Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
Выпала часіна
Падвясці злічэнне Крыўды векавечнай, Вечнага цярпення.
Помстай за знявагу Ды за катаванне Дзякаваць удзячна 3 вечара да рання.
Кузні і палеткі Чысціць днём і ночай Ад крыві мужыцкай, Ад крыві рабочай.
Хай дымяць пажары Тут і там крывава, Каб было скрозь відна, Як ідзе расправа».
420
I ўздрыгнуў сатрапа, Задрыжэў багаты, Як пабег тады той Вокліч ды па хатах.
2
«Ад тайгі да брытанскіх марэй» Ходзяць ходам бунты;
Ад магнацкіх, ад панскіх дзвярэй Затрашчэлі шпунты.
Ўцякай, хто пад пухам апух, Падкасаўшы полы!
Бо ўзбудзіўся збунтараны дух, Бо йдзе босы, голы.
Як увысі у вырай плылі, Гагаталі гусі,
А унізе гнуўся лес да зямлі, Нібы старац, гнуўся.
Дзе сякуць, там лятуць шчэпкі проч, Соладка ці горка;
Дзе прапала кароўка за ноч,— Прападай вяроўка.
Ірзуць коні, калёсы скрыпяць Ад Дону да Бугу.
Калі гнаць, то ўжо гнаць аж у гаць, Распінай папругу.
He прыставіш да сценкі, цябе Аж да двух прыставяць,
I ніхто ні ў мальбе, ні ў кляцьбе Ад пятлі не збавіць.
421
Гэй, каваль, дзьмі ў мяхі, а сталь грэй Да самага грунту!
«Ад тайгі да брытанскіх марэй» Ходзяць ходам бунты.
3
He елася, не спалася,
Куды там падвяселіцца, Як гэта раскілзалася Чырвоная мяцеліца.
Ідзе моц непакорная, А следам — кпіны, гоманы, Як тыя дымы чорныя Над пушчаю паломанай.
Шушукалі, хіхікалі Падсуседзі дасужыя, Назад вярнуцца клікалі— 3 натугі, бач, нядужае.
«Куды вам лезці з віламі?— Так пальцам збоку тыцкалі,— Як выйдуць проць з крапіламі Ды з кулямі англіцкімі.
He справіць вам уходзінаў На новае паселішча, А сцежка, вамі пройдзена, Абернецца ў папелішча.
Супроць сусветных правілаў He вам ісці з паходняю...» — Так сыкала, так правіла Падсуседства прыгоднае.
422
4
Уцякала за ночкаю ночка
За горы, Паласкаліся ў росах чырвоных
Разоры.
Запалялася сонца аб сонца
Агніста, Пасыпаліся косці пасыпкай
Вячыстай.
Рассыпаліся прыскам палацы
I вежы, Гудам водгуллерэха ляцела
За межы.
А зза межаў — чужьшцы, як злыдні
На пашу,
Каб суняць вызваленне і помсту Паўстаўшых.
Трычатыры так восені шчэзлі
Руінай,
Як змаганне ішло пераможна, Няспынна.
Уцякала за ночкаю ночка
За горы,
Паласкаліся ў росах чырвоных
Разоры.
423
5
Зацымбалілі цымбалы, Забубнелі бубны, Як вярталіся з паходу, 3 бойкі вельмі труднай.
Сустрачалі маткі, сёстры I зблізку, і здаля, Адны плакалі ад шчасця, Другія ад жалю.
Паддічалі, вылічалі, Шмат не далічылі...
Ой, вяліку дань аддалі Варожае сіле!
Ля гасцінцу, ля дарогі Курганок віднее, А на ім — штогод вяночак 3 беленькіх лілеяў.
He забылі добры людзі Ваяка за долю, Што злажыў сваю галоўку, Як травінку ў полі.
He забылася дзяўчына Курганка ля шляху: Кожны год вянок прыносіць I кладзе без жаху.
Зацымбалілі цымбалы, Забубнелі бубны, Як вярталіся з паходу, 3 бойкі вельмі труднай.
424
6
На дзесятыя угодкі,
Хоць ноч доўга, дзень кароткі, Разважае ўвесь народ, Які выйшаў умалот.
Дзе якое было жніва, Ці ўрадліва, ці шчасліва:
Суды судзяць так і сяк, Хто прасцей, хто накасяк.
*
На дзесятыя угодкі, Паламаўшы загародкі, Меншы, большы гаспадар 3 перамогі цягне дар.
Той — сноп жыта, той — аўчыну, Той — шасцерню на машыну,
А кум — куму, свату — сват: Хай жыве ўжо новы лад!
*
На дзесятыя угодкі
Варма вараць мёд салодкі, А па мёдзе — рукі ў бок Ды у скокі крок у крок!
Скача горад, скача вёска,
Адно іскры зпад падноскаў...
