• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў!
    Да неба! Па зоры і гром перуновы...
    Час крылле расправіць — пагудка ўжо кліча, Ўжо віхры цярэбяць да шчасця шлях новы!
    Гэй, вольныя птахі, ўладарнікі песні!
    На шляхі, пад сцягі красы і свабоды!..
    Час вылецець к славе з пагібельнай плесні I песняй агністай дзівіці народы.
    J920 г.
    346
    25.ПІ.1918—25.Ш.І920
    Гадаўшчынапамінкі
    He свята светлае спраўляці Сягоння будзе наш народ, А трызну па айчызнемаці Ён справе ў гэты цяжкі год.
    У гэту нашу гадаўшчыну Звініць ланцуг, як і звінеў, I там, і тутка безупыну Шалее катні здзек і гнеў.
    За катам кат на нашы гоні Прыходзіў, грабіў, зністажаў, Людзей закованых палоніў, На той свет без пары саджаў.
    Край разрываны ўвесь на часці — Народ аграблены яго — He ўбараніўся ад напасці
    I ад пагібелля свайго.
    Праз два гады на Беларусі Народ аб радасці не сніў, А галасіць і плакаць мусіў На папялішчы хат і ніў.
    Над курганамі галасілі Сіроты, ўдовы, жабракі, Над імі ж у крывавым пыле Луналі груганыкрукі.
    347
    Лунае груганнё ў прыволлі На ўсход, на захад, там і тут I сочыць косці ў чыстым полі, Дзе вые куля, вые кнут.
    Яшчэ дыміць скрозь пажарышча, Растуць магілы скрозь яшчэ, А на магілах крыўда свішча Ды кроў гарачая цячэ.
    He «незалежнасць» праз час гэты Сваё разводзіла святло, А падняволле без прасветы, А рабства Беларусь гняло.
    Народ спраўляць памінкі будзе — He свята светлае вясны,— За стол жалобны сядуць людзі Там, дзе крыжы, дзе курганы.
    1920 г.
    ДУМКА ЗА ДУМКАЙ
    Вясна ў прыродзе і «вясна» народаў. Наследнікі вайны. Гутаркі аб міру.
    Прыйшла вясна, вясёлая, пявучая, цвітучая. Калісь у гэты час выходзіў селянін у поле і кідаў зерне ў свежую раллю, трывожачыся аб заўтрашнім дні. Ён ведаў, што гэта зерне ўзойдзе, закрасуе, заспее. He патопчуць яго без пары чужыя ногі, не зломіць яго чужая рука. Цяпер не тое. Шэсць год вайны, вайны цяжкай, безупыннай, выбілі ў думках беларусахлебароба і яго супакой — гэткі змірны, лагодны,— і яго шчырую веру ў лепшую долю. Шостую вясну ўжо ён сее так безнадзейна, не ведаючы — хто яго сяўбу жаць будзе. Чакае перамен, а перамены няма і няма.
    Беларуская доля такая ўжо, што і гаварыць не варта. Вось хоць бы тая «вясна» народаў, аб якой так яшчэ і цяпер гамоняць. Мо якому народу і прыйшла гэта вясна, але беларускі народ гэта «вясна народаў» так усё абмінае. Чаму так? Ці ж беларускі народ — гэткі вялікі і гаспадарны — не заслужыў на тое, каб і ддя яго бацькаўшчыны закрасавала? Ці ж ён, вякі ваюючы для славы і магутнасці сваіх суседзяў, не варты быў таго, каб адваяваць хоць крыху гэтай славы і магутнасці для самога сябе, ддя свайго краю?
    1920 г.
    349
    ПРАМОВА НА 15ГОДДЗІ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРАЦЫ
    Дарагія грамадзянкі і грамадзяне зямлі беларускай! Вітаю Вас і дзякую Вам ад усяго сэрца за тую памяць, якую Вы захацелі аказаць у сягоняшні дзень мне і маей пятнаццацігадовай працы на ніве беларускай! Але толькі павінен я тут адзначыць, што гэта пятнаццацігадовая гадаўшчына не да мяне аднаго адносіцца, яна адносіцца да шмат каго з прысутных тут, адносіцца да ўсяго апошніх часаў руху ў беларускім адраджэнні. Усяго пятнаццаць год вялікая ідэя вызвалення з падняволля Беларусі лунае і пашыраецца сярод многамільённага беларускага грамадзянства.
