Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
Табе, сібірак, без граніцаў Сібір аддаю, мо што выспіш,— Але мне да ўласнай скарбніцы Сібірскае золата ссыпеш.
А ты, беларусе нямрушчы, Вазьмі Беларусь на ўспамінак,— Твае ж прыдадуцца мне пушчы Мой царскі вялічыць будынак.
I права даю для ўсіх разам Пладзіцца, як маку зярняты,— За што мне за першым наказам Дасцё ўсе сыноў у салдаты.
Так грозны маскоўскі цар шчыра Дзяліў між нявольнікаў дары, Пад гікі прыдворных упыраў, Пад водгулле трубаў, літаўраў.
1926 г.
КАБ...
Каб таму па локаць Адсушыла рукі I аб сценку біўся Ад балеснай мукі,—
Хто сушыў ў няволі Люд наш працавіты, Задаваў вужача Раны непазбыты.
*
Каб таму крукамі Пакрыўляла ногі I да роднай хаты He знайшоў дарогі,—
Хто крыўляў нам праўду, Застаўляў ў прыгоне Бежанцамі гінуць На бацькоўскіх гонях.
*
Каб таго скруціла Гадзінавым скрутам I прастала потым Сухажыльным прутам,—
Хто круціў нам сцежкі Да жыцця і славы, Засцілаўшы вочы Туманом крывавым.
406
*
Каб таму маланкай Асляпіла вочы
I блукаў абмацкам
Ён удзень і ўночы,—
Хто ддя нашых дзетак Хоча асляплення,— Бэсціць чужаніцай Думак прасвятленне.
*
Каб вады гарачай
На таго нагрэлі
I не ўстаў ён болей
Са сваёй пасцелі,—
Хто над Беларусяй Хоча распасцерці Свой бізун чужацкі I народ усмерціць.
*
Каб таго парвала
3 сэрцам на тры часці
I звяр’ё збрылося
Мяса параскрасці,—
Хто быў прычыніўся Нашаму падзелу, На кускі парваўшы Маці роднай цела.
1926 г.
АКОЎ ПАЛОМАНЫХ ЖАНДАР_.
На палеміку ў «Сав. Беларусі» аб беларускай мове
Акоў паломаных жандар, Сліўнём зарыўшыся ў нару, Сядзіць расійскі чынадрал, «Слуга оцечаству, цару».
Ён сніць былую моц і шыр: Цары, царыцы, цэрквы, трон, Пагромы, катаргі, Сібір...
О, Русь! Прымі раба паклон! Табе такой служыць па гроб He кіну я, і расцярзаць He дам дзяржаўнасці «оплот», Цябе, «еднную», о, маць!
Здарма ж друглавы твой арол Праз векі ў кіпцюрах трымаў Мільёны ўбогіх хат і сёл, Рабоў мільёны!.. He, здарма!
У твой ланцуг былі, о Русь, Уплецены з усіх бакоў Украйна, Польшча, Беларусь I сотні іншых «языкоў».
Цяпер, што бачу я кругом?
Пасад маўклівы збуран скрозь...
Рэспублікі?! ды з «языком»
3 іх лезе кожная ўсур’ёз.
А ты, о рускі мой «язык»! Мой «обшчарускі», што з табой? Табе слухмян быў мал, вялік, Быў славен ты сваёй кляцьбой.
408
Табой сам самадзержаццар Пісаў ланцужны свой закон, Што маціРусь есі жандар Усёй Еўропы!..
I свой сон
Сніць далей гэты царадвор, Калі надыдзе яму дзень, Ізноў пад лёзгат царскіх шпор Свой распасцерці чорны цень.
Ён, гэты скінуты сатрап, He знае, што ў свабодзе жыць;
Яму дай вісельню, дый каб На ёй «языкі» ўсе ўшчаміць.
He па нутру, як смерць, яму, Што беларускае дзіцё Бяжыць у сцюжную зіму У школку пазнаваць жыццё.
Спужаўся, што хлапчук ў лапцёх, Напаўадзеты вёскі сын,
У роднай мове ўчыцца змог?..
О, стыдна, рускі «гражданін»!
Язык твой царскі ён табе He выража, спакойны будзь!
Цябе тваім жа у кляцьбе
Ён не забудзе памянуць.
Былых не выклічаш вякоў I ты, Масквы кароннай гразь, Парваных не скуеш акоў, 3 якой брахнёю ні вылазь!
1926 г.
ПА ДАЎГІНАЎСКІМ ГАСЦІНЦЫ
Мінск — Акопы
Пусціўшы дома пагалоску, Што я нядуж, лячыцца час,— Пакінуў горад, еду ў вёску Набраць здароўе на запас.
Трухкоча брычка па дарозе,— Сам Разымблюм за фурмана,— Мяне ж падкідвае на возе Ад ям, калдобін і канаў.
