• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Гудзі над Беларусяй з краю ў край,
    У сэрцах спячых распалі пажар, Над курганамі перуном зайграй!
    Збудзіць нябожчыкаў паўстань, Пясняр!
    *
    Паўстань з народу нашага, Ваяк,
    I волатам на вогненным кані
    Народ аграблены — бы з торб жабрак — За бацькаўшчыну павядзі ў агні!
    302
    Да хвалы шлях айчыне пакажы, Змяці з палёў яе чужых бадзяк, На стражы стань гранічнае мяжы... Свой край заваяваць паўстань, Ваяк!
    *
    Паўстань з народу нашага, Ўладар, Адбудаваць свой збураны пасад, Бо твой народ забыў, хто гаспадар I хто яго абдзёр з каронных шат.
    На Ўладара жджэ Беларусь даўно.
    I жджэ цябе ўладарства Божы дар, Вялікае, магутнае яно...
    Пад беларускі сцяг прыйдзі, Ўладар!
    1919 г.
    НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
    Калі гавораць аб незалежнасці якойнебудзь новай дзяржавы, вызваленай вайной і рэвалюцыяй зпад расійскага ярма, то гэта, здаецца, так і трэба, так і павінна быць. Незалежная Польшча, Літва, Украіна, Латвія і г. д.— усе яны маюць права на гэта, усіх іх можна прызнаць, нават можна і дапамагаць ці то фізічна, ці маральна, і незалежнасць гэтых дзяржаваў не выклікае ніякіх вялікіх спрэчак. Так ці йначай яны мусяць, яны будуць мець раней ці пазней сваё дзяржаўнае незалежнае існаванне.
    А вось загаварыце вы аб беларускай незалежнасці... Тут вам цэлую кучу нагавораць усялякіх перашкод, недарэчнасцяў, што аж вушы вянуць слухаючы. На ўсякую іншую незалежнасць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую.
    Чаму гэта так?
    Беларускі народ самабытны — гэта прызнаюць ужо нават і нашы праціўнікі з польскага ці расійскага лагеру. Беларуская дзяржаўнасць таксама мае сваю гісторыю — маю тут на ўвазе Вялікае ЛітоўскаБеларускае княства. Геаграфічнае палажэнне Беларусі таксама не горшае, як у людзей, ну, хоць бы як палажэнне Швейцарыі. Мы крыху адсунуты ад мора, але і Швейцарыя не мае мора. Дык чаму ж так страшна наша незалежнасць?
    А гэта вось чаму.
    Наша незалежнасць соллю ўваччу для незалежнасці нашых суседак — Польшчы і Расіі, бо і адна, і дру
    304
    гая хацелі б нашу незалежнасць утапіць у лыжцы вады сваёй незалежнасці.
    Для адбудавання вялікай Польшчы «ад мора да мора» трэба пераступіць Беларусь; ддя адбудавання вялікай Расіі ад Белага да Чорнага мора таксама трэба растаптаць Беларусь.
    Вось і выходзе, што трэба Беларусь выкінуць з гісторыі, з геаграфіі, і наогул калі не цалкам прылучыць яе к адной з суседніх дзяржаваў, то разрэзаць напалавіну, але так зрабіць, каб яе не было і звання.
    А Беларусь, як і кожная іншая дзяржава, мае права і даб’ецца раней ці пазней гэтага права стаць роўнай і вольнай дзяржавай паміж сваімі суседзямі.
    Што яна павінна такой стацца, за гэта гавораць яе мінуўшчына, яе цяпершчына.
    Нікому не сакрэт, што жыць на свеце беларусам было і ёсць найцяжэй, як усім іншым народам, і ўсё дзякуючы няшчаснай залежнасці ад нашых мацнейшых суседзяў. Але разбяром па парадку.
    Пасля уніі з Польшчай Вялікага ЛітоўскаБеларускага княства, калі беларуская культура высока трымала свой сцяг у родным краю,— гэта культура пачала выціскацца польскім панаваннем. Беларускае баярства, за польскія шляхоцкія значкі і цёплыя каля трона месцы, пачало выракацца ўсяго свайго роднага, беларускага і перакульвацца на старану чужую, польскую. Забылася баярства на звычай і абычай беларускі, на сваю гісторыю, мову, літаратуру. Дзе больш званілі золатам, там вышэйшыя станы тагачаснага грамадзянства і служылі, і прадавалі сябе, свой народ, сваю бацькаўшчыну.
