Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
3 Новым годам, што крыніцай Новай пойдзе ў пераходзе, Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!
1921 г.
355
Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі Да збураных гнёзд на палях Беларусі;
Як «бежанцы» тыя, ганяны тугою, Да роднага краю плывуць чарадою.
А думцы маркотна, а думка не бачыць, Як птушка і тая айчынай маячыць.
Мкне з выраю птушка, а думка у вырай Ляцела б, ляцела, а шчыра, так шчыра!
1921 г.
356
СЫН I МАЦІ
С ы н
— Мамка, мамка, нам сягоння Гаманілі ў школе
Аб якойсьці Беларусі, Што жыве на волі.
Хоць я слухаў вельмі шчыра (He люблю іначай),
Ды ніяк не мог уцяміць
Што ўсё гэта знача.
М а ц і
— А вось тое, мае дзеткі, Гляньзірні наўкола: Бачыш гэтыя сялібы,
Хаткі нашых сёлаў;
Гэта поле — шнур ля шнура —
Ўзгоркі і лагчынкі, На узмежку грушудзічку, Крыж каля пуцінкі?
Бачыш логі, сенажаці,
А на іх — крыніцы, Далей — бор зялёны, гонкі, Што увысь глядзіцца?
А там далей, дзе ўжо вока Дасягнуць не можа,
357
Toe самае пабачыш,—
А ўсё так прыгожа!
Сотні вёсак і мястэчак,
Гарадоў нямала, Рэк бурлівых, пушч гамонкіх 3 неапетай хвалай.
Там плывуць Дняпро і Сожа
Ды Дзвіна і Нёман, Белавежы, Налібокаў
Там чуваці гоман.
Гарады— Мінск, Віцебск, Вільня, Магілёў, Гародня
I Смаленск з сцяной цаглянай Разляглі выгодне.
Аб вялікай нашай славе
Сведчаць на свет цэлы,— Як жылі мы, панавалі
Ў родным краі смела.
Во ўсё гэта, мае дзеткі,
Ад межаў да межаў Беларусяю завецца
Й да цябе належа.
С ы н
— А! Ўжо сцяміў! Дык багат я, Меўшы столькі цудаў: Гэткім чынам я ніколі
Служкаю не буду.
Ну, а йшчэ скажы мне, мамка, Бо я не разважыў:
358
Што такое беларусы, Як настаўнік кажа?
М а ц і
— Ах, які ты йшчэ дурненькі, Каб не скеміць гэта!
Ну, паслухай: усе людзі,
Што ад лета ў лета,
Ад пакон вякоў жылі тут
I жывуць сягоння, Носяць світкі, носяць лапці Ды былі ў прыгоне.
Ўсе — і ты, і я, суседзі, Хто патвойму, прусы?
Дык жа ўцям: на Беларусі Жывуць беларусы!
Ды яшчэ, каб лепей ведаў, Мушу табе ўспомніць: Беларусы беларускай Гутаркай гамоняць.
С ы н
— Вось яно што! Праўда, мамка, Ўжо сабе ўтлумачыў:
Беларус я! Ох, дам пытлю, Хто скажа іначай.
Ну, але яшчэ не ўсё тут
Ясным мне здаецца: Што такое беларускай Гутаркай завецца?
359
М а ц і
— Ой, дурненькая варона, Што з табой чыніці!
Як жа йначай беларусы
Могуць гаманіці?
Як жа мы з табой гуторым Вось у гэту хвілю?
Як жа я пяю над зыбкай Для малой Марылі?
Ды паслухай, як на вёсцы Кажа дзядзька, цётка;
Як пяюць улетку жнеі
За сваёй работкай;
Як бабуля баіць казкі
Аб нядолідолі;
Як начлежнікі спяваюць
На начлезе ў полі?!
С ы н
— Ну, ўжо знаю, знаю, мамка!
Як у люстры бачу, Пакажу я ўсяму свету, Хто я, дый што значу!
1921 г.
БАЙ
Бегаў бай па сцяне
У чырвоным кафтане.
Байку баіў. Ай, люлі!
Жылі пчолкі ў вуллі...
Баіць ці не?
— Баіць!
Бегаў бай па сцяне... Шла вясна па вясне, Жылі пчолкі з году ў год, Бралі ў соты з кветак мёд.
Баіць ці не?
— Баіць!
Бегаў бай па сцяне...
Ніхто пчолак не кране; Самі мёд збіраюць той, Самі ласваюць зімой...
Баіць ці не?
— Баіць!
Бегаў бай па сцяне...
У той самай старане Пустапасам труцень жыў, Неяк з пчолкамі здружыў...
Баіць ці не? — Баіць!
361
Бегаў бай па сцяне...