Дарогі нашы, ой, дарогі!
Былі няважны для язды,— Цяпер сам чорт паломіць ногі, На хвост нагоніць верады.
Ах, вы шляхі!..
3 гары на горку Кульдыккульдык, то ўвысь, то ўдол; Збярэшся з думкай на гаворку, А тут пад зад цябе вандол...
Конь пазірае ўбок з укоса
На плех мурожны пад кустом Ды круціцьверціць пад сам носам, Як той кадзільніцай, хвастом.
Абапал высяцца прысады, А дрэвы пэўне па сто год —
410
Было іх больш, дый далі рады: Працерабіў іх свой народ.
Гляджу на звалены бярозы,— Маркотна думкі пацяклі: Змаглі вы буры і марозы, Людской сякеры не змаглі.
А людзі? Ведама, як людзі, Як кожны наскі чалавек: Садзіць сягоння тое будзе, Што ўчора так нядбала ссек.
Бяжыць пад коламі гасцінец, Бягуць прысадзіны назад.
Вакол бясконца светдзядзінец, Палеткі, вёскі, лес, як сад.
Знаёмы гэты мне шлях родны,— Даўгінаўскі вядомы шлях!
Які нёс годных і нягодных На векавых сваіх плячах.
3 Даўгінава ў Мінск балаголы Па ім, бывала, дзень у дзень... Ад дзёгцю пах, скрыпня ад колаў, Шум ад людзей...
I ўсё, як цень!
Як сон нязбытай абяцанкі... Заціхнуў шлях, як птах зімой, Цяпер даўгінаўскай фурманкі Ты не спаткаеш, браце мой!
Ты не спаткаеш стуль суседа, А мо й матулі з вас які...
411
Былі сваімі ў шчасці, ў бедах,— Цяпер чужыя чужакі.
Ды ані вестачкі адтуля. I нібы сам адтуль далей, Адно пачуеш, як зязюля Кукуе там, як і даўней.
А воўк завые — адгалоскі Лятуць сюды, калі дзень ціх, Як бы і воўк адгэтуль вёскі Забыць не можа там — у іх.
Для птушкі вольнай і для звера, Як і ддя думкі — ўвесь ім свет!
Для іх не ўпішаш на паперы Hi меж гранічных, ні пікет.
Калісь мы ў Рыгу збожжа везлі, Цяпер зямлі завезлі часць...
Але ж куды мы, думка, ўлезлі? Глядзі, наклічама напасць!
А ну, мой косю!
Што там?
Пустка...
Вярні з гасцінца ўбок гужом!
Бо далей — «пропуск» і... «пшэпустка». Стань, Разымблюм!
Акопы ўжо!
1926 г.
I ПРЫЙДЗЕ
I прыйдзе новых пакаленняў На наша месца грамада Судзіці суд, ці мы сумленна Жыццё прайшлі, ці чарада
Зняваг мінулых нас не з’ела, Пакінуўшы свой дым і чад, I мы падаўняму нясмела Жылі не ўлад і неўпапад?
Ці аб свой гонар дбайна дбалі, I дабравольна, без прынук, Самі сабой не гандлявалі, He неслі ў петлі дум і рук?
I ці пакінуці на памяць Мы песень гэтакіх змаглі, 3 якіх бы можна было ўцяміць, Што мы свабоднымі былі?..
А ўжо свой выдасць непадкупны Аб нас гісторыя прысуд, Калі аглядам гляне рупным
I разбярэ, ў чым справа тут.
У сведкі запісы пакліча, Паданні клікне ў час такі
I ўсё паліча, пераліча...
А суд гісторыі цяжкі!..
413
I засумуецца патомак, Калі дазнаецца аб нас, Што нейкі з нас хоць быў не зломак, А плечы гнуў у крук не раз;
He йшоў з адкрытымі вачыма У свет і сцежкі не прастаў, А ўсёй магчымасці магчымай Таптаў сляды, сябе таптаў.
1926 г.
ЗА ЎСЁ.
За ўсё, што сёння маю, Што даў мне мой народ: За кут у родным краю, За хлебсоль без клапот,
Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла.
Для бацькаўшчыны беднай, Для ўпаўшых яе сіл Складаў я гімн пабедны Сярод крыжоў, магіл.
Змагаўшыся з напасцяй За шчасце для людзей, He раз пісаў ў няшчасці Крывёй з сваіх грудзей.
Уносіў гэтым долю Сваю для ўсіх дабра, А болей... Што ж там болей Жадаць ад песняра?!
1926 г.
415
ЛІСТ ДА ПАЛАЧАН
Дарагі тав. рэдактар!
He адкажыце надрукаваць гэты мой ліст у Вашай паважанай газеце «Чырвоная Полаччына».