Скачы, ўнуча, скачы, дзед, Ад пабедаў да пабед!
1927 г.
ЦІ ХТО ДУМАЎ...
Цішку Гартнаму
Ці хто думаў, ці хто сніў Таму дваццаць зім і лет, Што капыльскі наш гарбар Гэтак слаўна выйдзе ў свет.
Так бунтарна апяе Жыцця новага сяўбу
I змаганне беднаты, I рабочых барацьбу!
*
Ці хто думаў, ці хто сніў, Лапці носячы й рыззё, Калі ўсерасійскі цар Наш народ таптаў з гразёй,—
Што рэспублікі сваёй Мы уздымем вольны сцяг, Абвясціўшы ўсім, усім, Што цары ўжо нам не страх!
*
Ці хто думаў, ці хто сніў Таму дваццаць лет і зім,
426
Што не хто, а той гарбар, Каб гучэў Саветаў гімн,—
Для свабоднай БССР (He для іншай там якой) Ён прынёс народу дар «Сваёю ўласнаю рукой»!
1928 г.
ЛЕТАПІСНАЕ
Прысвячаю дзесяцігоддзю БССР
На магілах ваякаў, Што ляглі за Саветы, Ты, Рэспубліка, ўстала I ўсяму свеціш свету.
Былі годы няволі, Былі жудкія годы, Людзі ў ёрмах марнелі Без шчаслівай прыгоды.
Вораг польскі і рускі Шчыра множыў курганы,— He было Беларусі, Толькі быў «Край забраны».
Расіяне, палякі, Ды французы і шведы Беларускай крывёю Палівалі край гэты.
Былі жудкія годы, Яшчэ горшых даждалі, Як вайны усясветнай Пракаціліся хвалі.
Бітву ўзнялі цараты За таляры і троны,
428
Безліч кінуўшы люду Ў прадсмяротныя стогны.
I накрылі руінай Нашы землі і хаты, А народ зрабавалі, Як разбойнікікаты.
Што за хмара такая Пхнецца, як вокам скінуць?— Беларускі люд бедны Пабрыў «бежанцам» гінуць.
Рэвалюцыя. Воля.
Верх узяў пралетарый... Беларусь, як жабрачка, Брыдзе з «бежанства» хмарай —
Сцяг чырвоны над Мінскам, А з ім — гімн міжнародны...
Абвяшчэнне Саветаў: БССР быць свабоднай...
А паляку не спіцца, 3 боем прэцца, як змора; Яму панскую Польшчу Дай «ад мора да мора».
Арол белы над Мінскам, А з ім польскія дары: Катаванні, пагромы, Шыбяніцы, пажары.
Адступіў ўрэшце вораг, Але ў спадках пакінуў
429
Папялішчы ў сталіцы
I руіны, руіны...
А далей, як бы мала
Усіх гэтых няшчасцяў: Рыжскі мір перарэзаў Беларусь на дзве часці.
За слупамі з арламі Беларусы пад панам Далей ёрмы валочаць, Звоняць гулка ў кайданы.
На магілах ваякаў, Што ляглі за Саветы, Ты, Рэспубліка, ўстала I ўсяму свеціш свету.
Беларусь, маё сэрца, Залатая краіна, Як нявольнік з няволі, Паўстаеш ты з руінаў.
За будынкам будынак, Як той лес, узрастае, I замежны парадак, Як лазою, хістаеш.
Ты прывабіш сабою, Сваім ладам зарнічным Беларусь зпад прыгону, 3за слупоў пагранічных.
430
Безаглядна, няспынна, 3 маладняцкім разгонам Думкі новыя й долю Нясеш нашым загонам.
Зарунеюць палеткі Рунню буйнай, сачыстай, Людзі працу ўшануюць Беспрыгонна, ўрачыста.
Нацыянальная сварка
Ўжо ў нас месца не знайдзе — Чалавек чалавеку Будзе братам папраўдзе.
А гудкі і жалейкі
Тваіх местаў і сёлаў Запяюць адназгодна, Пераможна, вясёла.
I ніхто ўжо не зможа Ані ў якай прыгодзе Налажыць табе путы, Беларускі народзе.
На магілах ваякаў, Што ляглі за Саветы, Ты, Рэспубліка, ўстала I ўсяму свеціш свету.
1928 г.
СТАРШЫНІ ЦВК СССР I БССР т. ЧАРВЯКОВУ
Тварыш старшыня!
Яшчэ раз, перад смерцю, заяўляю, што я ў ніякай контррэвалюцыйнай арганізацыі не быў і не збіраўся быць.
Ніколі не быў контррэвалюцыянерам і да контррэвалюцыі не імкнуўся. Быў толькі паэтам, які думаў аб шчасці Беларусі. Я ўміраю за Савецкую Беларусь, а не за якую іншую.
