Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
Яны не чакаюць, яны спяшаюць. Яны чуюць сваім абшарніцкім пачуццём, што раней ці пазней і тым ці іншым спосабам, але ўся зямля пяройдзе да тых, хто яе сваімі рукамі арэ і засявае. Яны не чакаюць варункаў нармальных, варункаў грамадзянскапалітычнага жыцця ў краю, калі закон і права народныя вырашаць усе балючыя пытанні, пакінутыя нам у спадчыну маскоўскім царызмам і ўсясветнай вайной, а з тым разам і пытанне аб зямлі.
Гэта ім не на руку.
Яны добра ведаюць, што польскі сойм выказаўся
332
проці прыватнай вялікай уласнасці на зямлю, што расійскую сацыяльную рэвалюцыю зрабілі беззямельныя і малазямельныя сялянскія грамады; яны таксама ведаюць, што калі збярэцца ўсебеларускі Устаноўчы сойм, то зямельную рэформу ён правядзе, і правядзе яе напэўна не на карысць паноўабшарнікаў.
I яны спяшаюцца прадаваць...
Прададзены ўжо (каб не быць галаслоўным) двор Беларучы ў Менск. павеце, распрадаецца ўразброд вялікі двор Косіна ў Барыс. павеце і г. д. Прадаецца ўсё гэта па спекуляцыйных цэнах. Разумеецца, пакупцамі з’яўляюцца толькі тыя, хто мае вялікія грошы. Купляюць спекулянты з мэтай перапрадаць яшчэ даражэй другому спекулянту; купляюць «цёплыя мужычкі» — багатыры, буйныя арандатары, збагацеўшыя непамерна ў вайну і рэвалюцыю на гарадскім галадаючым насяленні. Купляюць усе тыя, каму гэта зямля патрэбна толькі для эксплуатацыі яе чужой працай.
А тыя беззямельныя, убогія земляробы, а тыя малазямельныя вузкашнурныя вёскі і сялібы — што яны?
Яны пазіраюць толькі сумным вокам, як гэта зямля, каторая па боскаму і чалавечаму праву павінна была дастацца іхнім працавітым мазалям,— зямля пападае ў рукі лішніх і зусім непатрэбных у нашым краю людзей.
Зямельнае пытанне, каторае і дагэтуль было так запутаным у нашым краю, яшчэ больш запутываецца зямельнай спекуляцыяй у нашыя дні.
Калішні расійскі ўрад гэту справу развязываў вельмі лёгка. Ён беларусаўхлебаробаў зманіваў за Урал, у Сібір, у Туркестан, а то і ў Амерыку.
Ці магчыма будзе гэтак устроіцца з галоднымі на
333
зямлю людзьмі і ў будучыне — вось пытанне? Але адказ на яго вельмі просты.
Беларус доўга ў чужыне не ўседзіць. Паказала гэта палітыка царскага ўрада, калі змучаныя, абарваныя перасяленцы варочаліся з далёкай чужыны ў сваю, быўшую ім вечна мачыхай, родную Беларусь. Паказала гэта і цяперашняя вайна, тыя сотні тысяч уцекачоў, хлынуўшыя, як адкрылася граніца, з халодных раўнін Расіі ў свой родны край.
Беларускі земляроб верыць і чакае, што панская зямля пяройдзе раней ці пазней у яго рукі і што гэтай зямлі для яго хопіць, абы толькі падзяліць яе па справядлівасці, як прыстала на добры лад і парадак у дзяржаве.
Цяперашняя ўлада павінна забараніць, як то кажуць —«да разбору дзела», цяперашнюю вакханалію з зямлёй, гэту бессістэмную куплюпрадажу.
Зямельная спекуляцыя небяспечна цяпер для ўсіх — і для тых, што прадаюць, і для тых, што купляюць, а навет і для тых, што могуць спыніць злачынства.
1919 г.
НА БІБЛЕЙНЫЯ МАТЫВЫ
(3 псалму 78)
Божа! Паганцы прыйшлі на айчыну тваю,
Дом апаганілі, дом твой святы;
Кінулі целы тваіх слуг зямному звяр’ю, Птахам паднебным на страву — трупы.
Рэкамі скрозь палілася чырвоная кроў.
Некаму справіць набожных спамінхаўтуроў.
Нашы суседзі нябожна паганьбілі нас;
Здзекам, пасмешышчам нас адалеў Той, што у нашы сялібы прыйшоў на папас, Нашыя хаты змяніўшы у хлеў.