Труцень кажа: «Дайце мне Глянуць, пчолкі, у вуллёк, Паспытаці ваш мядок!..»
Баіць ці не?
— Баіць!
Бегаў бай па сцяне...
Ці так добра, ці так не,— Пчолкі добрымі былі, Трутня ў госці прынялі...
Баіць ці не?
— Баіць!
Бегаў бай па сцяне...
Труцень пальцам не кіўне; Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд.
Баіць ці не? — He!
191.1 „
НА СМЕРЦЬ СЦЯПАНА БУЛАТА
Задрамаў ты з доляй, з хвалай, Жвір халодны прыгаруніў... Ой, скасіла — не спытала... — Сні, таварыш, аб Камуне!
Ты хапаў за косы сонца, Думаў думку аб пяруне, Што дух збудзе ўсёй старонцы... — Сні, таварыш, аб Камуне!
Як сіроты, забытымі
Цэп з касой вісяць у пуні,— Хто ж на ворага іх здыме?! — Сні, таварыш, аб Камуне!
Свет узняўся, схамянуўся...
Вер, свабодны вецер дуне Па ўсёй чыста Беларусі! — Сні, таварыш, аб Камуне!
Забуяе ў славе буйнай, Зазвініць залатаструнне Родны Край адной Камунай... — Сні, таварыш, аб Камуне! На магілцывалатоўцы Зарунеюць кветак руні; Зайдзе сонца, ўзыдзе сонца... — Сні, таварыш, аб Камуне!
1921 г.
363
ПЕРАД БУДУЧЫНЯЙ
Стаім мы перад будучыняй нашай
I ўсё варожым, сочым ейны ход...
Ці ўскрэснем мы, душою ўпаўшы, звяўшы, Каб выйсці ў свет, як нейкі здольны род...
Сягоння мы жывём і ўдзень мы блудзім Пад маскай, асляпляючаю нас, I што сказаць самім сабе і людзям, He ведаем, не можам, хоць і час.
Заціснуты, задушаны, як мышы Пад жорсткім венікам з усіх бакоў, Шукаем, як сляпыя, не згубіўшы Таго свайго, што наша ад вякоў.
Пакрыўленыя колісь нашы душы Дагэтуль выпрастаць не ў моцы йшчэ; Снуёмся, ў думках зводных затануўшы, А хтось, а штось і мучыць і пячэ.
Цябе чакаем, будучыні нейкай,
Што прыйдзеш, недзе ўсіх нас павядзеш, I гінем марна пад чужой апекай, Адбіўшыся ад родных вехаў, меж.
А хтось далёкі ці хтось, можа, блізкі Засеў за наш бяседны, сытны стол I кідае, як з ласкі, нам агрызкі, А мы к зямлі з падзякай гнёмся ўпол.
364
Нявольніцтва й жабрацтва так нас з’ела
I так нам высмактала з сэрца сок, Што нат у вочы глянуць, плюнуць смела He смеем, стоптаныя на пясок.
Там чутна: Беларусь! Там — Незалежнасць! А там — «Паўстань пракляццем...» Ну, а мы? Мы ў страху... дум крутня... разбежнасць... Без толку крыллем лопаем, як цьмы.
О, так, як цьмы, як спуджаны вароны!..
I слухаем і нюхаем тут, там: Які павеяў вецер на загоны,— Заходні, ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?
Аграбленыя з гонару й кашулі, 3 свайго прыпынку выгнаныя вон, Мы дзякуем, што торбы апранулі На нас ды з нашых нітаквалакон.
3 кійком жабрачым так мы, паўналеткі, Брыдзём, паўзём у свет — скрозь неўпапад. I прысягаем, клічам Бога ў сведкі, Што мы — не мы, што нехта вінават...
I так жывём, сябе саміх не знаўшы, Учора, сёння лазім між канаў...
Няўжо ж бы хто й над будучыняй нашай Навек залом пракляты заламаў?
Няўжо нас не аб’ясніць розум ясны, I не пакінем біцца з кута ў кут?
Няўжо кліч вечны будзе ў нас напрасны — Кліч бураломны: вызваленне з пут?!
1922 г.
ПАЗВАЛІ ВАС
Еўрапейскія дзяржавы пастанавілі запрасіць на міжнародную нараду ў Геную т. Леніна.
3 газет. 1921 г.
Пазвалі вас на пір піроў, Пазвалі вас за волю стаць I далі ўладу путы рваць, I далі ўладу біць цароў,— Зрабілі з вас гаспадароў.
I вы з рабоў пайшлі ў цары...
— О, каб не ў краты толькі з крат?! Паклон аддаў вам азіят, За ім Еўропы жыхары Шлі к вам праз морскія віры...
Але не ваш вітаць шлі сцяг: 3 сваёю воляй шлі на вас...
