• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Саланевіч Л. М. (1868 — ? )—журналіствялікадзяржаўнік, манархіст. 3 абруселых беларусаў. Як мог таптаў усё сваё, роднае, беларускае, у тым ліку — перыядычны беларускі друк, творчасць беларускіх пісьменнікаў, беларускую культуру. Створанае ім «Белорусское обшество» вызначалася шавіністычначарнасоценнай дзейнасцю.
    Дэпутату N. N. (с. 98)
    У эпіграме высмейваецца дэпутат 2й Дзяржаўнай Думы ад сялян Віленскай губерні С. Пялейка, які здрадзіў інтарэсам свайго народа, выявіў сваю беспрынцыпнасць, халуйскую натуру.
    Ці маем мы права выракацца роднай мовы (с. 132)
    Артыкул напісаны 9 ліпеня 1910 года ў Пецярбургу ў сувязі з вострай палемікай у друку адносна перспектыў развіцця беларускай мовы. «Мннское слово», «Внленскнй вестннк», пецярбургская «Новая Русь» і іншыя велікарускашавіністычныя выданні адмаўлялі беларусам у праве на нацыянальную самастойнасць, літаратурную
    464
    мову, абвінавачвалі «Нашу ніву» ў «сепаратызме», у «польскай інтрызе» і г. д. Упершьшю ў скарочаным выглядзе артыкул надрукаваны ў «Нашай ніве» (1914,17 красавіка), поўнасцю — у кнізе Янкі Купалы «Публіцыстыка» (1972).
    Памяці Вінцука Марцінкевіча (с. 144)
    Вінцук ДунінМарцінкевіч (1808—1884) — беларускі паэт, драматург, перакладчык, тэатральны дзеяч. Пачынальнік новай беларускай літаратуры, яе класік.
    Памяці С. Палуяна (с. 146)
    Сяргей Палуян (1890—1910) — беларускі крытык і публіцыст рэвалюцыйнадэмакратычнага напрамку. Сябар Янкі Купалы і Максіма Багдановіча. Друкаваўся ў «Нашай ніве», ва ўкраінскіх перыядычных выданнях. Змагаўся за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа. Ва ўмовах рэакцыі, не перанёсшы цяжкіх матэрыяльных нястач, у хвіліну душэўнай дэпрэсіі скончыў жыццё самагубствам. Творы С. Палуяна выдадзены ў кнізе «Лісты ў будучыню» (1986). Пра яго гл.: Кабржыцкая Т., Рагойша В. Слядамі знічкі. Мінск, 1990.
    «Нашай ніве» (с. 172)
    «Наша ніва» — штотыднёвая беларуская газета рэвалюцыйнадэмакратычнага напрамку, выдавалася ў Вільні ў 1906 1915 гг. Адыграла выключную ролю ў развіцці новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, у сацыяльным і нацыянальным абуджэнні беларускага народа, у наладжванні беларускаіншанацыянальных культурных узаемасувязей. Янка Купала актыўна друкаваўся ў газеце, у 1914—1915 гг. з’яўляўся яе рэдактарамвыдаўцом.
    Ігнату Буйніцкаму (с. 174)
    Ігнат Буйніцкі (1861 — 1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Стваральнік беларускага прафесійнага тэатра. Арганізатар і кіраўнік «Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага» (1907__1913), адзін з ініцыятараў арганізацыі «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі». 3 I. Буйніцкім Янка Купала асабіста
    465
    пазнаёміўся на адной пецярбургскай беларускай вечарыне. Пра гэтую вечарыну паэт надрукаваў у «Нашай ніве» (24 лютага 1911 г.) допіс, у якім змясціў і свой верш «Ігнату Буйніцкаму».
    Хаўруснікам (с. 231)
    «Gazeta Codzienna» і «Внленскнй вестннк» — дзве шавіністычныя — польская і руская — газеты, якія выдаваліся на пачатку XX ст. у Вільні і вялі траўлю беларускага нацыянальнага руху, называючы яго «сепаратызмам» або, адпаведна, рускай ці польскай «інтрыгай». «Внленскнй вестннк», напрыклад, называў беларускіх рэвалюцыйнадэмакратычных пісьменнікаў на чале з Янка Купалам «польскімі агентамі», а «Нашу ніву» — выданнем, якое імкнецца адарваць Беларусь ад Расіі.
    Чаму плача песня наійа? (с. 239)
    Артыкул пад псеўданімам Адзін з парнаснікаў надрукаваны ў «Нашай ніве» 5 ліпеня 1913 года як адказ на публікацыю Юркі Верашчакі «Сплачвайце доўг». Юрка Верашчака — псеўданім Вацлава Ластоўскага (1883—1938), беларускага пісьменніка і гісторыка, сакратара «Нашай нівы».
