца да канца, Што насільства ўсю праўду здушыла, Што смерць густа капае магілы:
Яшчэ прыйдзе вясна!
Яшчэ прыйдзе!..
1908 г.
92
ЗА ПРАЎДУ
За праўду, за шчасце, за лепшую долю Вазьміся, мой дружа, пастой!
У крыўду не дайся, свайго дабівайся.
Адвага хай будзе з табой!
Хай горкія слёзы, што ў спёкі, ў марозы Ліюцца на беднай зямлі,
Дадуць табе, браце, сіл гора змагаці I ў сэрцы распаляць агні.
Хоць віхры шалеюць, хоць песні нямеюць, Хоць страшна замучаны ты,
За добрую справу, за шчасце і славу Душу вырывай з цемнаты.
Кінь сваркі і звадкі, аднэй дзеці маткі — Мы злучаны думкай аднэй;
Пры згодзе і ладзе ў нас доля засядзе, Палічаць і нас за людзей.
Дык жыва ж к пачатку — не час спаць у шапку, Валяцца, як чэрві ў траве;
Ўжо сонейка ўсходзе, ўжо дух у народзе Збудзіўся і к праўдзе заве!..
1908 г.
93
Песняру Альберту Паўловічу
За пасвяшчэнне, вершык харошы Ўсім сэрцам, пане, дзякую Вам,—
He маю скарбаў, не маю грошы, Што ж я Вам, бедны з бяднейшых, дам?
Дам я Вам слоўца, братняе слоўца, Шчырае слоўца,— не знаю другіх,— Сейце па роднай, беднай старонцы Праўду і ў думках і ў песнях сваіх.
Чым сяўцоў болей — пасеюць болей, Болей узойдзе, болей пажнуць, Чым пяўцоў болей долінядолі — Болей прасвету ў душу ўнясуць.
Край наш убогі, люд наш убогі, А цёмны, проста трудна сказаць!
К шчасцю закрыты яму ўсе дарогі, Трэба якую радачку даць...
Гэй, песняру мой, браце мой родны, Сэрца для гэтага дай, не жалей...
Біся, не дайся крыўдзе нягоднай, Пей нам аб шчасці, голасна пей!
1908 г.
94
УЖО ДНЕЕ
3над сонных вод Нёмна, зпад хвой Белавежы, Суседзі, суседкі, вітаю я вас!
Блудзіла я доўга па рытвах, па межах, Аж сцежкударожку знайшла во хоць раз.
Хоць, пэўна, вы знаеце, хто я такая, Якім правам тут перад вамі стаю, Дзе дом мой, народ мой,— з якога я краю,— Паслухайце смутную повесць маю.
3 канца у канец, дзе загнанае слова Звініць беларуса,— ўладанне маё; Шмат сотняў там лет у хаце вясковай Ўзяла і праводжу сваё я жыццё.
3пад гэтай хаціны па выдмах нязнаных Ганялі, чаго не згубіла, шукаць.
Глядзіце: во рукі і ногі у ранах, А раны на сэрцы — каму ж іх паняць?!
Па грудах, каменнях хадзіла я босай, Крывёю чырвонай дабрыла зямлю;
На шаты мае паглядалі з’укоса
I песню з насмешкай віталі маю!
3 балотам мяшалі, пагардай плявалі Ўсе тыя, што выраслі нават са мной!
3 маім людам згінуць навек мне казалі, I страшна было мне так жыць сіратой!
95
За сошкай, за коскай, з сярпом і сякерай Я шлавалаклася, дзе шоў мой народ; Заплатай было, што ён часам мне верыў I думкі снаваў аба мне з году ў год.
Шлі векі. Магіла лягла пры магіле,— Вада змыла наспы, крыжы пагнілі; Гаротнасцяй зможаны, ў крыўдзе, ўбяссіллі Там прадзедаў косці без часу ляглі.