I не дайшлі — зышлі на час Праз белы й чорны морскі шлях. А вам не страх, а вам не страх!..
Чатыры годы крок у крок Тварыць вы шлі і кроў лілі Сваю, чужую па зямлі...
Раслі магілы, зваў прарок... Рос вашай моцы блеск і мрок.
I ўсё вы ўзялі, ўсё як ёсць: Фабрычны дым, сяўбы загон I панскі двор, і царскі трон... Ды стала ўсё вам гэта ў злосць — У хлебе восць, у горле косць.
366
Сабою самі ўстаць з руін Вам не хапіла смагі, сіл, I вось к вам вылез цень з магіл: Крывавы грош і «гаспадзін», А іх закон адзін, адзін.
3пад ног, з утоптанай нары Паўзе ўжо збэшчаны павук I ў сто, у сто кагцістых рук Хапае вас, рабыцары,— Як бы ўжо вы не ўладары —
Вы ўладары... Яшчэ жарцвет Бунтарскіх дум у вас не згас: Еўропа кліча ў госці вас: Пад рогат Піравых пабед Саветы кліча на «савет».
1922 г.
3 КАМЕДЫІ «ТУТЭЙШЫЯ»
Дзеянне адбываецца ў Менску ў 1918—1920 гг.
I
Мікіта (да гасцей, як увайшлі вучоныя). Гэта адны з маіх добрых знаёмых, меджду протчым, паны вучоныя. Сустрэў іх надовечы на Губарнатарскай вуліцы, дзе шукалі праўдзівых тыпаў беларускіх. Я сказаў, што адзін такі тып кватаруе ў мяне,— вось, відаць, і прышлі паглядзець. Паміж іншым, адзін з іх Усходні вучоны, а другі — Заходні.
Усходні вучоны (стукнуўшыся з Заходнім). Чорт подзеры!
Заходні вучоны. Пся крэв!
Усходні вучоны. Ізвініце, судар!
Заходні вучоны. Пшэпрашам пана!
Усходні вучоны. I вы здзесь?
Заходні вучоны. I пан ту?
Абодва кланяюцца адзін аднаму і прысутным.
Мікіта (вітаючыся з вучонымі). Добра трапілі, меджду протчым, паны вучоныя. Вось той, хэхэхэ! беларус, аб якім я вам казаў. (Да Янкі.) Пане настаўнік, гэта — паны вучоныя, якія вельмі цікавяцца вашым, хэхэхэ! беларускім пытаннем.
У с х о д н і в у ч о н ы. Так вы это і есць настояшчый белорус?
Я н к а. Але, пане вучоны! дый не адзін. (Паказваючы на Аленку, Гарошку, Ганулю.) Во яшчэ адзін беларус і дзве беларускі.
Усходні вучоны( паказваючы на іншых). А це тожа белорусы?
368
Я н к a. А так, так! Вы згадалі: яны самдзеле тожабеларусы, з пароды рэнэгатаў і дэгэнэратаў.
Усходні вучоны. Паньске імен і назвіско?
Я н к а. Янка Здольнік, пане вучоны.
Заходні вучоны (запісваючы ў нататкі, голасна). Януш Здольніцкі. Незаводне тып ВсходнёКрэсовэго поляка з немалон дозон крві познаньскогуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэнзі родовэ: племен бялорусінув і племен тэжбялорусінув з походзэня рэнэгатув і дэгэнэратув. Мова ойчыста — огульнопольска, незвычайне ўдосконалёна, ено з велькон домешкон незрозумялых слув.
Усходні вучоны (таксама запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісцінорусскій ціп СевероЗападной Обласці і безусловно з прымесью монгольскофінской крові. Народность ныне распадается на две родовыя ветві: племя — белорусы і племя — тожебелорусы, ісходзяшчэе от рэнегатов і дзегенератов. Родной язык — обшчэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прымесью непонятных слов.
Заходні вучоны. А тэраз пан бэндзе ласкав поінформоваць, як на бялорускім нажэчу бжмі назва ойчызны вашэй?
Я н к а. Беларусь, пане вучоны.
Заходні вучоны (запісваючы). Пшы баданю бялорусіна высветлёно надзвычайнон особлівосць, a мяновіце: вбрэв гісторычным, географічным, этнографічным, лінгвістычным і дыплёматычным баданём і розправом вшэхпольскім, ойчызнэн свон бялорусіні называён Бялорусь.
Усходні вучоны (запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Пры опросе белоруса выяснено необыкновенную особенносць, а іменно: вопрэкі історычэскім, географічэскім, этнографічэскім, лінгвісцічэ
369
скім і дзіпломацічэскім всероссійскім ісследованіям і трудам,— оцечэство своё белорусы почемуто называют Белоруссія.