• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Няма у кнігах роду іх; Імя іх толькі — адшчапенцы. А гэта ведама й без кніг.
    Узялі крыўдай уладанне Над братам бедным і сляпым I распасцерлі панаванне Ў чужым дабры, як у сваім.
    Народ ім хорамы паставіў, Раллю капаў для іх, як крот, Яны ж чужой прадалі славе Сваю зямлю і свой народ.
    У звоне золата ўтапілі Трухлявы душ сваіх абраз I на прадзедавай магіле Спраўляюць радасны папас.
    Гадуюць думы, думы ката Крывёй другіх на ногі ўстаць I на плячах скаваных брата Сваю «ойчызну» будаваць.
    Забылі ўсё за хатнім дзелам, Сваіх счураліся людзей, Што корм давалі сваім целам, Чыю смакталі кроў з грудзей.
    394
    3 пянчанай пугай на адводзе, На лбе з пячаткаю святой, Ў чужым распасвены гародзе, Яшчэ гарод паганяць той.
    Законы топчучы святыя, Стварыў якія чалавек, Свае распасвеныя шыі Ў ярмо нясуць на смех і здзек.
    Жывуць, брыдуць, а дзе — не знаюць Сягоння іх начлег, папас, Адно — народ з пуцця збіваюць I ў процьму гоняць кожны час.
    Дакуль жа будзе іхня сіла Трымаць над намі свой прыгон? Калі у Бацькаўшчыне мілай Загосціць праведны закон?
    Дакуль іх будзе панаванне, А рабства нашае трываць I аднімаць у нас прыстанне I путы вечныя каваць?
    Калі ударыць на трывогу
    Гарт нашых сілаў маладых I адшчапенцам дасць дарогу, Якая жджэ даўно на іх?
    Хай пранясецца кліч да славы, Пакліча к іншаму жыццю!
    Хай помста точыць нож крывавь. На крыўду вечную сваю!
    1925 г.
    ІПЛЯХАМ ГАДОЎ
    15V1905—15V1925
    Як пацерку да пацеркі, за годам год На шнур жыцця ўсё ніжа, ніжа;
    Адна з тых пацерак сцюдзёная, як лёд, Другая цёплая, як сонца летні ўсход, А трэцяя — як той чарвяк зпад крыжа. Адна далей, другая сэрцу бліжай, Адна, як кветка, а другая, як асот, А ўсе вісяць на шыі...
    Дваццаць толькі год Прайшло з тых пор, калі ў прадвесні, Успомніўшы сваю бяду і свой народ, Жывая думка зазвінела буйнай песняй. А многа змен: за летам лета, за зімой зіма Праз гэты час на беларускія няслі загоны: Былі прабліскі і была благая цьма.
    Першнаперш дзевяцьсоты пяты год, калі законы Расійскага цара на вісельню вялі
    Дзяцей скаваных беларускае зямлі, А там — рэакцыя, чарнейшая ад ночы, Кроў выпівала з сэрца, асляпляла вочы; Калі здавалася, што гэтак будзе без канца Гуляць нагайка над «забраным» краем, Што людзі «лепшыя», як зблукшая аўца, Той за маскоўскім, іншы за варшаўскім раем Імкнуцца будуць вечным тым звычаем, Што атрымалі ад прадажных продкаў,
    396
    Якія за шляхоцкія адзнакі, Або за царскія чыны, ў прымакі Плылі ў чужыншчыну сляпой паводкай.
    Далей... Цары карон з сабой не падзялілі: Год чатырнаццаты абліў крывёй зямлю, I беларускія сыны на прадзедаў магіле Ліць кроў пайшлі за бацькаўшчыну,
    толькі ж... не сваю.
    Палілі хаты ім і ў бежанцы, як жабракоў, пагналі
    Туды — ў Сібір — жалобнай, слёзнай хваляй.
    Бацькі і маткі там ад голаду каналі,
    Ад роднага адлучаны дабра, А дзеці іхнія кроў верна пралівалі За веру рускую і рускага цара.
    I рухнула вайна цароў за царскія кароны, I іншы запалаў на свеце дым чырвоны: Чырвоны сцяг узняўся над Масквой, Аж паза межы водбліск гэты пакаціўся. Рабочы тут пісаў закон жалезны свой: Адважна рызыкуючы працоўнай галавой, Упобач з селянінам за ланцуг свой мсціўся. To рэвалюцыя запела на ўвесь свет: «Паўстань, пракляццем катаваны!»...