Верш мой справакавалі:
1. Лёсік, надрукаваўшы яго побач з артыкулам, прысвечаным Пілсудскаму, аб чым я не ведаў, бо быў у вёсцы.
2. Шыла, які асвятляў Дзям’яну Беднаму гэты верш у правакацыйным сэнсе.
3. Я сам, змясціўшы яго ў зборніку, не прыдаўшы гэтаму палітычнага значэння.
Я вельмі прасіў бы рэабілітаваць мяне перад працоўнымі Сав. Беларусі. Гэта можна лёгка зрабіць. Верш, змешчаны ў зборніку, мной выпраўлены. Прасіў бы вырваць гэты верш і кніжку выпусціць.
Яшчэ адна просьба да Вас. Заапякуйцеся маімі сем’ямі, што тут у Менску і ў Барысаве. Я ўміраю з цвёрдай верай у вечнае існаванне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Папрасіце ГПУ, каб не цягалі маёй жонкі. Яна таксама, як і я, ні ў чым не павінна.
Бібліятэку сваю перадаю Бел. Дзярж. Бібліятэцы.
Шчыра дзякую за ўсё тое добрае, што для мяне зрабілі партыя і Сав. улада.
432
Уміраю, прымаючы тое, што лепей смерць фізічная, чымся незаслужаная смерць палітычная.
Відаць, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды за імі дарога.
Шкадую толькі, што не змагу болей прымаць удзел у вялікім будаўніцтве, якое разгарнула партыя і Сав. улада ў БССР.
Няхай жа жыве гэта новае творчае жыццё для шчасця ўсяго чалавецтва.
Янка Купала.
Памылкі свае, такія ці іншыя, я збіраўся выправіць, але не паспеў.
Я. К.
Менск, 22ХІЗО г.
ДЗЕ КРЫЎДА АДВЕЧНАЯ СПЕЛА
Дзе крыўда адвечная спела, Дзе сыпала гора курганы, Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны.
Старыя паломаны праслы, Электрыка рвецца ў аконцы, Мужычая ночка пагасла, Заззяла калгаснае сонца.
Сялянскакалгаснае поле He стогне ў няволі сягоння, He блукае ў полі нядоля, Пасуцца жалезныя коні.
Калгаснік уссеўся на трактар, Стаптаўшы мінулага імя, Зямлі наравісты характар Нарогамі стружа стальнымі.
За скібаю скібу, як стружкі, Машына умелая сцеле...
Над нівай вясёлыя птушкі Паіншаму песні запелі.
Чырыкаюць дружна, з заўзяццем Па самы кастрычнік ад мая: «Паўстаў катаваны пракляццем, Што трэба рабіць яму, знае».
1931 г.
434
УКРАІНА
Украіна, цвеце любы, Сонцам гадаваны, У мінулым край няволі, Курганоў, кайданаў.
Панавалі, катавалі Гетманы, царыцы, I паны тваёй крывёю He жалелі ўпіцца.
Знесла ты вайны сусветнай Вялікае гора,
Кроў цякла тваіх людзінаў, Як Дняпро у мора.
Украіна, цвеце любы Чараўнічай сілы, Рэвалюцыя з Усходу Цябе абудзіла.
Абудзіла, а на шляху Паўстаў вораг дзікі — Скарападскія, Пятлюры
Ды Махно, Дзянікін
Запалаў твой стэп шырокі, Паўставала гора,—
Пацякла кроў старай сцежкай, Як Дняпро у мора.
435
Украіна, Украіна!
Глянь ты, азірніся: Як цярпела, паўставала, Як імкнешся ў высі.
Шлях твой ясны, як пшаніцы Залацісты колас, А людзей тваіх працоўных Звонкі, смелы голас.
Па Дняпру тваім свабодным У самае мора
Плывуць горда параходы, He знаючы гора.
Украіна! Табе вораг Ніякі не страшан,—
Сцяг твой роўны паміж роўных У Саюзе нашым.
Ты будуеш сабе шчасце Пад сцягам чырвоным, Як рэспублікі ўсе нашы, 3 поспехам цудоўным.
Хто ж памкнецца табе здрадзіць, Зноў капаць магілу,—
У Дняпры сваім патопіш Варожыя сілы.
1935 г.
СТАРЫЯ АКОПЫ
Уздоўж Дняпра ляглі яны — акопы, Заросшыя травой акопы, бліндажы, Дзе як бы йшчэ смярдзіць людскою ропай, Мінулых бітваў усплываюць міражы.
За рабаўласнікаў, за патрыярхаў, За царадворцаў, за банкіраў, за цароў Лілася кроў людзей, скаваных жахам, Пад музыку гармат, званоў лілася кроў.
Закрыеш вочы, і здаецца, вочы Перад сабою бачаць трупыкасцякі, Здаецца, вушы чуюць, як скрыгочуць Прадсмертным скрогатам ваякі, ланцугі.