• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    «I наша Бацькаўшчына перажывала і перажывае тое самае... Будзіцца самапачуццё народнае, падыймае старонка наша свае вочы к сонцу і распрастоўвае свае магучыя плечы».
    I што ж за адказ на гэта выдумаў п. Саланевіч? Ды проста па«мстмннорусскн»:
    «Что вы скажете на это, чнтатель? Разве не проснтся на уста вашм нецензурное ругательство?»
    Важна сказана. За словы «падыймае старонка на
    261
    ша свае вочы к сонцу» грозяць нам паскуднай лаянкай. He будзь губернатарскіх пастанаўленняў аб хуліганстве і цэнзурнага ўстава, то «нецензурных ругательств» «СевЗап. жнзнь», як відаць, не пажалела б для сваіх чытачоў.
    Далей п. Саланевіч распінаецца, што беларусы ад расійскіх нацыяналістаў, апрача аднаго дабра, нічога благога і не мелі, і, як прымер, прыводзіць гаспадарку ў нашым краі вялікага нацыяналіста Мураўёва. Мы не будзем спрачацца з «СевераЗападнай жызняй» аб Мураўёве — нашто нябожчыка трывожыць,— мы толькі звернем увагу жывых, што калі Мураўёў гаспадарыў у Беларусі, то ў тым часе і паміну яшчэ не было аб тых патэнтаваных расійскіх нацыяналістах, створаных на абраз і падобіе саланевічаў, пурышкевічаў, замыслоўскіх і таму падобных. Іх, гэтых патэнтаваных «валяйпатрмотов», вытварылі нашы апошнія часы: безупынная рэакцыя, наступіўшая пасля светлых пробліскаў 1905 г. Аб гэтых нацыяналістах, каторыя хацелі б усё чыстае і светлае ў Расіі апаганіць, запыніць і павярнуць усё яе жыццё назад — у крэпаснічаства,— мы і гаварылі ў сваёй стацці. Але п. Саланевіч прыкідваецца нязнайкаю (парасійску — «валяет дурака») і лжэ, Перакручваючы нашу шчырую думку на свой нацыяналістычны капыл. Супакойся, п. нацыяналіст! Беларус добра патрапіць раскумекаць, хто і як да яго гаворыць і хто яму болей родны і вечны, а хто чужы і дачасны. А што да «лганья», якое вы быццам знаходзіце ў «Н(ашай) н(іве)», то... астаўляем гэты інтарэс тым, каму за «лганье» добра плацяць, а мы і з бясплатнай праўдай неяк жылі і будзем жыць. Казённых падачак не шукалі мы і шукаць не збіраемся.
    За «Сев(еро)Зап(адной) жнзнью» і «Внленскнй вестннк» наваліўся на нас і сфабрыкаваў на сваіх
    262
    страніцах чуць не маленькі данос на «Н(ашу) н(іву)» і яе рэдактара. «Внленскому вестннку» ўкалолі ў пяты і соллю сталі ў воку словы з надпісі над стаццёй у «Н(ашай) н(іве)» — «забраны край». I вось у № ад 15 чэрвеня г. г. давай плясці пасвойму, што вось у «Н(ашай) н(іве)» новы рэдактар, дык і новы курс узяла газета. Прыплёў чамусьці сюды тутэйшых палякаў, ад каторых мы, апрача нападак на манер саланевічаўскіх, нічога іншага не знаем. Адным словам, «Внл(енскнй) вест(ннк)» падняў цэлы гвалт. I найболей усё б’е на фразу «забраны край», каторай быццам дагэтуль не спатыкалася ў «Н(ашай) н(іве)» і каторую быццам у рэдакцыі цяпер сфабрыкавалі.
    Вот жа скажу тут, што «Внл(енскнй) вест(ннк)» праспаў у шапку свае абавязкі даносніцтва. Верш, з каторага частку прыводзіць «Внл(енскнй) в(естннк)», быў надрукаваны цалкам у «Нашай ніве» ў 1911 г., № 47—48. Словы ж «забраны край» не простая выдумка аўтара, а ўзяты з этнаграфічнага зборніка «Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. Собранные н прнведенные в порядок П. В. Шейном, СПб, 1902 г., нзд. нмператорской Академнн наук». Там, у гэтым зборніку Акадэміі навук, т. III, стар. 97, сказана: «Вообіце о себе н своей стране онн (селяне Гродненской губ.) выражаются так: «Мы тутэйшыя, наша страна ні руска, ні польска, але «забраны край»!