Дакуль, о божа, ты гневацца будзеш маўчком?
Хутка ж твая ўспаланее заўзятасць агнём?!
Вылі гнеў твой на паганцаў, што вечна цяЬе Знаці не знаюць — яны, іх сям’я;
Вылі гнеў твой і на царствы, ў сваёй што мальбе Вечна твайго не ўзывалі імя.
Бо усмярцілі яны твой слухмяны народ, Месца яго спусташылі на захад і ўсход.
Каб не казалі пагане паміжы сабой:
Дзе ж гэта іхні той бог ці ён глух?
Помста твая хай раздасца над хэўрай сляпой, Помста пралітай крыві тваіх слуг.
Стогны скаваных твой воблік адчуюць няхай, Дзетак забітык бацькоў ад загубы ўхавай!
1920 г.
335
СПРАВА НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ ЗА МІНУЛЫ ГОД
I
Калісь, да сусветнай вайны і апошняй расійскай рэвалюцыі, жыццё дзяржаў ішло сваім звычайным парадкам. Дзяржаўныя граніцы, абмяжованыя рознымі дагаворамі і трактатамі, ляжалі на сваім месцы. Калі была якая вайна, то паваююць, колькі трэба, ды кінуць, пасунуўшы гранічныя слупы ў той ці іншы бок, і на гэтым, бывала, справа канчалася.
Але выбухнула сусветная вайна, а за ёю рэвалюцыя ў Расіі, Нямеччыне і Аўстрыі, і ўвесь стары парадак дзяржаўнага жыцця рухнуў, як падгніўшае ў карэнні адвечнае дрэва.
Вайна і рэвалюцыя выкінула лозунг: «свабода і самаазначэнне народаў», і гэты лозунг, як мы бачым сваімі вачыма, не прайшоў непачутым. Самыя малыя народы, звонячы доўгія гады путамі падняволля, народы, якія трымала ў даўгавечным ярме Расія, Аўстрыя ды іншыя,— заварушыліся і выкінулі сцяг свайго самаазначэння і дзяржаўнай незалежнасці.
He асталася глухой і нямой на гэта і наша бацькаўшчына Беларусь.
Тыя думкі і летуценні, якія прабудзіліся ў нашым народзе ў часе першай расійскай рэвалюцыі (1905 г.), разліліся шырокаю хваляй па неабнятых абшарах нашага краю. Шчыры голас і праца ідэёвая людзей, якія гуртаваліся спачатку каля «Беларускай сацыялістычнай грамады», а пасля ў Вільні, каля «Нашае нівы», палажылі свае векапомныя падваліны дзеля адра
336
джэння свайго народу, дзеля адбудавання незалежнасці сваёй Беларускай дзяржавы.
I вось апошняя вайна і рэвалюцыя не застала беларуса неўспадзеўкі. Моцны падмур быў зроблены, трэба было толькі класці сцены і завяршыць будову светлага, незалежнага існавання Беларускай дзяржавы.
He будзем затрымлівацца на тым, якімі шляхамі павінна была перайсці наша справа да 1919 г. Гэты перыяд нашых дамаганняў і змаганняў за свае неадменныя правы на ўласнае незалежнае існаванне астаўляем разабраць як следна нашым цяперашнім і будучым гісторыкам.
Мы хочам толькі акінуць вокам нашае грамадзянскапалітычнае жыццё за мінуўшы год, звярнуць увагу на важнейшыя праявы палітычных перамен у нашым краі ў звязку з нашай незалежнасцю.
3 гэтага боку мінуўшы год быў вельмі для нас цікавы і шмат чаму на практыцы нас навучыў.
Калі немцы, пасля бальшавіцкага перавароту ў Расіі, занялі большую часць нашай тэрыторыі, кучка бальшавіцкіх камісараў, гаспадарыўшая раней у Менску, уцякла ў Смаленск. Там, на чале з Калмановічам, Мясніковым і Яркіным, зрабіла маленькі ўнутраны пераварот. Яны аддзялілі ад Маскоўскай вобласці Смаленскую губерню і землі, паложаныя на захад ад Смаленшчыны, і арганізавалі так званую Западную вобласць, пераіначаную после на «Западную камуну». Смаленцы крыху гэтаму працівіліся, але іх праціўнікі пастрашылі кулямётамі, і справа была выйграна.
Новы ўрад Западнай камуны, разумеецца, атрымліваў усе дырэктывы з Масквы і танцаваў так, як іграла Масква. Правы свае ён пашырыў на ўсю Беларусь, не занятую немцамі, а нават і далей.