Шлі векі. Хрэст брала народнай слязою; Між віхраў, і бураў, і холаду зім
3 людской неразлучны ўзяла шлюб бядою, I тузаюць мной, як народам маім.
Здушылі мне голас на родных на нівах; Крыж цяжкі упадку з народам нясла, I думаў чужынец, што ўжо я няжыва. He верце! Жыву, як ад векаў жыла!
Я ўсё, колькі сілы, змагала, ўставала!
Я жыва! Народ мой са мною, пры мне’ Я ўсё перанесла і выйшла я з хвалай, Я сільна, я вечна ў сваёй старане!
Прайшло засляпенне, мінае трывога;
На небе ўжо новая відна зара.
Шырок прада мною гасцінецдарога.
Ўжо днее! ўжо днее! — к сваім мне пара!
1908 г.
УСЁ САЮЗЫ.
Ўсё саюзы ў беларусаў, Ўсё апекуны,—
А бадай жа на іх немач!
Адкуль жа яны?!
Быў «Крестьяннн», плёў «Крестьяннн»
Сеткі, як павук,—
Глупства выйшла — бач, няма ўжо За што зацяць рук.
Скуль узяўся яшчэ шэльма — «Обгцество» снуе,— «Белорусское» няйначай.
Цёмныя мае.
Саланевіч ды з кампаняй
Сцапаў гэту мысль,
А ўсё «нстннным» тым духам Смярдзіць, знай, дзяржысь.
Ох, паможа саюз гэткі
Беларусі нашай,
Як «Крестьяннн», як знаёмы
У хваробе кашаль.
1908 г.
4 Я. Купала
97
ДЭПУТАТУ N. N.
Пасаромся, дэпутаце, Хоць сваёй чорнай бялізны, Ты ж другой, кром Беларусі, He павінен мець айчызны.
А калі так вельмі хочаш Мець і мачыху, кром маткі, To йдзі вон ад нас, шаноўны! Забірай свае манаткі.
Замест пасвіцца над праўдай, Пасвіць душы йдзі ў загіне, Хоць табе йдзе лепш да твару Пасвіць крадзеныя свінні.
1908 г.
98
ПЕРАД ВІСЕЛЬНЯЙ
Прыблуды зпад Нявы крывавай, Калі ж апомніцесь, калі?
За што стапталі маю славу, За што на вісельню ўзвялі?
Я ў вёсцы жыў,— вы там душылі, Я быў там нем, я быў там слеп; Жыццё ўвялі, як у магіле,— Дзе ў вёсцы свет, дзе ў вёсцы хлеб?
I я пайшоў, пайшоў за хлебам...
Бяда, бразг путаў — дзе ні кінь;
He раз начлег пад голым небам Я меў ў пустыні сам адзін.
Так брыў... Дзе ж 'звалі небараку, Апошняй сілы дабываў;
I вашых я страчаў служакаў, Дзе толькі быў, дзе гараваў.
Жыву... Ўсё горай — чым жыў далей, Пракляў прыгон пракляты свой...
Штохвіля крыкі даляталі — За волю клікалі на бой.
To падымаўся люд скаваны,
Дзе быў катцар і капітал, Няволі рваліся кайданы, За трупам клаўся трупаў вал.
99
Раз мне ўсе ходы зачынілі, Ўсе ходы к зноснаму жыццю,— Я напралом прайшоў ў бяссіллі За праўду пастаяць сваю.
А вы, ўпыры, вы, крывапіўцы, Мяне, сарваўшы з родных ніў, Судзіць пасмелі, як убіўцу, Хоць я ваякам толькі быў?!
Каб мітры, скіпетры, тыяры — Што ўжо крывёй зліваў і дзед — Удзержыць,— ры ўзвялі на нары Унука, што йшоў за прасвет.
Ну што ж,— пацешцесь, душагубы. Я ўжо не выйду з вашых рук,— Вы давялі мяне да згубы, Вы і збаўляеце ад мук.
