Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
Паклон мой народу за песні, Што даў, навучыў, як складаюць,— Спяваў іх калісь у прадвесні, Сягоння вясну апяваюць...
1941 г.
УЗНІМАЙСЯ, НАРОДЗЕ МОЙ, НА ВЯЛІКУЮ РАСПЛАТУ!
Ад усяго сэрца і душы гавару табе шчырае слова, вялікі мой, гераічны і слаўны беларускі народзе. У гадзіну вялікага нашага выпрабавання і вялікага нашага гора, калі нямецкія зграі, як чорная хмара, найшлі на нашу родную зямлю і топчуцца па ёй, у гэту гадзіну нашага смутку ўсе мы з захапленнем і надзеяй глядзім на лепшых тваіх сыноў і дачок. Яны сваю адданасць Радзіме ператварылі ў подзвігі змагання з подлым ворагам. Яны высока ўзнялі сцяг непакорнасці і нашай блізкай перамогі.
Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калінебудзь імкнуўся заняволіць цябе. Бацькі, дзяды і прадзеды нашы заўсёды былі слаўнымі змагарамі супраць няволі. У час панства і ў часы царызму яны высока трымалі сваю чалавечую годнасць, шчыра шанавалі сваю родную зямлю і спрадвеку, як святыню, неслі благародныя імкненні людзьмі звацца.
Беларуская зямля ўкрыта курганамі і магіламі няпрошаных чужынцаў, якія калінебудзь імкнуліся заўладаць намі, якія імкнуліся заўладаць нашай зямлёй. Героі, вядомыя нам і невядомыя, з пакалення ў пакаленне пракладвалі нам шлях да сонца і да зор... У нашай жа мілай Радзіме яны адкрылі нам новыя, нечуваныя раней ясноты. Наша зямля квітнела хараством і багаццем. Беларусь пакінула быць лапцюжнай і сярмяжнай. Беларускі чалавек стаў слаўны, як гаспадар ў сваёй нацыянальнай дзяржаве, у вялікай савецкай сям’і народаў.
Але ў наш светлы новы дом уварваўся чужынец, бесчалавечны гад, які жыве не імкненнем да брацтва і дружбы, а звярынай прагнасцю таптаць сабе пад ногі ўсё, што створана ў людзях, для людзей, ддя чалавека. Нямецкі фашызм топча нашу мілую, родную, слаўную беларускую зямлю. Ён зруйнаваў нашы гарады, ён папяліць нашы сёлы, ён стаіць над нашай душою, гэты бязлітасны кат, якому мала адной толькі крыві, які прагне рваць і таптаць душу народа.
Брыдзе, паўзе сліўнём раз’юшаны грабежнік, Сцякае кроў па каршуновых яго лапах, Людское цела рве, як вырадакдрапежнік, Яму шчакоча ноздрыхрапы трупны запах. Пад чорны горкі дым агнішчаў, пажарышчаў, Пад енкістогн канаючых ахвяр нявінных Спраўляе дзіка страшны свой банкетігрышча Ён, п’яны ад крыві дзіцячай, мацярынай. Пасцель сабе і трон свой жудасны хаўтурны 3 касцей і чарапоў пастроіў чалавечых, Хаўтурныя да сну яму іграюць сурмы, На раніцу склікаюць людарэзаў веча. Купаецца ў слязах удовіных, сірочых, Апошнія здзірае з плеч старых кашулі Распасвены, вясёлы рыцар цёмнай ночы, Прысяжны вешацель, цар скоцкага разгулля. Аграбіўшы, пусціў з жабрацкай торбай Польшчу, Чэхаславакію, як ястраб, раскляваў на часці, На Францыю грабеж свой зверскі растапоршчыў I сонечную Грэцыю у цемру запрапасціў. Нарвежскія крывёй нарвежскай зліў фіёрды, Як ліпу, Бельгію й Галандыю абчысціў, Ў ярмо запрог харватаў мірных, сербаў гордых, Ўсё для сваёй разбойніцкай, грабежніцкай карысці. Брыдзе, паўзе ў крыві людское па калена, Народамі пракляты, гнусны зарубежнік;
458
He шакал ён, не гадзіна і не гіена,—
Ён — Гітлер, фюрэр прускі, трупаед, грабежнік.