Пры ўрадзе быў створаны камісарыят нацыяналь
337
ных меншасцей (літвінаў, палякаў, латышоў, жыдоў), апрача беларусаў. На чале гэтай установы стаяў пан Бэрсан. Аб Беларусі тады не можна было і заікнуцца. I калі з Масквы прыслалі чалавека (бальшавіка) арганізаваць таксама і беларускі аддзел пры камісарыяце, то п. Бэрсан так спужаўся гэтага, што, каб не было ні вам, ні нам, скасаваў увесь камісарыят нацыянальных меншасцей. Гэткім чынам змагаліся смаленскія абласныя камісары з усялякімі, нават бальшавіцкімі, праявамі беларушчыны.
Але немцы ачышчаюць Беларусь, Менск, Полацк, Барысаў і інш. Тады маскоўскія беларусыбальшавікі, якія ў той час кіравалі беларускім аддзелам пры камісарыяце нацыянальных меншасцей, прыехалі ў асобным вагоне ў Смаленск з мэтай стварыць новы беларускі бальшавіцкі ўрад. Гэта было ў снежні 1918 г. Спачатку справа ў іх ішла туга, так туга, што быў мамент, калі Смаленскі ўрад хацеў іх арыштаваць. Але — далейболей, неяк дагаварыліся і стварылі часовы ўрад «Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Старшынёй урада быў назначаны Жылуновіч (Ц. Гартны), а рэшта «портфелей» былі падзелены паміж Дылам, Мясніковым, Шантырам, Яркіным ды іншымі. Гэты ўрад прыехаў у Менск, і 1 студзеня (?) была абвешчана «Незалежная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» ў федэратыўнай сувязі з Маскоўшчынай. Адначасна стары беларускі ўрад «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі і Рада міністраў Б. Н. Р.» былі абвешчаны без абароны закону.
Пачалася на Беларусі бальшавіцкая гаспадарка. Але іхні «камунізм» не мог памірыцца з «нацыяналізмам» беларускага народа. Трэба яшчэ дабавіць, што незалежную беларускую рэспубліку стварылі смаленскія і маскоўскія «беларусы» па загаду з Масквы. А зроблена гэта з тактычных мэтаў, назадзёр бела
338
рускай «буржуазіі», якая стаіць на грунце незалежнасці свайго краю.
Першыя дні бальшавіцкай гаспадаркі, асабліва тут, у Менску, падавалі надзею, што беларуская справа стане на добры дэмакратычны грунт. Бо як жа было іначай думаць? На чале «чразвычайкі» стаў не Яркін, вядомы ў Смаленску сваёй крывавай ненасытнасцю, а нейкая другая асоба. Так што спачатку і расстрэлы рэдка былі чутны.
Пачалі выдаваць «Нзвестня» на 4х мовах: расійскай, беларускай, польскай і жыдоўскай (выйшла 4 ці 5 нумароў). He касавалі дробнага гандлю і не забаранялі прывозіць прадукты з вёскі ў места.
Але гэты мядовы месяц савецкай улады на Беларусі цягнуўся нядоўга.
Бальшавікі займаюць Вільна, касуюць «незалежную беларускую і г. д. рэспубліку», а сваіх бальшавіцкіх беларускіх «нацыяналістаў» — Шантыра, Дылу, Фальскага (Жылуновіч успеў к таму часу ўцячы) — садзяць у вастрог, ствараюць ужо ЛітоўскаБеларускую савецкую і г. д. рэспубліку, урад якой засядае ў Вільні. Аб ніякай беларускай «незалежнасці» не было ўжо і гутаркі.
Аднак, трэба аддаць справядлівасці, дэкрэтамі не ганьбяць беларускай мовы ў школах, у тэатрах.
Пры менскім камісарыяце прасветы ўтвараюць літаратурнавыдавецкі аддзел, які папраўдзе шчыра заняўся падгатоўкай літаратурнага беларускага матэрыялу. Але сваёй карыснай працы гэты аддзел не мог як следна праявіць. Кіраўніка гэтага аддзела — вядомага, паважанага беларуса, праф. Ігнатоўскага — бальшавікі па нагавору польскіх віленскіх камуністаў арыштавалі і вывезлі ў Смаленск, як заложніка. I літаратурнавыдавецкі аддзел рассыпаўся. Аб друкаваным беларускім слове не было ўжо і гутаркі. Дый сама