    1914 г.
    Я мець ад кагосьці
    I штосьці прывык: Ад рускага чына — Нагайку і штык, Ад польскага пана — Прыгон і бізун, Ад роднай зямелькі — Няўрод і каўтун...
    1914 г.
    264
    ВЕРА I НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЬ
    Нашай Бацькаўшчыне вечна ні ў чым не шанцавала; вечна павінна была несці на сваіх шіячах ярмо такой ці іншай няволі. Палітычна і эканамічна пападала ў залежнасць чужынцаў: народ — гаспадар свайго краю — гнуўся пад непасільнай ношкай паншчыны, а цяпер служыць парабкам у сваёй старонцы. Мала таго, нашаму народу зацямнілі вочы, атуманілі лганнём свядомасць, хто ён такі: ці чалавекграмадзянін сваёй Бацькаўшчыны, ці рабочая і дойная жывёла.
    Апрача палітычнай і эканамічнай залежнасці, была і другая прычына, асляпіўшая светапогляд беларуса,— гэта рэлігійная нязгода двух хрысціянскіх абрадаў у нашым краі: каталіцтва і праваслаўя. Гэтыя дзве царквы — заходняя і ўсходняя, ведучы вечную спрэчку паміж сабою, раздзяляюць наш ядыны народ на дзве часці, адных і тых жа дзяцей сваёй маткізямлі вадзяць паміж сабой, даводзячы нават часта да бойкі за святы знак хрысціянства — крыж... Гэта змаганне дзвюх вер не толькі дзеліць беларусаў на дзве часці па рэлігіі, але,’ самае важнае, забівае ў іх свядомасць і пачуццё нацыянальнай еднасці. Беларусукатоліку ўгаварваюць, што раз ён католік, то ён — паляк, і не павінны братацца з тым, хто іншай веры; беларусуправаслаўнаму кажуць, што раз ён праваслаўны, то ён — расіец, і католікабеларуса павінен сцерагчыся, бо ён — паляк. I што з гэтага выходзіць? Расце нязгода, расце нянавісць — рэчы нікому не патрэбныя, апрача хіба ворагам нашага народа.
    265
    Беларускатолік ці беларусправаслаўны павінны тое помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына — Беларусь, адна мова родная — беларуская, адны звычаі і абычаі, ад веку перадаваныя з пакалення ў пакаленне.
    Ці беларус праваслаўны, ці беларус католік павінен ясна сабе ўсведамляць, што ён сын сваёй Бацькаўшчыны, гаспадар свайго краю, і для дабра гэтай сваёй Бацькаўшчыны, для лепшай і святлейшай сваёй долі не павінен слухаць падшэптаў нянавісці да свайго брата, адкуль бы гэтыя шэпты ні выходзілі. У нас на Беларусі і так, дзякаваць Богу і добрым людзям, бяды і гора ўсякага хоць гаць гаці, дык нашто яшчэ падліваць смалы ў агонь?
    Спольна і згодна працаваць над адраджэннем сваёй вялікай старонкі, здабываць для сябе лепшую долю — вось наша праўдзівая мэта ў жыцці.
    Помніма, братцы, ці мы католікі, ці мы праваслаўныя,— мы беларусы, а Бацькаўшчына наша — Беларусь. He мяшайма справы рэлігіі з нацыянальнасцю.
    1914 г.
    БАЦЬКАЎШЧЫНА
    3 зямлёй і небам звязывае мяне ніць — Неразарваная веквечна павуціна: Зямля мяне галубіць, як вернага сына, А сонца мне душу не кідае туліць.
    Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах: Што роднай нівы я мільённая часціна, Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.
    Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе без злосці, Узрос з яе й чужьгх з яе не скінуў косці, Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.
    I калі здзекуецца нада мною хтосьці — Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей, Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.
    19/5 г.
    267
    СЯРОД МАГІЛ
    Сярод магіл, на плечы ўзняўшы крыж свой, стану, Як пасланец з магіл ад спячых там прарокаў, I ўдаль сягну, дзе толькі можа сягнуць вока, I скрозь туды, дзе вольнай думкаю дастану.
    I кліч пушчу скрозь ад кургану да кургану, Як віхраў лёт па ўсёй бязмежнасці шырокай, Клічзаклінанне векавечнага зароку, Што ў гуслях толькі дрэмле, ў песню ўчараваны.
