• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Ой вы, мае акопы з бліндажамі! Агідна робіцца на сэрцы і душы, Што там — за пагранічнымі слупамі — За войнаў будучых п’юць подла барышы.
    Што там яны — сапегі, радзівілы, Разгром забыўшы ля Дняпровых вод, Свае ў Расіі свежыя магілы, Крычаць віваты за паход на Ўсход!
    Што гітлеры і герынгі з Берліна, Культуру нішчачы, што кінулі вякі,
    437
    I ў божышча узвёўшы гільяціну, На край савецкі точаць шаблі і штыкі.
    Плыве Дняпро, плыты плывуць памалу... — Спакойна спіце вы, акопы, бліндажы: На іхніх землях з іхніх генералаў Знімаць пагоны будзем, шаблі і крыжы.
    1935 г.
    БЕЛАРУСІ АРДЭНАНОСНАЙ
    Да гадавіны вызвалення ад белапалякаў і дня ўручэння ордэна Леніна
    I
    Чым ты была, Беларусь мая родная,— Хіба ж не бачылі нашыя вочы?
    Вечна абдзёртая, вечна галодная, Сонца не ведала, а толькі ночы...
    Людзі твае, ў беднаце гадаваныя, 3 торбай жабрацкаю век дажывалі... Злосна стагналі вятры над курганамі, Хмары насіліся чорнаю хваляй.
    Цар, цараняты нагайкамі няньчылі, Пан і паняты паслі бізунамі, Турмамі песцілі, петлямі лашчылі, Розгамі секлі, цямрылі багамі.
    Цар, генералы і панства вяльможнае 3 гікам і свістам спраўлялі банкеты...
    Вёску абдзёртую думкі трывожылі, Блукаўся старац разуты, раздзеты.
    Годы ішлі, ўслед ішло горазлыбеда, А прад вачамі заклятыя далі...
    Ой, хто крутыя шляхі гора выведаў, Песні чаму ўсё аб горы складалі?
    Грозна завылі гарматы хаўтурскія, ІДёплая кроў арасіла прасторы:
    439
    Горы Карпацкія, багны Мазурскія, Роднай краіны даліны і горы.
    Скрэжат і смерць. А там... бежанцы, бежанцы... Густа пайшлі за магілай магіла.
    Хоць бы ўжо ў царскае горла урэзацца, Хоць бы кроў з панскіх выпусціць жылаў!
    Так аблілося крывёй поле роднае, Так балявалі чужацкія госці.
    Вецер заводзіў малітву жалобную, Чорны груган збіраў белыя косці.
    Але змяніла навалу германскую
    Подлае панства ад польскай кароны,— Скрыпнулі вісельні, путы забразгалі, Кроў палілася... Пажары, пагромы.
    Зноў пацяклі слёзы горкія ўдовіны, Дзецісіроткі бацькоў не знаходзяць... Гэй, панышляхта! Народ вамі скованы, Ён вам адпомсціцца жудка ў прыгодзе.
    II
    I сягоння помняць, помняць, не забудуць Людзі Беларусі, пазбыўшыся панства, Як іх катавалі, як чакалі цуду, Як прыйшло з Усходу вызваленне з рабства.
    Людзі Беларусі помніць будуць добра
    Аб гадах няволі, аб нядолі горкай, Як мінула ліха, як не гнуцца горбам, Як жыць стала лёгка пад чырвонай зоркай.
    440
    На поле выходзяць вольнаю дружынай, Сеюць чыстым зернем, нішчаць пустазелле, Дзірваны ўзнімаюць, заводзяць машыны, Дзе глянь, сады садзяць... Зацвітай, прыселле!
    Зелянее жыта, жыта і пшаніца, А так буйна, буйна, як даўней ніколі.
    Вось дык будзе радасць у ясных святліцах, Калі грамадою збяруць дабро з поля.
    Калгасныя смела засяюць загоны, He баяцца зграі панскай, недабітай, Бо вартуюць межаў Арміі Чырвонай Жалезныя роты, гартаваны ў бітвах.
    А калі што прыйдзе, возьмуць стрэльбы самі, Як адзін паўстануць на ворагаў дзікіх
    I вызваляць браццяў, што йшчэ кайданамі’ Звоняць у няволі у муках вялікіх.
    ш
    Шум і гоман у сталіцы, Сцяг ля сцяга ўецца, Як на градах мак чарвоны, Ажно сэрца б’ецца.
    Сэрца б’ецца і пытае: — А што за навіна?
    — Вызвалення ад палякаў Сёння гадавіна!
    А сталіца — дзіву дайся! Паўстала з руінаў,—
    441
    Мінск — сталіца, гордасць наша Слава ўсёй краіны.
    Дзе дымелі папялішчы — Сляды панскай ўлады, Гмах ля гмаху вырас новы, Чыстата, парадак.
    Дзе крывавы баль спраўляла Хеўра інтэрвентаў,
    Ходзяць з песняй пераможнай Тысячы студэнтаў.