Беларусы, браты і сёстры мае!.. Пачалася вялікая і бязлітасная расплата з подлымі захопнікамі. На нашай зямлі знайшлі сабе магілы звыш шасці мільёнаў немцаў. Банды гітлераўскіх ваяк ужо коцяцца з савецкіх земляў, усцілаючы дарогі дзесяткамі тысяч трупаў штодзень і паліваючы нашы палі сваёй паганай крывёю. Яны хацелі ўзяць Маскву, а знайшлі пад Масквою сваю пагібель і пачатак свайго ганебнага канца.
I ў гэты час расплаты з ворагам вы павінны памятаць, што святы абавязак наш перад Радзімай — яшчэ больш як калі помсціць ворагу без канца і без меры. Памятайце — ніводзін немец не павінен выйсці жывым з нашай зямлі. Рабіце смерць кожнаму з іх. Праз нашу беларускую зямлю недабітыя нямецкія зграі будуць каціцца ў сваю Германію. He павінны яны дайсці, куды будуць хацець. Усе яны павінны палегчы на нашай зямлі.
Партызаны, партызаны, Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны.
На руінах, папялішчах, На крывавых іх слядах Хай груган іх косці ліча, На бяседу соваў кліча
Баль спраўляць на іх касцях.
Няхай Гітлерувампіру
Клююць сэрца, смокчуць кроў;
Сыты быў людскім ён жырам,
459
П’яны быў крывавым вірам,— Хай жа гіне звер звяроў!
Выразаў ён старцам вочы,
Рэзаў матак і дзяцей, Дзікай зданню, патарочай Засланяў дні чорнай ночай,— Хай жа гіне ліхадзей!
Партызаны, партызаны, Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны.
Клічу вас я на пабеду,
Хай вам шчасцем свецяць дні, Выразайце людаедаў, Каб не стала іх і следу
На святой нашай зямлі.
Цень забітых матак, дзетак,
Дзедаў вашых і бацькоў, Акрываўлены палетак Клічуць мсціць крывава гэтак, Як не мсцілі ад вякоў.
He давайце гадам сілы
Над сабою распасцерць, Рыйце загадзя магілы, Вырывайце з жывых жылы, Кроў за кроў, а смерць за смерць!
Партызаны, партызаны, Беларускія сыны!
460
За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны.
Няхай ваша перамога He кідае вас нідзе, He пужае хай трывога,— Ваша чыстая дарога Да свабоды давядзе...
Так ад нечысцяў ачысцім Нашы нівы і лясы, Фашыстоўскіх псоў панішчым, I схінуцца, як калісці, Для нас нашы каласы.
Партызаны, партызаны, Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны.
Смерць ім усім і поўнае знішчэнне! Жыві ў сваёй сіле і славе, беларускі народ! Жыві, родная беларуская зямля! Час вызвалення блізак!
Блізак час, калі зноў мы збярэмся ў шчасці і радасці вялікай сваёй сям’ёй на роднай зямлі, для вялікай працы аднаўлення і творчасці.
1942 г.
КАМЕНТАРЫІ
Упершыню ў гісторыі выдання Купалавай спадчыны ў свет выходзіць кніга, якую цалкам склалі патрыятычныя творы (паэзія, публіцыстыка, драматургія) народнага паэта Беларусі. Пераважная большасць гэтых твораў неаднойчы ўваходзіла ў розныя зборнікі песняра, аднак цэлы шэраг вершаў, некаторыя паэмы, публіцыстычныя артыкулы пасля іх першапублікацыі (у асноўным на старонках «Нашай нівы», выданняў 20х гг.) у савецкім друку — па розных прычынах — больш не з’яўляліся. I толькі ў апошні час яны пакрысе пачалі вяртацца да нашага чытача. Так, газета «Літаратура і мастацтва» 7 кастрычніка 1988 года вярнула з паўзабыцця такія вершы, як «3 мінуўшых дзён», «Забраны край», «Над Нёманам», «Тае снег...», «Чужым», «На рынку», «Я мець ад кагосьці...», «Сярод магіл», а таксама «Прамову на 15годдзі літаратурнай працы». Часопіс «Полымя» (1988, № 10) надрукаваў яшчэ адзін вялікі цыкл купалаўскіх вершаў, якія таксама з даваеннага часу не перадрукоўваліся ў савецкім друку: «Матцы», «Беларушчына», «Папросту», «Годзе!..», «Братубеларусу», «Сярод раз’юшаных сатрапаў...», «Смейся!..», «Наша гаспадарка», «Новы год», «25.III.1918 — 25.III.1920», «Пазвалі вас», «Перад будучыняй», «Каб...», «Акоў паломаных жандар...», «Ёсць жа яшчэ...» (і ў першым і ў другім выпадку — публікацыя Б. Сачанкі). Часопіс «Спадчына» (1989, № 2; 1990, № 1, 2) перадрукаваў публіцыстычныя артыкулы Янкі Купалы (публікацыя Я. Саламевіча), а таксама паэму «На Дзяды» (1989, № 1; публікацыя Б. Сачанкі). Алесь Бяляцкі ў сваім артыкуле «Купала і рэвалюцыя» («Нёман», 1989, № 11) змясціў малавядомы верш «Жыды». Вераснёўскі нумар часопіса «Полымя» за 1988 год прынёс чытачам доўгачаканую камедыю «Тутэйшыя» (падрыхтоўка да друку А. Сабалеўскага і Л. Карамазавай). Усе гэтыя (як і некаторыя
462
іншыя) творы Янкі Купалы і вызначылі тэматычнажанравую своеадметнасць кнігі «Жыве Беларусь».