    Прадсмертнаю кляцьбой канаючага раба, Малітвай грэшніка, зарэзаўшага матку, Звярнуся к сонцу, сонцу без канца й пачатку,
    Хай спаліць мне душу, як ствол разбіты граба, Хай вочы высмаліць, як кветку ў лільі слабай, Але і крыж мой спапяліць хай папарадку!
    1915 г.
    268
    СМЕЙСЯ!..
    Хахахаха! Будзь весел, кінь хныкаць, Ўпіцца кроўю сваёй не спадзейся! Можаш сэрца рваць, выці і клікаць,— Можаш з сэрца свайго молат выкуць, Толькі ўдарыць не смей, а смейся!
    Смейся смехамсычэннем праз скрогат Перадсмертны зубоў і рассейся ў гразь жыцця, ў пекла Дантава рогат! Каб аж косці ўстрасаў дзікі дрогат,— На пацехі сляпой дзічы, смейся!
    Вырывай з сябе жылу па жыле, Ві ў вяроўку, ў пятлю і павесся, I пакуль у зямлю не зарылі, Хоць дух будзе шыпець у бяссіллі,— На сваіх вісі жылах і смейся!
    Смейся смехамскавытам вядзьмачым. У віхровым пасвісце развейся, I над светам раз’юшаным, спячым, Над жывымі трупамі і плачам Ты лунай, вочы рві сабе... й смейся!
    Хахахаха! Душу сваю выні, Палажы на далонь і надзейся,
    269
    Што павераць табе, што не згіне Уся прысяга твая ў чорнай ціне Перасуд людскіх... Хаха! смейся!
    Смейся смехамхрыпеннем быдляці
    3 перарэзаным горлам і грэйся
    У гэтым храпе скрозь стогн і пракляцце, I не важся да сэрца ўздыхаці, Ласкі ждаць... Хоць крьшёю, а смейся!
    1915 г.
    МАЯ ВЕРА
    He веру ідалам паганым, Што выразаюць разбяры, Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры.
    He веру купленым прарокам, Што з казальніц за грошы лгуць I сочаць прагавітым вокам, Скуль больш чырвонцаў ім нясуць.
    He веру ў фокуснікаў цуды Усіх народаў і вякоў, Што ў ход пускаюць хітра ўсюды Туман на цёмных слепакоў.
    He веру ў каменны багоўні, Ў людской асвенчаны крыві, Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне, Жывому духу ланцугі.
    Hi за якую плату, меру He дамся гэтай варажбе...
    Ў народ і край свой толькі веру I веру ў самаго сябе.
    1905—1916 гг.
    271
    3 ПЕСЕНЬ МУЖЫЧЫХ
    Гора нам, бедным, гора загнаным, Мучаць нас чорныя долі, Стогнем пад царам, стогнем пад панам, Стогнем мы дома і ў полі.
    Вечна не знаем суду і права, Цёмны народ мы сярмяжны.
    Б ёмся, працуем слёзна, крывава, Едзе па карку нам кажны.
    Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі, Крыўдзіць ураднік, non абірае, Воласць з нас цягне паследкі.
    Гляньце: паліц’я, войска, астрогі, Цэрквы, чыгунка, палацы! — Гэта наш труд, падаткі, налогі, Наша мужыцкая праца.
    Плача ў няволі край наш радзімы, Самі ж не знаем спакою:
    Паляць нас леты, студзяць нас зімы, Мучыць нас голад вясною.
    1905—1916 гг.
    272
    КАЗКА АБ ПЕСНІ
    Даўно ўжо, даўно з тэй пары адбылой Сталеццяў мінула не мала,—
    Між небам блакітным і чорнай зямлёй Святляная думка лунала.
    Яна аглядала бязмежны прастор
    I пасынкаў бачыла долі, Што рукі з зямлі працягалі да зор
    I ў цемры каналі паволі.
    Быў жыць адзінока надзел бедакоў, Нішто іх з сабой не лучыла,— Hi крыллі свабоды, ні скруты акоў...
    Адна толькі мацімагіла.
    He ўмелі змагаць грамадою нягод
    I Бога хваліць грамадою;
    Па шчасці нязведаным грэшны народ, Як каня, ўздыхаў, за вадою.
    I шкода зрабілася думцы людзей, Што чахлі, як чэрві у плесні,—
    I з высі сышла к ім, як духяснавей, I вольнай змянілася песняй.
    У тысячы светачаў, сонц залатых Яна разлілася між імі,