    Дзе была вакол пустэча, Як тая магіла,
    Ўсталі фабрыкі, заводы — Рэспублікі сіла.
    А народ там гераічны, Наш народ рабочы — Рукі моцны, бы са сталі, Арліныя вочы.
    Беларусь, мая радзіма, Як жа расцвіла ты
    За час гэты за кароткі, Як выгнала катаў!
    He злічыць тваіх здабыткаў
    I не змерыць меркай...
    Чалавек твой на свабодзе Стаўся чалавекам.
    Каласіся ж, расцвітайся Краскаю чырвонай
    442
    У Саюзе у Савецкім
    У законе роўным!
    Знай, сягоння дзень твой важны Важнай нагароды;
    Святкуй весела, шчасліва Ў полі і ў заводах!
    У вадзіцы у крынічнай Чысценька памыйся, Прыбярыся ў кветкікраскі, Сонцам атуліся.
    За ўсё тое, што стварылі Шчыра твае людзі, Ордэн Леніна сягоння Твае ўквеціць грудзі...
    1935 г.
    ПРЫВЕТ BAM...
    Прывет вам, вольныя паэты, Прывет вам ад душы ўсяе!
    Хай вашы песні з лета ў лета Зямля савецкая пяе!
    Жывём у сонечнай краіне I будзем жыць у добры час, Дзе праўда ясная не гіне, Дзе праўдзе служыць кожны з нас.
    *
    Прывет вам, вольныя паэты! Мінуўся подлы гнёт і здзек,— Мы з цемры выйшлі да прасвету, Мы рабства скінулі навек.
    Ніхто нам песень не спаганіць, Свабодных песень, як віхор, Hi чорных здрайцаў завыванне, Hi рабаўласнікаў тапор.
    *
    Прывет вам, вольныя паэты, Квяцістай волі песняры, Вам, з блізкіх і далёкіх светаў Людскіх душ слаўныя майстры!
    444
    Нам расцярэблены дарогі Да небывалых новых дзён, Нам сэрцы б’юцца без трывогі, Спакойны нашы ява, сон...
    *
    Прывет вам, вольныя паэты, Народаў братніх дружны хор! Хай прамянее агняцветам Радзімы нашае прастор!
    Зайграюць сурмы нам да бойкі, Пажарам задымяць шляхі,— Алоўкі зменім на вінтоўкі, Заменім пёры на штыхі.
    *
    Прывет вам, вольныя паэты! Вітае вас і мал, і стар.
    Нясіце ж ленінскім заветам Свой шчыры песень вашых дар!
    Каб праз вякі вясной распетай Дум нашых сказы ў свет ішлі... Прывет вам, вольныя паэты, На беларускае зямлі!
    1936 г.
    ГРУЗІЯ
    Грузія, дружная з сонцам краіна, Як жа ты сэрца і думкі салодзіш! Вочы тут бачаць цуды з’яў дзіўных, Вушы тут чуюць напевы стагоддзяў.
    Змерыў стагоддзі народ ваяўнічы, Люд Імерэцій, Кахецій, Картэлій, Песнямі скарбы радзімы вялічыў, Вернасць і дружбу расціў з Руставелем.
    Капае золата з променем сонца, Золата ў нетрах залегла скалістых, Думы, ах, думы лунаюць бясконца, Колькі да песень парываў агністых.
    3 сонцам гадуе зямля вінаграды, Побач галіны цытрын, мандарынаў, Там залатых памяранцаў прысады. Бурныя рэкі ў квяцістых далінах.
    Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі.
    Шастае лісце пахучай гарбаты, Лісце і шоўкам калышацца ў белі.
    Сумна было тут. Драмаў з сваёй славай Горды народ, а з ім спала прыселле.
    446
    Сон прамінуўся,— сны сталіся явай, Горы, лагчыны гуляюць вяселле.
    Край абудзіўся. Жыццё забурліла. Глянулі ў неба палацы свабоды. Бурныя рэкі — жывая іх сіла — Выйшлі на службу героюнароду...
    Грузія, дружная з сонцам краіна, Як жа ты сэрца і думкі салодзіш!
    Вочы тут бачаць цуды з’яў дзіўных, Вушы тут чуюць напевы стагоддзяў.
    1938 г.
    3 ПАЭМЫ «ТАРАСОВА ДОЛЯ»
    Чаму ў сэрцы беларускім Песня Тарасова Адгукнулася, запела Зразумелым словам?
    Чаму вецер з Украіны
    3 думкаю крылатай Далятаў да Беларусі
    I шумеў над хатай?
    Бо йшла доля беларуса
    3 доляй украінца Адналькова — ў поце, ў слёзах, Церневым гасцінцам.
    Бо згіналі адналькова Змалку да сканання Шыі ў ёрмах і чакалі Яснага світання.
    Як жылося, як вялося, Як марнелі сілы, Таму сведкай там і тутка Курганы, магілы.