    Так было і так ёсць заўсёды. Вышэйшыя, багацейшыя станы грамадзянства за бліск золата ідуць к дужым, пакідаючы сваіх браццяў слабейшых на здзек і паняверку.
    305
    I зрабілася на Беларусі пасля уніі з Польшчай тое, чаго і трэ было чакаць.
    Масы, народ земляробны, асталіся беларусамі, а іх баярства, вышэйшыя станы сталіся палякамі. Такім чынам, двор сам па сабе як бы аддзяліўся ад вёскі. Беларускі пан зрабіўся чужым для беларускага селяніна. Беларускае баярства сталася чужацкім на сваёй беларускай зямлі. Тыя самыя людзі, толькі багацейшыя, пачалі гаварыць рознымі языкамі, і сягодня яны паміж сабой нічога супольнага не маюць. Двор глядзіць на селяніна, як на «люд рускі», як на быдла, над каторым можна толькі стаяць з бізуном аканомскім, а вёска глядзіць на пана, як на прыблуду з чужацкай стараны, які захапіў яго, селяніна, зямлю ды йшчэ здзекуецца над ім самім.
    Пасля уніі з Польшчай прыйшла на Беларусь апека маскоўская. Цары нагналі ўсялякіх чыноў, запрудзілі край усялякай маскоўскай чорнай галытнёй, якая тут толькі аб адным дбала, каб як цяплей пагрэць рукі ды захапіць «маёнтак». Але аб беларусуселяніне, аб беларусуграмадзяніне ніхто і не падумаў.
    Прыбыла толькі к польскапанскаму бізуну чыноўніцкажандармская нагайка.
    Залежнасць ад Полыіічы змянілася залежнасцяй ад Масквы, а на лепшае нічога не змянілася. Маскоўскі чыноўнік, таксама як польскі пан, глядзеў на беларуса як на «скот» (той — як на «быдло»). I ніхто з гэтых апекуноў навет і пальцам не кіўнуў у той бок, каб палепшыць жыццё беларуса, каб падбаць аб яго родным краю.
    I адны, і другія глядзелі скоса на Беларусь, глядзелі то як на «крэсы», то як на «окранну», і больш нічога.
    А беларус стагнаў і стагнаў.
    3 гэтага мы бачым, бачым з практыкі, вынесенай на
    306
    сваёй скуры, што залежнасць дзяржаўная, ад каго б ні было, бокам залежнаму народу вылазе.
    I вось толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу.
    Край наш сам па сабе багаты, талькі чужыя гаспадары яго знішчылі. Зямлі маем шмат, лесу яшчэ болей; маем вялікія рэкі, азёры, чыгункі, багатыя месты, а ў іх фабрыкі, заводы, ды і шмат іншага дабра. К таму ж, на лік мы народ вялікі — каля 12 мільёнаў. Гэта не тое, што якаянебудзь там Швейцарыя, Данія ці Грэцыя!
    Дык чаму ж нам, браты беларусы, не дамагацца сваёй дзяржаўнай незалежнасці?
    Мы павінны яе дамагацца і мірна, і з аружжам у руках, бо жыццё не чакае і ворагі нашы не дрэмлюць.
    1919 г.
    НЕЗАЛЕЖНАЯ ДЗЯРЖАВА I ЯЕ НАРОДЫ
    Калі мы зірнем у нядаўнюю мінуўшчыну вялікіх дзяржаў, як, напр., царская Расія, імператарская Нямеччына і інш., а таксама калі возьмем за прымер цяперашнія некаторыя дзяржавы, хоць бы — Англію, Японію і ім падобныя, то мы бачым адно, што гэтыя дзяржавы ў сваім імперыялістычным і мілітарным усёзніштажаючым паходзе мелі адну ярка зарысованую мэту — гэта заграбіць як найболей пад сваё каршуновае крыло чужых малых народаў і падняволіць іх сваёй нацыі, свайму дзяржаўнаму правапарадку.
    Гэтак Расія падняволіла сабе агнём і жалезам слабейшыя суседнія народы, пачынаючы ад манголаў, каўказцаў, фінаў, літвінаў і канчаючы славянамі — палякамі, украінцамі, беларусамі і іншымі. Тое самае рабіла Нямеччына з палякамі, эльзасцамі ды ўсялякімі заморскімі калёніямі. Таксама Англія жалезнымі абцугамі трымала пры сабе Ірландыю, афрыканскія народы і г Д.