Трудна мне выказаць словамі сваю шчырую ўдзячнасць і сардэчную падзяку за той мілы і гарачьі і папраўдзе братні прыём слаўных і вольных палачан і палачанак, які быў мне аказаны з боку іхніх арганізацый: Акругкома, Чырвонай Арміі, камсамола, «Маладняка», настаўніцтва, вучнёўства. Я толькі магу адно сказаць, што па звароце ў Мінск — мае самыя лепшыя думкі будуць аб пралетарскім чырвоным Полацку.
Пажадаю Вам, палачане і палачанкі, каб тая першая падумка Вашага славутага продка, ураджэнца г. Полацка, вялікага вучонага Ф. Скарыны, што для «люду паспалітага» трэба пісаць кнігі на яго простай, зразумелай для яго мове, была заклікам да працы над эканамічным і нацыянальным адбудаваннем нашай многапакутнай бацькаўшчыны.
Хай заціхнуць званы сафійскія і ім падобныя манастырскія званы, якія званілі славу князям, царам і астрогам, а няхай звіняць у Вас песні радасці і волі і дакоцяцца гэтыя песні вызвалення аж туды — за пагранічныя слупы, дзе яшчэ Вашы браты і сёстры цягаюць ланцугі сацыяльнай і нацыянальнай няволі.
Пажадаю Вам, таварышы, дружна трымацца таго сцяга, які Вам дала вялікая пралетарская рэвалюцыя, а на варце і абароне якога стаіць праўдзівая барацьбітка за вызваленне працоўнага люду ўсяго свету__ Камуністычная партыя.
/926 г.
416
НА ПАГРАНІЧЧЫ
Ha паграніччы ценемзданню Снуецца з кута ў кут трывога,— To ў хату здрадліва загляне, To мітусіцца ля парога.
У кожны год, як на асінах Кара ад сонца адсычэе, 3 сваім з’яўляецца ўспамінам I мутным сочыцца ручэем.
Куснецца мухаю куслівай, Насыціцца да перасыту, I ў сэрцах забубніць пужліва, Як цэп на такавішчы ўбітым.
*
На паграніччы вечнай вехай Красуе памяць аб мінулым, Калі раз’юшанай уцехай Жыццё ў крыві з крывёй танула.
Перад паглядам, як прывіды, Ўстаюць расстрэлы і пажары, Нічым не сплачаныя крыўды, Нічым не вернуты ахвяры.
Красуе памяць папялішчаў Іржою з’едзеных калючак, 3 вятрамі жудасліва свішча I ў прысках топіцца пякучых.
14 Я. Купала
417
*
На паграніччы кемкі знахар, Калі тварыць варожбы хоча, Ён азіраецца на Захад, Ён на Усход кіруе вочы.
А сейбіт, жменяй мазалістай Загонам кідаючы зерне, Надзеяй думкі назалістай Да супакою не наверне.
Згадаць не ў моц, як ні варожа, Каму ён сее свой палетак: Ці сам пажне і змеле збожжа, Ці нехта іншы з’есць хлеб гэты.
*
На паграніччы ціха, сонна,
Хоць, як пруты, напяўшы жылы, Па той і гэты бок нязгонна Стаяць варожыя дзве сілы.
Праз пушчы, пасекі, загоны, На рубяжы крывавай славы, Абапал высяцца кардоны, Абапал блукаюць заставы.
Падчас вуркне матацыклетка, Воз кантрабандны пракульгіча, Ды бзынкне куля злоснай сведкай На знак, што тут вось пагранічча!
1926 г.
418
ПРАЗ ГУЛЬТАЙСТВА...
Праз гультайства, праз нядбальства Шмат чаго гублялі мы:
Ад падданства, ад начальства, Як начныя ніклі цьмы.
Сабе самі ўгаварылі,
Што не ў моцы збыць бяды,—
Без падпалкі так варылі
Сабе кашу ў ненаўды.
Лазма лезлі самі ў нерат, Як бы гнаў хто у каршэль,—
Тыц ды мыц — ні ў зад, ні ў перад, Збілі сцежкі на кісель.
I ані, каб зварухнуцца, Азірнуцца навакол,—
Заляглі, бы ў ступе груца,— Той не хоча, а той квол.
А ўжо час працерць, здаецца, Вочы хоць бы кулаком
I заняць у куце месца, А не недзе за вуглом.
He хадзіць жа век упрочкі
Ад сябе, не знаўшы дзе;
Быць затычкай пустой бочкі — Сорам вольнай грамадзе!
1926 г.
419
3 УГОДКАВЫХ НАСТРОЯЎ
Да дзесяцігоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі
1
Як пабег тады той Вокліч ды па хатах: «Гэй, на сход сыходзься! Дзень ідзе расплаты.