    1939 г.
    448
    3 НОВАЙ ДУМКАЙ
    3 новай думкай, з новай песняй Выйдзеш ты на нівы, Беларусе, напрадвесні, Браце мой цярплівы.
    Засяваці будзеш зернем, Як бурштын, адборным,
    I ніхто цябе не зверне Са шляхоў прасторных.
    Думкі пабягуць іначай Цераз долы, горы, Ты сягоння тое ўбачыш, Што не бачыў ўчора.
    Будзе свет табе вясёлым, Весялей з днём кожным, He пабачыш навакола
    Злыбяды астрожнай.
    Будзеш важна паглядаці, Як у цябе дома
    На куце сядзіць багацце, Нібы госць вядомы.
    Пра дзень заўтрашні пакінеш Думаць думкі ў горы, Дабром поўны будуць скрыні, Жывёлай — аборы.
    15 Я. Купала
    449
    Біць не будзе пан вяльможны 3 твайго ж лесу палкай, Што ты быў неасцярожны, Зняць забыўся шапку.
    Знаць не будзеш ты веквекам Нядолі абрыдлай,
    Звацца будзеш чалавекам, А не панскім быдлам.
    Ў добрай долі і прыгодзе, Радасны, шчаслівы, Жыць ты будзеш у свабодзе, Браце мой цярплівы.
    1939 г.
    ЕДУ сягоння я Ў ВІЛЬНЮ
    Мінск, Маладзечына, Вільня... Як жа знаёмы шлях гэты! Змерыў яго я калісьці, Як шукаў шчасця па светах.
    Колькі ж не ехаў тады я, Ці то ў мароз, ці ў разводдзе, Царскі жандар мяне тупа I спатыкаў, і праводзіў.
    *
    Ехаць прыйшлося нядаўна, Год таму тры ці чатыры,— Тыя ж убогія хаты, Тыя ж ля хат камандзіры.
    Бачыў, як тамка пасліся Свінні ў чужым агародзе.
    Польскі жандар мяне тупа I спатыкаў, і праводзіў.
    *
    Еду сягоння я ў Вільню Следам за арміяй нашай,— Царскім і польскім жандарам Думак дарога не страша.
    451
    Сум недзе згінуў кашмарны, Жудасць па хатах не бродзіць, Кветкамі дзеці й дзяўчаты Нас спатыкаюць, праводзяць.
    1939 г.
    ДЗЕНЬ ДОБРЫ, МАСКВА!..
    Дзень добры, Масква, як вясна, маладая! Дзень добры, крамлёўскія зоры!
    Мы песню табе, Масква наша, складаем, А песня аб шчасці гавора.
    I песня гавора, як цяжка жылі мы, Як чахлі ў прыгонныя ночы, Як нас гадавалі галодныя зімы, Як цемра сляпіла нам вочы.
    *
    Дзень добры, Масква, наша доля і воля!
    3 табою жыць радасна людзям.
    Цябе не забудуць народы ніколі, Як песні ніхто не забудзе.
    Табе шлюць прьшет нашы пушчы, крыніцы, Калгасныя нівы і хаты, Бо, дзякуй табе, маладая сталіца, Мы хлебам і шчасцем багаты.
    *
    Дзень добры, Масква! Як жа ясна ты свеціш На ўсе чыста свету староны.
    ТІТпяхі да шчаслівасці казачнай меціш
    I пішаш, як сонца, законы.
    453
    Сама ў сонцы сонцам навек валадаеш, Зганяеш туманы з прагалін.
    Дзень добры, Масква, як вясна, маладая!
    Дзень добры, крамлёўскія зоры...
    1939 г.
    ПАКЛОН МОЙ НАРОДУ ЗА ПЕСНІ
    Аб горы, няволі народа,
    Аб тым, што народ мой ускрэсне, Была мая ў цяжкіх нягодах Скаваная, сумная песня.
    Народныя думы і казкі Давалі мне сілы нямала, А моладасць прагнула ласкі, А моладасць ласкі не знала.
    А песня з народам упобач Ішла і хісталася ў полі, Гаротнасць была яе здобыч,— Спявала ў праклятай няволі.
    I крыўда крывава смактала Мне долю маю маладую. Мінула пракляццяў навала, Год дваццаць у шчасці жыву я.
    I сёння не тое, іначай,— He знаюць стамлёнасці думы, Душа не сумуе, не плача,— Пявучыя вокала шумы.
    Гамоняць зялёныя сосны, Шумяць у прысадах бярозы. Жыву я ў квяцістыя вёсны, Знікуль не пужаюць пагрозы.
    455
    Сягоння з народам шчаслівым Я святкую свята ўрачыста.
    Багаты ўраджаямі нівы, Буяюць, пяюць каласіста.
    У песнях павыраслі крыллі, Лунаюць пад неба, край свету; Хоць продкі заснулі ў магіле, Красуюць патомкі за гэта.