Тэксты ў зборніку размешчаны ў храналагічнай паслядоўнасці, паводле часу іх напісання. Гэта, апрача ўсяго іншага, дае магчымасць чытачам прасачыць эвалюцыю нацыянальнапатрыятычнай тэматыкі, нават шырэй — нацыянальнавызваленчай ідэі ў творчасці песняра. Датаванне твораў у некаторых выпадках удакладнена па энцыклапедычным даведніку «Янка Купала» (1986), іншых крыніцах.
Гэта крык, што жыве Беларусь (с. 21)
Верш напісаны ў 1905—1907 гг., упершыню надрукаваны ў «Жалейцы» (1908). Адзін з першых патрыятычных твораў песняра. Словы гэтага верша з часам сталі нацыянальным клічам, прывітаннем. «Жыве Беларусь!» гучыць сёння ў канцы розных афіцыйных выступленняў, на ўрачыстых вечарах, сходах, у зале Вярхоўнага Савета незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Беларускай выдавецкай суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца» (с. 39)
«Загляне сонца і ў наша аконца» — першае беларускае выдавецкае таварыства. Працавала ў Пецярбургу ў 1906—1914 гг. пад кіраўніцтвам прафесара Б. I. ЭпімахШыпілы (1859—1934). Выдала 38 кніг, у тым ліку зборнікі Янкі Купалы «Жалейка» (1908) і «Шляхам жыцця» (1913), драматычную паэму «Сон на кургане» (1912), камедыю «Паўлінка» (1913).
Аўтарцы «Скрыпкі беларускай» (с. 41)
Верш прысвечаны беларускай паэтэсерэвалюцыянерцы Цётцы (1876—1916). «Скрыпка беларуская» — зборнік вершаў Цёткі, які выйшаў у Жоўкве (цяпер г. Несцераў, каля Львова) пад псеўданімам Гаўрыла з Полацку.
«Нашай долі» (с. 72)
«Наша доля» — першая легальная беларуская газета рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку, якая выдавалася ў Вільні ў верасні — снежні 1906 года. Выйшла шэсць нумароў, пяць з якіх канфіскавала паліцыя.
463
...За пасвячэнне, вершык харошы (с. 94)
Твор адрасаваны Альберту Паўловічу (1875—1951), беларускаму паэтусатырыку, драматургу. З’явіўся своеасаблівым адказам на верш «Каліва праўды» (1908), які А. Паўловіч прысвяціў аўтару «Жалейкі».
Усё саюзы... (с. 97)
Гэты палітыкасатырычны твор уваходзіць у цыкл антычарнасоценных выступленняў песняра (вершы «Ворагам Беларушчыны», «Апекунам», артыкул «А ўсё ж такі мы жывём!..» і інш.). У прыпісцы да першапублікацыі верша («Полымя», 1929, № 3) Янка Купала пісаў: «Крестьяннн» выдаваў Кавалюк, а Саляневіч пасля (здаецца) «СевероЗападную жнзнь». Абедзве газеты выходзілі, канечне, за грошы «Ахранкі» і абедзве змагаліся з «Нашай нівай», разумеецца, і з беларускім нацыянальным рухам».
«Крестьяннн» — рускі шавіністычны часопіс, орган аднайменнай чарнасоценнай суполкі; выходзіў у Вільні ў 1906—1915 гг. Неаднойчы выступаў супраць беларускага нацыянальнавызваленчага руху, адмаўляў беларусам у праве развіваць іх мову і літаратуру.