Але не стану біць паклонаў, За сваю гібель не змаўчу; Знаць не хачу вашых законаў, Знаць вашых суддзяў не хачу!
Вы ў ланцугі ўсё закавалі:
I суд, і праўду, і закон! Расправу правам вы назвалі, А ласкай — пахавальны звон.
Вы задушылі дух народны, Да слёз мільёны давялі, Збылі з жыцця вам непрыгодных, Зглушылі кліч — «волі, зямлі».
100
Вы братняй кроўю ап’янелі, Усіх звяроў сталі падлей,— Вы разнікоў прайшлі на дзеле — Ў разніцы гоніце людзей.
Завёўшы тысячы народу
Ў палёх маньчжурскіх палажыць,— Вы на ваякаў за свабоду Мяча патрапілі тачыць.
Пусціўшы з торбамі на мукі
Сірот, і матак, і ўдавіц, Вы загасілі свет навукі,— Давай вам катаргаў, цямніц!
Айчыну ўбраўшы ў пажарышчы, Сынам прыпомніўшы ясыр,— Спраўляйце з груганамі йгрышчы На косцях братніх на ўвесь мір!
Яшчэ прыбавіце скананне — Прадсмертны вашых рук абраз,— He доўга ж ваша панаванне — Загуба прыйдзе і на вас!
Загубу крыўдаю, слязамі
Ў магільны выкапалі ніз;
Людской расплаты ўжо над вамі Тапор адточаны завіс.
...Дзе ж кат?.. Гэй, шэльма, вешай лоўка),, He меў я волі, ні вугла...
Намыль з канца ў канец вяроўку, Каб лепей шыю абняла!
101
Ў паветры ногі затрасуцца, Байца не стане аднаго, Дый хоць званы й не адгукнуцца, He пахаваеце ўсяго!
He ўмруць ніколі грозны клікі
На сонца захад і на ўсход: Тут спіць ваяк, ваяк вялікі За волю, долю і народ!
1908 г.
НАВАГОДНІЯ ЖАДАННІ
Як ідзе Новы год, на ўсім свеце народ Да жычэння сабе штосьці мае;
Дык і ты, як усе, спаткай году прыход, Беларусаў сямейка худая.
Кожны год, што мінаў, штосьці нам не дадаў, Аж сабраўся так доўг немаленькі.
Хай жа Новы наш год, што прыйшоў, завітаў, Зверне ўсё нам, як ёсць, да капейкі!
Хай не будзе круцель, дасць нам просценькі цэль К лепшай долі, і волі, і славе;
Мы не зналі жыцця, ні вясёлых нядзель,— Хай год Новы ўсё гэта паправе!
Сваркі, звадкі не раз былі згубай для нас, Разлучалі са шчасцем, свабодай...
Хай жа з Новым гадком новы бліжыцца час, Брацтва, роўнасць, супольнасць і згода!
Во жычэнні усе, Новы год, да цябе;
Іх не вельмі і многа, здаецца.
Так і песня пяе, так, людцы вы мае, Знаю, ў думках усім вам снуецца!
1908 г.
103
АПЕКУНАМ
I трудна ж, трудна, знаць, прыйшлося Шмялям струхлеўшага дупля, Як наша слова праняслося, Як наша дрогнула зямля!
Загаманілі, зашыпелі
Вось так, пасвоему «вовсю».
Яшчэ паказ — пазнаць на дзеле Ваўка, і ліса, і змяю.
Няварта гэтак распінацца, Mae шмялькі, ў чужым вуллі.
Зацесна вам у нашай хатцы — Гайда! туды, адкуль прыйшлі!
Што вы прынеслі? Што?.. Загляньце Да беларуса сумных хат...
3 тых самых лык пляце ён лапці, Якія плёў сто год назад.
Вы песню хочаце спаганіць, Якой адвечнасць не змагла, I свой паступак затуманіць Брахнёй — з дабра, а не са зла!..