    Светлай памяці
    Уладзіслава ЭпімахШыпілы (с. 251)
    Уладзіслаў ЭпімахШыпіла (1864—1914) — адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў беларускага нацыянальнакультурнага жыцця ў Пецярбургу на пачатку XX ст. Ажыццяўляў пастаноўкі беларускіх п ес, у тым ліку — «Паўлінкі» Янкі Купалы. У спектаклі выконваў ролю Пранціся Пустарэвіча.
    За «А ўсё ж такі мы жывём!..» (с. 261)
    Гэта артыкул — адказ Янкі Купалы на выпады шавіністычных віленскіх газет «СевероЗападная жнзнь» і «Внленскнй вестннк» у сувязі з публікацыяй у «Нашай ніве» (6 чэрвеня 1914 г.) артыкула «А ўсё ж такі мы жывём». Рэдактар «СевероЗападной жнзнн» Л. Саланевіч (гл. пра яго ў каментарыях да верша «Усё саюзы...») назваў купалаўскі артыкул «галнматьей», заклікаў сустрэць яго з яўленне нецэнзурнай лаянкай. «Внленскнй вестннк» у рэдакцый
    466
    ным артыкуле «3 краёвага жыцця і друку» (15 чэрвеня 1914 г.) паклёпнічаў на аўтара артыкула і ў цалым на «Нашу ніву», абвінавачваючы іх у прапольскім сепаратызме. Гэтыя ганебныя афіцыйныя даносы і выкрываў Янка Купала ў сваім артыкуле.
    Паўстань... (с. 302)
    У вершы, напісаным 28 жніўня 1919 г. у Калісбергу (фальварак непадалёку ад Радашковічаў), пад час польскай акупацыі, выявілася імкненне паэта да дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. У творы выказаны прадумовы такой незалежнасці — наяўнасць уласна беларускіх ідэолагаў («прарокаў»), песняроў, воінаў і дзяржаўных дзеячаў («уладароў»), якія б вывелі Беларусь на самастойны шлях сацыяльнага і нацыянальнага развіцця. Так здарылася, што верш быў надрукаваны ў газеце «Звон» 17 верасня 1919 года, перад самым прыездам у Мінск Юзэфа Пілсудскага. Якраз гэта і выклікала пасля, ужо ў савецкі час, нападкі на Янку Купалу. Неабгрунтавана сцвярджалася, што твор гэты быў прысвечаны менавіта Пілсудскаму (ён паходзіў з засцянковай шляхты Віленшчыны).
    Пяць сенатараў (с. 328)
    У заўвазе да першапублікацыі гэтага верша («Полымя», 1933, № 2—3), напісанага 7 красавіка 1920 года, Янка Купала адзначаў: «Верш напісаны ў часе існавання «Беларускай Рады», калі там адбыўся раскол і ў выніку арганізавалася так званая «Найвышэйшая Рада» (правае крыло). Пяцёрка, якая ўвайшла ў склад «Найвышэйшай Рады», называла сябе «сенатарамі», гэтым жа імем называлі іх у іранічным сэнсе і іншыя».
    25.111.1918 — 25.111.1920 (с. 347) Гадаўшчынапамінкі
    Верш напісаны 24 сакавіка 1920 года і прысвечаны другой гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, самастойнасць і незалежнасць якой засталіся толькі на паперы. Гэта — смелы выклік паэта тагачасным белапольскім захопнікам, якія вуснамі Пілсудскага аб’яўлялі аб збаўленні беларускага народа ад «бальшавіцкай акупацыі», аб разуменні імкнення беларусаў да дзяр
    467
    жаўнай незалежнасці, а самі, захапіўшы беларускія землі, устанавілі на іх «падняволле» і «рабства».
    На смерць Сцяпана Булата (с. 363)
    Булат Сцяпан Герасімавіч (1894—1921) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, журналіст. Рэдактар газеты «Савецкая Беларусь». Загадчык палітычнага аддзела Наркамата асветы БССР.
    Цішку Гартнаму (с. 380)
    Цішка Гартны (Жылуновіч Зміцер Хведаравіч; 1887—1937) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Старшыня першага ўрада БССР, аўтар маніфеста аб абвяшчэнні БССР. Рэпрэсіраваны ў часы сталіншчыны.