    Ды ўсіх бед
    Яшчэ не ўспеў пазбыць край зрабаваны: Зняўцеку панскі конь пачаў нам гоні дратаваць. I ўбачылі засмучаныя нашы вочы, Як дні праяснасці змяніліся на ночы,
    397
    Як зноў бізун па Беларусі стаў свістаць; Крыві нявіннай пацякла рака, Крывёй пажараў аблілося неба.
    Так дзякавала панская рука, Што некалі — ці трэба, ці не трэба — Мы паншчыну на іх рабілі, як маглі, I хлеба лусты ім свае апошнія няслі, А маткі нашы мамкамі для іх былі.
    Але мінулася і гэта ліхалецце,
    Хоць і не ўсе ў сваю сышліся хату дзеці: Адных магіла ўжо не верне нам, Другія і сягоння іншым б’юць паклон багам, Ад трэціх жа гранічны слуп нас аддзяляе, Відаць, што доля ўжо такая...
    Вось так шляхамі год дагэтуль я ішоў 3 адною думкаю аб шчасці Беларусі; To блукаўся паміж абшараў і крыжоў, To, як сланечнік, к сонцу яснаму імкнуўся... Сягоння ўжо працерабіўся гэты шлях: На гонях родных не пануе нелюдзь, 3 душы спадае перад будучынай жах, Да новага жыцця сцягі віднеюць.
    На чорных пажарышчах дзён мінулых Народ разбуджаны сабе сам ладзіць гаспадарку. I веру... He прадасць ён за чужую скварку Ані сваёй зямлі, ані сваіх дум чулых.
    Я веру, песень маіх кліч бунтарскі Знаходзіць водгук будзе ў сэрцах братніх, Як і дагэтуль голас мой пяснярскі He заміраў без водгулля астатнім
    398
    Што думаў селянін, што парабакработнік думаў, Падслухаў іх і ў песню шчыра пераліў, А ўжо яны пад гоман вольных шумаў Мне свой прыхільны водклік падалі.
    Дык жа шумі, красуй у волі, родны Край!
    Звіні ў Спявай Твайго	свой звон, сялянскапралетарскі звон! ты, Беларусь, у радасці спявай! Народа сёння права і закон.
    1925 г.
    ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ
    Паважаны т. рэдактар!
    He адкажыце змясціць на старонках Вашай газеты ніжэй пададзены ліст, які я маю замест прамовы на святкаванні майго дваццацігадовага юбілею ў Беларускім дзяржаўным тэатры 23 чэрвеня 1925 года.
    Дарагія грамадзяне!
    Тую шчырую і нязмерную удзячнасць за сягонняшнюю ўвагу, якую мне аказалі роднае беларускае грамадзянства і ўлада савецкая, словамі, каб я і хацеў, выразіць не здалею. Я скажу адно толькі, што сягонняшняе вялікае і незвычайнае свята для мяне з прычыны ўшанавання майго юбілею і асабліва надання мне годнасці беларускага народнага паэта — гэта ёсць свята не маё, а беларускай нацыянальнай ідэі, гэта ёсць трыумф вызваленай працоўнай Беларусі. I гэта я кажу шчыра. Бо не я адзін складаў свае песні, якія заслужылі столькі ўважлівасці, нават скажу болей, і не я іх выдумаў — я толькі падслухаў думкі сардэчныя беларускага селяніна і работніка ды гэтыя думкі на паперу перавёў. Такім чынам, атрымалася як бы калектыўная праца, а разам з тым і сягонняшняе калектыўнае ўзаемнае святкаванне беларускай песні. Я шчаслівы, што сёлетні юбілей абходжу ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, я гарджуся тым, што годнасць беларускага народнага паэта атрымаў ад беларускай савецкай улады.
    Апрача таго, сягонняшні дзень кажа мне і аб тым, што 20 год свайго невясёлага жыцця я не змарнаваў
    400
    дарма, што вынік маёй скромнай працы на ніве літаратурнай буйны, ураджайны.
    I магу ўпэўніць вас, што і надалей, пакуль буду жыць, буду ісці тым жа шляхам, Інакшай Беларусі, яь сялянскай і работніцкай, я сабе ў сваіх думках і песнях не ўяўляю, інакшых песень, як песень змагання, вызвалення і свабоды, я не ўмеў складаць і не патраплю. Бо я веру нязломна ў моц і волю да жыцця беларускага працоўнага люду.
    Я шчаслівы яшчэ сягоння і ад таго, што, азіраючыся на свой пройдзены доўгі шлях, я пераканаўся, што беларускія людзі — добрыя людзі, бо нават песні іхнія не крыўдзілі нікога і ніколі. Удзячнасць за гэту заслугу беларускага народа я пабачыў на свае вочы ў апошнія дні, калі побач з беларусамі мяне ў Віцебску, Оршы, Горках, тут, у Мінску, нават з Украіны віталі грамадзяне другой нацыі — гэта грамадзянства яўрэйскае...