    He пыталіся гэтыя ўсемагутныя дзяржавы, ці заваёваныя імі слабейшыя народы хочуць іх, сказаў бы, воўчай апекі, ці не. Дужыя, не пытаючыся, забіралі ў слабейшых усё, што маглі забраць, а давалі ім, не пытаючыся, тое, чаго яны не заўсёды хацелі прымаць. Забіралі ў падняволеных народаў іх дабро, забіралі іх сыноў і гналі на крывавы бой за эгаістычныя вялікадзяржаўныя мэты. А давалі, гвалтам накідалі ім свае так званыя «культуры», пры помачы якіх душылі ў падняволеных народаў іх нацыянальныя асаблівасці,
    308
    іх веру, праўду... Прышчэплівалі ім з малых дзён думку, што не права пануе над сілай, а сіла над правам.
    Прымерам такога здзеку, такога зневажання дужэйшым слабейшага можа служыць, добра ўсім нам знаёмая, царская Расія. Стагнаў татарын, грузінец, фін, паляк, украінец, беларус. Стагнала ўся «руская» зямля, шалёна п’яная, разбушаваная, захліпаючыся «чырвоным смехам», Расійская імперыя, магутная закованымі народамі, заграбленымі чужымі дзяржавамі. «Быть по сему», казаў Петраград, і... было.
    I вось калі ўдумацца ў усё гэта, то мы ўбачым, што кожная такая дзяржава, якая на рахунак чужых зямель хоча пашырыць сваё панаванне, ніколі не будзе спрыяць для народа гэтых забраных зямель. I якімі прыгожымі ні прыкрываліся б словамі вялікадзяржаўныя нацыі, што ў іх ёсць ці там будзе заведзенае нейкае раўнапраўе для ўсіх нацыянальнасцей,— усё гэта будзе абманам.
    Толькі тыя, што вызваляюцца зпад чужой няволі, дзяржавы змогуць ушанаваць права так званай меншасці нацыянальнай, бо яны на сваіх плячах вынеслі чужы здзек і паніжэнне. Да гэтага давяла доўгая практыка гістарычнага развіцця народаў і дзяржаў.
    Кінуты нядаўна амерыканскім прэзідэнтам лозунг — мір на аснове самаазначэння народаў — не быў выдуманы так сабе. Думка гэта ўжо даўно жыла і развівалася ў цэлым свеце, і за сваю незалежнасць шмат малых народаў ваявала ці то словамі, ці сталлю. Узяць хоць бы бураў: цэлы год гэты маленькі народ мучыў сваім жаданнем незалежнасці вялікую Англію.
    I вось мы, беларусы, гаворачы аб сваёй дзяржаўнай незалежнасці, не павінны абходзіць моўчкі таго балю
    309
    чага пытання, як гэта мы, атрымаўшы сваю дзяржаўнасць, будзем меркавацца з чужымі нам па нацыянальнасці людзьмі, якія жывуць на беларускай зямлі.
    Ужо адно тое, што мы дамагаемся быць самі гаспадарамі толькі таго абшару, дзе жывуць беларусы ў яго этнаграфічных межах,— ужо гэта даводзе, што мы падняволіць нікога не думаем.
    Будучы дагэтуль паднявольнымі і паспытаўшы, што за смак гэтае падняволле, само сабой разумеецца, нам і ў думку не прыйдзе запрагаць каго б то ні было, жывучага на нашых загонах, у паднявольнае ярмо.
    Тыя шчыра дэмакратычныя думкі, лунаючы яснымі красамі па цэлым свеце, аб волі, роўнасці, братачнасці, бадай, найглыбей запалі і западаюць у нашы гаротныя душы і сэрцы. Бо ці ж знойдзецца на свеце болей дэмакратычны па сваёй прыродзе і ўжыўчывы народ, як народ беларускі? Сама натура, сама яго гісторыя сталеццямі гэтакім ужо выгадавала.
    У нашым краю шмат жыве палякаў, расійцаў, жыдоў, татараў. Лепшыя з гэтых людзей даўно ўжо прыйшлі да пераканання, што свабодны беларус у сваёй незалежнай дзяржаве будзе куды прыхільней адносіцца да іх, чымся беларус, падняволены чужынцам. У нявольніка заўсёды ёсць больш помсты, нянавісці к другім, чымся ў чалавека вольнага.
    Дзеля гэтага вось права нацыянальнай меншасці павінна стаяць у нас нараўне (прапарцыянальна) з правам нашай беларускай большасці. Кожны грамадзянін нашага краю павінен карыстацца і з роўнай пашаны, з роўнай абароны ў вачах права свету.