    Наш летапісец (с. 381)
    Верш прысвечаны Ігнатоўскаму Усеваладу Макаравічу (1881 — 1931), буйному беларускаму гісторыку і грамадскаму дзеячу, першаму прэзідэнту Акадэміі навук Беларусі. У першай публікацыі твора («Полымя», 1924, № 4) меўся наступны падзагаловак: «Прысвячаю У. Ігнатоўскаму ў дзень пятнаццацігоддзя яго культурнаграмадзянскай працы на ніве беларускай». У. Ігнатоўскі, зняты з працы, выключаны з партыі, абвінавачаны ў беларускім нацыяналізме, пакончыў жыццё самагубствам.
    Ліст у рэдакцыю (с. 400)
    Гэты ліст Янкі Купалы быў дасланы ў рэдакцыю «Савецкая Беларусь» і надрукаваны там 25 чэрвеня 1925 года.
    Акоў паломаных жандар... (с. 408)
    Верш напісаны 5 чэрвеня 1926 года ў сувязі з дыскусіяй у «Савецкай Беларусі» адносна лёсу беларускай мовы. Дыскусія была навязана двума полацкімі вялікадзяржаўнымі шавіністамі — царскім палкоўнікам Пігулеўскім і «беларускім» пісьменнікам Пшчолкам. Яны, даслаўшы ў газеты і дзяржаўныя органы ананімны ліст, выступілі супраць увядзення беларускай мовы ў навучальны працэс і дзяржаўныя ўстановы. У сваім лісце «Вражда нзза языка» яны
    468
    імкнуліся давесці непатрэбнасць беларусізацыі, несамастойнасць і «нскусственность» беларускай літаратурнай мовы, насільнае навязванне яе насельніцтву Беларусі «правяшнмн сферамн». У абра
    жальным тоне яны выказваліся супраць беларускіх пісьменнікаў
    і ўсяго беларускага («Ведь язык белорусскнй, не нмеюіцнй лнтературы... служнт лншь для того, чтобы портнть, нзвраіцать фонетнку, стнль, грамматнку чнсто русского языка»). Янка Купала даў водпаведзь гэтым слугам «оцечаства, цара», якіх у той час было нямала ў Беларусі.
    Старшыні ЦВК СССР і БССР т. Чарвякову (с. 432)
    Ліст гэты Янка Купала напісаў 22 лістапада 1930 года перад спробай самагубства. Даведзены да адчаю цкаваннем у друку крытыкамі тыпу Бэндэ, неаднаразовымі выклікамі і допытамі ў ГПУ (паэта прымушалі «прызнацца» ў кіраўніцтве сфабрыкаванай ГПУ арганізацыяй «Саюз вызвалення Беларусі»), Янка Купала ўзняў на сябе руку... Дактарам, на шчасце, удалося тады адратаваць паэта.
    «Верш мой справакавалі...» Маецца на ўвазе верш «Паўстань...» (гл. адпаведную заўвагу да гэтага верша), які паэт паўторна змясціў, «не прыдаўшы ... палітычнага значэння», у сваім зборніку «1918—1928. Творы» (1930).
    «...Наконт сем'яў у Менску і ў Барысаве». У Мінску разам з паэтам і яго жонкай Уладзіславай Францаўнай жыла паэтава маці Бянігна Іванаўна. У Барысаве ў той час жылі сёстры паэта Ганна, Марыя і Леакадзія.
    Лёсік Язэп Юр’евіч (1884—1940) — вядомы беларускі мовазнавец, пісьменнік, акадэмік АН БССР. Аўтар некалькіх падручнікаў па беларускай мове, шэрагу аповесцей і апавяданняў. У газеце «Звон», якую рэдагаваў, змясціў да прыезду Пілсудскага ў Мінск верш Янкі Купалы «Паўстань...».
    Шыла Мікалай — беларускі грамадскі працаўнік. Цалкам гэты ліст Янкі Купалы ўпершыню апублікаваны ў артыкуле Б. Сачанкі «Бэндэ» (Сачанка Барыс. Сняцца сны аб Беларусі... Мінск, 1990, с. 129—130).
    Узнімайся, народзе мой, на вялікую расплату (с. 457)
    Гэта прамова Янкі Купалы на радыёмітынгу прадстаўнікоў беларускага народа ў Казані 18 студзеня 1942 года. Надрукавана праз два дні ў газеце «Савецкая Беларусь». Адна з апошніх прыжыццёвых публікацый Янкі Купалы, у якой выказана цвёрдая вера ў перамогу над фашызмам, у тое, што беларускі народ і Беларусь застануцца жыць, нягледзячы ні на што.