    Трудны і цярністы шлях прыйшлося прайсці нам, беларусам, за гэты час змагання за лепшую долю, за лепшую славу для свае Бацькаўшчыны!
    Але мы змагаліся і будзем змагацца. I наша змаганне не асталося без следу. Мы самі сведкамі таго, што кінутыя мазолістай рукой здаровыя зярняты зарунеліся на нашых вачах буйнай квяцістай руняй, ад якой можна смела чакаць ураджайнага жніва.
    Hi адно на свеце адраджэнне народу, ні адна вялікая ідэя не пашыралася так шпарка, як ідэя нацыянальнага адраджэння беларускага народу.
    I сапраўды. Што было пятнаццаць год таму назад і што мы бачым цяпер? Пятнаццаць год таму назад некалькі шалёных галоў захацелі галавамі мур прабіваць. Адбудоўваць сваю закованую ў многавяковыя кайданы бацькаўшчыну, а сягоння без малага ўвесь
    350
    народ усімі сіламі дамагаецца свайго вызвалення. Пятнаццаць год таму назад аб незалежнасці і падумаць было небяспечна — сягоння нашы дужэйшыя суседзі самі аб гэтым падзяржаўнаму гавораць з намі, як з народам, каторы заслужыў па людскому і божаму праву гэту незалежнасць.
    Арліным узмахам агняцветнай думкі аб нашай волі мы скінулі і патапталі даўгавечную брахню,— брахню, што Беларусі не было і няма. Сваім векапомным і магутным духам народным, што адважна сягае на сонца, мы паказалі свету, што Беларусь была, ёсць і будзе.
    Хай Вас, браты беларусы, не палохае цяперашні бурны крывавы час. Агнём і жалезам куецца моц, гарт, доля і воля народная. Праміне віхор, патухнуць пажары, замрэ свіст меча, і настане светлы радасны дзень змучанага аграбленага нашага народу.
    Хай Вас не палохае, што рвуць нашу зямлю на часці, што хаты нашы спалосканы пажарам, што сяўбу нашу жне нехта іншы,— зямля, засеяная касцямі сыноў беларускіх, будзе вечна належаць да ўнукаў беларускіх; спаленую хату беларускі мазоль адбудуе, а сваю сяўбу ён сам будзе жаць. Хай толькі асвеціць Вас адна вялікая думка,— аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыццё, калі яна Вас да гэтага пакліча.
    На беларускай зямлі было і цяпер ёсць шмат фальшывых прарокаў, шмат рэнегацкіх душ, што за лыжку поснай поліўкі з чужой міскі запрадаюць сябе і свой народ у рабства чужынцам, але гэтага няма чаго баяцца. У адным з псалмаў біблейскіх сказана: «стануў Бог у зграмаджэнні Багоў і паміж Багамі суды судзіць». Будзем верыць, што і ў нас, беларусаў, прыйдуць новыя людзі, новыя прарокі і будуць пабожаму над фальшывымі прарокамі і прадажнымі душамі суды
    351
    судзіць, з пакалення ў пакаленне пракляццямі ўспамінаць.
    Дык не зважайма на здраду, а пойдзем далей сваім хоць цярністым, але святляным шляхам, па якім дагэтуль ішлі, з верай і надзеяй к таму вечнаму сонцу праўды і справядлівасці для ўсіх і для кожнага паасобку, і будзе на Беларусі не такое свята, якое мы цяпер святкуем.
    Верце, што мы з’яўляемся дзейнымі асобамігероямі чараўнічай песні, чудатворчай містэрыі, якую тварыць на Беларусі паклікала нас само жыццё. У гэтых чарах, у гэтым выяўленні бяссмертнага чалавечага духа — наша пабеда, наша слава і шчасце — цяпер і ў будучыні.
    Перуновым голасам будзем гаварыць з суседзямі сваімі, бліскавічнымі літарамі будзем упісваць сваю гісторыю ў векавечную кнігу гісторыі народаў.
    3 квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю і волю пойдзем усё наперад і наперад пад святым сцягам вольнай Беларусі.
    Змагайся і стань вольным, Беларускі Народ!
    1920 г.
    Іван Луцкевіч
    Арэлі
    СПРАВА
    БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГІМНА
    Мы, беларусы, дзякуючы ўсялякім гістарычным і палітычным безгалоўям нашай бацькаўшчыны вечна цягнуліся ў хвасце сваіх суседзяў ды яшчэ і цяпер не можам у шмат якіх справах раўняцца з імі. Абмінаючы ўсе іншыя недахваткі нашага палітычнадзяржаўнага і нацыянальнага жыцця, я хачу тут звярнуць увагу на справу беларускага нацыянальнага гімна.