    Мы, беларусы, жылі з гэтым народам згодна і жыць надалей будзем згодна, бо сягоння таксама маем аднолькавую долю і волю.
    Беларусь на сваім доўгім вяку нямала чаго перажыла. He раз і не два была арэнай крывавых змаганняў Захаду і Усходу за панаванне над падняволенымі народамі. Паншчыну перанесла на сваіх працавітых плячах. Але Беларусь яшчэ і іншую адыгрывала ў гісторыі ролю: праз яе абшары і народ ішлі калісьці, у той час вялікія і агульналюдскія, ідэалы навукі і ведаў...
    Калі ж прыгледзімся ў сучасныя з’явы, то доля Беларусі тая самая, толькі на іншы манер: праз яе абшары і народ ізноў ідуць, але ўжо папраўдзе вялікія агульначалавечыя ідэі, толькі ўжо з Усходу на Захад. I, разумеецца, мусіць прыйсці той час, калі Беларусь будзе зноў арэнай вялікіх змаганняў, калі праца ўсту
    401
    піць з капіталам ў апошні і рашучы бой. Трэба толькі цвёрда верыць, што верх возьме праўда, бо на свеце больш працоўных сумленных рук, як тых несумленных, што няволю сеюць.
    Але што ні тварылася б на свеце, беларуская думка аб нацыянальнай і сацыяльнай волі як жыла, жыве, так і жыць будзе. Наша беларускае настаўніцтва, выхаванае і загартаванае ў бурах і агні Вялікага Кастрычніка, павінна і будзе сеяць гэтыя думкі сярод нашых дзяцей.
    На змену старым барацьбітам за волю і долю людзей ідзе новая чырвоная беларуская змена, ідзе наша моладзь, наш бунтарскі маладняк. Дык няхай жа жыве беларуская бунтарская песня змагання, вызвалення і свабоды!
    Няхай жыве незалежная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў сваіх этнаграфічных межах! Няхай вечна жыве братні саюз сялян і рабочых усяго свету!
    1925 г.
    ЁСЦЬ ЖА ЯШЧЭ...
    Ёсць жа яшчэ ў мяне сіла Крыўдзе не дацца, змагацца, Над спячых продкаў магілай Вольна маланкай мігацца.
    Ёсць жа яшчэ ў мяне сэрца, Поўнае шчырых жаданняў, Якое перш разарвецца, Чымся любіць перастане.
    Ёсць жа яшчэ ў мяне песень, Поўных надзеі, жыцця,— Як бы ні быў ім свет цесен, Вырвуцца ў свет з небыцця.
    Ёсць жа яшчэ ў мяне вера У вольны мой родны народ, Што — у патрэбе — з сякерай Выйдзе за волю ў паход!
    Ёсць жа яшчэ... Ну, а людзі? Сябрысуседзі тут, там?
    Вы — непадкупныя суддзі, Што ж яшчэ хочацца вам?!
    1926 г.
    403
    ЦАРСКІЯ ДАРЫ
    (3 мінулага)
    Цар грозны, маскоўскі — вясёлы, Шчаслівы з пабедаў вялікіх — У госці і з местаў, і з сёлаў Нявольнікаў верных паклікаў.
    Пад водгулле трубаў, літаўраў, Пад рогаты ўпасвенай дворні Падносіць падданым ён дары,— Нявольнікі прымуць пакорне:
    Дару я табе, украінцу, Украйны капальні і стэпы,— За гэта вуголь і пшаніцу Ты звозіш мне ў свірны і склепы.
    У Польшчы ты, польскі народзе, Жыві сабе й думай аб славе,— Мне толькі хай ткуць ткачы ў Лодзі; Чуў — пекныя полькі ў Варшаве.
    Хай Латвію возьмуць латвійцы
    I рыбную ў Балтыцы лоўлю,— Адно я да іхняй зямліцы Баронаў дадам на гадоўлю.
    Ты цешся, грузіне, краінай, Тамарай грузінскаю слаўнай,— Мне выдзеліш толькі часціну, Дзе пыхкаюць нафтай фантаны.
    404
    Свой Крым, а з ім ханаў і мулаў Бяры сабе, крымскі татарын,— Мне ж мора пакінеш агулам I ўсе санаторыі дарам.
    Ты, мой туркестанскі сабрату, Ідзі ў Туркестан разжывацца,— Ўзамен я каракуль і вату 3 тваіх пазбіраю плантацый.