    Справа гэта вельмі важная, і трэба, канешна, каб наша ідэйная інтэлігенцыя — паэты і кампазітары — заняліся ёй паважна. Бо, па праўдзе кажучы, з беларускім нацыянальным гімнам выходзіць нейкая неразбярыха. Мы і маем свой гімн, і не маем. Чаму гэта так?
    Калі заглянуць у далёкую мінуўшчыну, у тыя часы, калі існавала незалежная ЛітоўскаБеларуская дзяржава,— мы з пэўнасцю не можам цвердзіць, ці быў тады гімн нацыянальны, ці не быў. Магчыма, што і быў — можа, яго замяняла выдатная духоўная песня. Але рухнула дзяржава, забыў народ і свой гімнпесню.
    У нашы ўжо часы (пасля 1905 г.) з’явілася на свет божы некалькі беларускіх гімнаў такой ці іншай ідэйнай і мастацкай вартасці. Пачатак гэтага зрабіў кампазітар Рагоўскі, які стварыў музыку да слоў верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» і назваў гэта гімнам. Далей гэты самы кампазітар напісаў музыку да верша Каганца «О Божа, спасе наш», і таксама часта нашы спевакі называюць гэта гімнам. Далей, да верша Я. Купалы «Не загаснуць зоркі ў небе...» улажыў музыку
    12 Я. Купала
    353
    Янчук і таксама назваў гэта гімнам. Хор Тэраўскага ў Мінску пяе песню «Працуй, беларусе...» і таксама называе гэта гімнам. Ды і. шмат яшчэ ёсць усялякіх песень і вершаў, якія ахрысцілі гімнамі, не зважаючы на тое, ці яны заслугоўваюць такую назву, ці не.
    I вось з гэтага вялікага ліку «гімнаў» мы ўсётакі не маем — сказаў бы я — прызнанага і ўсвенчанага беларускага нацыянальнага гімна.
    Такая пастаноўка гэтай справы часта адбіваецца на добрым імі беларускага народа і не раз ставіць публіку ў прыкрае палажэнне, як і было гэта не вельмі даўно.
    3 прычыны прыезду Начальніка Польскай дзяржавы ў Мінск у гарадскім тэатры адбыўся спектакль, у якім выступаў і беларускі хор Тэраўскага. Хор запяяў нейкую песню — якая азначала на афішах «беларускі гімн», але мелодыя была незнаёмая, і ніхто не ўстаў, абражаючы гэтым, як бы здавалася, гонар беларускай нацыі.
    I вось трэба ўвайсці ў палажэнне шчырага беларускага грамадзяніна: што такі чалавек павінен быў перацярпець у душы, бачачы гэту нібы знявагу. А папраўдзе тут і знявагі няма, бо няма прызнанага гэтым жа беларускім грамадзянствам, нацыянальнага гімна.
    Такім чынам, зважаючы на сказанае, справа беларускага гімна павінна быць вырашана, і то як найхутчэй. 3 беларускай марсельезай справа стаіць як бы лепей: маем «Адвеку мы спалі», і іншых вершаў з музыкай, называных беларускімі марсельезамі, штосьці не чуваць. Гэта, бадай, і лепей.
    Як «нацыяналізаваць» — калі можна так выказацца — нацыянальны беларускі гімн з паміж ужо існуючых гэтых твораў — не бяруся выясніць. Гэтым павінна заняцца само грамадзянства ў асобах сваіх ідэйных прадстаўнікоў — паэтаў і кампазітараў.
    1920 г.
    3 НОВЫМ ГОДАМ!
    3 Новым годам, з Новым годам! 3 новай песняй, з новай казкай! Зачаруем мімаходам Долі ходы думкайкраскай!
    Кінем покліч гулказвонны Ад аконца да аконца, Свет паклічам мёртвасонны Аж да сонца, аж да сонца!
    Для унукаў, для праўнукаў Расцярэбім сцежкішляхі;
    Хай пануюць над прынукай — Каб аж к небу лёту ўзмахі!..
    Над зямлёй зардзіць вясёлка После бураў, ліхалеццяў;
    Бацьку, маці жыць нялёгка,— Хай жа лёгка жывуць дзеці!